De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Выйшаў 11-ы нумар “Беларускага фальклору”, лепшага беларускага этналагічнага выдання.
👍17
Узнагароду часопіса "Przegląd Wschodni" за лепшыя навуковыя манаграфіі за 2023 год у катэгорыі "замежныя выданні" атрымаў Андрэй Мацук за сваю працу "Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Кнаяства Літоўскага (1697–1764 гг.)" "Вільня: Логвінаў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 2023). Віншуем аўтара!
👍26🔥1
27 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі навуковец, доктар сацыялагічных навук, прафесар Георгій Міхайлавіч Явелькін. Георгій Міхайлавіч - аўтар больш за 150 навуковых прац, адзін з вядучых сацыёлагаў Беларусі, выдатны арганізатар, метадыст, спецыяліст у галіне сацыяльнай псіхалогіі, сацыялогіі і псіхалогіі працы. У перыяд з 2000 па 2009 гг. узначальваў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. З 1998 па 2004 г. узначальваў экспертны савет ВАК Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках, доўгі час узначальваў савет па абароне доктарскіх дысертацый Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Светлая памяць!
😢15
“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, запрашае аўтараў. Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова, літаратура і культура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.

Аўтарамі публікацый могуць быць навукоўцы з беларускіх, польскіх і міжнародных інстытуцый, а таксама незалежныя даследчыкі. Прымаюцца тэксты на беларускай, польскай і англійскай мовах.

Калі даследуеце любы аспект беларушчыны і жадаеце падзяліцца сваімі вынікамі — будзем чакаць ваш тэкст! Падрабязней.
👍93
Выйшлі з друку рэпрадукцыі шасці здымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыну і Мазыршчыну ў 1928 г. Іх можна набыць у кнігарні выдавецтва Скарына.
Арыгінальны альбом экспедыцыі захоўваецца ў лонданскай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Зусім хутка фотаматэрыялы альбома выйдуць дыхтоўнай кнігай — сачыце за абвесткамі.
Якасныя 148 х 210 мм рэпрадукцыі прыблізна ў чатыры разы большыя за арыгінальныя здымкі ў альбоме. Яны даюць магчымасць яшчэ лепш ацаніць адметнасці народнай матэрыяльнай культуры, якая ўжо не існуе, але якую паспела зафіксаваць эксеэдыцыя; а таксама майстэрства фотамастака Тодара Гальмаджана.
Падрабязней пра альбом — на сайце бібліятэкі.
19👍5🔥1
🔥60 | Валодзіна А. | Вальдэнсы - галоўныя ворагі каталіцкай царквы🔥

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца сярэднявечных ерасяў, экскурсавод па Беларусі Аляксандра Валодзіна!
Сення мы гаворым пра ерась вальдэнсаў, якая пэўна адзіная сярод сярэднявечных ерасяў, працягвае існаваць і сёння!
Аб чым гаворка ў падкасце:
⚡️ Што такое ерась і як стаць ерэтыком?
⚡️ Хто такі Вальдо і што ён прапаведваў?
⚡️ І пры чым тут усім катары???
🔥91👍1😁1
У выдавецтве ЕГУ выйшаў зборнік “Вялікае Княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследванні” пад рэдакцыяй Аляксандра Грушы. Зборнік ужо даступны анлайн.
👍131🔥1🤡1
COST Actions запрашае даследчыкаў стварыць сеткавыя праекты і далучыцца да асноўнай еўрапейская праграмы фінансавання навукі Horizon Europe з агульным бюджэтам амаль 100 млд. еўра.

Цяперашні конкурс адкрыты да 23 кастрычніка.

Сеткавыя сувязі карысныя для навукі. Гэта дапамагае трымаць кантакты і павышаць эфектыўнасць. Таму COST (European Cooperation in Science & Technology) прапануе механізм фінансаванне сеткавых ініцыятыў.

Дзякуючы фінансаванню COST (сярэдні бюджэт 150 000 еўра на год) даследчыкі атрымаць магчымасць усталяваць і развіць сувязі з калегамі па ўсёй Еўропе.

Больш падрабязна па спасылцы
👍10
Археолагі знайшлі падчас раскопак у Пампеях цудоўныя творы мастацтва.

Па словах археолагаў гэтыя фрэскі - адны з лепшых з усіх, калі-небудзь знойдзеных у гэтым месцы.

На высокіх сценах банкетнай залы намаляваны персанажы грэчаскіх міфаў, у тым ліку і Алена Выдатная (Алена Траянская). Амаль цалкам захаваная мазаічная падлога пакоя выкладзены з больш за мільён белых кавалачкаў

Горад быў пахаваны пад вулканічным попелам пры вывяржэнні Везувія ў 79 годзе нашай эры. Прыкладна трэць старажытнага горада яшчэ трэба ачысціць ад вулканічнага попелу. Цяперашнія раскопкі - самыя маштабныя за апошнія дзесяцігоддзі. У чарговы раз яны пацвярджаюць статус Пампей, як галоўнай крыніцы ведаў аб культуры Рымскай імперыі і жыцці рымлян. Дырэктар Археалагічнага парка Пампеі (аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) даў BBC эксклюзіўную магчымасць пазнаёміцца з «цёмным пакоем».

Падрабязней тут
🔥10👍3
De facto. Беларуская навука
Photo
Прэзентацыя вынікаў даследавання: помнік Агова 1 не маладзей за 400 тыс. год.

12 красавіка 2024 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі прайшоў круглы стол «Раннепалеалітычны помнік Агова 1 — 300? 400? тыс. г.т.: папярэднія вынікі даследаванняў і перспектывы»

Акрамя іншага, былі прадстаўлены папярэднія вынікі аналізу знойдзенага матэрыялу (стратыграфічны, грануламетрычны аналіз, OSL-датаванне), які дазваляюць вызначыць, што знаходкі не маладзейшыя за 400 тыс. год.

Агова самае старажытнае чалавечае паселішча ў Беларусі. Раней меркавалася, што яго узрост прыблізна 250-300 тыс. года. Аналіз робіць час засялення Беларусі больш старажытным, чым было прынята лічыць раней.

Таксама адбылася прэзентацыя археалагічнага матэрыялу

Падрабязней тут
👍11🤯1🤡1
«Таямнічы Ядвігін Ш.: невядомыя фотаздымкі і факты з біяграфіі»

🔎Факталагічна спраўджаная біяграфія пісьменніка Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага, 1869-1922) пісалася не адразу, яна і сёння захоўвае шмат таямніц.

🔎Асобны даследчыцкі напрамак – пошук, ідэнтыфікацыя выяў аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы. Сёлетні юбілей творцы падштурхнуў да новага погляду на архіўныя зборы, стымуляваў распрацоку адметных сюжэтных ліній мінуўшчыны.

🔎Пра гэта і многае іншае распавядзе супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі, к.ф.н. Мікалай Валянцінавіч Трус!

📍Дзе: ЦНБ НАН Беларусі, вул. Сурганава, 15, 6 паверх
📍Калі: 19 красавіка, 20.30 - 21.15
👍84🥰1
Інстытут “Палітычная cфера» прадстаўляе вашай увазе чарговую аналітычную паперу “Музеі Беларусі ў перыяд палітычнага крызісу 2019-2022 гг.”.

Мэта даследавання – прасачыць працэсы, якія адбываліся ў дзейнасці музеяў у Беларусі да і пасля палітычнага крызісу 2020 года. Асноўная ўвага нададзеная экспазіцыйнай дзейнасці, якая для музеяў з’яўляецца асноўнай. Зроблены агляд і аналіз уплыву палітычных падзей 2019-2022 гадоў на музейны сектар у Беларусі праз фіксацыю змен у тэматыцы і колькасці экспазіцый. Неабходнасць правядзення даследавання была абумоўлена важнасцю ролі музея як індыкатара, які адлюстроўвае канфлікты ў сферы спадчыны і гістарычнай памяці Беларусі, што актуалізаваліся пасля прэзідэнцкіх выбараў і з пачаткам ваенных дзеянняў ва Украіне.

Чытаць тэкст даследвання цалкам
👍10🔥1
Паўднёвая Карэя далучаецца да Horizon Europe

Паўднёвая Карэя стала першай азіяцкай краінай, якая далучылася да асноўнай праграмы даследаванняў і інавацый ЕС Horizon Europe. Нядаўна гэта таксама зрабілі Новая Зеландыя і Канада.

З 2025 года карэйскія даследчыкі атрымаюць магчымасць на роўных падавацца на найбольш важныя праграмы Horizon з агульным бюджэтам да €95.5 млрд.

Асноўная ідэя ў стварэнні глабальнай даследчай супольнасці “блізкіх па духу” краін. Мэта, якая атрымала яшчэ большую важнасць пасля агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Перамовы былі праведзены ў максімальна сціслыя тэрміны і занялі ўсяго дзесяць месяцаў.

У адпаведнасці з пагадненнем Карэя мусіць зрабіць свой фінансавы ўнёсак у праграму, які будзе залежыць ад колькасці выйграных карэйскімі даследчыкамі грантаў.

На дадзены момант памер унёску не агалошваецца, але на наступныя тры гады Сеул плануе велізарныя інвестыцыі ў пабудову міжнародных даследчых сувязяў. У адпаведнасці з планам, які быў агучаны ў лістападзе 2023, урад Карэі плануе патраціць на гэтыя мэты 6-7% бюджэту, што прыблізна ў чатыры разы больш, чым зараз. Гэты каля €3.7 млрд.

Страх перад ізаляцыяй і Кітаем

У аснове гэтых праграм - занепакоенасць ізаляцыяй. У той час як Карэя ўсё яшчэ з’яўляецца лідарам у асобных сферах (напрыклад, паўправаднікі), маюцца прыкметы скарачэння замежнага супрацоўніцтва. У прыватнасці, сумесных публікацый і патэнтаў.

Акрамя гэта існуе нервознасць у выніку ўцечкі тэхналогій у Кітай. Па афіцыйнай інфармацыі паміж 2018-2022 гг. мела месца каля 100 такіх выпадкаў, 24 з іх тычыліся крытычных паўправадніковых тэхналогій. Ёсць прыклады перацягвання і нават подкупу карэйскіх даследчыкаў і арганізацый універсітэтамі і кампаніямі Кітая.

Такім чынам, Карэя абірае свой бок у глабальнай канкурэнцыі за тэхналагічнае дамінаванне, заключаючы пагадненні пра супрацоўніцтва не толькі з ЕС (квантавыя тэхналогіі, паўправаднікі, 5G, AI), але і асобнымі еўрапейскімі краінамі: Вялікабрытанія (digital cooperation), Данія (clean energy)

Наступныя крокі

Наступнай далучыцца да Horizon Europe можа Японія, але перамовы з ён прыпынены, бо японскі ўрад хоча большага кантролю за праграмай.

Таксама вядуцца кансультацыі з Сінгапурам. Тут развіццё кантактаў стрымлівае шэраг фактараў, у тым ліку праблемы з дэмакратыяй і правамі чалавека.

Падрабязней тут
👍6
Спаса-Праабражэнская царква Полацка адчыняе ўсё новыя старонкі стараж. гісторыі Беларусі. Храм з’яўляецца не толькі ўнікальным помнікам стараж. дойлідства, але і сапраўднай “бібліятэкай” надпісаў-графіці. Яны датуюцца перыядам з XII па XIX ст., а іх колькаць дасягнула чатырох тысяч. У красавіку, у выніку рэстаўрацыйных работ на паўночнай дзверы храма быў расчышчаны фрагмент сцяны, на якой былі знойдзены новыя графіці.
Адно з іх стала сапраўднай сенсацыяй. Памінальны запіс у пяць радкоў памерамі 17х6,5 см быў прачытаны вядучым спецыялістам цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы, дацэнтам І.Л. Калечыц наступным чынам: “+Праставіўся (памёр) Аўдакім месяца сакавіка ў першы дзень, папін Святога Спаса. Памяні, Госпадзі, у жыцці вечным. Майстар грэчаскай стараны”.
Праз вывучэнне графіці мы ведаем імя яшчэ аднаго чалавека, майстра і святара Аўдакіма, які жыў у часы прападобнай Еўфрасінні Полацкай, і якога можна паставіць у адзін шэраг з вядомымі імёнамі дойліда Іаана і майстара Лазара Богшы.
🔥10👍6