De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Шаноўныя сябры! Беларускі інстытут у Празе запрашае Вас да прагляду ці праслухоўвання цікавай лекцыі Аляксандра Грушы пра вялікакняскія пажалаванні. У ім вы даведаецеся ў чым заключаліся істотныя рысы дзяржаўнай улады і ваеннай эліты, у чым выразіўся рост матэрыяльных запытаў ваеннай эліты, якія былі прагматычныя, ідэалагічныя і «грамадзянскія» мэты пажалаванняў, у якіх умовах стваралася новая сістэма ўзнагароджання, а таксама якія наступствы мела дзейнасць новай сістэмы ўзнагароджання.
👍12🔥1🤡1
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 27 сакавіка на публічную лекцыю запрошанага лектара ERASMUS у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Лектар: доктар гістарычных навук Вадзім Ададураў (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Львоў)

Тэма: Напалеон і дваранства літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі ў 1812 годзе

Лекцыя пачнецца ў 16.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).

Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍8
Караткевіч і “Каласы пад сярпом тваім” - самы папулярны выбар аматараў кніг

Каля тыдня таму прайшла 31-ая Мінская міжнародная кніжная выстава. Падчас яе супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН правялі апытанне 355 наведвальнікаў. Апытанне нельга назваць рэпрэзентатыўным, але вынікі цікавыя.

Сярод беларускіх аўтараў найбольш папулярнымі былі названыя Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў і Якуб Колас. А найбольш цікавымі творамі – “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Новая зямля”, “Людзі на балоце” і “Сэрца на далоні”.

Яшчэ некалькі цікавых тэндэнцый:

🔻87% аддаюць перавагу друкаваным кнігам (абсалютнае дамінаванне друкаваных кніг фіксуюць і іншыя даследаванні, у прыватнасці, Інстытута “Палітычная сфера”).
🔻93,8% наведвальнікаў прыйшлі на выставу, каб набыць кнігі. 52,7% збіраліся набыць мастацкую літаратуру, 24,5% - літаратуру па гісторыі, 18,9% - навукова-папулярную літаратуру, 17,2% - кнігі для дзяцей і падлеткаў.
🔻Матывамі наведвання выстаў рэспандэнты назвалі магчымасць даведацца пра кніжныя навінкі (47,6%), набыць кнігі танней (39,2%), атрымаць інфармацыю пра працу выдавецтваў (31%).

Падрабязней тут.
👍11🔥2🌚1
Калегі з Віленскага ўніверсітэта шукаюць даследчыкаў у праект пра культурныя ландшафты (пост)аўтарытарных грамадстваў. Абвестку можна зірнуць тут.
👍10
Выйшаў 11-ы нумар “Беларускага фальклору”, лепшага беларускага этналагічнага выдання.
👍17
Узнагароду часопіса "Przegląd Wschodni" за лепшыя навуковыя манаграфіі за 2023 год у катэгорыі "замежныя выданні" атрымаў Андрэй Мацук за сваю працу "Павятовыя соймікі ў сацыяльна-палітычным жыцці Вялікага Кнаяства Літоўскага (1697–1764 гг.)" "Вільня: Логвінаў, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт 2023). Віншуем аўтара!
👍26🔥1
27 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі навуковец, доктар сацыялагічных навук, прафесар Георгій Міхайлавіч Явелькін. Георгій Міхайлавіч - аўтар больш за 150 навуковых прац, адзін з вядучых сацыёлагаў Беларусі, выдатны арганізатар, метадыст, спецыяліст у галіне сацыяльнай псіхалогіі, сацыялогіі і псіхалогіі працы. У перыяд з 2000 па 2009 гг. узначальваў Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі. З 1998 па 2004 г. узначальваў экспертны савет ВАК Рэспублікі Беларусь па сацыялагічных і палітычных навуках, доўгі час узначальваў савет па абароне доктарскіх дысертацый Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі. Светлая памяць!
😢15
“Acta Albaruthenica”, навуковы часопіс Кафедры Беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, запрашае аўтараў. Навуковыя працы, якія друкуюцца ў часопісе, прысвечаны разнастайным праблемам беларусістыкі (мова, літаратура і культура). У кожным нумары публікуюцца таксама рэцэнзіі, водгукі, справаздачы.

Аўтарамі публікацый могуць быць навукоўцы з беларускіх, польскіх і міжнародных інстытуцый, а таксама незалежныя даследчыкі. Прымаюцца тэксты на беларускай, польскай і англійскай мовах.

Калі даследуеце любы аспект беларушчыны і жадаеце падзяліцца сваімі вынікамі — будзем чакаць ваш тэкст! Падрабязней.
👍93
Выйшлі з друку рэпрадукцыі шасці здымкаў з этнаграфічнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыну і Мазыршчыну ў 1928 г. Іх можна набыць у кнігарні выдавецтва Скарына.
Арыгінальны альбом экспедыцыі захоўваецца ў лонданскай бібліятэцы імя Францішка Скарыны. Зусім хутка фотаматэрыялы альбома выйдуць дыхтоўнай кнігай — сачыце за абвесткамі.
Якасныя 148 х 210 мм рэпрадукцыі прыблізна ў чатыры разы большыя за арыгінальныя здымкі ў альбоме. Яны даюць магчымасць яшчэ лепш ацаніць адметнасці народнай матэрыяльнай культуры, якая ўжо не існуе, але якую паспела зафіксаваць эксеэдыцыя; а таксама майстэрства фотамастака Тодара Гальмаджана.
Падрабязней пра альбом — на сайце бібліятэкі.
19👍5🔥1
🔥60 | Валодзіна А. | Вальдэнсы - галоўныя ворагі каталіцкай царквы🔥

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, даследчыца сярэднявечных ерасяў, экскурсавод па Беларусі Аляксандра Валодзіна!
Сення мы гаворым пра ерась вальдэнсаў, якая пэўна адзіная сярод сярэднявечных ерасяў, працягвае існаваць і сёння!
Аб чым гаворка ў падкасце:
⚡️ Што такое ерась і як стаць ерэтыком?
⚡️ Хто такі Вальдо і што ён прапаведваў?
⚡️ І пры чым тут усім катары???
🔥91👍1😁1
У выдавецтве ЕГУ выйшаў зборнік “Вялікае Княства Літоўскае: сучасныя беларускія даследванні” пад рэдакцыяй Аляксандра Грушы. Зборнік ужо даступны анлайн.
👍131🔥1🤡1
COST Actions запрашае даследчыкаў стварыць сеткавыя праекты і далучыцца да асноўнай еўрапейская праграмы фінансавання навукі Horizon Europe з агульным бюджэтам амаль 100 млд. еўра.

Цяперашні конкурс адкрыты да 23 кастрычніка.

Сеткавыя сувязі карысныя для навукі. Гэта дапамагае трымаць кантакты і павышаць эфектыўнасць. Таму COST (European Cooperation in Science & Technology) прапануе механізм фінансаванне сеткавых ініцыятыў.

Дзякуючы фінансаванню COST (сярэдні бюджэт 150 000 еўра на год) даследчыкі атрымаць магчымасць усталяваць і развіць сувязі з калегамі па ўсёй Еўропе.

Больш падрабязна па спасылцы
👍10
Археолагі знайшлі падчас раскопак у Пампеях цудоўныя творы мастацтва.

Па словах археолагаў гэтыя фрэскі - адны з лепшых з усіх, калі-небудзь знойдзеных у гэтым месцы.

На высокіх сценах банкетнай залы намаляваны персанажы грэчаскіх міфаў, у тым ліку і Алена Выдатная (Алена Траянская). Амаль цалкам захаваная мазаічная падлога пакоя выкладзены з больш за мільён белых кавалачкаў

Горад быў пахаваны пад вулканічным попелам пры вывяржэнні Везувія ў 79 годзе нашай эры. Прыкладна трэць старажытнага горада яшчэ трэба ачысціць ад вулканічнага попелу. Цяперашнія раскопкі - самыя маштабныя за апошнія дзесяцігоддзі. У чарговы раз яны пацвярджаюць статус Пампей, як галоўнай крыніцы ведаў аб культуры Рымскай імперыі і жыцці рымлян. Дырэктар Археалагічнага парка Пампеі (аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА) даў BBC эксклюзіўную магчымасць пазнаёміцца з «цёмным пакоем».

Падрабязней тут
🔥10👍3