De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Крыху падзабыліся на пастаянную рубрыку пра “Беларускі гістарычны часопіс”, але выпраўляемся адразу са зместам двух першых нумароў за 2024 год. Пазначым, што другі нумар вельмі сімпатычны па зместу.
👍13👎4
Шаноўныя падпісчыкі,
Каб развіваць наш канал мы хацелі б правесці невялікае апытанне. Апытанне ананімнае, пад час яго мы не збіраем нейкіх дадатковых звестак. Звяртаем увагу, што апытанне дазваляе некалькі адказаў. Чакаецца, што кожны пазначыць 1-3 выбары.
👍16
📝 Academy in Exile - даследчыцкая #стыпендыя для навукоўцаў у групе рызыкі, #Германія

▫️Для каго: #даследчыкі ў групе рызыкі, якія маюць кандыдацкую ступень у галіне гуманітарных, сацыяльных навук або права.
▫️Калі: 24 месяцы з ліпеня.

AiE запрашае навукоўцаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі з-за сваёй акадэмічнай працы і/або грамадзянскай актыўнасці ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і імкнення да акадэмічнай свабоды. Стыпендыі будуць рэалізаваныя ва Ўніверсітэце Дортмунда і Інстытуце перспектыўных даследаванняў у галіне гуманітарных навук Эсэна.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 2500 EUR / месяц
- медыцынскую страхоўку да 500 EUR / месяц.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падрабязней.

#адукацыя #exile #даследванні
👍12
19 сакавіка 2024 года а 18-йгадзіне ў межах музейнага праекта "ЛІТ.ЧЫТ." адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Папко “Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст”.
Вольга Папко – беларускі гісторык, Даследуе праблемы дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне мастацтва, гісторыю беларускай шляхты ў 19 ст.
Выданне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. З 1830-х да 1900 г. яны змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі. Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва ХІХ ст.
Чакаем вас 19 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Доме Песняра.
Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.
🔥7👍5🤡1
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2023 года.


Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.


Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.


Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2024 года.


Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 27 верасня 2024 года падчас канферэнцыі партнёраў Кангрэса ў Коўне.



Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).


Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:

– Гісторыя;

– Гуманітарныя навукі;

– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.


Праводзяцца два асобных конкурса для навуковых манаграфій і артыкулаў.


Пераможца Прэміі Кангрэса не можа намінавацца ў той жа самай катэгорыі наступныя тры гады.
🔥9👍1
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 21 сакавіка на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар: кандыдат гістарычных навук Віктар Якубаў
Тэма: Барацьба Вялікага Княства Літоўскага за Інфлянты ў пачатку XVII ст.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). Будзе адбывацца на беларускай мове.

Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму
🔥8
🔥59 | Вашанаў | Агова 1 - самы старажытны помнік палеаліту Беларусі🔥

У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" археолаг, даследчык палеаліту Аляксандр Вашанаў (на фота Аляксандр падчас раскопак).
Сёння мы абмяркоўваем археалагічны помнік, які змяняе звыклыя для нас веды: адкрыцце помніку Агова 1 - самага старажытнага помніка прысутнасці чалавека на тэрыторыі Беларусі. Так-так, старэй за Юравічы і Бердыж!

Пра што гаворым:
🗿 Што за такі археалагічны помнік Агова і як ен быў адкрыты (і чаму варта глядзець пад ногі);
🗿 Якім чынам праходзіла вывучэнне гэтага помніку;
🗿 Самая галоўная сейнсацыя: датыроўка. Якім чынам датуюцца самыя старажытныя знаходкі;
🗿 Як далучыцца да археалагічнай экспедыцыі валанцерам (спойлер: пішыце Aliaksandr Vashanau)
👍11🔥1
У вёсцы Вішнева Валожынскага раёна знаходзіцца Касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Парафія вядзе адлік сваёй гісторыі з 1424 года і сёлета адзначае 600-годдзе. Гісторыкам удалося знайсці новыя дакументы і ўдакладніць гісторыю храма.

- Да якога году адносіцца фундацыя драўлянага касцёла ў Вішневе?
- Ці сапраўды каля касцёла пахаваны Сымон Будны?
- Калі адбылася фундацыя мураванай капліцы?
- Ці браў удзел у аздабленні касцёла знакаміты мастак Фердынанд Рушчыц?
- Дзе знаходзіцца нядаўна знойдзены падчас рэстаўрацыйных работ фрагмент архіва Вішнеўскага касцёла?

Вынікамі найноўшых даследаванняў у праграме “Культурная раніца” дзеліцца гісторык Алег Дзярновіч.
11🤡2
De facto. Беларуская навука
Інфармацыя пра якія навуковыя дысцыпліны (накірункі даследаванняў) вас цікавяць перш за ўсё? Выберыце не больш за тры варыянты
Вялікі дзякуй ўсім за ўдзел у апытанні! Відавочны і непераўзыдзены лідар – гісторыя (74%). У дыяпазоне 35-41% - даследаванне культуры, сацыялогія і палітычныя навукі. 20-25% - філасофія, лінгвістыка, філалогія і натуральныя дысцыпліны. Абавязкова ўлічым у развіцці канала
👍10
А сёння хацелі б задаць яшчэ пару пытанняў. Апытанне ананімнае, мы не збіраем дадатковых звестак. Калі ласка, абярыце 3-4 варыянты. Якая інфармацыя вас найбольш цікавіць?
Anonymous Poll
34%
Абвесткі пра навуковыя падзеі ў Беларусі (збор заявак на канферэнцыі, семінары, трэнінгі)
62%
Абвесткі пра навуковыя падзеі ў Еўропе і свеце (збор заявак на канферэнцыі, семінары, трэнінгі)
57%
Абвесткі пра магчымасць знайсці фінансаванне ў Беларусі і за мяжой (гранты, стажыроўкі)
54%
Навіны пра навуку ў Беларусі (прэзентацыі даследаванняў, праектаў, статыстыка пра стан сектару)
38%
Навіны пра сусветную навуку (праведзеныя даследаванні, праектаў, статыстыка пра стан сектару)
63%
Навіны пры выхад кніг і іншых публікацый беларускіх аўтараў
57%
Навіны пры выхад кніг і іншых публікацыя замежных аўтараў пра Усходнюю Еўропу і Беларусь
28%
Рэцэнзіі на кнігі і артыкулы
47%
Аналітычныя матэрыялы, развагі пра стан навукі ў Беларусі і свеце
0%
Іншае (можна пазначыць у каментарыях)
🔥9👍2
Шаноўныя сябры! Беларускі інстытут у Празе запрашае Вас да прагляду ці праслухоўвання цікавай лекцыі Аляксандра Грушы пра вялікакняскія пажалаванні. У ім вы даведаецеся ў чым заключаліся істотныя рысы дзяржаўнай улады і ваеннай эліты, у чым выразіўся рост матэрыяльных запытаў ваеннай эліты, якія былі прагматычныя, ідэалагічныя і «грамадзянскія» мэты пажалаванняў, у якіх умовах стваралася новая сістэма ўзнагароджання, а таксама якія наступствы мела дзейнасць новай сістэмы ўзнагароджання.
👍12🔥1🤡1
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 27 сакавіка на публічную лекцыю запрошанага лектара ERASMUS у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
Лектар: доктар гістарычных навук Вадзім Ададураў (Украінскі каталіцкі ўніверсітэт, Львоў)

Тэма: Напалеон і дваранства літоўска-беларускіх губерняў Расійскай імперыі ў 1812 годзе

Лекцыя пачнецца ў 16.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).

Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍8
Караткевіч і “Каласы пад сярпом тваім” - самы папулярны выбар аматараў кніг

Каля тыдня таму прайшла 31-ая Мінская міжнародная кніжная выстава. Падчас яе супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі НАН правялі апытанне 355 наведвальнікаў. Апытанне нельга назваць рэпрэзентатыўным, але вынікі цікавыя.

Сярод беларускіх аўтараў найбольш папулярнымі былі названыя Уладзімер Караткевіч, Васіль Быкаў і Якуб Колас. А найбольш цікавымі творамі – “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Новая зямля”, “Людзі на балоце” і “Сэрца на далоні”.

Яшчэ некалькі цікавых тэндэнцый:

🔻87% аддаюць перавагу друкаваным кнігам (абсалютнае дамінаванне друкаваных кніг фіксуюць і іншыя даследаванні, у прыватнасці, Інстытута “Палітычная сфера”).
🔻93,8% наведвальнікаў прыйшлі на выставу, каб набыць кнігі. 52,7% збіраліся набыць мастацкую літаратуру, 24,5% - літаратуру па гісторыі, 18,9% - навукова-папулярную літаратуру, 17,2% - кнігі для дзяцей і падлеткаў.
🔻Матывамі наведвання выстаў рэспандэнты назвалі магчымасць даведацца пра кніжныя навінкі (47,6%), набыць кнігі танней (39,2%), атрымаць інфармацыю пра працу выдавецтваў (31%).

Падрабязней тут.
👍11🔥2🌚1
Калегі з Віленскага ўніверсітэта шукаюць даследчыкаў у праект пра культурныя ландшафты (пост)аўтарытарных грамадстваў. Абвестку можна зірнуць тут.
👍10
Выйшаў 11-ы нумар “Беларускага фальклору”, лепшага беларускага этналагічнага выдання.
👍17