De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
У харкаўскім выдавецтве выйшаў зборнік раней не публікаваных твораў Міхайла Магілянскага, ён у вольным доступе. Нагадваем, што Магілянскі да рэвалюцыі быў гласным Гарадзенскага павятовага земскага сходу, працаваў у Гародні земскім суддзёю - P.S. важнае ўдакладненне, мова ідзе пра г. Горадня Чарнігаўскай губерніі, фактычна украінска-беларускае памежжа
👍103
Выйшаў новы нумар часопіс Acta Albaruthenica, які выдае кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўнівесітэта. Змест можна зірнуць тут. Як звычайна, усе тэксты можна спампаваць бясплатна.
16
Раім звярнуць увагу на новую манаграфію Яанны Героўскай-Каллаўр “Юзаф Пілсудскі і беларускае пытанне”. Ведаем, як плённа і натхнёна пані прафесар працуе ў архівам, таму ў кнізе павінна быць шмат новых знаходак!
👍19🤔4👀1
У выдавецтве "Беларуская навука" пабачыла свет факсімільнае навуковае выданнеThe Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz=Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча", падрыхтаванае супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Ф.Дз. Падбярозкіным і В.У. Урублеўскім на аснове англійскай версіі трактата Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі" (Лондан, 1729), які захоўваецца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа НАН Беларусі. Упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі прыводзяцца сведчанні, якія паказваюць беларускае паходжанне і мэтавую аўдыторыю Казіміра Семяновіча, прынцыпы і спецыфіку англійскага перакладу 1729 года, літаратурную традыцыю і навукова-тэхнічную тэрміналогію артылерыйскай справы XVII стагоддзя.
🔥14👍7👏1
Шаноўныя калегі і партнёры!

Паведамляем, што арганізацыйны камітэт вырашыў не праводзіць Кангрэс 2024 года ў поўным фармаце. З 2011 года было арганізавана адзінаццаць Кангрэсаў і арганізацыйны камітэт мае патрэбу ўзяць паўзу для аналізу досведу, удакладнення фармату і пераасэнсавання ролі і місіі Кангрэсу на сучасным этапе развіцця беларуская навукі.

Замест звыклага навуковага фармату ў верасні 2024 года ў Коўна будзе праведзенаканферэнцыя партнёраў для рэфлексіі над досведам Кангрэса 2011-2023 гадоў і выпрацоўкі яго стратэгіі і місіі на будучыню.

Прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікаецца адбудзецца як звычайна, збор намінацый будзе абвешчаны ў бліжэйшыя дні.
😢7👍5🤡3💔3
Крыху падзабыліся на пастаянную рубрыку пра “Беларускі гістарычны часопіс”, але выпраўляемся адразу са зместам двух першых нумароў за 2024 год. Пазначым, што другі нумар вельмі сімпатычны па зместу.
👍13👎4
Шаноўныя падпісчыкі,
Каб развіваць наш канал мы хацелі б правесці невялікае апытанне. Апытанне ананімнае, пад час яго мы не збіраем нейкіх дадатковых звестак. Звяртаем увагу, што апытанне дазваляе некалькі адказаў. Чакаецца, што кожны пазначыць 1-3 выбары.
👍16
📝 Academy in Exile - даследчыцкая #стыпендыя для навукоўцаў у групе рызыкі, #Германія

▫️Для каго: #даследчыкі ў групе рызыкі, якія маюць кандыдацкую ступень у галіне гуманітарных, сацыяльных навук або права.
▫️Калі: 24 месяцы з ліпеня.

AiE запрашае навукоўцаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі з-за сваёй акадэмічнай працы і/або грамадзянскай актыўнасці ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі і імкнення да акадэмічнай свабоды. Стыпендыі будуць рэалізаваныя ва Ўніверсітэце Дортмунда і Інстытуце перспектыўных даследаванняў у галіне гуманітарных навук Эсэна.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 2500 EUR / месяц
- медыцынскую страхоўку да 500 EUR / месяц.

Ддл: 15 красавіка.
👉Падрабязней.

#адукацыя #exile #даследванні
👍12
19 сакавіка 2024 года а 18-йгадзіне ў межах музейнага праекта "ЛІТ.ЧЫТ." адбудзецца прэзентацыя кнігі Вольгі Папко “Мастацкія калекцыі князёў Вітгенштэйнаў у кантэксце еўрапейскага мастацтва XIX ст”.
Вольга Папко – беларускі гісторык, Даследуе праблемы дзяржаўнай палітыкі Беларусі ў галіне мастацтва, гісторыю беларускай шляхты ў 19 ст.
Выданне прысвечана гісторыі фарміравання мастацкіх калекцый князёў Вітгенштэйнаў, якія з'яўляліся буйнейшымі землеўладальнікамі на тэрыторыі Беларусі і Літвы. З 1830-х да 1900 г. яны змаглі сабраць разнастайныя калекцыі твораў жывапісу, графікі, скульптуры і фатаграфіі. Мэтай даследавання стала вывучэнне мастацкіх калекцый, бытаванне якіх звязана з Беларуссю, у кантэксце развіцця еўрапейскага мастацтва ХІХ ст.
Чакаем вас 19 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Доме Песняра.
Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.
🔥7👍5🤡1