22 лютага 2024 года а 18-й гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца лекцыя Дзяніса Лісейчыкава “Слуцкія паясы: легенды і факты”.
Нягледзячы на тое, што паясам і іх вытворчасці было прысвечана нямала работ у гістарыяграфіі, да канца ХХ ст. у справе іх вывучэння назапасілася вялікая колькасць міфаў і гіпотэз, якія супярэчаць адна адной.
Чакаем вас 22 лютага а 18-й ў доме Песняра на лекцыі Дзяніса Лісейчыкава «Слуцкія паясы: легенды і факты».
Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.

❤8👍2💩1🤡1
The Herder Institute Summer Academy invites Early Career Researchers, including Advanced Master Students, Ph.D. Students, and Early Postdocs, to participate in a workshop dealing with the East and Central European diaspora’s experiences of collecting, archiving, and publishing in exile.
East and Central European Cultures in Exile. Archiving, Collecting, and Publishing in the Twentieth and Twenty-First Centuries
Send your exposé (approx. 300 words) and a short CV to forum@herder-institut.de until April 30, 2024. Accomodation for selected participants will be provided and travel costs up to 250 Euro (EU), 500 Euro (Non-EU), 800 Euro (overseas travels) can be covered upon request.
Падрабязней

👍8
Шаноўныя сябры!
З друку выйшаў чарговы, восьмы нумар часопіса „Гарадзенскі гадавік”. Гэта нетыповы нумар. Ён складаецца з публікацыі гістарычнай крыніцы, а менавіта рэвізскай сказкі горада Гродна, якая была складзена на пачатку XIX ст. Публікацыю падрыхтавалі Алесь Радзюк і Юры Гардзееў. Ва ўступным артыкуле да публікацыі захаванай часткі перапісу насельніцтва горада змешчаны комплексны разбор дакумента, які з’яўляецца каштоўнай крыніцай на гісторыі гарадскога соцыуму мяжы стагоддзяў і эпох.
Хачу падзякаваць усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы нумара. Публікацыю можна заказаць па мэйле: hrodna1127@gmail.com.

👍11🔥3
У харкаўскім выдавецтве выйшаў зборнік раней не публікаваных твораў Міхайла Магілянскага, ён у вольным доступе. Нагадваем, што Магілянскі да рэвалюцыі быў гласным Гарадзенскага павятовага земскага сходу, працаваў у Гародні земскім суддзёю - P.S. важнае ўдакладненне, мова ідзе пра г. Горадня Чарнігаўскай губерніі, фактычна украінска-беларускае памежжа
👍10❤3
Выйшаў новы нумар часопіс Acta Albaruthenica, які выдае кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўнівесітэта. Змест можна зірнуць тут. Як звычайна, усе тэксты можна спампаваць бясплатна.
❤16
Раім звярнуць увагу на новую манаграфію Яанны Героўскай-Каллаўр “Юзаф Пілсудскі і беларускае пытанне”. Ведаем, як плённа і натхнёна пані прафесар працуе ў архівам, таму ў кнізе павінна быць шмат новых знаходак!
👍19🤔4👀1
У выдавецтве "Беларуская навука" пабачыла свет факсімільнае навуковае выданне “The Great Art of Artillery of Casimir Simienowicz=Вялікае мастацтва артылерыі Казіміра Семяновіча", падрыхтаванае супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў старадрукаў і рукапісаў Ф.Дз. Падбярозкіным і В.У. Урублеўскім на аснове англійскай версіі трактата Казіміра Семяновіча "Вялікае мастацтва артылерыі" (Лондан, 1729), які захоўваецца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Якуба Коласа НАН Беларусі. Упершыню ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі прыводзяцца сведчанні, якія паказваюць беларускае паходжанне і мэтавую аўдыторыю Казіміра Семяновіча, прынцыпы і спецыфіку англійскага перакладу 1729 года, літаратурную традыцыю і навукова-тэхнічную тэрміналогію артылерыйскай справы XVII стагоддзя.
🔥14👍7👏1
Forwarded from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Шаноўныя калегі і партнёры!
Паведамляем, што арганізацыйны камітэт вырашыў не праводзіць Кангрэс 2024 года ў поўным фармаце. З 2011 года было арганізавана адзінаццаць Кангрэсаў і арганізацыйны камітэт мае патрэбу ўзяць паўзу для аналізу досведу, удакладнення фармату і пераасэнсавання ролі і місіі Кангрэсу на сучасным этапе развіцця беларуская навукі.
Замест звыклага навуковага фармату ў верасні 2024 года ў Коўна будзе праведзенаканферэнцыя партнёраў для рэфлексіі над досведам Кангрэса 2011-2023 гадоў і выпрацоўкі яго стратэгіі і місіі на будучыню.
Прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікаецца адбудзецца як звычайна, збор намінацый будзе абвешчаны ў бліжэйшыя дні.

😢7👍5🤡3💔3
Крыху падзабыліся на пастаянную рубрыку пра “Беларускі гістарычны часопіс”, але выпраўляемся адразу са зместам двух першых нумароў за 2024 год. Пазначым, што другі нумар вельмі сімпатычны па зместу.
👍13👎4
Інфармацыя пра якія навуковыя дысцыпліны (накірункі даследаванняў) вас цікавяць перш за ўсё? Выберыце не больш за тры варыянты
Anonymous Poll
42%
Сацыялогія
38%
Паліталогія, міжнародныя адносіны
71%
Гісторыя, археалогія і сумежныя дысцыпліны
23%
Філасофія
28%
Філалогія, лінгвістыка
41%
Даследаванне культуры (культуралогія)
25%
Натуральныя і тэхнічныя дысцыпліны (фізіка, хімія, біялогія і іншыя)
3%
Іншае
👍8