Зімовы лагер дэмакратыі 2024 CFP UPD.pdf
66.5 KB
Запрашаем да ўдзелу ў зімовым лагеры «Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструмэнты і еўрапейскія каштоўнасці» ад Цэнтра Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага. Лагер пра лічбавыя тэхналогіі, супрацьдзеянне прапагандзе, уплыў новых медый на палітычную актыўнасць. Лагер завершыцца стварэннем праектаў. Пераможцы атрымаюць кансультацыйную і фінансавую падтрымку для рэалізацыі праектаў.
👩🎓👨🎓 Для каго: беларускія студэнты ў Польшчы і Літве, да 27 гадоў.
🗓 Даты: 15-21 лютага
🇱🇹Месца: Каля Вільні, Літва.
📝Працоўныя мовы: беларуская і руская; матэрыялы на беларускай і англійскай мовах.
⏳Дэдлайн заявак: 1 лютага.
🤑Удзел бясплатны. Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары.
Форма рэгістрацыі.

👍8🔥1
✏️📨 Jan Patočka Junior Visiting Fellowship - #стыпендыя па гуманітарных і сацыяльных навуках
▫️Для каго: #даследчыкі і #навукоўцы, якія ў працэсе атрымання кандыдацкай ступені альбо ўжо яе маюць.
▫️Калі: верасень 2024 - ліпень 2025.
Праграма стыпендый накіравана на садзейнічанне даследаванням, натхнёным спадчынай Яна Паточкі і яго інтэлектуальнымі намаганнямі па пераасэнсаванні Еўропы ў адпаведнасці з пост-еўрапейскімі парадыгмамі. Чакаюць заяўкут ад навукоўцаў, якія працуюць над разнастайнымі філасофскімі, сацыяльнымі, эканамічнымі, геапалітычнымі ці гістарычнымі аспектамі гэтай тэмы. Цікавяць працы, у якіх даследуюцца погляды на ідэю пост-Еўропы і яе крытычнае адлюстраванне.
Праграма прапануе:
- стыпендыю 3000 EUR / месяц (ўжо атрымаўшыя кандыдацкую ступень)
- стыпендыю 2500 EUR / месяц (хто ў працэсе атрымання кандыдацкай ступені).
⏳Ддл: 14 сакавіка.
👉Падаць заяўку.
#адукацыя #памяць #даследванні

👍5
Пабачыў свет новы нумар “Запісаў Беларускага Інстытута навукі і мастацтва”, найлепшага выдання па гісторыі беларускай эміграцыі, ўкладзенага Наталляй Гардзіенка. Змест можна бачыць на прыкладзеных здымках. Замовіць - праз Kamunikat.org
👍14
Шаноўнае спадарства! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашаем вас 8 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектарка: кандыдат гістарычных навук Ірына Склокіна
Тэма: Сацыяльная дзяржава на польска-украінскім памежжы: жанчыны-рабочыя ў міжваенным Львове
Лекцыя пачнецца ў 19.00 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM.
Рэгістрацыя па спасылцы:
Арганізатар: Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ

👍10❤1
Апублікаваны новы нумар (17.2023) гадавіка Studia Białorutenistyczne, змест можна зірнуць тут, усе артыкулы даступныя анлайн.
👍14
Канферэнцыя маладых гісторыкаў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Падрабязней - тут.
👍5🤡4
АШМЯНШЧЫНА : ШТОДЗЁННАЕ ЖЫЦЦЁ ЖЫХАРОЎ КРАЮ Ў Х-ХХІ СТСТ. : ЗБОРНІК НАВУКОВЫХ АРТЫКУЛАЎ
Выйшаў новы зборнік, у аснове - матэрыялы канферэнцыі "Гальшанскія чытанні", пад Ашмяншчынай разумеюцца землі гістарычнага Ашмянскага павета.

🔥7👍3🤡1
22 лютага 2024 года а 18-й гадзіне, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца лекцыя Дзяніса Лісейчыкава “Слуцкія паясы: легенды і факты”.
Нягледзячы на тое, што паясам і іх вытворчасці было прысвечана нямала работ у гістарыяграфіі, да канца ХХ ст. у справе іх вывучэння назапасілася вялікая колькасць міфаў і гіпотэз, якія супярэчаць адна адной.
Чакаем вас 22 лютага а 18-й ў доме Песняра на лекцыі Дзяніса Лісейчыкава «Слуцкія паясы: легенды і факты».
Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.

❤8👍2💩1🤡1
The Herder Institute Summer Academy invites Early Career Researchers, including Advanced Master Students, Ph.D. Students, and Early Postdocs, to participate in a workshop dealing with the East and Central European diaspora’s experiences of collecting, archiving, and publishing in exile.
East and Central European Cultures in Exile. Archiving, Collecting, and Publishing in the Twentieth and Twenty-First Centuries
Send your exposé (approx. 300 words) and a short CV to forum@herder-institut.de until April 30, 2024. Accomodation for selected participants will be provided and travel costs up to 250 Euro (EU), 500 Euro (Non-EU), 800 Euro (overseas travels) can be covered upon request.
Падрабязней

👍8
Шаноўныя сябры!
З друку выйшаў чарговы, восьмы нумар часопіса „Гарадзенскі гадавік”. Гэта нетыповы нумар. Ён складаецца з публікацыі гістарычнай крыніцы, а менавіта рэвізскай сказкі горада Гродна, якая была складзена на пачатку XIX ст. Публікацыю падрыхтавалі Алесь Радзюк і Юры Гардзееў. Ва ўступным артыкуле да публікацыі захаванай часткі перапісу насельніцтва горада змешчаны комплексны разбор дакумента, які з’яўляецца каштоўнай крыніцай на гісторыі гарадскога соцыуму мяжы стагоддзяў і эпох.
Хачу падзякаваць усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы нумара. Публікацыю можна заказаць па мэйле: hrodna1127@gmail.com.

👍11🔥3
У харкаўскім выдавецтве выйшаў зборнік раней не публікаваных твораў Міхайла Магілянскага, ён у вольным доступе. Нагадваем, што Магілянскі да рэвалюцыі быў гласным Гарадзенскага павятовага земскага сходу, працаваў у Гародні земскім суддзёю - P.S. важнае ўдакладненне, мова ідзе пра г. Горадня Чарнігаўскай губерніі, фактычна украінска-беларускае памежжа
👍10❤3
Выйшаў новы нумар часопіс Acta Albaruthenica, які выдае кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўнівесітэта. Змест можна зірнуць тут. Як звычайна, усе тэксты можна спампаваць бясплатна.
❤16