De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
720 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
"Літаральна паўгадзіны назад нам паведамілі, што на наш склад прывезлі наклад шыкоўнай біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова, аўтарства гісторыка і журналіста Дзяніса Марціновіча. Гэта сапраўдны ўзор біяграфічнага нон-фікшн, так трэба пісаць кнігі! Яна чытаецца за адзін прысест, настолькі захапляе", - піша Выдавецтва "Янушкевіч".
👍23
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 21-шы выпуск зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». На яго старонках змешчаны 18 артыкулаў, прысвечаныя разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў беларускай гісторыі.
Гэты і папярэднія выпускі зборніка з сённяшняга дня можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09). Звяртаем увагу, што пры набыцці ў архіве зборнік прадаецца без гандлёвай нацэнкі.

Спасылка на прагляд зместу зборніка і рэзюмэ.
👍7
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 22 снежня на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Кандыдат гістарычных навук Васіль Жаркоў – "Барацьба за дэмакратыю і міжнародны парадак у Новы час".
Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму
👍52
📝 Цэнтр перспектыўных даследаванняў - #стыпендыя па сацыяльных і гуманітарных навуках у #Сафія, #Балгарыя

▫️Для каго: #даследчыкі-кандыдаты навук.
▫️Калі: 2-5 месяцаў у 2024-2025.

CAS Сафія – незалежны інстытут міжнароднага і міждысцыплінарнага профілю.

Беларускім дактарантам даступны праграмы:

1️⃣ GERDA HENKEL
Праграма прысвечана фундаментальным гістарычным даследаванняў у сферы сацыяльных і гуманітарных навук.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 850 EUR / месяц
- пражыванне
- праезд, выдаткі на візу і страхоўку да 800 EUR
- навукова-даследчая паездка да 1200 EUR
- выдаткі на даследаванні 100 EUR.

2️⃣ ADVANCED ACADEMIA
Шырокае кола даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 850 EUR / месяц
- пражыванне
- праезд, выдаткі на візу і страхоўку да 400 EUR
- выдаткі на даследаванні да 500 EUR.

🔸Патрабуецца добрае веданне англійскай мовы.

Ддл: 31 сакавіка 2024.
👉Падаць заяўку.

#мастацтва #адукацыя #даследванні
👍6👎1
The owner of this channel has been inactive for the last 5 months. If they remain inactive for the next 9 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The contents of the channel will remain accessible for all users.
29 снежня на 83-м годзе жыцця памёр польскі гісторык Марцэлі Косман, выбітны знаўца польска-літоўскіх стасункаў і гісторыі ВКЛ. На беларускай мове ў бібліятэцы БГА выходзіў збор яго твораў “З гісторыі і культуры ВКЛ”. Светлая памяць!
😢18👍21🕊1
І прапануем пазнаёміцца са зместам апошняга за 2023 год нумарам “Беларускага гістарычнага часопіса”, зробленага ў супрацы з Музеем гісторыі Мінска.
👍10👎4🥱21
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі аб’яўляе конкурс на атрыманне cтыпендый для навуковых стажыровак у Германіі ў траўні-снежні 2024 г.
Беларускія даследчыцы і даследчыкі ды актары гістарычнай адукацыі могуць атрымаць стыпендыю для стажыроўкі на адзін месяц у Германіі для працы ў нямецкіх архівах, музеях і іншых навуковых установах.
Стыпендыя разлічана на 1 месяц.
Cума стыпендыі складае:
• 1.300 € для аспірантаў;
• 2.000 € для postDocs.

У заяўку ўключаюцца наступныя дакументы:
• абгрунтаванне тэмы з аглядам стану даследаванасці праблемы і выкарыстаных методык і крыніц (max. 2 старонкі);
• працоўны план стажыроўкі;
• рэзюмэ / CV;
• спіс публікацый;
• рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнага асяродку.
Заяўкі прымаюцца на нямецкай ці англійскай мове ў выглядзе аднаго PDF-файла да 1.03.2024 г. па электроннай пошце belarus.forum@dgo-online.org
Пры наяўнасці пытанняў звяртайцеся да каардынатаркі Алесі Белановіч-Пэтц: belanovich-petz@dgo-online.org
👍91
Ад Генадзя Сагановіча: Выйшаў новы БГА – том за 2023 год. Здаецца, атрымаўся змястоўны. У аглядзе літаратуры – можа дзе часам і засурова, але такая ўжо ў часопіса роля. Дзякую аўтарам і сябрам рэдакцыі!
Ад сакавіка pdf-версія тома будзе ў вольным доступе на сайце БГА. На вясну плануем выдаць і бібліяграфічны паказальнік публікацый, змешчаных у часопісе пачынаючы ад 1994 году. Трыццаць тамоў, гэта ўжо гісторыя…!
👍165
Шаноўнае спадарства! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 18 студзеня на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Кандыдат гістарычных навук Уладзімір Склокін – The Triumph of Geopolitics: The Russo-Ukrainian War and Reshaping of Ideological Landscape in Contemporary Russia.

Лекцыя будзе адбывацца на англійскай мове.
Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). 
Таксама будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму: https://forms.gle/BRzkCJyrCzXB6XjW9.
 
👍5
🧑‍🏫 Даследчыя гранты SALT: паспейце падаць заяўку да 22 студзеня

Працягваецца прыём заявак на конкурс калектыўных даследчых грантаў ў еўрапейскіх універсітэтах і навукова-даследчых установах.

Памер грантаў: ад €50 000 да €100 000, працягласць праектаў – ад 6 да 12 месяцаў.

Патрабаванні:
У конкурсе могуць узяць удзел калектыўныя навуковыя праекты ва ўсіх галінах даследаванняў.
Даследчая група павінна ўключаць хаця б аднаго/адну беларуса/беларуску, якія занятыя ў сферы даследаванняў, выкладання ці навучаюцца ў аспірантуры і пацярпелі праз сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю пасля жніўня 2020 года.
Заяўнікам можа быць акадэмічная ўстанова, універсітэт і(або) навукова-даследчая арганізацыя, заснаваныя ў адной з краін ЕС.

Запоўніць анкету і падаць неабходныя дакументы online трэба да 22 студзеня.

Прыём заявак праходзіць з захаваннем строгіх прынцыпаў канфідэнцыйнасці.

🌐 Больш інфармацыі аб праграме – на афіцыйным сайце.

👉 Калі вы ведаеце кагосьці, хто можа быць зацікаўлены ўдзельнічаць у конкурсе, падзяліцеся з ім гэтай інфармацыяй.
👍5
Выйшаў 7-ы нумар часопіса Artifex Novus, цалкам прысвечаны Вільні і Вялікаму Княству Літоўскаму. Усе артыкулы даступныя онлайн. Дужа цікавы змест.
👍144
Канферэнцыя ў Гданьску, вельмі зацікаўлены ў беларускіх удзельніках!

The Faculty of History at the University of Gdansk (Poland), in collaboration with the Department of Computer Systems and Technologies at Simon Kuznets Kharkiv National University of Economics (Ukraine), have the honour to announce the academic hybrid conference, "Games of War," scheduled for the 24th of February 2024. This conference is dedicated to exploring the intricate narratives and historical reflections in Ukrainian video games that respond to the Russian 2014/2022 invasion of Ukraine.

On the 24th of February – a date forever tied to the tragic event of the full-scale invasion of the Russian Federation in Ukraine – "Games of War" seeks to delve into the multifaceted reflections of tragedy and heroism within video games as digital artifacts. This timely endeavor aims to foster a deeper understanding of how interactive media serves as a lens through which historic events are portrayed and interpreted.

Падрабязней.
👍11
СТЫПЕНДЫІ Ў ВЕНЕ
The Institute for Human Sciences invites applications for the Jerzy Giedroyc Junior Visiting Fellowships. In recognition of Giedroyc’s legacy as founding editor of Kultura, and his contributions to promoting wider understanding of the interconnected history and intellectual traditions of the lands of modern-day Poland, Belarus, Lithuania, and Ukraine, these fellowships are designated for scholars working on projects related to:
• Polish-Ukrainian, Polish-Belarusian, and Polish-Lithuanian relations, and related questions of history, politics, and literature
OR
• The legacy of Giedroyc particularly, and/or the journal and publishing house Kultura
The Jerzy Giedroyc Junior Visiting Fellowships are open to all academic disciplines in the humanities and social sciences.

Дэдлайн – 24 лютага 2024 года.
Падрабязней.
👍6
Зімовы лагер дэмакратыі 2024 CFP UPD.pdf
66.5 KB
Запрашаем да ўдзелу ў зімовым лагеры «Дэмакратыя і тэхналогіі: лічбавыя інструмэнты і еўрапейскія каштоўнасці» ад Цэнтра Чэслава Мілаша Універсітэта Вітаўта Вялікага. Лагер пра лічбавыя тэхналогіі, супрацьдзеянне прапагандзе, уплыў новых медый на палітычную актыўнасць. Лагер завершыцца стварэннем праектаў. Пераможцы атрымаюць кансультацыйную і фінансавую падтрымку для рэалізацыі праектаў.

👩‍🎓👨‍🎓 Для каго: беларускія студэнты ў Польшчы і Літве, да 27 гадоў.
🗓 Даты: 15-21 лютага
🇱🇹Месца: Каля Вільні, Літва.
📝Працоўныя мовы: беларуская і руская; матэрыялы на беларускай і англійскай мовах.
Дэдлайн заявак: 1 лютага.

🤑Удзел бясплатны. Выдаткі на транспарт, пражыванне і харчаванне пакрываюць арганізатары.

Форма рэгістрацыі.
👍8🔥1
✏️📨 Jan Patočka Junior Visiting Fellowship - #стыпендыя па гуманітарных і сацыяльных навуках

▫️Для каго: #даследчыкі і #навукоўцы, якія ў працэсе атрымання кандыдацкай ступені альбо ўжо яе маюць.
▫️Калі: верасень 2024 - ліпень 2025.

Праграма стыпендый накіравана на садзейнічанне даследаванням, натхнёным спадчынай Яна Паточкі і яго інтэлектуальнымі намаганнямі па пераасэнсаванні Еўропы ў адпаведнасці з пост-еўрапейскімі парадыгмамі. Чакаюць заяўкут ад навукоўцаў, якія працуюць над разнастайнымі філасофскімі, сацыяльнымі, эканамічнымі, геапалітычнымі ці гістарычнымі аспектамі гэтай тэмы. Цікавяць працы, у якіх даследуюцца погляды на ідэю пост-Еўропы і яе крытычнае адлюстраванне.

Праграма прапануе:
- стыпендыю 3000 EUR / месяц (ўжо атрымаўшыя кандыдацкую ступень)
- стыпендыю 2500 EUR / месяц (хто ў працэсе атрымання кандыдацкай ступені).

Ддл: 14 сакавіка.
👉Падаць заяўку.

#адукацыя #памяць #даследванні
👍5
Пабачыў свет новы нумар “Запісаў Беларускага Інстытута навукі і мастацтва”, найлепшага выдання па гісторыі беларускай эміграцыі, ўкладзенага Наталляй Гардзіенка. Змест можна бачыць на прыкладзеных здымках. Замовіць - праз Kamunikat.org
👍14