De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
721 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Ад Сцяпана Стурэйкі: Што новага? Выйшаў чарговы (і вееельмі прыгожы!) нумар CTRL+S. Нават не верыцца, ужо трэці! Сёлетняя тэма - “Утопіі нашай спадчыны”. Прэзентацыю ў Вільні правядзем неўзабаве. Сачыце за абвесткамі.
👍83👎3👀2
А між тым адбылося і ўзнагароджанне аўтараў лепшых навуковых манаграфій на беларускую і украінскую тэматыку - Прэміі імя Мялеція Сматрыцкага - заснаванай Варшаўскім універсітэтам. Па беларускай тэматыцы адзначылі працу Міраслава Янкавяка пра беларускія гутаркі ў Літве, па украінскай - выданне "Дзённіка" Піліпа Орліка Валянцінай Собаль. Ганаровай згадкай адзначылі працу заўчасна спачылага Зміцера Саўкі. Цудоўныя працы, вартыя ўзнагароды.
15👍3
Узнать подробнее о возможностях и получить ответы на вопросы: новый сайт программы EU4Belarus – SALT по поддержке академического сообщества Беларуси

На обновленном сайте можно найти информацию обо всех возможностях программы. Также есть раздел с ответами на популярные вопросы и возможность обратиться в службу поддержки.

Сайт доступен на беларуском и русском языках.

Прямо сейчас по программе SALT можно:
• подать заявку на стипендию для прохождения научной стажировки
• податься на программу исследовательских грантов
• получить поддержку на прохождение языковых курсов
👍3🤓2
 
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі рады запрасіць вас на чацьвёртую анлайн-дыскусію ў гэтым годзе, якая прысвечана «Трансфармацыі афіцыйнай гістарычнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 г.» і адбудзецца 18 снежня а 19й гадзіне (Менскі час). Мы дыскутуем разам з Валерам Булгакавым, Аляксеям Ластоўскім і Гундулай Поль наступныя пытанні:

Чаму для стабілізацыі рэжыму ў Беларусі спатрэбілася Другая сусветная вайна? Якую функцыю набылі гісторыя і афіцыйная палітыка памяці пасля пратэстаў 2020 года? Якія наратывы і актары займаюць вядучую ролю ў гэтым працэсе? А таксама што адбываецца ў асяродку незалежных гісторыкаў і мультыплікатараў гістарычнай працы, якія яшчэ застаюцца ў краіне ці ўжо былі вымушаны з’ехаць?
Мадэрацыю робіць Аляксандр Фрыдман. Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сімультанным перакладам.

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы
👍93
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў гэту пятніцу, 15 снежня, адбудзецца навукова-даследчы семінар "Сувязі, трансферы і складаныя ідэнтычнасці: нацыянальныя рухі Цэнтральна-Усходняй Еўропы на пачатку ХХ стагоддзя". Праграму можна зірнуць тут. Семінар будзе адбывацца на англійскай мове. Таксама ёсць магчымасць падключыцца анлайн у якасці слухача пасля рэгістрацыі праз форму.
👍12
Канферэнцыя па беларускіх даследаваннях у Лондане

Call for Papers: Belarusian Studies in the 21st Century, 9th Annual Conference
UCL School of Slavonic and East European Studies, the Ostrogorski Centre and the Francis Skaryna Belarusian Library and Museum invite paper proposals from established academics and doctoral researchers discussing various aspects of contemporary Belarusian studies.

The conference serves as a multidisciplinary forum of Belarusian studies in the West and offers a rare networking opportunity for researchers of Belarus.
The conference will take place on 26–27 April 2024 in the hybrid format.
Selected papers will be peer-reviewed and published in the Journal of Belarusian Studies in 2024.
To submit a paper please complete this online form no later than 31 January 2024. The working language of the conference is English. Applicants will be notified no later than on 9 February 2024.
For any questions relating to the conference, please email belstudies.conference@gmail.com.
👍9
2024 SUMMER RESEARCH LABORATORY
ON RUSSIA, EASTERN EUROPE, AND EURASIA

The Russian, East European, and Eurasian Center and the Slavic Reference Service at the University of Illinois Urbana-Champaign are pleased to announce a call for applications to the Summer Research Laboratory (SRL) program. The program will take place June 10 - August 2, 2024. Funded in part by the U.S. Department of State's Title VIII Program, the SRL program provides research support for graduate and post-graduate level research on Central and East Europe and the Independent States of the former Soviet Union.

The program is open to a wide range of researchers, including advanced graduate students, postdoctoral scholars, faculty, independent scholars, professionals in government and nongovernmental organizations as well as library science.

The priority application deadline is March 1, 2024.
👍4
The owner of this channel has been inactive for the last 5 months. If they remain inactive for the next 19 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The contents of the channel will remain accessible for all users.
Прэс-ланч: стаўленне да адукацыі, ідэалогія ў гарадскім ландшафце і музеях, тэндэнцыі ў кнігавыданні і кнігаспажыванні. 18 снежня, 13.00

Паважанае спадарства, запрашаем вас на калядны прэс-ланч і дыскусію!
Вас чакаюць прэзентацыі вынікаў чатырох даследаванняў ад каманды вядомых беларускіх даследчыкаў з Інстытута “Палітычная сфера”:
"Беларуская адукацыя сёння: стаўленне, ацэнка эфектыўнасці”
“Гарадскі ландшафт: чыя памяць прадстаўлена ў беларускай гарадской прасторы”
“Музеі: сучасныя ідэалагічныя акцэнты”
“Кнігавыданне і спажыванне кніг беларускім чытачом”
А таксама, нязмушаная атмасфера, ланч ды калядныя прысмакі
Шчыра чакаем вас!

🗓18 снежня
13.00
📍Гасцёўня Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры [Vilnius, Šv. Ignoto g.5]

Больш падрабязная інфармацыя ды рэгістрацыя [колькасць месцаў абмежавана, ёсць опцыя анлайн удзелу]
Прэс-рэліз
👍11
19 снежня 2023 года ў музеі Якуба Коласа адбудзецца чарговая сустрэча цыклу «Простыя словы».
Разам з аўтарамі кнігі “Забытая экспедыцыя 1923 года : ля вытокаў акадэмічнай этнаграфіі ў Беларусі” Сяргеем Грунтовым, Янінай Грыневіч і Надзеей Саўчанка нас чакае сапраўдная экспедыцыя ў 1923 год!
Чакаем у Доме Песняра 19 снежня 2023 года а 18-й гадзіне.
Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
👍12
Стыпендыі для постдокаў у Коўне

Vytautas Kavolis Institute Postdoctoral Fellowships


Vytautas Kavolis Transdisciplinary Research Institute invites early career researchers to submit applications for the Junior postdoctoral fellow position for 2024 – 2025 (22 months).
The aim of the Junior postdoctoral fellowship is to enhance the scientific qualifications and method competencies of the early career researchers of social sciences and humanities, and to give them the opportunity to develop an independent academic career.
Important information about the position
• The duration of the postdoctoral fellowship is 22 months. The start date is 1 March 2024, end date – 31 December 2025. Full-time employment contract, work guarantees included accordingly to Lithuanian employment legislation.

Падрабязней.
👍5
"Літаральна паўгадзіны назад нам паведамілі, што на наш склад прывезлі наклад шыкоўнай біяграфіі кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова, аўтарства гісторыка і журналіста Дзяніса Марціновіча. Гэта сапраўдны ўзор біяграфічнага нон-фікшн, так трэба пісаць кнігі! Яна чытаецца за адзін прысест, настолькі захапляе", - піша Выдавецтва "Янушкевіч".
👍23
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены 21-шы выпуск зборніка навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус». На яго старонках змешчаны 18 артыкулаў, прысвечаныя разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі. Зборнік прызначаны для гісторыкаў, генеалогаў, краязнаўцаў, спецыялістаў архіўнай галіны і ўсіх аматараў беларускай гісторыі.
Гэты і папярэднія выпускі зборніка з сённяшняга дня можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09). Звяртаем увагу, што пры набыцці ў архіве зборнік прадаецца без гандлёвай нацэнкі.

Спасылка на прагляд зместу зборніка і рэзюмэ.
👍7
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 22 снежня на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Кандыдат гістарычных навук Васіль Жаркоў – "Барацьба за дэмакратыю і міжнародны парадак у Новы час".
Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму
👍52