De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
721 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Выйшаў з друку манаграфічны альбом пра этнаграфічную экспедыцыю 1923 года. У цэнтры яго калекцыя здымкаў Льва Дашкевіча, які фатаграфаваў першыя два этапы экспедыцыі.
Публікацыю здымкаў суправаджаюць тэксты пра падрыхтоўку і правядзенне экспедыцыі, пра выставу ў Маскве, куды паехалі сабраныя экспанаты і адкуль яны пасля вярнуліся ў Беларускі дзяржаўны музей, каб стаць асновай яго этнаграфічнай экспазыіцыі. Тут жа прадстаўлены папраўленыя і дапоўненыя ад таго, што вядома было дагэтуль, біяграфіі ўдзельнікаў экспедыцыі, Міхася Мялешкі, Мікалая Азбукіна, Аляксандра Шлюбскага, Льва Дашкевіча, і нарыс развіцця беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі ў мінулыя 20-я. Напісаны яны пераважна на матэрыялах тагачаснай прэсы і дакументах з НАРБа. Большасць ілюстрацый паходзіць з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея РБ і архіву ВДНГ у Маскве.
Альбом ужо ёсць у Акадэмкнізе, а праз пару тыдняў павінен будзе з'явіцца і ў кнігарнях Белкнігі па гарадах Беларусі.
👍9🔥41
The owner of this channel has been inactive for the last 5 months. If they remain inactive for the next 30 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The contents of the channel will remain accessible for all users.
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 7 снежня на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.

Тэма: Праблема суверэнітэту і права на супраціў у палiтычным дыскурсе ВКЛ другой паловы 16 – першай паловы 17 стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай думкі.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз Zoom, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍121
Ад Сцяпана Стурэйкі: Што новага? Выйшаў чарговы (і вееельмі прыгожы!) нумар CTRL+S. Нават не верыцца, ужо трэці! Сёлетняя тэма - “Утопіі нашай спадчыны”. Прэзентацыю ў Вільні правядзем неўзабаве. Сачыце за абвесткамі.
👍83👎3👀2
А між тым адбылося і ўзнагароджанне аўтараў лепшых навуковых манаграфій на беларускую і украінскую тэматыку - Прэміі імя Мялеція Сматрыцкага - заснаванай Варшаўскім універсітэтам. Па беларускай тэматыцы адзначылі працу Міраслава Янкавяка пра беларускія гутаркі ў Літве, па украінскай - выданне "Дзённіка" Піліпа Орліка Валянцінай Собаль. Ганаровай згадкай адзначылі працу заўчасна спачылага Зміцера Саўкі. Цудоўныя працы, вартыя ўзнагароды.
15👍3
Узнать подробнее о возможностях и получить ответы на вопросы: новый сайт программы EU4Belarus – SALT по поддержке академического сообщества Беларуси

На обновленном сайте можно найти информацию обо всех возможностях программы. Также есть раздел с ответами на популярные вопросы и возможность обратиться в службу поддержки.

Сайт доступен на беларуском и русском языках.

Прямо сейчас по программе SALT можно:
• подать заявку на стипендию для прохождения научной стажировки
• податься на программу исследовательских грантов
• получить поддержку на прохождение языковых курсов
👍3🤓2
 
Форум гістарычных даследаванняў Беларусі рады запрасіць вас на чацьвёртую анлайн-дыскусію ў гэтым годзе, якая прысвечана «Трансфармацыі афіцыйнай гістарычнай палітыкі ў Беларусі пасля 2020 г.» і адбудзецца 18 снежня а 19й гадзіне (Менскі час). Мы дыскутуем разам з Валерам Булгакавым, Аляксеям Ластоўскім і Гундулай Поль наступныя пытанні:

Чаму для стабілізацыі рэжыму ў Беларусі спатрэбілася Другая сусветная вайна? Якую функцыю набылі гісторыя і афіцыйная палітыка памяці пасля пратэстаў 2020 года? Якія наратывы і актары займаюць вядучую ролю ў гэтым працэсе? А таксама што адбываецца ў асяродку незалежных гісторыкаў і мультыплікатараў гістарычнай працы, якія яшчэ застаюцца ў краіне ці ўжо былі вымушаны з’ехаць?
Мадэрацыю робіць Аляксандр Фрыдман. Дыскусія адбудзецца на беларускай і нямецкай мовах з сімультанным перакладам.

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы
👍93
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў гэту пятніцу, 15 снежня, адбудзецца навукова-даследчы семінар "Сувязі, трансферы і складаныя ідэнтычнасці: нацыянальныя рухі Цэнтральна-Усходняй Еўропы на пачатку ХХ стагоддзя". Праграму можна зірнуць тут. Семінар будзе адбывацца на англійскай мове. Таксама ёсць магчымасць падключыцца анлайн у якасці слухача пасля рэгістрацыі праз форму.
👍12
Канферэнцыя па беларускіх даследаваннях у Лондане

Call for Papers: Belarusian Studies in the 21st Century, 9th Annual Conference
UCL School of Slavonic and East European Studies, the Ostrogorski Centre and the Francis Skaryna Belarusian Library and Museum invite paper proposals from established academics and doctoral researchers discussing various aspects of contemporary Belarusian studies.

The conference serves as a multidisciplinary forum of Belarusian studies in the West and offers a rare networking opportunity for researchers of Belarus.
The conference will take place on 26–27 April 2024 in the hybrid format.
Selected papers will be peer-reviewed and published in the Journal of Belarusian Studies in 2024.
To submit a paper please complete this online form no later than 31 January 2024. The working language of the conference is English. Applicants will be notified no later than on 9 February 2024.
For any questions relating to the conference, please email belstudies.conference@gmail.com.
👍9
2024 SUMMER RESEARCH LABORATORY
ON RUSSIA, EASTERN EUROPE, AND EURASIA

The Russian, East European, and Eurasian Center and the Slavic Reference Service at the University of Illinois Urbana-Champaign are pleased to announce a call for applications to the Summer Research Laboratory (SRL) program. The program will take place June 10 - August 2, 2024. Funded in part by the U.S. Department of State's Title VIII Program, the SRL program provides research support for graduate and post-graduate level research on Central and East Europe and the Independent States of the former Soviet Union.

The program is open to a wide range of researchers, including advanced graduate students, postdoctoral scholars, faculty, independent scholars, professionals in government and nongovernmental organizations as well as library science.

The priority application deadline is March 1, 2024.
👍4
The owner of this channel has been inactive for the last 5 months. If they remain inactive for the next 19 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The contents of the channel will remain accessible for all users.
Прэс-ланч: стаўленне да адукацыі, ідэалогія ў гарадскім ландшафце і музеях, тэндэнцыі ў кнігавыданні і кнігаспажыванні. 18 снежня, 13.00

Паважанае спадарства, запрашаем вас на калядны прэс-ланч і дыскусію!
Вас чакаюць прэзентацыі вынікаў чатырох даследаванняў ад каманды вядомых беларускіх даследчыкаў з Інстытута “Палітычная сфера”:
"Беларуская адукацыя сёння: стаўленне, ацэнка эфектыўнасці”
“Гарадскі ландшафт: чыя памяць прадстаўлена ў беларускай гарадской прасторы”
“Музеі: сучасныя ідэалагічныя акцэнты”
“Кнігавыданне і спажыванне кніг беларускім чытачом”
А таксама, нязмушаная атмасфера, ланч ды калядныя прысмакі
Шчыра чакаем вас!

🗓18 снежня
13.00
📍Гасцёўня Рэсурснага цэнтру Беларускай Рады культуры [Vilnius, Šv. Ignoto g.5]

Больш падрабязная інфармацыя ды рэгістрацыя [колькасць месцаў абмежавана, ёсць опцыя анлайн удзелу]
Прэс-рэліз
👍11