De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
722 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм”

🔹30 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм” у Літаратурным музеі імя П. Броўкі: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=96328

🔹Выстава створана сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

🔹Сярод экспанатаў – арыгінальныя фотаздымкі Пятруся Броўкі, часопісы, дакументы з кнігазбора Пятра Глебкі, – якія прадставіла для часовай выставы ЦНБ НАН Беларусі.

Выстава “Гады́ як шторм” чакае наведвальнікаў па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 30, Літаратурны музей Петруся Броўкі.
👍11🤡1
Сумная навіна дайшла з Польшчы. На 82-м годзе жыцця памерла Марыя Каламайска-Саед, ці не найлепшая знаўца культуры і мастацтва земляў даўняга Вялікага Княства Літоўскага. Яна заснавала і цягнула вялізарную серыю энцыклапедычнага кшталту па апісанню касцёлаў і кляштараў даўняга ВКЛ, праз усё жыццё займалася вывучэннем гісторыі абраза Маці Боскай Вострабрамскай, выратавала бібліятэку брыгіцкага кляштара ў Гародні. Вельмі шмат зрабіла, выхавала плеяду вучняў, а яе працы назаўжды застануцца з намі.
😢224🙏3🕊2
Кнігарня " Акадэмічная кніга " і Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашаюць 7 снежня 2023 года на прэзентацыю другой кнігі "Сфера сакральнага. Народная тэалогія"серыі "Традыцыйны светалад беларусаў". Вас чакае сустрэча з аўтарамі кнігі-супрацоўнікамі НАН Беларусі, аўтограф-сесія.
Пачатак а 17.30.
Месца правядзення-крама "Акадэмкніга", пр-т Незалежнасці, 72.
👍11👎2👀2
Выйшаў з друку манаграфічны альбом пра этнаграфічную экспедыцыю 1923 года. У цэнтры яго калекцыя здымкаў Льва Дашкевіча, які фатаграфаваў першыя два этапы экспедыцыі.
Публікацыю здымкаў суправаджаюць тэксты пра падрыхтоўку і правядзенне экспедыцыі, пра выставу ў Маскве, куды паехалі сабраныя экспанаты і адкуль яны пасля вярнуліся ў Беларускі дзяржаўны музей, каб стаць асновай яго этнаграфічнай экспазыіцыі. Тут жа прадстаўлены папраўленыя і дапоўненыя ад таго, што вядома было дагэтуль, біяграфіі ўдзельнікаў экспедыцыі, Міхася Мялешкі, Мікалая Азбукіна, Аляксандра Шлюбскага, Льва Дашкевіча, і нарыс развіцця беларускай этнаграфіі і фалькларыстыкі ў мінулыя 20-я. Напісаны яны пераважна на матэрыялах тагачаснай прэсы і дакументах з НАРБа. Большасць ілюстрацый паходзіць з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея РБ і архіву ВДНГ у Маскве.
Альбом ужо ёсць у Акадэмкнізе, а праз пару тыдняў павінен будзе з'явіцца і ў кнігарнях Белкнігі па гарадах Беларусі.
👍9🔥41
The owner of this channel has been inactive for the last 5 months. If they remain inactive for the next 30 days, they may lose their account and admin rights in this channel. The contents of the channel will remain accessible for all users.
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 7 снежня на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – кандыдат філасофскіх навук Ігар Бортнік.

Тэма: Праблема суверэнітэту і права на супраціў у палiтычным дыскурсе ВКЛ другой паловы 16 – першай паловы 17 стст. у кантэксце агульнаеўрапейскай думкі.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз Zoom, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍121
Ад Сцяпана Стурэйкі: Што новага? Выйшаў чарговы (і вееельмі прыгожы!) нумар CTRL+S. Нават не верыцца, ужо трэці! Сёлетняя тэма - “Утопіі нашай спадчыны”. Прэзентацыю ў Вільні правядзем неўзабаве. Сачыце за абвесткамі.
👍83👎3👀2
А між тым адбылося і ўзнагароджанне аўтараў лепшых навуковых манаграфій на беларускую і украінскую тэматыку - Прэміі імя Мялеція Сматрыцкага - заснаванай Варшаўскім універсітэтам. Па беларускай тэматыцы адзначылі працу Міраслава Янкавяка пра беларускія гутаркі ў Літве, па украінскай - выданне "Дзённіка" Піліпа Орліка Валянцінай Собаль. Ганаровай згадкай адзначылі працу заўчасна спачылага Зміцера Саўкі. Цудоўныя працы, вартыя ўзнагароды.
15👍3
Узнать подробнее о возможностях и получить ответы на вопросы: новый сайт программы EU4Belarus – SALT по поддержке академического сообщества Беларуси

На обновленном сайте можно найти информацию обо всех возможностях программы. Также есть раздел с ответами на популярные вопросы и возможность обратиться в службу поддержки.

Сайт доступен на беларуском и русском языках.

Прямо сейчас по программе SALT можно:
• подать заявку на стипендию для прохождения научной стажировки
• податься на программу исследовательских грантов
• получить поддержку на прохождение языковых курсов
👍3🤓2