De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
722 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Выйшаў невялікі па аб'ёму, але досыць цікавы па зместу канферэнцыйны зборнік. Укладальнік - Андрэй Ціхаміраў з Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі. выйшаў зборнік навуковых артыкулаў
Labor omnia vincit II. Праца заўсёды перамагае: матэрыяльная культура ў гістарычным кантэксце. Праблемы вывучэння і захавання : зборнік матэрыялаў навуковай канферэнцыі, Гродна, 26-27 мая 2022 г. / гал. рэд. А. У. Ціхаміраў ; рэдкал.: А. У. Ціхаміраў, А. Д. Гаршкоў. – Гродна : ГДМГР, 2023. – 59 с.: іл.
👍10
СТЫПЕНДЫІ ВА ЎНІВЕРСІТЭЦЕ МІЧЫГАНА
The Weiser Center for Europe and Eurasia at the University of Michigan invites applications from faculty and artists at institutions of higher education in:

Albania, Armenia, Azerbaijan, Belarus, Bosnia and Herzegovina, Georgia, Kazakhstan, Kosovo, Kyrgyzstan, Moldova, Montenegro, North Macedonia, Serbia, Slovak Republic, Tajikistan, Turkmenistan, Ukraine, and Uzbekistan.
Applicants must:
• hold a teaching faculty position w/ terminal degree in their field;
• receive an invitation from a faculty mentor at the University of Michigan with whom research will be conducted; and
• have excellent oral and written English language skills (proficiency will be verified). The awards support short-term research visits of 2 to 3 months (September-November 2024 or February-April 2025) to the University of Michigan, Ann Arbor, and include round trip airfare, housing, health insurance, and a stipend.

Full list of required documents and the application form.
👍5
Абвешчана праграма грантаў для груп беларускіх даследчыкаў. Праекты могуць падавацца па любым дысцыплінам. У асобны лот вылучаны даследаванні Беларусі.

З-за розных еўрапейскіх бюракратычных абмежаванняў, працэдура афармлення дастаткова складаная, што трэба ўзяць пад увагу.

Працягласць 6-12 месяцаў

Deadline: 22 студзеня 2024
🔥9
Абвешчаны набор на стыпендыяльную праграму польскага ўрада для маладых навукоўцаў для кандыдатаў з краін Усходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Каўказа.

Стыпендыі будуць прызначаны для навуковага знаходжання ў польскіх універсітэтах з верасня 2024 па чэрвень 2025 года.

Апошні тэрмін прыёму заявак - 1 сакавіка 2024 года. Падрабязней.
👍8
Паведамляе беларуска-шведскі гісторык Андрэй Катлярчук: Новая калектыўная манаграфія On the Digital Front-Line. Far-Right Memory Work in Baltic, Central, and East European Online ёсць вынікам буйнага навуковага праекта 2019-2023. 7 краінаў і 7 дужа цікавых актуальных даследаванняў па дыгітальнай гісторыі і альтэрнаціўнай палітыкі памяці.
Беларускіх гісторыкаў мусіць зацікаваць глава ”Узброіць будучыню. Анлайн-плакаты і контрнаратыў Другой сусветнай вайны ў асяродках беларускіх ультранацыяналістаў” (To Weaponize the Future: Digital Posters and the Counter-narrative of World War II in the Belarusian Far Right) - першая ў маей навуковай кар’еры даследаванне з выкарыстаннем метадалагічных напрацовак visual and digital history. Файны дызайн вокладкі прыдумаў дацкі мастак беларускага паходжання Dim Newman. Кніга будзе даступная анлайн толькі праз 2 гады. Набыць папяроваю версію можна будзе з канца студзеня 2024 г.
👍14🥴4
Forwarded from Спадчына
На 76-м годзе жыцця ад анкалогіі памёр доктар архітэктуры, тэарэтык і гісторык архітэктуры Валерый Францавіч Марозаў. Вядомы перш за ўсё сваімі грунтоўнымі працамі па архітэктуры класіцызму.

Вельмі пазітыўны дзядзька, увесь час усміхаўся і жартаваў. 💔

Цяпер кафедра гісторыі архітэктуры, якую ён больш за 20 гадоў узначальваў на архітэктурным факультэце БНТУ, відаць, знікне зусім.

#асобы
💔9😢4
Навіна ад Яўгена Папакуля: У выдавецтве “Тэхналогія” ўжо можна замовіць чацвёрты, заключны (праўда-праўда), том з эдычнай серыі “Забытыя песні”. 240 старонак цікавостак! Кожны аматар суровай Поўначы знойдзе ў гэтай кнізе штосьці для сябе: там і рунічнасці, і знакавыя паэмы выбітных скальдаў з тлумачэннем усіх кенінгаў (а іх некалькі соцень!), і ўсе ісландскія казачныя песні з нечаканымі ды часам псіхадэлічнымі сюжэтамі, і познія містыфікацыі, і марошка на гэтым скандынаўскім торце – “Пасма пра Торвальда Вандроўніка” з дапаўненнямі з “Сагі пра хрост” і “Кнігі Пляскатай Выспы” з грунтоўным каментаром і гіпотэзай наконт месца пахавання Торвальда нашага Кодрансана (пры ўмове, што ён усё ж скончыў свой век менавіта ў Полацку). Наогул, гэты том атрымаўся самым беларускім, і не толькі дзякуючы Торвальду, але яшчэ і згадкам знаёмых нам геаграфічных аб’ектаў у творах скальдаў, а таксама шматлікім паралелям паміж ісландскімі казачнымі песнямі і беларускімі народнымі казкамі
18
Шаноўнае спадарства! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 30 лістапада на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар: кандыдат палітычных навук Андрэй Костыраў
Тэма: Стратэгічная камунікацыя краін Балта-Чарнаморскага рэгіёну як ключавы фактар новай сістэмы Еўрапейскай бяспекі

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM.

Рэгістрацыя
👍5
Выйшла другая кніга серыі, прысвечанай ключавым тэмам, вобразам і канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў, у якой гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу.

Традыцыйны светалад беларусаў. У 5 кн. Кн. 2. Сфера сакральнага. Народная тэалогія / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі; уклад. і агул. рэд.: І. М. Дубянецкая, С. І. Санько; аўт. тэкстаў: Т. В. Валодзіна [і інш.]; маст. М. С. Храпавіцкі; ідэя праекта У. Р. Гусакова; каардынатар праекта А. А. Лазарэвіч. – Мінск: Беларуская навука, 2023
👍14
Збор заявак на далучэнне ў экспертны пул

У межах праграмы Еўрапейскага саюзу па развіцці адукацыі і навукі SALT-II (Support to Advanced Learning and Training) абвяшчаецца збор кандыдатур у экспертны пул для ацэнкі заявак на атрыманне стыпендый і грантаў на даследаванні.

Час працы: студзень-люты 2024 года.

Характар працы: ананімнае рэцэнзаванне заявак на акадэмічныя стыпендыі і даследчыя гранты, якія будуць пададзеныя на конкурс праграмы ў 2023 і 2024 гадах.

Звяртаем увагу, што прапанова тычыцца спецыялістаў ва ўсіх навуковых дысцыплінах, у тым ліку з натуральных і тэхнічных навук.

Патрабаванні да экспертаў, аплату працы і іншыя тэхнічныя дэталі глядзіце па спасылцы.

Кандыдаты, якія пройдуць адбор праграмы, будуць уключаны ў пул экспертаў. Пасля завяршэння конкурсу на стыпендыі і даследчыя гранты, атрыманыя заяўкі будуць размеркаваныя сярод экспертаў у залежнасці ад тэм і кваліфікацыі. Мяркуецца, што кожную заяўку будуць аналізаваць мінімум два эксперты.

Тэрмін падачы: 10 снежня 2023 года

Для падачы сваёй кандыдатуры, калі ласка, запоўніце форму і далучыце да яе CV.
👍5
Адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм”

🔹30 лістапада адбылося ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Гады́ як шторм” у Літаратурным музеі імя П. Броўкі: https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=96328

🔹Выстава створана сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

🔹Сярод экспанатаў – арыгінальныя фотаздымкі Пятруся Броўкі, часопісы, дакументы з кнігазбора Пятра Глебкі, – якія прадставіла для часовай выставы ЦНБ НАН Беларусі.

Выстава “Гады́ як шторм” чакае наведвальнікаў па адрасе: г. Мінск, вул. Карла Маркса, 30, Літаратурны музей Петруся Броўкі.
👍11🤡1
Сумная навіна дайшла з Польшчы. На 82-м годзе жыцця памерла Марыя Каламайска-Саед, ці не найлепшая знаўца культуры і мастацтва земляў даўняга Вялікага Княства Літоўскага. Яна заснавала і цягнула вялізарную серыю энцыклапедычнага кшталту па апісанню касцёлаў і кляштараў даўняга ВКЛ, праз усё жыццё займалася вывучэннем гісторыі абраза Маці Боскай Вострабрамскай, выратавала бібліятэку брыгіцкага кляштара ў Гародні. Вельмі шмат зрабіла, выхавала плеяду вучняў, а яе працы назаўжды застануцца з намі.
😢224🙏3🕊2
Кнігарня " Акадэмічная кніга " і Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашаюць 7 снежня 2023 года на прэзентацыю другой кнігі "Сфера сакральнага. Народная тэалогія"серыі "Традыцыйны светалад беларусаў". Вас чакае сустрэча з аўтарамі кнігі-супрацоўнікамі НАН Беларусі, аўтограф-сесія.
Пачатак а 17.30.
Месца правядзення-крама "Акадэмкніга", пр-т Незалежнасці, 72.
👍11👎2👀2