De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Шаноўнае спадарства! Запрашаем вас 26 кастрычніка на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – дактарант ЕГУ Іван Новік.

Тэма: Сацыяльна-палітычныя погляды Ігната Канчэўскага (Абдзіраловіча) у кантэксце кааператыўнага руху Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Мова лекцыi – беларуская.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17). Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍12
Forwarded from Банк Ідэй
💰 Потенциал для развития частного сектора всё ещё есть?

Эксперты BEROC опубликовали ещё одно исследование на тему предпринимательства в Беларуси. Этот текст объясняет выводы и рекомендации, которые были сделаны в первом материале, который мы недавно публиковали.

Авторы предлагают своё видение развития и поддержки частного сектора, а также анализируют взаимосвязь предпринимательства, конкуренции, инноваций и роста экономики.

Также в статье есть несколько интересных фактов. Например, по одному из показателей, Беларусь занимает 4-е место в Европе, в том числе и благодаря действиям со стороны государства. Что это за показатель?

Перенесли на карточки основную информацию, а текст полностью читайте на нашем сайте.

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍2
У выдавецтве Central European University выйшла новая манаграфія пра развіццё беларускага нацыянальнага руха ў часы Першай сусветнай вайны і рэвалюцый 1917 года. Аўтарка - Лізавета Касмач. Вельмі радуе, што лічбавы варыянт кнігі афіцыйна ў open access, і хоць папяровае выданне толькі анансаванае, але на JSTOR кніга ўжо выкладзена цалкам.
🔥17👍7😁1
Алесь Смалянчук паведамляе пра выхад друкаванай версіі новага нумара Гадавіка Цэнтра беларускіх даследаванняў. Пакуль можна пазнаёміцца са зместам, павінна быць пазней і электронная версія.
10👍41
Беларускі інстытут у Празе запрашае да ўдзелу ў міжнародным сімпозіуме "Інстытуцыі ў выгнанні: да 100-дзя пераезду Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Прагу", які адбудзецца 2 лістапада 2023 пры ласкавай падтрымке Slovanská knihovna - NK ČR, Lietuvos ambasada Prahoje / Embassy of Lithuania in Prague ў памяшканнях Národní knihovny ČR. Размешчаем праграму сімпозіума. Можна падключыцца праз ZOOM (рэгістрацыя праз мэйл, пазначаны ў праграме).
👍101
Калі згадалі ўжо пра даследванні дыяспары, то адзначым і пазітыўную падзею ў рэгіянальных навуковых выданнях, выйшаў першы ў гісторыі тэматычны выпуск гістарычнай серыі часопіса "Веснік Гродзенскага ўніверсітэта". Укладальнік - Аляксандр Горны.
Тэма нумару - Беларуская дыяспара ў ХХ стагоддзі: персанальныя і калектыўныя стратэгіі. Шкада, што поўны змест нумара выкладзены толькі ў расійскай бібліятэцы elibrary.ru.
👍6😁1😐1
Беларускі інстытут у Празе выдаў 12-ы нумар беларуска-латышскага штогодніка. Змест прыкладаем.
👍14
Шаноўнае спадарства! Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 3 лістапада на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – кандыдат гістарычных навук Юрый Латыш (Украіна).

Тэма: Публічныя інтэлектуалы і расійска-украінская вайна.

Лекцыя пачнецца ў 18.30 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 303 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).

Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM, калі вы яшчэ не зарэгістраваліся на курс лекцый анлайн, калі ласка, запоўніце наступную форму.
👍9
Іна Калечыц паведамляе, што ў расійскім выдавецтве "Квадрыга" апублікаваны новы том вывучэння корпуса графіці полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы.
👍10🤬31