De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Апублікаваны 15-ы выпуск Studia Historica Europa Orientalis, альманаха па сярэднявечнай гісторыі Усходняй Еўропы. Змест - на здымках. Набыць можна ў РІВШ. Праз пару месяцаў абяцаюць выкласці анлайн. Па словах рэдактара пакуль што выглядае, што гэта апошні нумар альманаха.
👍9🤮3
Цікавыя археалогічныя знаходкі шэрагам ідуць падчас даследвання тэрыторыі стадыёна "Спартак" у Полацку, дзе выяўлена ювелірная майстэрня X-XI стагоддзяў, вырабы якой сведчаць пра скандынаўскія ўплывы.
👍12🔥3
На сайце "Беларускага гістарычнага агляду" сёння апублікавалі грунтоўную рэцэнзію на пяцітамовік "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці". Рэцэнзія з патрэбнай доляй гумару, інакш да гэтай фундаментальнай працы і не падступіцца!
🔥12👍4
У гэтым выпуску "Няпростай гісторыі" пагаварылі пра лёс беларускіх гісторыкаў і перспектывы айчыннай гістарыяграфіі ў новай грамадска-палітычнай рэчаіснасці.
Нагодай стала прэмія Кангрэса даследчыкаў Беларусі, якая ўжо 11 год запар уручаецца найлепшым працам па гісторыі. Абмеркавалі тыя дасягненні, якія зрабіла беларуская гістарыяграфі за апошняе дзесяцігоддзе. З іншага боку відавочнай робіцца тая катастрофа, якая напаткала нашу гістарычную навуку ў сітуацыі палітычна матываванага пераследу гісторыкаў у Беларусі.
Суразмоўцы: Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі.
👍9
📝🎉«Месяц у Польшчы» - #cтыпендыя ад Цэнтра Мерашэўскага, #Польшча

▫️Для каго: #даследчыкі з Беларусі, Украіны, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Расіі.
▫️Калі: 1 месяц у 2024.

Цэнтр Мерашэўскага аб'яўляе стыпендыяльную праграму навукова-даследчых праектаў у Польшчы. Стыпендыя дазволіць правесці кароткія навуковыя даследаванні, такія як інтэрв'ю, апытанні, зрабіць архіўныя і бібліятэчныя пошукі па гісторыі, палітычнай сітуацыі, культуры і спадчыне народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Памер стыпендыі:
- 6500 PLN.

Заяўкі прымаюцца на пастаяннай аснове да вычарпання сродкаў.

👉Падаць заяўку.

#адукацыя #стажыроўка #грамадскія_праекты
👍81
У “Беларускага гістарычнага часопіса” выйшаў жнівеньскі нумар, знаёмім са зместам
👍8
Запрашэнне на лекцыю ад Таццяны Валодзінай:
Найперш з нагоды кнігі, ці наўздагон кнізе, але пагаворым пра замовы, шэпты, малітвы, загаворы, і перадусім беларускія, але як частку еўрапейскай спадчыны.
Замовы складаюць асаблівую, жывую па сёння дзялку традыцыйнай культуры. Яны – цэлы свет. У ім зліліся, здавалася б, супрацьлегласці, як агонь і вада, зямля і неба. Але такая ўсеахопнасць абумовіла іх сілу. І кшталт. І трываласць у вяках.
Словы і дзеі, утылітарнае і прыгожае, фантастычнае і лагічнае, страшнае і смешнае, спрадвечнае і сучаснае, паганскае і хрысціянскае, сваё і запазычанае, вуснае і кніжнае, апавядальнае і формульнае – праз фокус такіх палярнасцяў і паспрабуем паглядзець на беларускія шэпты.
👍12
Апублікавана новае даследванне “Міграцыя з Беларусі ў краіны ЕС (Эстонія, Германія, Латвія, Літва, Польшча): да і пасля 2020 года”.

Міграцыя грамадзянаў Беларусі ў ЕС — працэс ня новы, ён пачаўся адразу пасля распаду СССР. Доўгі час гэты працэс не выклікаў асаблівай цікавасці даследчыкаў, і ў цяперашні час публікацыі аб характары і складзе гэтай міграцыі практычна адсутнічаюць. Сітуацыя значна змянілася з 2020 года. Палітычны крызіс у Беларусі, а затым і масавыя пратэсты прывялі да шырокай мабілізацыі беларускай дыяспары па ўсім свеце, ператварыўшы яе ў важную палітычную з’яву ў сучаснай Беларусі.

За апошнія некалькі гадоў палітычнае, культурнае і эканамічнае значэнне дыяспары ўзрасло, але да гэтага часу мала што было вядома пра яе памер, сацыяльную і палітычную структуру. У апошнія гады з’явіліся спецыялізаваныя даследаванні беларускай дыяспары, але большасць з іх арыентавана на палітычна актыўную частку эміграцыі. Гэта даследаванне мае на мэце хаця б часткова запоўніць гэты прабел.

Аўтар даследавання – Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэкст даследвання (англійская версія)

Тэкст даследвання (расійская версія)
👍7🔥2🤔1
Часопіс шукае аўтараў пад тэматычны нумар

Call for papers to the special issue of Slovak Ethnology/Slovenský národopis, volume 72, number 4/2024

Slow Memory. Perspectives from Central and Eastern Europe
This special issue of Slovak Ethnology is thematically focused on the concept of slow memory, which relates to transformative practices and processes of uneven and accelerating change in society. We invite authors from various disciplines, such as ethnology, sociology and anthropology, history, political science, communication and media, literary studies, etc., to submit contributions that discuss and give empirical examples of the emerging concept of slow memory.

We invite the contributions that conceptualize slow memory and look from new angles at how societies and individuals remember the past. The regional focus is on Eastern, Central and South-Eastern Europe.

Падрабязней
👍7
Forwarded from Банк Ідэй
Частный бизнес как спасение беларусской экономики?

Эксперты BEROC опубликовали новую работу, взглянув на частный бизнес как на основу суверенитета.

За последние 10 лет вклад частного сектора в беларусскую экономику значительно вырос и во многом превышает показатели государственных предприятий.

Однако после 2020-го появилось немало барьеров для его развития. Что же может помочь дальнейшему росту частного бизнеса? Вот что отмечают эксперты:

🔻 Поддержка беларусского бизнеса за рубежом
🔻 Развитие объединений бизнеса
🔻 Смягчение эффекта от санкций

Как эти факторы могут помочь? Читайте в полном материале!

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍3
Стыпендыя ў Стэнфардзе

Call for Applications: Wayne Vucinich Fellowship 2023-2024

The Center for Russian, East European and Eurasian Studies (CREEES) at Stanford University invites applications for the Wayne Vucinich Fellowship.
This is a 12-week residential fellowship to be offered in the period between April-June, 2024 (actual dates of residence will be determined in consultation with the selected fellow). The fellowship is open to scholars in any discipline whose research focuses on historical or contemporary topics in Russia, East Europe, the Caucasus, or Central Asia. Scholars who have received the PhD within the past five years are eligible to apply (A PhD in hand is required at the time the residency begins). Preference will be given to scholars who are residents of countries that fall under the direct purview of the Center: Russia, East Europe, the Caucasus, and Central Asia.

Падрабязней
👍5
Пачынаецца цыкл публічных мерапрыемстваў ЕГУ. Усе мерапрыемства будуць адбывацца ў гібрыднам фармаце, з анлайн-транляцыяй (для ўдзелу патрэбна рэгістрацыя).
19.10.2023, 18.00, ЕГУ, аўдыторыя 303
Круглы стол
“Палітычная камунікацыя ў сучасным свеце: выклікі і перспектывы”
Пытанні, якія мы плануем абмеркаваць, датычацца розных аспектаў палітычнай камунікацыі ў сучасным грамадстве. Як змяняецца грамадскі дыскурс ва ўмовах абвастрэлага геапалітычнага супрацьстаяння і пад уздзеяннем новых форм масавай камунікацыі, якія формы прымае? Якую ролю палітычная камунікацыя іграе ў міжнародных адносінах? Як дзяржавы і грамадзянскія супольнасці спраўляюцца са спадчынай ранейшых канфліктаў, як ідзе абмеркаванне контураў будучай сістэмы міжнароднай бяспекі?

Эксперты:
канд. псіхал. навук Аксана Улановіч (ЕГУ)
д-р філал. навук Ала Кожынава (Польская Акадэмія навук)
канд. паліт. навук Андрэй Костыраў (ЕГУ)
Мадэрацыя:
канд. сацыял. навук Аляксей Ластоўскі (ЕГУ)

Форма рэгістрацыі
👍2😁2
Яшчэ не так даўно дзяліліся зместам жнівеньскага нумара “Беларускага гістарычнага часопіса”, а ўжо і вераснёўскі нумар патрапіў у паштовыя скрыні. Праўда, чым далей, тым больш суму змест часопіса наганяе.
😁2👍1