De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Ужо другі за год зборнік матэрыялаў канферэнцыі “Мінск і мінчане”, як звычайна, шукайце ў “Акадэмкнізе”!
👍15💩1
Нацыянальны гістарычны музей выклаў у свабодны доступ усе нумары часопіса "Беларускі музей". Паколькі гэты часопіс практычна не распаўсюджваўся, то навіна сапраўды радуе!
🔥13👍102
Яшчэ адна новая публікацыя Інстытута гісторыі - зборнік канферэнцыі “Дзятлава і Дзятлаўскі край”.
🔥7👍4💩1
Вялікабрытанія вяртаецца ў самую значную навуковую праграму ЕС – Horizon.
Навуковыя ўстановы Братаніі змогуць падаваць заяўку ў фонд, які зараз складае 95 мільярдаў еўра. Таксама Злучанае Каралеўства будзе ўдзельнічаць у праграме Copernicus (€9 млд.), праўда не далучыцца да праграмы ядзерных даследаванняў Euratom R&D. Штогадовы ўнёсак Брытаніі ў дзве праграмы складзе €2.6 млд. на год.
Для параўнання ўсе бюджэтныя выдаткі на даследавання ў Беларусі ў 2023 годзе складуць не больш за €0.1 млрд. У Расіі менш за 7 млрд.
Удзел Брытаніі ў схеме быў часткаю дамовы па Brexit 2020 года, але быў спынены на тры гады з-за супярэчнасцей па Паўночнай Ірландыі.
Навукоўцы Вялікабрытаніі заўсёды атрымлівалі шмат грантаў з праграм Horizon, змагаючыся за першае месца і часам апярэджваючы іншую еўрапейскую навуковую супердзяржаву - Германію.
Затрымка і няўпэўненасць з Horizon прывялі да зніжэння ўдзелу ў еўрапейскіх праектах. Тупік таксама прымусіў перавесці многія даследаванні ў краіны ЕС. Акрамя таго, брытанскія даследчыкі, якія займалі кіруючыя пасады ў шэрагу вялікіх і працяглых праектаў, былі вымушаныя сысці. Новая дамоўленасць можа ажывіць сектар і пазіцыі брытанскіх даследчыкаў у еўрапейскай навуцы.
Варта нагадаць, што з-за падтрымку беларускімі ўладамі вайны Расіі супраць Украіны, Беларусь была выключана з навуковых праграм ЕС. Удзел беларускіх дзяржаўных арганізацый у еўрапейскіх даследаваннях больш немагчымы.
👍6🤔1
Ад Андрэя Шулаева: Выйшаў з друку слоўнік беларускай мовы Івана Грыгаровіча!!! Працу над слоўнікам Грыгаровіч распачаў яшчэ ў 1824 г., а выданьне было заплянаванае на 1852 год. Слоўнік мусіў стаць найстарэйшым слоўнікам беларускай мовы акадэмічнага ўзроўню, але сьмерць спачатку аўтара, а потым і апекуна выданьня паклала гэтаму канец... Пра гэты слоўнік пісалі, яго абмяркоўвалі, але да сёньняшняга дня ён заставаўся ў выглядзе рукапісу. У выданьні зьмяшчаецца артыкул з археаграфічным аналізам рукапісу; уступ да слоўніка самога сп. Грыгаровіча; сам слоўнік на літары А, Б, В (толькі гэтыя літары слоўніка захаваліся да сёньня); дадаткі да слоўніка (сярод якіх незавершаны і невыдадзены слоўнік Аляксандра Станкевіча - 553 словы); рукапіс Збору словаў Літоўска-рускай гаворкі Фёдара Шымкевіча - 2163 словы) і інш. Аб'ём выданьня: 416 старонак. Наклад: усяго 99 асобнікаў. Набыць па сабекошту можна набыць у Андрэя Шулаева, таксама ў продажы будзе ў "Акадэмкнізе".
👍121
Апублікаваны вераснёўскі нумар часопіса Communist and Post-Communist Studies, выдаванага Каліфарнійскім універсітэтам, што тэматычна прысвечаны Беларусі. На жаль, доступ да артыкулаў платны.
👍10
Новае выданне ад музея «Мірскі замак”

Мы рады представить II том серии «Коллекции музея «Замковый комплекс «Мир», посвященный коллекции фотографий второй половины XIX в.
Коллекция находилась у князя Константина Гогенлоэ, потомка владельцев Мирского замка в XIX в. Благосостояние князя Петра Витгенштейна и его сестры княгини Марии Гогенлоэ позволило запечатлеть в новой для того времени технике фотографии интерьеры дворцов, где они жили, их путешествия, портреты родных и друзей.
В январе 2017 г. коллекция фотографий и гравюр, состоящая из двух альбомов в кожаных переплётах и россыпи разрозненных снимков разного формата, была приобретена музеем и стала частью музейного фонда Беларуси. Коллекция насчитывает 325 фотографий и гравюр и относится к 1860–1890-м гг.
Издатель - Музей "Замковый комплекс "Мир"
Автор текста и составитель - кандидат исторических наук
О.Н. Попко
Формат 60х90 1/8
536 страниц
В ближайшее время каталог можно будет приобрести в сувенирном магазине музея и музейных кассах.
👍11