De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Пабачыў свет першы нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас» (Topos) за 2023 год. Выпуск прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа Карнеліуса Кастарыядзіса. Адной з падрыхтоўчый стадый для гэтага нумара стала адмысловая панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне - 2023.

Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў у сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнэліюса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць усебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні. Нумар даступны па спасылцы.
👍8
Нячаста з Нацыянальнага гістарычнага музея прыходзяць пазітыўныя навіны, таму мусім адзначыць, што ўчора (22 жніўня) там адчынілася важная выстава: "Забытая экспедыцыя. 100 гадоў", прысвечаная экспедыцыі, арганізаванай 100 гадоў таму Інстытутам беларускай культуры.
Партнёрамі выставы выступілі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і ВДНГ г. Масква.
Экспедыцыю 1923 года нельга назваць невядомай, яна хутчэй забытая. Прытым яна заслугоўвае шырэйшай вядомасці, бо стала своеасаблівым піянерам у розных галінах жыцця тагачаснай краіны. Для беларускай навукі - гэта першая ў яе гісторыі вялікая этнаграфічная экспедыцыя, якая заклала асновы акадэмічнай этнаграфіі. Для нацыянальнай выставачнай дзейнасці - гэта першая ўдалая спроба рэпрэзентацыі тагачаснай Беларускай народнай беларускай культуры, якая адбылася на 1-й Усесаюзнай выставе 1923 г. у Маскве. На выставе дэманструюцца арыгінальныя здымкі Льва Дашкевіча з экспедыцыі, а таксама дакументы, датычныя арганізацыі выставы ў Маскве.
Куратар выставы - Надзея Саўчанка.
👍164
Падобна, што Нацыянальны гістарычны архіў таксама вырашылі канчаткова дабіць, як і іншыя гуманітарныя інстытуцыі. Чарговая хваля звальненняў, на гэты раз - восем чалавек. А між тым, размешчана на сайце архіва ўчора размешчана віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці ўдзельніка літаратурнага працэсу ў Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш верагоднага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына (да 120-годдзя з дня смерці паэта). На выставе прадстаўлены як матэрыялы, што раней ужо часткова былі ўведзены ў навуковы ўжытак беларускімі гісторыкамі Генадзем Кісялёвым і Віталем Скалабанам, так і невядомыя раней дакументы, выяўленыя пад час падрыхтоўкі выставы. Аўтар-складальнік: вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў. Нішчаць, а ўсё ніяк не паддаецца.
😢9🤔2
Круглы стол “Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага”

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і ЦНБ НАН запрашаюць вас прыняць удзел у круглым стале Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага”, які адбудзецца 28 верасня 2023 года ў ЦНБ НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, д. 15) : https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=94991

📌Заяўкі прымаюцца да 11 верасня 2023 г. на электронную пошту: husouski2023@yandex.by . Форма ўдзелу: вочная.

📌Па выніках Круглага стала плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст даклада і яго электронную версію. Матэрыялы дасылаюцца не пазней за 2 кастрычніка 2023 г.
👍6
Мінская мітраполія апублікавала зборнік артыкулаў матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "1030-годдзе Праваслаўнай Царквы ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць", якая праходзіла 9 чэрвеня 2022 года ў Мінску. Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.

У зборнік уключаны 55 дакладаў, якія прагучалі ў рамках пленарнага пасяджэння і пяці тэматычных секцый. Наклад мінімальны - 90 асобнікаў.
🤡6👍4👎1🫡1
2.09.2023 ў Батанічным садзе адбудзецца Фестываль навукі. Раім звярнуць увагу на лекторый ад Інстытута гісторыі. Апроч лекторыя абяцаюць яшчэ прадэманстраваць артэфакты з Менкі і Крэва, антрапалагічную выставу, вялікую калекцыю сярэднявечнага скуранога абутку з Полацка, ды і іншыя цікавосткі.
👍103🤡1
Анонс анлайн-лекцыі пра Аршанскую бітву
5 верасня ў 19.00 (час: Мінск/Вільня) кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў, асацыяваны даследчык універсітэта Эксэтара, Вялікая Брытанія распавядзе пра разгром маскавітаў пад Оршай 8 верасня 1514 г., які быў настолькі буйной падзеяй таго часу, што гэтую бітву адразу сталі называць “вялікай”. На пачатку 1990-х гадоў Аршанская бітва стала адным з галоўных месцаў памяці ў нацыянальным гістарычным наратыве беларусаў. І дагэтуль яна не дае спакою гісторыкам і не толькі. Колькі войскаў білася пад Оршай? За кошт чаго была дасягнута перамога, і якое яна мела значэнне? У гэтай лекцыі будзе прадстаўлены погляд на бітву як гістарычную падзею ранняга Новага часу у святле апошніх даследаванняў, а таксама на памяць пра яе ў сучасных Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Расіі. Падключацца тут.
Рэгістрацыя на лекцыю
👍87
Японские и перуанские археологи обнаружили на севере Перу погребение возрастом около 3 тысяч лет

Как говорится в пресс-релизе перуанского Министерства культуры, могила может принадлежать одному из первых служителей древнего религиозного культа в регионе.

Археологи назвали его «жрецом из Пакопампы».

Если ссылка не открывается,
нажмите здесь.
👍7🤔1
SCIENCE AT RISK Emergency Office і часопіс Topos абвяшчае конкурс для рэпрэсаваных беларускіх даследчыкаў на публікацыю навуковых артыкулаў. Аўтары і аўтаркі публікацый, абраных рэдакцыяй часопіса, атрымаюць ганарар у памеры 750 еўра. Падрабязней.
👍8🔥1
⚛️ SciFest — Фестываль навукі ў Менску
Ужо ў гэтую суботу адбудзецца найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. Тут ты зможаш паслухаць лекцыі навукоўцаў і навуковак з розных галінаў, правесці эксперымент самастойна і паўдзельнічаць у квізах і гульнях👨‍🔬

Калі і дзе: 02.09 а 11-й, Цэнтральны батанічны сад

Кошт: 10 рублёў — для дарослых, 5 рублёў — для студэнтаў і студэнтак (для дзяцей да 15 гадоў уваход бясплатны)

Даведацца падрабязней і набыць квіткі — вось тут
👍3🤡21🤔1🎉1🌚1
Ужо другі за год зборнік матэрыялаў канферэнцыі “Мінск і мінчане”, як звычайна, шукайце ў “Акадэмкнізе”!
👍15💩1