"Беларуская аналітычная майстэрня" ажыццявіла новае сацыялагічнае даследванне (нагадаем, што яны працуюць праз тэлефонныя апытанні, прынцыповая метадалагічная розніца ад іншых даследаванняў), фокус зроблены на выяўленне розніц паміж гарадскімі і вясковымі жыхарамі, прэзэнтуем першую частку аналітычнай справаздачы, дзе разбіраюцца эканамічныя пытанні.
bawlab.eu
ЧЕМ ОТЛИЧАЮТСЯ ГОРОДСКИЕ И СЕЛЬСКИЕ ЖИТЕЛИ БЕЛАРУСИ? – ЧАСТЬ 1. ЭКОНОМИКА
👍7🤡1
У новым выпуску “Няпростай гісторыі” размова з этнолагам Паўлам Церашковічам пра развіццё нацыянальных рухаў беларусаў і літоўцаў. Што было падобным, а што адрознівалася? За кошт чаго літоўцам атрымалася захаваць нацыянальную ідэнтычнасць?
YouTube
Чаму беларусы не змаглі захаваць сваю ідэнтычнасць? Як гэта ўдалося зрабіць літоўцам?
Беларусы і літоўцы маюць супольную гісторыю на працягу многіх стагоддзяў, але развіццё нацыянальных рухаў у іх ішло па-рознаму. У выніку мы маем Літву - асобную і незалежную дзяржаву ў Еўрапейскім саюзе і Беларусь - ледзь захоўваючую незалежнасць пад кіраваннем…
👍14
Наконт нашумеўшага рашэння па прызнанню экстрэмісцкіх матэрыялаў адзначым пару момантаў. Па-першае, экстрэмісцкімі былі прызнаныя ананімныя вершы ХІХ стагоддзя, па адной з версій літаратуразнаўцаў яны прыпісваюцца Дуніну-Марцінкевічу. Па логіцы рашэння, гэта не робіць з Дуніна-Марцінкевіча экстрэмісцкага пісьменніка. Гэта не адмяняе дзікасці, што вершы ХІХ стагоддзя прызнаюцца экстрэмісцкімі. Па-другое, спіс экстрэмісцкіх выданняў куды больш шырэйшы, і калі ўключэнне туды Геніюш, Арсенневай і Някляева зразумелае, то куды больш здзіўляе, чым гэта заслужыла Лідзія Арабей, якая працавала большую частку жыцця ў часопісе "Полымя"??
REFORM.by
Книги Гениюш, Арсеньевой и Некляева попали в список экстремистских материалов
Министерство информации обновило список экстремистских материалов. В него попали не только предисловие к изданию произведений Винцента Дунина-Марцинкевича и два стихотворения из сборника, но и другие книги "Беларускага кнігазбору". На основании решения суда…
🤔6👍2🤡2🤯1
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аднаўляе выпуск і аб’яўляе збор матэрыялаў для №25 (2023).
Тэма нумару: Палітыка і гісторыя залежнасці.
Знешняе падпарадкаванне, каланізацыя, дэкаланізацыя, вызваленне і праблема дзяржаўнасці ў беларускай гісторыі і сучаснасці
Палітычныя падзеі апошніх гадоў паставілі істотныя знешнія і ўнутраныя выклікі для беларускай дзяржаўнасці. І асабліва выклік знешняга дамінавання і сітуацыі падпарадкавання. Змены мелі глыбокі характар і патрабуюць не толькі палітычнага адказу, але і інтэлектуальнага асэнсавання. ствараюць не толькі палітычны, але і інтэлектуальны выклік.
Якім чынам можна апісаць сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, яе знешняй палітыкі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці? Што можна чакаць у бліжэйшай будучыні? Які адказ на праблемы знешняга падпарадкавання, дамінавання і вызвалення даваліся ў беларускай гісторыі?
Тэрмін падачы рукапісаў – 31 кастрычніка 2023 г.
Рукапісы дасылайце на адрас journal@palityka.org.
Падрабязней.

👍10😁2🔥1
Хацелі звярнуць вашу ўвагу яшчэ на гэту нядаўнюю ўкраінскую публікацыю ліставання пісьменніка і літаратуразнаўцы Міхайлы Магілянскага і гісторыка Наталлі Палонскай-Васіленка. Гэта выданне можа быць цікавым і беларускаму чытачу, паколькі Магілянскі працаваў некаторы час мірскім суддзёй у Гародні і жыў там, Палонская-Васіленка - была вучаніцай і каханкай Мітрафана Доўнар-Запольскага. Спампаваць можна бясплатна.
👍9
Forwarded from ICBS (Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі)
Пабачыў свет першы нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас» (Topos) за 2023 год. Выпуск прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа Карнеліуса Кастарыядзіса. Адной з падрыхтоўчый стадый для гэтага нумара стала адмысловая панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне - 2023.
Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў у сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнэліюса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць усебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні. Нумар даступны па спасылцы.

👍8
Нячаста з Нацыянальнага гістарычнага музея прыходзяць пазітыўныя навіны, таму мусім адзначыць, што ўчора (22 жніўня) там адчынілася важная выстава: "Забытая экспедыцыя. 100 гадоў", прысвечаная экспедыцыі, арганізаванай 100 гадоў таму Інстытутам беларускай культуры.
Партнёрамі выставы выступілі Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і ВДНГ г. Масква.
Экспедыцыю 1923 года нельга назваць невядомай, яна хутчэй забытая. Прытым яна заслугоўвае шырэйшай вядомасці, бо стала своеасаблівым піянерам у розных галінах жыцця тагачаснай краіны. Для беларускай навукі - гэта першая ў яе гісторыі вялікая этнаграфічная экспедыцыя, якая заклала асновы акадэмічнай этнаграфіі. Для нацыянальнай выставачнай дзейнасці - гэта першая ўдалая спроба рэпрэзентацыі тагачаснай Беларускай народнай беларускай культуры, якая адбылася на 1-й Усесаюзнай выставе 1923 г. у Маскве. На выставе дэманструюцца арыгінальныя здымкі Льва Дашкевіча з экспедыцыі, а таксама дакументы, датычныя арганізацыі выставы ў Маскве.
Куратар выставы - Надзея Саўчанка.

👍16❤4
Падобна, што Нацыянальны гістарычны архіў таксама вырашылі канчаткова дабіць, як і іншыя гуманітарныя інстытуцыі. Чарговая хваля звальненняў, на гэты раз - восем чалавек. А між тым, размешчана на сайце архіва ўчора размешчана віртуальная выстава, прысвечаная жыццю і дзейнасці ўдзельніка літаратурнага працэсу ў Беларусі сярэдзіны XIX стагоддзя, найбольш верагоднага аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына (да 120-годдзя з дня смерці паэта). На выставе прадстаўлены як матэрыялы, што раней ужо часткова былі ўведзены ў навуковы ўжытак беларускімі гісторыкамі Генадзем Кісялёвым і Віталем Скалабанам, так і невядомыя раней дакументы, выяўленыя пад час падрыхтоўкі выставы. Аўтар-складальнік: вядучы навуковы супрацоўнік Уладзімір Дзянісаў. Нішчаць, а ўсё ніяк не паддаецца.
😢9🤔2
Forwarded from ЦНБ НАН Беларуси
Круглы стол “Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага”
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і ЦНБ НАН запрашаюць вас прыняць удзел у круглым стале “Спадчына беларускага паэта-лацініста Міколы Гусоўскага”, які адбудзецца 28 верасня 2023 года ў ЦНБ НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, д. 15) : https://csl.bas-net.by/news/one-news.asp?id=94991
📌Заяўкі прымаюцца да 11 верасня 2023 г. на электронную пошту: husouski2023@yandex.by . Форма ўдзелу: вочная.
📌Па выніках Круглага стала плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст даклада і яго электронную версію. Матэрыялы дасылаюцца не пазней за 2 кастрычніка 2023 г.

👍6
Мінская мітраполія апублікавала зборнік артыкулаў матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі "1030-годдзе Праваслаўнай Царквы ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць", якая праходзіла 9 чэрвеня 2022 года ў Мінску. Арганізатарамі форуму выступілі Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут гісторыі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.
У зборнік уключаны 55 дакладаў, якія прагучалі ў рамках пленарнага пасяджэння і пяці тэматычных секцый. Наклад мінімальны - 90 асобнікаў.
У зборнік уключаны 55 дакладаў, якія прагучалі ў рамках пленарнага пасяджэння і пяці тэматычных секцый. Наклад мінімальны - 90 асобнікаў.
🤡6👍4👎1🫡1
2.09.2023 ў Батанічным садзе адбудзецца Фестываль навукі. Раім звярнуць увагу на лекторый ад Інстытута гісторыі. Апроч лекторыя абяцаюць яшчэ прадэманстраваць артэфакты з Менкі і Крэва, антрапалагічную выставу, вялікую калекцыю сярэднявечнага скуранога абутку з Полацка, ды і іншыя цікавосткі.
👍10❤3🤡1
Анонс анлайн-лекцыі пра Аршанскую бітву
5 верасня ў 19.00 (час: Мінск/Вільня) кандыдат гістарычных навук Аляксандр Казакоў, асацыяваны даследчык універсітэта Эксэтара, Вялікая Брытанія распавядзе пра разгром маскавітаў пад Оршай 8 верасня 1514 г., які быў настолькі буйной падзеяй таго часу, што гэтую бітву адразу сталі называць “вялікай”. На пачатку 1990-х гадоў Аршанская бітва стала адным з галоўных месцаў памяці ў нацыянальным гістарычным наратыве беларусаў. І дагэтуль яна не дае спакою гісторыкам і не толькі. Колькі войскаў білася пад Оршай? За кошт чаго была дасягнута перамога, і якое яна мела значэнне? У гэтай лекцыі будзе прадстаўлены погляд на бітву як гістарычную падзею ранняга Новага часу у святле апошніх даследаванняў, а таксама на памяць пра яе ў сучасных Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Расіі. Падключацца тут.
Рэгістрацыя на лекцыю

👍8❤7
Forwarded from BBC News | Русская служба
Японские и перуанские археологи обнаружили на севере Перу погребение возрастом около 3 тысяч лет
Как говорится в пресс-релизе перуанского Министерства культуры, могила может принадлежать одному из первых служителей древнего религиозного культа в регионе.
Археологи назвали его «жрецом из Пакопампы».
Если ссылка не открывается, нажмите здесь.

BBC News Русская служба
В Перу нашли могилу жреца, умершего 3000 лет назад. Его похоронили лицом вниз
Группа японских и перуанских археологов обнаружила на севере Перу могилу возрастом около 3000 лет. В ней найдены останки древнего жреца и предметы, которые должны были сопровождать его в загробном мире.
👍7🤔1