De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Знаёмім са зместам чарговага нумара (6/2023) "Беларускага гістарычнага часопіса". Зусім там цяжка з новымі матэрыяламі, мабыць.
😢6😁3
Call for Papers: BASEES 2024 Annual Conference, Robinson College, University of Cambridge, 5-7 April 2024

The British Association for Slavonic and East European Studies (BASEES) invites proposals for panels, roundtables, and papers for its 2024 annual conference. BASEES 2024 is being held in-person from the 5-7 April at Robinson College, Cambridge, UK. The conference will also welcome remote attendees.

The deadline for paper and panel/roundtable proposals is Friday, 29 September 2023.

BASEES welcomes paper, panel and roundtable proposals in the following areas: Politics; History; Sociology and Geography; Film and Media, Languages and Linguistics; Literatures and Cultures; and Economics. We particularly welcome proposals that help to push forward the work to decentralise and decolonise the study of the former ‘communist bloc’ of the Soviet Union, East Central Europe and Asia. The conference especially welcomes participation by postgraduate research students and early career scholars.
Падрабязней
👍51
Дзіўна, але валам пайшлі біяграфіі ключавых асобаў эпохі беларусізацыі, якія практычна ўсе палеглі пад катком сталінскіх рэпрэсій. Яшчэ адна новая кніга, прысвечаная біяграфіі Змітра Прышчэпава, народнага камісара сельскай гаспадаркі БССР. Ён марыў стварыць з Беларусі "чырвоную Данію", дзе сацыялістычная мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі планавалася за кошт развіцця дробных гаспадарак і хутароў, якія б атрымлівалі дзяржаўныя субсідыі і навуковую дапамогу. Гэта мара была знішчана гвалтоўнай калектывізацыяй, як і Прышчэпаў падзяліў трагічны лёс сваіх аднадумцаў, што будавалі Савецкую Беларусь. Ужо ў продажы ў "Акадэмкнізе".
👍17😢54
У Львове выйшла калектыўная манаграфія "Беларуска-ўкраінскае памежжа: этнапалітычныя, моўныя і рэлігійныя крытэрыі самаідэнтыфікацыі насельніцтва", свайго роду рэлікт мінулага часу - публікацыя з'явілася толькі зараз, але на выходных дадзеных пазначаны 2021 год, трэба разумець не выпадкова. Раім, змест дужа цікавы, як з беларускага, так і з украінскага боку, тым больш, манаграфію можна адразу бяскаштоўна спампаваць для вывучэння.
👍15
У чарговым выпуску “Няпростай гісторыі” госцем стаў даўні сябра беларусаў і аўтар першай “Гісторыі Беларусі” на літоўскай мове Русціс Камунтавічус. Размова пойдзе пра тое, чаму раней такой кнігі не было, як літоўцы ставяцца да беларусаў і чым мы адрозніваемся. А таксама - як лепш называць Беларусь па-літоўску?
👍11
⚡️Лекцыя ў Музеі гісторыі і культуры яўрэеў Беларусі ⚡️
🖤Тэма: Храм, абшчына і дыяспара: яўрэйская гісторыя ў VI-IV стст. да н.э.
Мы пагаворым пра
◾️Вавілонскі плен і вяртанне з яго.
◾️Аднаўленне іўдэйскай абшчыны ў Іўдэі і ці сапраўды трэба было яе аднаўляць.
◾️Якой была і як фарміравалася іўдэйская ідэнтычнасць у Палесціне, Егіпце і Вавілоніі.
Лекцыю чытае Дзягель Ганна – кандыдат гістарычных навук, гісторык, аўтарка падкасту "Так склалася гістарычна".
📆9 жніўня 2023
Пачатак: 18:00
📍Мінск, вул. Веры Харужай, 28.
Уваход вольны!
👍12
З новых публікацый:
Таццяна Валодзіна "Нямецкія лекавыя замовы"

У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асбоных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам.

Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі - жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі.
👍19
Унікальныя артэфакты знойдзены на месцы былой загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя

Двухтыднёвая археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяты Ушацкага раёна ў чарговы раз аказалася паспяховай. Археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты, якія, верагодна, належалі полацкім князям.

Паводле навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдата гістарычных навук Марата Клімава, беларускія археолагі трэці год запар даследуюць былую загарадную рэзідэнцыю полацкіх князёў.

— На гэты раз знайшлі рэдкую пломбу-друк, якая, магчыма, належала аднаму з полацкіх князёў, а сёння паднялі частку дзіцячай керамічнай свістулькі з выявай купала храма.

Падрабязней
🔥9👍31
🇨🇭 СТЫПЕНДЫЯ Ў ШВЕЙЦАРЫІ ДЛЯ НАВУКОЎЦАЎ
Выдатная магчымасць для тых, хто ўжо мае магістарскую ступень ці PhD, — Swiss Government Excellence Scholarships. Заяўкі будуць збіраць усю восень, а вынікі аб’явяць у наступным траўні.
Стыпендыя пакрывае кошт жылля на аднаго чалавека, выдаткі на дарогу і медстрахаванне.
Калі і дзе: адзін год, пачынаючы ад верасня 2024, Швейцарыя
🔸 Што трэба:
— Узрост — да 35 гадоў
— Валодаць адной з афіцыйных моў Швейцарыі (ангельская, нямецкая, французская, італьянская)
🔸 Дэдлайн: 08.12.2023
Падрабязней
Таксама можна атрымаць кансультацыю ў амбасадзе Швейцарыі ў Беларусі па пошце minsk@eda.admin.ch
👍3
У Любліне выйшаў зборнік эсэ пра найноўшы беларускі тэатр (пералому ХХ-ХХІ стагоддзяў), пад навуковай рэдакцыяй Ірыны Лаппо. Аўтары - беларускія, ананімныя. Набыць зборнік можна тут, але пазней павінна быць і беларускамоўная версія.
👍82😁1
"Беларуская аналітычная майстэрня" ажыццявіла новае сацыялагічнае даследванне (нагадаем, што яны працуюць праз тэлефонныя апытанні, прынцыповая метадалагічная розніца ад іншых даследаванняў), фокус зроблены на выяўленне розніц паміж гарадскімі і вясковымі жыхарамі, прэзэнтуем першую частку аналітычнай справаздачы, дзе разбіраюцца эканамічныя пытанні.
👍7🤡1
Наконт нашумеўшага рашэння па прызнанню экстрэмісцкіх матэрыялаў адзначым пару момантаў. Па-першае, экстрэмісцкімі былі прызнаныя ананімныя вершы ХІХ стагоддзя, па адной з версій літаратуразнаўцаў яны прыпісваюцца Дуніну-Марцінкевічу. Па логіцы рашэння, гэта не робіць з Дуніна-Марцінкевіча экстрэмісцкага пісьменніка. Гэта не адмяняе дзікасці, што вершы ХІХ стагоддзя прызнаюцца экстрэмісцкімі. Па-другое, спіс экстрэмісцкіх выданняў куды больш шырэйшы, і калі ўключэнне туды Геніюш, Арсенневай і Някляева зразумелае, то куды больш здзіўляе, чым гэта заслужыла Лідзія Арабей, якая працавала большую частку жыцця ў часопісе "Полымя"??
🤔6👍2🤡2🤯1
Сёння памёр Сяргей Александравіч Шавель. Адзін з тых “зуброў”, якія стваралі беларускую сацыялогію.
😢18👍1
Часопіс палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” аднаўляе выпуск і аб’яўляе збор матэрыялаў для №25 (2023).

Тэма нумару: Палітыка і гісторыя залежнасці.

Знешняе падпарадкаванне, каланізацыя, дэкаланізацыя, вызваленне і праблема дзяржаўнасці ў беларускай гісторыі і сучаснасці

Палітычныя падзеі апошніх гадоў паставілі істотныя знешнія і ўнутраныя выклікі для беларускай дзяржаўнасці. І асабліва выклік знешняга дамінавання і сітуацыі падпарадкавання. Змены мелі глыбокі характар і патрабуюць не толькі палітычнага адказу, але і інтэлектуальнага асэнсавання. ствараюць не толькі палітычны, але і інтэлектуальны выклік.

Якім чынам можна апісаць сучасны стан беларускай дзяржаўнасці, яе знешняй палітыкі, культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці? Што можна чакаць у бліжэйшай будучыні? Які адказ на праблемы знешняга падпарадкавання, дамінавання і вызвалення даваліся ў беларускай гісторыі?

Тэрмін падачы рукапісаў – 31 кастрычніка 2023 г.

Рукапісы дасылайце на адрас journal@palityka.org.

Падрабязней.
👍10😁2🔥1
Хацелі звярнуць вашу ўвагу яшчэ на гэту нядаўнюю ўкраінскую публікацыю ліставання пісьменніка і літаратуразнаўцы Міхайлы Магілянскага і гісторыка Наталлі Палонскай-Васіленка. Гэта выданне можа быць цікавым і беларускаму чытачу, паколькі Магілянскі працаваў некаторы час мірскім суддзёй у Гародні і жыў там, Палонская-Васіленка - была вучаніцай і каханкай Мітрафана Доўнар-Запольскага. Спампаваць можна бясплатна.
👍9
Пабачыў свет першы нумар філасофска-культуралагічнага часопіса «Топас» (Topos) за 2023 год. Выпуск прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння французскага філосафа Карнеліуса Кастарыядзіса. Адной з падрыхтоўчый стадый для гэтага нумара стала адмысловая панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі ў Коўне - 2023.

Артыкулы, прадстаўленыя ў выпуску, працягваюць традыцыю міждысцыплінарнай дыскусіі, накіраванай на аналіз розных аспектаў сацыягуманітарных ведаў у сучасную эпоху. У нумары разглядаюцца розныя грані філасофскай творчасці Карнэліюса Кастарыядзіса ў кантэксце ўплыву яго ідэй на грамадства, культуру і палітыку. Артыкулы прапануюць усебаковы разгляд тэорый Кастарыядзіса і іх актуальнасці ў сучасных дыскусіях аб дэмакратыі, трансфармацыі грамадства і мастацкім самавыяўленні. Нумар даступны па спасылцы.
👍8