De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
724 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
🇬🇧 ПРАГРАМА Ў БРЫТАНІІ ДЛЯ МАЛАДЫХ ПРАФЕСІЯНАЛАЎ І ПРАФЕСІЯНАЛАК

Ідзе набор на John Smith Trust Fellowship. Гэта праграма на паўгода, падчас якой ты даведаешся ва ўсіх падрабязнасцях пра дзейнасць брытанскіх інстытуцый: парламента, судоў, бізнесаў

Таксама пры падтрымцы экспертаў і экспертак ты падрыхтуеш праект, які паўплывае на развіццё тваёй супольнасці па адной са сфер праграмы: клімат і ўстойлівае развіццё, кіраўніцтва і правасуддзе, роўнасць і інклюзія

Цябе чакаюць месяц анлайн-варкшопаў восенню і працоўная паездка ў Брытанію наступнай вясной. Сярод патрабаванняў — быць ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў

🔸 Дэдлайн: 30.07.2023

Усе падрабязнасці
👍6
28 ліпеня ў 18.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі Алена Кароўчанка “У архіўным пошуку” (цэнтр “Фрэскі”, вул. Кісялёва, 38).
У кніге адлюстраваныя вынікі архіўных даследаванняў апошніх гадоў.
Ці была ў Янкі Купалы пазашлюбная дачка? Што звязвае Адама Багдановіча і Максіма Горкага? Дзе нарадзіўся знакаміты шпік Аркадзь Кошка? Хто адлюстраваны ў "Палескім альбоме" князя Барыса Абаленскага? Хто закружыў галаву Максіму Багдановічу ўлетку 1909 гады? Ці быў беларусам Жак-Іў Кусто? Хто з вядомых мастакоў і пісьменнікаў мае беларускія карані? Як склалася іхняе жыццё ў эміграцыі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні - у новай кнізе "У архіўным пошуку".
470 старонак, 200 экзэмпляраў. Кошт па папярэднім запісе 60 бел. рублёў.
👍6
Новы тэматычны нумар прэстыжнага часопіса Nationalities Papers (выдаецца Cambridge University Press) прысвечаны феномену масавай мабілізацыі ў Беларусі 2020 года. Амаль што ўсе артыкулы - у вольным доступе (free access). Толькі з вокладкай падкачалі!
👍71
Піша Сяргей Грунтоў: "Выйшла з друку "Як нацыя вучылася спяваць" Яніны Грыневіч - кніга пра Антона Грыневіча (1877-1937), выбітнага фалькларыста, беларускага дзеяча і педагога свайго часу. Сёння гэта ўжо паўзабылася, але сто год таму, адною з важнейшых задач у станаўленні нацыі, была навука спеву. Спеў, як перфарматыўнае дзеянне, павінен быў выхоўваць і яднаць нацыю, і герой кнігі, хай у іншых катэгорыях, гэта выдатна разумеў. У якой-небудзь сярэднееўрапейскай краіне ў 20-я, верагодна, мог бы заняць пасаду міністра. Тут жа ён пражыў у беднасці і загінуў у 1937.
А ўсё ж шмат паспеў: выдаваў спеўнікі, запісаў песні ледзь не ад паловы дзеячоў беларускага руху, падарожнічаў з Драздовічам і Купалам, друкаваў педагагічныя брашуры і шмат чаго яшчэ. Яго біяграфія і даробак сабраны па крупінках у беларускіх і літоўскіх архівах, у прыватных зборах. Ідэя выдання належыла яшчэ Арсеню Лісу, які пачаў збіраць да яго матэрыялы, і выйшаўшая кніга прысвечана яго памяці.
У продажы ўжо ў Акадэмкнізе, але колькасць абмежаваная".
👍154
Более чем на 7.5 тысяч сократилось количество ученых в Беларуси за последние 20 лет.

Эксперты "Кошта урада" подсчитали, что занятость в научной сфере Беларуси за прошедшие 20 лет сократилась на четверть. В 2022 году число работников, выполнявших научные исследования и разработки в Беларуси, составило 25 тысяч человек. В то время как в начале 2000-х их количество доходило до 32 тысяч.

Источник: thinktanks.by

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱6😢3😁21🔥1
Працягваецца прыём заявак на канфэрэнцыю «”Новым імкненьням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 20-30-х гадоў», якая адбудзецца 10–11 лістапада 2023 году ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане ў гібрыдным фармаце – у ёй можна будзе ўзяць удзел зь любой кропкі.

Прапановы выступленьняў на тэмы, зьвязаныя з постацьцю і спадчынай Вацлава Ластоўскага, іншых вядучых мовазнаўцаў, і з гісторыяй беларускага мовазнаўства і беларусістыкі, просім дасылаць на адрас library@skaryna.org.uk да 10 верасьня 2023 году. Працоўныя мовы: беларуская і ангельская.

Партнэры Скарынаўскай бібліятэкі ў арганізацыі і правядзеньні канфэрэнцыі: Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча (Вільня) і Цэнтар Чэслава Мілаша пры Ўнівэрсытэце Вітаўта Вялікага (Коўна).

Праграма канфэрэнцыі і пералік падзеяў, якія арганізуюцца партнэрамі, апублікаваныя на вэбсайце бібліятэкі.
👍8
Знаёмім са зместам чарговага нумара (6/2023) "Беларускага гістарычнага часопіса". Зусім там цяжка з новымі матэрыяламі, мабыць.
😢6😁3
Call for Papers: BASEES 2024 Annual Conference, Robinson College, University of Cambridge, 5-7 April 2024

The British Association for Slavonic and East European Studies (BASEES) invites proposals for panels, roundtables, and papers for its 2024 annual conference. BASEES 2024 is being held in-person from the 5-7 April at Robinson College, Cambridge, UK. The conference will also welcome remote attendees.

The deadline for paper and panel/roundtable proposals is Friday, 29 September 2023.

BASEES welcomes paper, panel and roundtable proposals in the following areas: Politics; History; Sociology and Geography; Film and Media, Languages and Linguistics; Literatures and Cultures; and Economics. We particularly welcome proposals that help to push forward the work to decentralise and decolonise the study of the former ‘communist bloc’ of the Soviet Union, East Central Europe and Asia. The conference especially welcomes participation by postgraduate research students and early career scholars.
Падрабязней
👍51
Дзіўна, але валам пайшлі біяграфіі ключавых асобаў эпохі беларусізацыі, якія практычна ўсе палеглі пад катком сталінскіх рэпрэсій. Яшчэ адна новая кніга, прысвечаная біяграфіі Змітра Прышчэпава, народнага камісара сельскай гаспадаркі БССР. Ён марыў стварыць з Беларусі "чырвоную Данію", дзе сацыялістычная мадэрнізацыя сельскай гаспадаркі планавалася за кошт развіцця дробных гаспадарак і хутароў, якія б атрымлівалі дзяржаўныя субсідыі і навуковую дапамогу. Гэта мара была знішчана гвалтоўнай калектывізацыяй, як і Прышчэпаў падзяліў трагічны лёс сваіх аднадумцаў, што будавалі Савецкую Беларусь. Ужо ў продажы ў "Акадэмкнізе".
👍17😢54
У Львове выйшла калектыўная манаграфія "Беларуска-ўкраінскае памежжа: этнапалітычныя, моўныя і рэлігійныя крытэрыі самаідэнтыфікацыі насельніцтва", свайго роду рэлікт мінулага часу - публікацыя з'явілася толькі зараз, але на выходных дадзеных пазначаны 2021 год, трэба разумець не выпадкова. Раім, змест дужа цікавы, як з беларускага, так і з украінскага боку, тым больш, манаграфію можна адразу бяскаштоўна спампаваць для вывучэння.
👍15
У чарговым выпуску “Няпростай гісторыі” госцем стаў даўні сябра беларусаў і аўтар першай “Гісторыі Беларусі” на літоўскай мове Русціс Камунтавічус. Размова пойдзе пра тое, чаму раней такой кнігі не было, як літоўцы ставяцца да беларусаў і чым мы адрозніваемся. А таксама - як лепш называць Беларусь па-літоўску?
👍11
⚡️Лекцыя ў Музеі гісторыі і культуры яўрэеў Беларусі ⚡️
🖤Тэма: Храм, абшчына і дыяспара: яўрэйская гісторыя ў VI-IV стст. да н.э.
Мы пагаворым пра
◾️Вавілонскі плен і вяртанне з яго.
◾️Аднаўленне іўдэйскай абшчыны ў Іўдэі і ці сапраўды трэба было яе аднаўляць.
◾️Якой была і як фарміравалася іўдэйская ідэнтычнасць у Палесціне, Егіпце і Вавілоніі.
Лекцыю чытае Дзягель Ганна – кандыдат гістарычных навук, гісторык, аўтарка падкасту "Так склалася гістарычна".
📆9 жніўня 2023
Пачатак: 18:00
📍Мінск, вул. Веры Харужай, 28.
Уваход вольны!
👍12
З новых публікацый:
Таццяна Валодзіна "Нямецкія лекавыя замовы"

У кнізе прадстаўлены агляд лекавай нямецкамоўнай замоўна-заклінальнай традыцыі ў яе асноўных тэматычных і вобразных рашэннях. Даследаванне нямецкіх вербальна-магічных практык дазваляе зазірнуць у глыбіні вякоў і пабачыць гісторыю ўзнікнення і распаўсюджання асбоных замоўных сюжэтаў і матываў, вядомых і беларусам.

Супастаўляльныя штудыі выяўляюць квоту заходне-еўрапейскага ў беларускіх замовах. За кароткімі замоўнымі тэкстамі перад чытачом адкрываецца багаты светапоглядны падмурак з яго шчыльным і арганічным перапляценнем архаічнай міфалагічнай і хрысціянскай плыняў, а таксама праходзіць штодзённае чалавечае жыццё ва ўсім багацці яго праяў і крызісных станаў, за якімі - жывы чалавек з яго болем, эмоцыямі, жаданнямі і недахопамі.
👍19
Унікальныя артэфакты знойдзены на месцы былой загараднай рэзідэнцыі полацкіх князёў XII стагоддзя

Двухтыднёвая археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяты Ушацкага раёна ў чарговы раз аказалася паспяховай. Археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты, якія, верагодна, належалі полацкім князям.

Паводле навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдата гістарычных навук Марата Клімава, беларускія археолагі трэці год запар даследуюць былую загарадную рэзідэнцыю полацкіх князёў.

— На гэты раз знайшлі рэдкую пломбу-друк, якая, магчыма, належала аднаму з полацкіх князёў, а сёння паднялі частку дзіцячай керамічнай свістулькі з выявай купала храма.

Падрабязней
🔥9👍31