De facto. Беларуская навука
1.45K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
725 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Прапануем вашаей увазе некалькі беларускамоўных каналаў з цікавым кантэнтам.
@poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках. Старыя здымкі нашых гарадоў ды мястэчак у рэтраспектыве, этнаграфія, цікавінкі з філакартыі.

@techleadby — новае мэдыя, якое публікуе навіны папулярнай навукі і тэхналёгій. Матэрыял падаецца простымі словамі на вельмі якаснай беларускай мове, бо аўтары — прафэсійныя журналісты.

@allabouttexnologys — навіны тэхналогій і гульнявога сьвету, цікавыя факты пра тэхніку на якаснай беларускай мове вы знойдзеце менавіта тут. Аўтар робіць новыя допісы кожны дзень!

@belarusium — старыя беларускія фота, мапы і іншыя цікавосткі, звязаныя з нашай Радзімай – Беларуссю.

@chadanovic — ваш персанальны гід па творах беларускай і сусветнай літаратуры ад Андрэя Хадановіча.

#пашыраймасваё
4👍3
Алег Дзярновіч абяцае раскрыць таямніцы гісторыі і адказаць ці быў у часы ВКЛ канібалізм.
👍9😁4
У вольным доступе з'явіўся свежы нумар Беларускага Гістарычнага Агляду (2022)
👍18
У гэтым годзе Інстытут “Палітычная сфера” мае гонар быць суарганізатарамі вялікага кангрэса гісторыкаў у Вільне “Перасэнсаванне Украіны і Еўропы: новыя выклікі для гісторыкаў”, які пройдзе 14-17 верасня 2023 года.
Акрамя іншага, у межах Кангрэса адбудзецца панэль “Распад СССР, расійскі экспансіянізм і прарасійскі сепаратызм ва Усходняй Еўропе, 1988-2022 гадах”.

Распад кожнай імперыі мае асаблівасці. У нашым рэгіёне ён суправаджаўся (і суправаджаецца) спробамі былой метраполіі захаваць (вернуць) палітычны ўплыў праз падтрымку прарасійскага сепаратызму і палітычнай фрагментацыі былых заходніх рэспублік СССР.

На пачатку 1990-х паўстала працяглая дуга “рэспублік” і “аўтаномій”, якая праходзіла праз увесь рэгіён: Усход Эстоніі, Латгалія, Віленскі край, Заходняе Палессе, Прыднястроўе, Гагаузія, Данбас, Крым, Абхазія, Паўднёвая Асетыя ...

Частка такіх ініцыятыў ніколі і не выйшла за межы газетных заяў і дэкларацый. Іншыя сталі заўважнымі праблемамі ў 1990-я, а некаторыя працягваюць існаваць як канфліктныя зоны да гэтага часу.

Мэта панэлі абагульніць досвед вывучэння прарасійскага сепаратызму ў былых заходніх рэспубліках СССР (Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Украіны, Малдова, Грузія). Вызначыць лакальныя і “імперскія” чыннікі яго ўзнікнення і развіцця, асаблівасці палітычнай арганізацыі, параўнаць сацыяльныя і эканамічныя мадэлі, зразумець іх ролю ў расійскай палітыцы экспансіянізму і “вяртання” імперыі.
Заяўкі прымаюцца да 15 мая.
👍5😁1
4 мая 2023 г. у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца прэзентацыя дзесяці нумароў перыядычнага зборніка навуковых артыкулаў “Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні”. Сёлета выданне было ўключана ў прэстыжную навукаметрычную рэфератыўную базу дадзеных Scopus, што сведчыць пра яго міжнароднае прызнанне і высокі ўзровень якасці навуковых публікацый.
Прэзентацыя адбудзецца 4 мая 2023 г. у 11.00 па адрасе вул. Сурганава д.1, корп. 2, каб. 302.
19👍2
Знаёмая выява? Гэты касцяны ідал (?) пэўна самая знакамітая знаходка з неалітычнай стаянкі Асавец.

На Крывінскім тарфяніку 12 археалагічных помнікаў і больш за 20 год праводзяцца рэгулярныя раскопкі. І вы можаце стаць часткай гэтага! Вы можаце стаць часткай даследвання помніка, якому 5(!) тысяч год!

Археалагічная экспедыцыя Асавец-2023 адбудзецца з 24 ліпеня па 6 жніўня 2023 года

Асноўная задача даследаванняў на Крывінскім тарфяніку – вывучэнне паселішчаў усвяцкай і паўночнабеларускай культур Асавец 2 і Асавец 7 дзеля рэканструкцыі гістарычных працэсаў, якія мелі месца ў гэтым мікрарэгіёне ў 3-м – 2-м тысячагоддзях да нашай эры.

Умовы:
-інфармацыйны і цывілізацыйны дэтакс
- жыццё ў палатках
- да бліжэйшай вескі 5 км
- ежа з вогнішча
- шмат фізічнай працы

Падрабязнасці на сайце asaviec.by
Калі ж вы поўныя рашучасці, то запаўняйце анкету валанцера на сайце ці пішыце наўпрост кіраўніку экспедыцыі Максіму Міхайлавічу Чарняўскаму на пошту maxchar@gmail.com
👍161
Forwarded from Банк Ідэй
Какие перспективы и возможности для сотрудничества с Азией?

В Азии сосредоточена половина населения мира и мирового ВВП по паритету покупательской способности. Интерес к Азии сохранится, независимо от будущего политического режима в стране. Однако в случае демократизации в Беларуси шансы на полноценную реализацию национальных интересов в Азии гораздо выше, чем при режиме Лукашенко.

Павел Мацукевич выделил 6 основных направлений, которые нужно развивать в отношениях с Азией в случае изменения политической ситуации в Беларуси.

🔺Нормализация отношений с Западом

🔺Неучастие Беларуси в войне России с Украиной

🔺Укрепление транзитной привлекательности

🔺Участие в развитии международных транспортных коридоров, проходящих через Беларусь

🔺Ревизия приоритетов в Азии

🔺Ресурсное обеспечение дипломатии и бизнеса

Полный текст читайте на нашем сайте

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍51
У гэты вельмі складаны час стасункаў між Беларуссю і
Украінай у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шэўчэнка апублікаваная манаграфія Алены Пагрэбняк пра “Сучасную беларускую літаратуру ў дачыненнях з украінскай літаратурай”. Важны крок!
27👍5👎1🔥1