De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Кнігарня "Акадэмкніга" запрашае Вас на сустрэчу і аўтограф-сесію Вольгі Лабачэўскай, якая пройде на стэнде “ Акадэмкнігі” у рамках ХХХ Мінскай міжнарожнай кніжнай выставы у суботу 25 сакавіка а 13 гадзіне па адрасе: пр.Пераможцаў, 14.
👍52
Канферэнцыя ў Ерэване

Freedom of academia in and out
Social Sciences and Humanities in the Time of Geopolitical Crisis
Conference
Yerevan, 25-27 October 2023

The conference is organized by CISRus with a generous support of Yerevan State University.
Participants’ thoughts will be presented either in the form of papers or participation in thematic round tables. Please send an application - a short academic biography (about 100 words), the title of the topic, and a brief description of the topic (about 100 words) for individual presentation, or a least of several possible topics for round table participation - to the email: freeacademia.conference@gmail.com

Application Deadline: June 15, 2023

The Conference Committee is ready to provide participants with the accommodation for the days of the conference and has some capacity to contribute to the tickets as well.

Падрабязней
👍3
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва 25 мая 2023 г. запрашае на навуковую канферэнцыю “ХХІІІ Узвышаўскія чытанні”, прысвечаныя 100-годдзю з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”.

Праблемная поле канферэнцыі:
1. 100-годдзе з часу стварэння аб’яднання беларускіх пісьменнікаў “Маладняк”.
2. Літаратурны працэс 1920-1940-х гадоў: лёсы і творы.
3. Дзеячы літаратуры – юбіляры 2023 года: новыя даследаванні і адкрыцці.
4. Пошук і выяўленне крыніц па гісторыі беларускай культуры ў фондах асабістага паходжання.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская. Рэгламент выступлення: да 15 хвілін.

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы, адрасам аўтара просім дасылаць да 22 мая 2023 г. на электронны адрас info@bdamlm. by.

Даведкі па тэлефонах: 242-51-88, 316-47-81.
👍7
Як кажуць: без каментароў.

Саверченко: у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее

Директор филиала «Институт литературоведения имени Янки Купалы» Центра исследований белорусской культуры, языка и литературы НАН Беларуси Иван Саверченко заявил, что у народов России и Беларуси общая судьба, история и будущее. По мнению спикера, особую роль в развитии двусторонних отношений сегодня играет степень вовлечённости молодёжи в совместные проекты двух стран.

Подробнее...

В Минске и Санкт-Петербурге проходит круглый стол, приуроченный ко Дню единения народов Беларуси и России
😡7🤮3👎2🤬1
У інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat апублікавалі новы нумар навуковага часопіса Homo Historicus. Гэта ўжо сёмы том гадавіка антрапалагічнай гісторыі. Галоўны рэдактар часопіса — гісторык Алесь Смалянчук. У часопісе апублікавалі артыкулы гісторыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Тэксты прысвечаны Францішку Аляхновічу, Кастусю Каліноўскаму, скульптурным помнікам у гарадах і мястэчках Беларусі, іншадумству ў БССР у часы адлігі, ёсць таксама артыкул пра штодзённае жыццё беларусаў у міжваеннай Чэхаславакіі.
👍14
Віншуем этнолага Сяргея Грунтова з выхадам новай манаграфіі!
Унутры 186 старонак, 106 ілюстрацый, ужо прадаецца ў Акадэмкнізе, а праз нейкі час з'явіцца і ў кнігарнях Белкнігі.
👍12🥰1
У Інстытуце літоўскай мовы (Вільня) выйшла новая манаграфія прафесара Сяргея Цемчына, прысвечаная выданням Францыска Скарыны. Прынцыповая і важная пазіцыя для скарыназнаўства.
12👍5
Адкрытая лекцыя Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?»

Спадчына Вялікага Княства Літоўскага падзелена паміж некалькімі краінамі, а адной з самых яркіх яе старонак з’яўляюцца замкі, якія ўвасабляюць веліч гэтай дзяржавы. Таму для сучасных нацый так важнае акцэнтаванне ўвагі на гэтых помніках, але гісторыя будаўніцтва і функцыянавання замкаў часам вельмі складаная і часам не ўпісваюцца ў нацыянальныя наратывы.
У гэтай лекцыі мы засяродзім увагу на замках ВКЛ з XIV ст. да Люблінскай уніі 1569 г. На падставе разгляду палітычнага кантэксту замкавага будаўніцтва, культурных і мастацкіх узораў, а таксама пошуку саміх будаўнікоў, мы прапануем разабрацца як у цяперашні час ацэньваць замкавую спадчыну ВКЛ. На нашу думку, менавіта, у багацці і шматпланаваці гэтых помнікаў палягае іх найбольшая каштоўнасці.

Дата: 5 красавіка, 18:30

Рэгістрацыя
6👍3🔥1
Знаёмім са зместа чарговага (сакавіцкага) нумара "Беларускага гістарычнага часопіса".
👍12
Выдавалася б, Івана Новіка можна віншаваць з выхадам яго грунтоўнай працы па дыскурсіўнаму аналізу Мішэля Фуко. Але аўтара яшчэ да выхаду кнігі паспелі звольніць з Інстытута філасофіі, бо ілжывыя даносы ў Акадэміі навук важней за ўсе інтэлектуальныя дасягненні. Так і жывем.
😢16👍51
Віншуем гісторыка Міколу Волкава з узнагароджаннем Прэміяй Льва Сапегі! Спадзяемся, гэта будзе моцным штуршком для далейшага працягу вывучэння фартыфікацый і гарматнай справы, ды рэканструкцыі камунікацый Вялікага Княства Літоўскага. Віват!
👍2713
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі абвяшчае збор індывідуальных заявак на ўдзел у XI Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча). Галоўныя польскія партнёры ХІ Кангрэса - Музей Другой Сусветнай вайны ў Гданьску, Еўрапейскі цэнтр Салідарнасці, Нацыянальны Mарскі Mузей ў Гданьску.

У 2023 годзе праца Кангрэса будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках (Панэлі), якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, сацыялогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства і іншыя.

Для таго каб прыняць удзел у Кангрэсе ў якасці выступоўцы неабходна запоўніць АНЛАЙН-ФОРМУ і прадставіць тэзісы памерам 2-4 тыс. знакаў. Дэдлайн - 15 траўня 2023 года.
👍10
Выйшаў (не зважаючы на ўсе цяжкасці) новы нумар штогадовіка "Беларускі фальклор". Прапануем тут азнаёміцца са зместам. Ужо прадаецца ў "Акадэмкнізе" і кнігарнях "Белкнігі". Нагадаем, што "Беларускі фальклор" нядаўна быў уключаны ў міжнародную рэйтынгавую сістэму Scopus.
👍14