De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Роўна стагоддзе таму было зроблена адно з самых значных адкрыццяў у гісторыі сусветнай археалогіі. У Егіпце быў знойдзены саркафаг фараона Тутанхамона. Гісторыя адкрыцця ў матэрыяле BBC
👍8
ЯШЧЭ ДЗВЕ КНІГІ З БІБЛІЯТЭКІ ХРАПТОВІЧАЎ ВЯРНУЛІСЯ НА РАДЗІМУ

Кнігі вярнуліся ў Беларусь з Германіі, дзе захоуваліся ў сям’і Хермана Юліуса Швезінгера — нямецкага афіцэра, які пад час Першай сусветнай вайны знайшоў іх у напаўразбураным палацы і адаправіў на радзіму. Праз сто год унук Хермана Хельмут Фікель і цётка Хельмута Марыён Швезінгер знайшлі магчымасць вярнуць кнігі ў Беларусь згодна з запаветам Хермана.

У лютым 2020 года лісты прадстаўнікоў рода Храптовічаў і тры кнігі былі вернутыя ў Беларусь з Германіі.
У студзені 2023-га спадарыня Марыён передала ў амбасаду Беларусі ў Германіі яшчэ дзве кнігі, якія знайшла ў сваёй бібліятэцы, а таксама карціну, якую яна намалявала пасля сустрэчы ў 2020 годзе. Нажаль, абмежаванні апошніх гадоў не дазволілі нашчадкам Хермана Швезінгера наведаць Беларусь асабіста.

Выданні, якія вярнуліся ў Беларусь, можна пабачыць у Музеi кнігі Нацыянальнай бібліятэкі да 28 лютага. Яны будуць захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы.
👍13
18 лютага спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, фалькларыста, літаратуразнаўца, перакладчыка і дзеяча нацыянальнага руху Максіма Іванавіча Гарэцкага. 
У межах праекта “Навукоўцы, што праславілі Беларусь” супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавалі апісанне біяграфіі М. Гарэцкага. На гэтай старонцы можна азнаёміцца з асноўнымі працамі Максіма Гарэцкага, літаратурай аб ім, а таксама архіўнымі фотаздымкамі.
Сярод больш як 60 рукапісных архіваў асабістага паходжання, якія знаходзяцца на захаванні ў Цэнтры даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, адметнае месца займае архіў Максіма Гарэцкага. Інфармацыя аб гісторыі яго перадачы, вопісы архіва размешчаны ў раздзеле праекта Рукапісы не гараць.
Прапануем акунуцца ў атмасферу жыцця беларускага пісьменніка, якая адлюстравана ў фільме-прысвячэнні Браму скарбаў сваіх адчыняю. Прыемнага прагляду!
👍6
У чым сёння актуальнасць сацыялістычнага манументальнага мастацтва? Што з ім робяць у краінах былога СССР і сацыялістычнага блоку? Чаму і як у Нямеччыне ад руйнавання спадчыны ГДР прыйшлі да разумення важнасці яе інтэрпрэтацыі і захавання, у тым ліку — мазаік? Як мы можам сёння пераасэнсоўваць беларускія мазаікі? Пра гэта 1387.by пагутарыў з беларускай мастацтвазнаўцай, суаўтаркай гіда па грузінскай мазаіцы Ленай Прэнц, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне.
👍5🤬1
У суботу 25 лютага і нядзелю 26 лютага ў Вільні адбудуцца сустрэчы з гісторыкам, археелагам і выкладчыкам Сяргеем Тарасавым. Ён прачытае дзве лекцыі на тэму "Пачаткі хрысціянства ў Беларусі: ад Рагнеды да Афрасінні", прымеркаваныя да выхаду яго новай кнігі "Ефрасіння, Афрасіння, Оўфрасіння. Яе час. Яе крыж", якую можна будзе набыць напрыканцы лекцыі з аўтографам аўтара.

Free donate на месцы

📆 Субота 25 лютага і нядзеля 26 лютага
🕘 17:00
📍 Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці (Vilniaus, 20)
👍6🤡1
Беларускі пераклад доктарскай дысертацыі Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства i самвыдат y савецкай Беларусі (1968—1988)”, які выйшаў у мінулым годзе, выкладзены ў вольны доступ на сайце электроннай бібліятэкі “Камунікат”.
15👍8
26 лютага а 14-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца лекцыя “Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры”.
Гэта будзе другая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. 

Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той створаны свет, над якім апякуецца чалавек, як фарміруюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, складанага, мудрагелістага, але прыгожага і гарманічнага Усяго, якое завецца Рэчаіснасцю. А таксама адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20).
👍9
Презентация исследования
Собирая факты: миграция из Беларуси в Литву до и после кризиса 2020 года

Презентация: Андрей Казакевич, доктор (PhD) политических наук, директор института «Палітычная сфера».
28 февраля 2023, 15:00-16:30 (EET)
Место проведения: Vilniaus g. 20, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча


Для регистрации заполните, пожалуйста, форму. Возможно онлайн-участие.

Будут представлены результаты исследования миграционный процессов из Беларуси в Литву за последние 20 лет с особым внимание к динамике после 2020 года. В отличие от других, настоящее исследование основано не на анкетировании или интервью, а на сборе и анализе широкого массива статистических данных.

Исследование позволило определить число граждан Беларуси в Литве, их сферу занятости и места обучения, квалификацию, возрастную и половую структуру, соотношение политической и трудовой миграции, влияние на миграционные процессы политического кризиса 2020 и войны в Украине 2022 года и другое.

Контакт: info@palityka.org
👍9🔥2
СТЫПЕНДЫІ Ў ЦУРЫХУ

For the fall semester 2023, the Center for Eastern European Studies (CEES) at the University of Zurich offers 5-6 residential fellowships to highly talented and innovative young or mid-career scholarsfrom the field of social sciences or humanities with a research focus on historical or contemporary topics related to Russia, Eastern Europe, the Caucasus, or Central Asia.

The scholarship is for a period of up to four months starting in mid-September 2023. While we welcome research proposals on all topics related to the study of Eastern Europe and post-Soviet Eurasia, for the fall semester 2023 fellowship program, we are particularly interested in applications from scholars with an interest in geopolitical trends, economic connectivity and/or transnational social and/or cultural issues related to the South Caucasus region as well as Ukraine and Central Asia.

The deadline of application is April 15, 2023.

Падрабязней
👍10
У пятніцу, 24 лютага, 15.00 у Віленскім універсітэце адбудзецца абарона доктарскай дысертацыі Юліяна Яховіча "Рэканструкцыя беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці: дыскурсы і працэсы, 2014-2019". Калі маеце сілы і здароўе, то можаце і саму дысертацыю пачытаць (на англійскай мове).
🔥7👍2
📌 В Беларуси изменили структуру подготовки научных кадров, теперь больше внимания уделяется естественным наукам.

Об этом сегодня сообщил Председатель Государственного комитета по науке и технологиям Сергей Шлычков во время итоговой коллегии ведомства.

✔️«В 2021 году в структуре подготовки ученых у нас около 60-65% занимали отрасли общественно-гуманитарного блока - социология, педагогика и так далее. Сейчас нам удалось этот тренд переломить. Около 60-70% набрали на обучение в аспирантуре по естественным наукам, техническим наукам, информационно-коммуникационным технологиям, биотехнологиям и другим. Словом, по направлениям, которые дают максимальный экономический эффект», - отметил Председатель ГКНТ.

👉 Подписывайтесь и будьте в курсе❗️
😢4🤓1
Можна яшчэ паспець запісацца на бясплатны курс "Гісторыя архітэктуры Беларусі" ад Анатоля Сцебуракі!

Курс будзе складацца з 4 заняткаў:

23 лютага. “Старажытныя помнікі дойлідства на берагах Немана ды Дзвіны
2 сакавіка. “Касцелы ды храмы-крэпасці часоў ВКЛ
9 сакавіка. “Магнацкія рэзідэнцыі і бажніцы эпохі барокка ды класіцызму
16 сакавіка. “Архітэктурнае аблічча Беларусі ў канцы 19 – першай палове 20 стагоддзя
У час заняткаў ўдзельнікі пазнаёмяцца:

з самымі адметнымі будынкамі Беларусі розных эпох;
з найбольш цікавымі турыстычнымі маршрутамі для наведвання помнікаў; дойлідствам нашай краіны.
Адметнасцю курса будзе не размова аб архітэктуры дзеля самой архітэктуры, а яе разуменне ў звязку з мясцовым кантэкстам, гістарычнымі асобамі ды часам.

Курс грунтуецца на асабістым досведзе вандровак па Беларусі і абапіраецца на аўтарскі фоташэраг.

Пасля гэтага курса вы будзеце дакладна ведаць, куды і чаму накіравацца ў вольны час!

Аўтар і вядучы курса – Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
👍7
У выдавецтве “Новое литературное обозрение”выйшла новая біяграфія Івана Жалтоўскага.
Ураджэнец Пінска стаў ключавой постаццю ў савецкім архітэктурным неакласіцызме (постваенны Мінск адбудоўваўся яго вучнямі).

Илья Печенкин, Ольга Шурыгина

Иван Жолтовский
Опыт жизнеописания советского архитектора
(2023)

Иван Владиславович Жолтовский (1867–1959) — один из крупнейших мастеров отечественной архитектуры XX века и человек, который сконструировал собственную биографию. Для того, чтобы представить себя как патриарха советской архитектуры и нивелировать спорные с идеологической точки зрения подробности своей жизни, Жолтовский прибегал даже к откровенным мистификациям. Илья Печенкин и Ольга Шурыгина предпринимают попытку деконструировать этот образ и переосмыслить биографию знаменитого архитектора. В своей книге, построенной на основе множества архивных документов, авторы выводят сложный и объемный портрет Жолтовского, в котором отражена его творческая и человеческая противоречивость.

Илья Печенкин — кандидат искусствоведения, заведующий кафедрой истории русского искусства факультета истории искусства РГГУ.
Ольга Шурыгина — историк-архивист.
👍7
☕️ 27 лютага ў 18:30 запрашаем вас у Беларускі Моладзевы Хаб на "Каву з гісторыкам".
Тэма сустрэчы:
Альтэрнатыўныя праекты беларускай нацыі: Беларусь ці Белаляхія?
Выкладчык: Аляксей Ластоўскі

📜
1. Беларусь, Крыўя, Літва: праекты беларускай нацыі мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.
2. Узроўні ідэнтычнасці ліцвіна Бенядыкта Дыбоўскага
3. "Беларусь ці Белаляхія": хто быў аўтарам загадкавага артыкула?

📹 Для тых, у каго не атрымаецца далучыцца да мерапрыемства ў Хабе, мы будзем ладзіць трансляцыю на Youtube: https://youtube.com/live/Bj80ylXmpC4?feature=share

🗓 27 лютага
18:30
📍
Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
plac Konstytucji 6
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥8👍3🤡1
У гонар юбілеяў нашых слаўных суайчыньнікаў Скарынаўская бібліятэка ў Лёндане ладзіць навуковую канфэрэнцыю ««Новым імкненьням даць новыя формы». Вацлаў Ластоўскі і беларускія мовазнаўцы ў культурным дыскурсе 20-30-х гадоў». Канфэрэнцыя пройдзе ў гібрыдным фармаце 10-11 лістапада 2023 г.

Запрашаем дасылаць прапановы выступаў на беларускай альбо ангельскай мовах на тэмы, зьвязаныя з постацьцю і спадчынай Вацлава Ластоўскага ды іншых вядучых мовазнаўцаў і з гісторыяй беларускага мовазнаўства і беларусістыкі на адрас library@skaryna.org.uk да 10 ліпеня 2023 г.
👍10
Выклікі для сучаснага беларускага грамадства: міграцыя, сацыяльная і сямейная палітыка

3 сакавіка, 2023
Пляц Канстытуцыі 6 (Беларускі Моладзевы Хаб), Варшава, Польшча
Прэзентацыя і публічная дыскусія
Гібрыдны фармат
Працоўныя мовы: беларуская і руская
Для вочнага ці анлайн удзелу ў мерапрыемстве просім зарэгістравацца праз форму.

Праграма

14:00-15:30 “Міграцыя беларусаў пасля 2020 года: выпадак Польшчы". Прэзентацыя вынікаў даследавання. Андрэй Казакевіч, доктар (PhD) палітычных навук, дырэктар Інстытута “Палітычная сфера”

15:30-15:45 Перапынак

15:45-17:15 Прэзентацыя даследаванняў.

Алег Мазоль, навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, "Рэалізацыя сацыяльнай палітыкі ў новай Беларусі".
Леў Львоўскі, доктар (PhD) эканамічных навук, старэйшы навуковы супрацоўнік Цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC, "Сямейная палітыка ва ўмовах "ненараджальнасці".

17:15-17:30 Перапынак

17:30-19:00 Публічная дыскусія: Праблемы развіцця і рэфармавання сацыяльнай і сямейнай палітыкі Беларусі.
👍9👎1