De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
АпублІкаваны дзевяты нумар часопіса „Zbiór Wiadomości do Antropologii Muzealnej” (ZWAM). Што нам найперш цікава - тут адмысловы блок прысвечаны беларускім музеям, з артыкуламі такіх вядомых знаўцаў як Вольга Лабачэўская, Зміцер Моніч, Ала Сташкевіч і інш. Увесь нумар адразу даступны ў pdf.
👍61
У люблінскім Інстытуце Сярэдняй Еўропы выдадзены новы зборнік артыкулаў "Constructing Memory: Central and Eastern Europe in the New Geopolitical Reality" (рэдактар - Ганна Бажэнава). У зборніку і два тэксты пра змены ў палітыцы памяці Беларусі пасля 2020 года, аўтары - Аляксей Ластоўскі і Аляксей Братачкін. Зборнік можна бясплатна спампаваць вось тут.
👍10
Нацыянальны гістарычны архіў паведамляе пра выяўленую дату нараджэння славутага мастака Валенція Вільгельма Мельхіёравіча Ваньковіча ў метрычных кнігах Бярэзінскага касцёла.
Запіс аб нараджэнні - 12 мая 1800 г. і хрышчэнні - 14 мая 1800 г. (НГАБ. Ф.937. Воп.4. Спр.63. Арк.3адв.-4). Раней наконт даты нараджэння мастака было шмат блытаніны.
Выявіў: вядучы архівіст аддзела старажытных актаў Ягор Байголаў.
🥰6👍5
25 лютага а 16 гадзiне адбудзецца творчы вечар Iвана Кiрчука ў музэi Якуба Коласа, на якім у вас будзе магчымасць азнаёмiцца са шматгадовымi этнаграфiчнымi даследаваннямi музыкi, а таксама набыць кнігі Івана Кiрчука і атрымаць аўтограф.
👍7
Роўна стагоддзе таму было зроблена адно з самых значных адкрыццяў у гісторыі сусветнай археалогіі. У Егіпце быў знойдзены саркафаг фараона Тутанхамона. Гісторыя адкрыцця ў матэрыяле BBC
👍8
ЯШЧЭ ДЗВЕ КНІГІ З БІБЛІЯТЭКІ ХРАПТОВІЧАЎ ВЯРНУЛІСЯ НА РАДЗІМУ

Кнігі вярнуліся ў Беларусь з Германіі, дзе захоуваліся ў сям’і Хермана Юліуса Швезінгера — нямецкага афіцэра, які пад час Першай сусветнай вайны знайшоў іх у напаўразбураным палацы і адаправіў на радзіму. Праз сто год унук Хермана Хельмут Фікель і цётка Хельмута Марыён Швезінгер знайшлі магчымасць вярнуць кнігі ў Беларусь згодна з запаветам Хермана.

У лютым 2020 года лісты прадстаўнікоў рода Храптовічаў і тры кнігі былі вернутыя ў Беларусь з Германіі.
У студзені 2023-га спадарыня Марыён передала ў амбасаду Беларусі ў Германіі яшчэ дзве кнігі, якія знайшла ў сваёй бібліятэцы, а таксама карціну, якую яна намалявала пасля сустрэчы ў 2020 годзе. Нажаль, абмежаванні апошніх гадоў не дазволілі нашчадкам Хермана Швезінгера наведаць Беларусь асабіста.

Выданні, якія вярнуліся ў Беларусь, можна пабачыць у Музеi кнігі Нацыянальнай бібліятэкі да 28 лютага. Яны будуць захоўвацца ў Нацыянальнай бібліятэцы.
👍13
18 лютага спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка, фалькларыста, літаратуразнаўца, перакладчыка і дзеяча нацыянальнага руху Максіма Іванавіча Гарэцкага. 
У межах праекта “Навукоўцы, што праславілі Беларусь” супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі падрыхтавалі апісанне біяграфіі М. Гарэцкага. На гэтай старонцы можна азнаёміцца з асноўнымі працамі Максіма Гарэцкага, літаратурай аб ім, а таксама архіўнымі фотаздымкамі.
Сярод больш як 60 рукапісных архіваў асабістага паходжання, якія знаходзяцца на захаванні ў Цэнтры даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН Беларусі, адметнае месца займае архіў Максіма Гарэцкага. Інфармацыя аб гісторыі яго перадачы, вопісы архіва размешчаны ў раздзеле праекта Рукапісы не гараць.
Прапануем акунуцца ў атмасферу жыцця беларускага пісьменніка, якая адлюстравана ў фільме-прысвячэнні Браму скарбаў сваіх адчыняю. Прыемнага прагляду!
👍6
У чым сёння актуальнасць сацыялістычнага манументальнага мастацтва? Што з ім робяць у краінах былога СССР і сацыялістычнага блоку? Чаму і як у Нямеччыне ад руйнавання спадчыны ГДР прыйшлі да разумення важнасці яе інтэрпрэтацыі і захавання, у тым ліку — мазаік? Як мы можам сёння пераасэнсоўваць беларускія мазаікі? Пра гэта 1387.by пагутарыў з беларускай мастацтвазнаўцай, суаўтаркай гіда па грузінскай мазаіцы Ленай Прэнц, якая цяпер жыве і працуе ў Берліне.
👍5🤬1
У суботу 25 лютага і нядзелю 26 лютага ў Вільні адбудуцца сустрэчы з гісторыкам, археелагам і выкладчыкам Сяргеем Тарасавым. Ён прачытае дзве лекцыі на тэму "Пачаткі хрысціянства ў Беларусі: ад Рагнеды да Афрасінні", прымеркаваныя да выхаду яго новай кнігі "Ефрасіння, Афрасіння, Оўфрасіння. Яе час. Яе крыж", якую можна будзе набыць напрыканцы лекцыі з аўтографам аўтара.

Free donate на месцы

📆 Субота 25 лютага і нядзеля 26 лютага
🕘 17:00
📍 Цэнтар беларускай культуры і супольнасьці (Vilniaus, 20)
👍6🤡1
Беларускі пераклад доктарскай дысертацыі Таццяны Астроўскай “Культура і супраціў. Інтэлігенцыя, іншадумства i самвыдат y савецкай Беларусі (1968—1988)”, які выйшаў у мінулым годзе, выкладзены ў вольны доступ на сайце электроннай бібліятэкі “Камунікат”.
15👍8
26 лютага а 14-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі адбудзецца лекцыя “Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры”.
Гэта будзе другая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію. 

Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той створаны свет, над якім апякуецца чалавек, як фарміруюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, складанага, мудрагелістага, але прыгожага і гарманічнага Усяго, якое завецца Рэчаіснасцю. А таксама адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі. 

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 

Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея (Леніна, 20).
👍9
Презентация исследования
Собирая факты: миграция из Беларуси в Литву до и после кризиса 2020 года

Презентация: Андрей Казакевич, доктор (PhD) политических наук, директор института «Палітычная сфера».
28 февраля 2023, 15:00-16:30 (EET)
Место проведения: Vilniaus g. 20, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча


Для регистрации заполните, пожалуйста, форму. Возможно онлайн-участие.

Будут представлены результаты исследования миграционный процессов из Беларуси в Литву за последние 20 лет с особым внимание к динамике после 2020 года. В отличие от других, настоящее исследование основано не на анкетировании или интервью, а на сборе и анализе широкого массива статистических данных.

Исследование позволило определить число граждан Беларуси в Литве, их сферу занятости и места обучения, квалификацию, возрастную и половую структуру, соотношение политической и трудовой миграции, влияние на миграционные процессы политического кризиса 2020 и войны в Украине 2022 года и другое.

Контакт: info@palityka.org
👍9🔥2