De facto. Беларуская навука
1.43K subscribers
1.15K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ Уладзімір Снапкоўскі апублікаваў новую манаграфію пра ўключэнне дзвюх рэспублік СССР (БССР і УССР) у склад дзяржаў-заснавальніц ААН:

Союзные республики и советская дипломатия: из истории борьбы СССР за первоначальное членство УССР и БССР в ООН (1943 – 1945 гг.) / В.Е.Снапковский; Белорусский государственный университет. – Минск : Право и экономика, 2022. – 366 с. – (Серия «Гуманитарные науки»)

Спампаваць яе можна ў электроннай бібліятэцы БДУ.
👍5
Leaders of Change Foundation
announces an open competition for candidates from
Armenia, Azerbaijan, Belarus, Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan,
Moldova, Tajikistan, Ukraine, and Uzbekistan
for
THE LANE KIRKLAND SCHOLARSHIPS in Poland
for the 2023–2024 academic year
The L. Kirkland Scholarship Program has been supporting the individual development of young, ambitious and active citizens from Eastern Europe, South Caucasus, and Central Asia for 23 years. Since 2000, over 1000 alumni have taken part in the Program. This group of alumni includes members of government, parliamentarians, managers from large multinational corporations, managers in local government bodies, and
well-known social activists. The author and founder of the Program is the Polish-American Freedom Foundation. The Program is also financially supported by the Polish National Agency for Academic Exchange (NAWA).
The Program offers two semesters of study in one of four Polish academic centers (Warsaw, Cracow, Wrocław, Lublin) and at least two weeks of professional internship in state, private, or non-governmental organizations.
The program also offers an extensive training and workshop program.
The program is addressed to young leaders and experts who hold university degrees and are interested in the development of democracy, economy, and civil society in their own countries and in the region.
FIELDS:
Economics and Management
Administration / Management in business, NGOs, culture, education and healthcarePublic Administration (Central and Local Government Administration)
Law
Social Sciences (Social Psychology, Sociology)
Political Science, Journalism, and International Relations
Environment and Climate Protection
Security and Cybersecurity
Crisis management
Development Policy and Humanitarian Aid
Areas related to the future reconstruction of Ukraine, e.g., urban planning, civil engineering, forensic science, etc.
Application deadline is March 1, 2023
Detailed rules concerning participation in the Kirkland Program can be found in the Rules and Regulations of the Program.
👍6
24 студзеня ў варшаўскім Палацу пад бляхай (філіял Каралеўскага замка) адчыняецца выстава “Любоў і абавязак”, прысвечаная 160-годдзю Паўстання 1863-64 гадоў. Што цікава, выстава ладзіцца ў супрацы з Нацыянальным музеем Літвы, і там абяцаюць паказаць археалагічныя знаходкі з калектыўнага пахавання паўстанцаў на Замкавай гары. Нагадваем, што Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і іншых паўстанцаў урачыста перапахавалі на могілках Роса, але гэта ўнікальная магчымасць убачыць іх асабістыя рэчы і памяткі.
👍10
Абвестка ад гісторыка Алеся Белага: Запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыю нашай супольнай кнігі "Смакі Старой Вільні”!
25 лютага на Віленскім кніжным кірмашы. Гісторыкі харчавання Антанас Астраўскас, Рымвідас Лаўжыкас і я, а таксама уладальнік і шэф-кухар рэстарана Ertlio Namas Томас Рымідыс 2 гады працавалі разам над гэтай кнігай. Яна распавядае пра гісторыю найбольш знакавых віленскіх страў і напояў, пра іх ролю ў жыцці многіх пакаленняў і некалькіх народаў, якія здаўна насялялі сталіцу Літвы і яе ваколіцы. Гэта наш падарунак да 700-годдзя вялікага горада, якое адзначаецца сёлета.
Канешне, гэта кніга не толькі пра кухню, але і пра гісторыю культуры Вільні (i ўсёй Літвы), праз прызму кулінарыі. Ад 3 літоўцаў і аднаго літвіна 🙂 Або інакш кажучы, ад 4 літоўцаў з 2 рознымі роднымі мовамі.
👍13
5 лютага (нядзеля) у Нацыянальным мастацкім музеі а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”.

Гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію.

Вобразы, ідэі, сюжэты, сімвалы, персанажы, сакральныя тэксты, падзеі і аб’екты, унутраныя сэнсы і асацыяцыі – складнікі традыцыйнай карціны свету, якія паўставалі часам у глыбокай старажытнасці, кшталтаваліся ад эпохі да эпохі, сталіся моваю культуры народа, асноваю яго культурных кодаў, тых няўлоўных сімвалаў і паняццяў, валоданне якімі яднае ўсіх носьбітаў культуры.

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.
👍10
Пакуль у Мастацкім музеі чытаюць лекцыі пра этнафіласофію, адбываецца акадэмічны прарыў у паўднёвым кірунку.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт падпісаў мемарандумы пра ўзаемаразуменні з Універсітэтам Зімбабвэ, Адкрытым універсітэтам Зімбабвэ, Дзяржаўным універсітэтам Лупане, Нацыянальным універсітэтам тэхналогіі і навукі, Тэхналагічным інстытутам Харарэ і нават Тэхналагічным універсітэтам Чынхой.

Чакаюцца сумесныя адукацыйныя праграмы па архітэктуры, грамадзянскаму будаўніцтву, машынабудаванню і робататэхніцы. Ёсць цікавасць і да правядзення сумесных навуковых даследаванняў.

Усё гэта адкрывае “новыя перспектывы”, асабліва на фоне разрыву супрацоўніцтва з універсітэтамі ЕС, ЗША і Украіны з-за падтрымкі расійскай вайны

Улады Беларусі плённа развіваюць стасункі з Зімбабвэ не пешае дзесяцігоддзя, але пра сумесныя даследаванні і зімбабвійскіх студэнтаў пакуль нічога не вядома

https://www.belta.by/society/view/transfer-tehnologij-i-sovmestnye-issledovanija-kak-bntu-planiruet-sotrudnichat-s-vuzami-zimbabve-547979-2023/
🤡6🤣4😱3👍1
А тым часам супрацоўніцтва Зімбабвэ з “несяброўскай” Даніяй дазволіла абвясціць пра буйное археалагічнае адкрыццё. (І гэта адразу пасля лёсавызначальнага беларускага візіту. Супадзенне? Не думаем 🤔).

На мясцовай мове Зімбабвэ значыць “вялікі каменны дом”. Краіна атрымала назву ад старажытнага гораду, зараз вядомага як “Great Zimbabwe” – першы вялікі горада ў Паўднёвай Афрыцы, які квітнеў з 11 па 17 стагоддзе, а пасля быў пакінуты жыхарамі па невядомай прычыне.

Даследчыкі шмат дзесяцігоддзяў думалі над пытаннем, якім чынам горад змог так доўга існаваць знаходзячыся ў складаным клімаце, праблемнага для ўстойлівага забеспячэння вадою вялікай колькасці людзей і жывёлы?

Сумесныя раскопкі вучоных з Даніі, Паўночнай Афрыкі, Брытаніі і Зімбабвэ дазволілі раскрыць гэту таямніцу. Аказалася, мясцовыя жыхары пабудавалі разгалінаваную і абсалютна ўнікальную інфраструктуру водазабеспячэння, асновай якой былі ямы "dhaka". Сеціва "dhaka" стварала “разумную сістэму” (clever system), якая дазвалялі не толькі захоўваць, але і кіраваць спажываннем водных рэсурсаў. Адкрытая сістэма лічыцца ўнікальнай і пакуль не мае вядомых аналагаў. https://www.archaeology.org/news/11169-230202-zimbabwe-water-management
👍9
Сегодня начинается суд над двумя политологами – Татьяны Кузиной и Валерии Костюговой.

Участницам экспертного и исследовательского сообщества Беларуси Татьяне Кузиной и Валерии Костюговой предъявлены обвинения по трем статьям УК РБ:

▪️ч. 1 ст. 357 – "Заговор или иные действия, совершенные с целью захвата государственной власти"
▪️ч. 3 ст. 361 – "Призывы к мерам ограничительного характера (санкциям), иным действиям, направленным на причинение вреда национальной безопасности Республики Беларусь"
▪️ч.3 ст. 130 – "Разжигание расовой, национальной, религиозной либо иной социальной вражды или розни"

Татьяна Кузина является соучредительницей Sympa School of Young Managers of Public Administration и магистром политических наук.

Валерия Костюгова – политолог, основатель и редактор сайта экспертного сообщества "Наше мнение", редактор и автор "Белорусского ежегодника", руководитель мониторинговой группы экспертов "Беларусь в фокусе".

Обе экспертки являются частью беларусского экспертного сообщества, они внесли существенный вклад в его развитие.

Источник: thinktanks.by

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вас 9 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.

Лектар – кандыдат гістарычных навук Алег Малюгін.
Тэма: Калабарацыя і супраціў: акадэмік М.М.Нікольскі ў акупаваным Мінску (1941-1943 гг.).

Лекцыя будзе адбывацца на беларускай мове.

Лекцыя пачнецца ў 18.00 і будзе адбывацца ва аўдыторыі 110 корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM.

Рэгістрацыя па спасылцы

Цыкл публічных лекцый
👍7🔥1
DFG February 13, 2023.pdf
215.3 KB
Беларускую навуку, па ўсёй бачнасці, чакае зацяжны крызіс, які працягнецца як мінімум да завяршэння вайны і зняцця санкцый.
Большасць праектаў з заходнім фінансаваннем ўжо спынена. Развіццё адносін на ўзроўні дзяржаўных устаноў немагчыма. Наўрад ці гэтыя страты будуць кампенсаваныя дзяржаўным бюджэтам ці Расіяй, хіба што ў асобных галінах і інстытутах, звязаных з абаронай.
Некалькі хваляў палітычных звальненняў пасля 2020 года ў Акадэміі навук і ўніверсітэтах вымылі з іх не толькі спецыялістаў, але і менеджараў, здольных генераваць ідэі і кіраваць даследчымі праектамі. Гэты патэнцыял і так быў даволі сціплым, а цяпер перажыў крытычнае скарачэнне. Значная яго частка ўжо пакінула краіну або сышла ў далёкія ад навукі сферы.
Прынятыя і яшчэ будучыя санкцыі прывядуць да дэфіцыту тэхнікі, матэрыялаў і ўсяго, што можа быць выкарыстана для падвойнага прызначэння. Мабільнасць даследчыкаў і доступ да вынікаў замежных калегаў будуць моцна абмежаваныя.
У такой сітуацыі важна разумець, якія магчымасці яшчэ засталіся для працягу паўнавартаснай кар'еры. І ў тых, хто застаўся ў дзяржаўнай сферы і ў тых, хто быў вымушаны сысці.

У панядзелак, 13 лютага, пройдзе сустрэча з дэлегацыяй нямецкага даследчага фонду - найбуйнейшай падобнай арганізацыяй Германіі, якая фінансуе даследаванні на мільярды еўра кожны год.
Мэта сустрэчы - растлумачыць, якія існуюць магчымасці падтрымкі для навукоўцаў Беларусі, прычым як і для тых, хто ў краіне, так і для тых, хто знаходзіцца за мяжой. Гэта тычыцца абсалютна ўсіх дысцыплін - сацыяльных, прыродазнаўчых і тэхнічных
.

Рэгістрацыя да панядзелка (13 лютага) 13.00 па мінскім часе (12.00 па Вільні)
👍10
Новы выпыскус падкаста "Так склалася гістарычна": "Людзі ў балоце: тарфяніковыя паселішчы неаліту і бронзавага веку Паазер'я"

У гасцях археолаг, кадыдат гістарычных навук Максім Міхайлавіч Чарняўскі!

Пра што пагаворым:

◽️Што такое тарфяніковыя паселішчы?

◽️Як іх даследавалі раней і цяпер?

◽️Што цікавага мы знаходзім там падчас раскопак?

+адказы на пытанні гасцей Спраўных Калядаў

Запісацца валанцёрам ў археалагічную экспедыцыю можна тут
👍5
Еўрапейскі гуманітарны ўнівресітэт запрашае 15 лютага на чарговую публічную лекцыю з цыкла лекцый стыпендыятаў ЕГУ.
Лектар – кандыдат гістарычных навук Юрый Латыш.
Тэма: Палітыка памяці Украіны ва ўмовах расійскай агрэсіі.

Лекцыя пачнецца а 18 гадзіне у 110 ауд. корпуса ЕГУ (Savičiaus g. 17).
Таксама лекцыя будзе трансліравацца праз ZOOM.

Рэгістрацыя

Расклад цыкла лекцый
👍4
Арганізацыйны камітэт абвяшчае збор заявак на стварэнне панэляў у межах XI Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі. Сёлета Кангрэс адбудзецца з 22 па 24 верасня 2023 года ў Гданьску (Польшча).


Панэлі могуць быць прысвечаны абмеркаванню асобных даследчых праблем ці прэзентацыі вынікаў навуковай дзейнасці ў межах асобных дысцыплін ці даследчых накірункаў. Пры падачы матэрыялаў арганізацыйны камітэт не ставіць дакладных тэматычных ці дысцыплінарных абмежаванняў, пакідаючы магчымасць прадстаўнікам акадэмічнай і экспертнай супольнасці самастойна артыкуляваць свае прыярытэты і зацікаўленасці.


Колькасць удзельнікаў панэляў на стадыі падачы заяўкі таксама не абмяжоўваецца. Калі ўдзельнікаў будзе больш за шэсць чалавек, заяўленая панэль можа быць падзеленая на некалькі асобных панэляў, калі ўдзельнікаў будзе больш за 20 чалавек, яна можа працаваць як асобная секцыя.


Арганізацыйны камітэт запрашае даследчыя і экспертныя арганізацыі і супольнасці, а таксама акадэмічных лідараў прыняць удзел у вызначэнні тэматычных прыярытэтаў сёлетняга Кангрэса.


Заяўка можа быць як калектыўнай, так і індывідуальнай. Заяўнікамі могуць выступаць асобы, а таксама зацікаўленыя інстытуцыі і арганізацыі. Для падачы заяўкі неабходна да 20 сакавіка 2023 года запоўніць наступную анлайн-форму: Call for panels 2023 (wufoo.com)


Дадатковыя пытанні можна задаць, напісаўшы нам на пошту: icbs@palityka.org
👍4
НОВАЯ СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА Ў РУМЫНІІ

CALL FOR APPLICATIONS

THE ‘FONDATION MATTEI DOGAN’ FELLOWSHIP AT NEC

New Europe College – Institute for Advanced Study in Bucharest (Romania) launches the competition for the 2023/2024 ‘Fondation Mattei Dogan’ Fellowship, a new opportunity offered by NEC to promising researchers. This Fellowship is addressed to early career scholars (up to five years after completing their doctorate) from Central and East European (CEE) and Black Sea states who are attached to an academic institution in these countries at the time of application.

Candidates who propose original approaches to comparative social science research in the CEE and Black Sea countries are strongly encouraged to apply. Projects should be at the beginning of their implementation, not in their final phase.

What we offer: The Fellowship consists of: a monthly stipend of 850 Euros (tax free); accommodation in Bucharest, comprising living quarters and working space; reimbursement of travel costs from the home/residence country to Bucharest and back. The Fellow is also offered a one-month research trip to an institution of their choice. Fellows have free access to the NEC library and electronic resources.

What we expect: All NEC Fellows are expected to work on their projects and take part in the scientific events organized by NEC; presence at the weekly seminars discussing the work in progress of the Fellows is compulsory. At the end of their Fellowship, Fellows are expected to hand in a research paper, reflecting the results of their work over the duration of the Fellowship. The papers will be included in a NEC publication.
Eligibility: The ‘Fondation Mattei Dogan’ Fellowship at NEC is open to postdoctoral level scholars (up to five years after completing their doctorate). Candidates should come from CEE and Black Sea and work on comparative social science research in relation to this region.

Падрабязней
👍5
Шаноўныя сяброўкі і сябры, каляжанкі ды калегі!

Далучайцеся 28.02. а 17й па Берліну да нашай першай анлайн-дыскусіі ў гэтым годзе ў праекце Форум гістарычных даследаванняў Беларусі, прысвечанай асэнсаванню гвалта і вайны ў творах беларускіх аўтарак і аўтараў.

Лаўрэатка прэміі Ежы Гедройца-2021 пісьменніца Ева Вежнавец alias Sviatlana Kurs і літаратуразнаўца Nina Weller разам паразважаюць на пытанні: Як савецкая і постсавецкая літаратура асэнсоўвала гвалт Другой сусветнай вайны? Якую ролю адыгрывала савецкая беларуская літаратура ў станаўленні апазіцыйнага мыслення? Дзе можна адсачыць пераемнасць, дзе ўзнікае новае? Як мінулае пераасэнсоўваецца сёння і якая мова служыць для апісання гвалту ва ўсёй яго складанасці?

Мадэрацыю робіць славіст і літаратуразнаўца Jakob Wunderwald

Рэгістрацыя тут

Падрабязная інфармацыя пра дыскусію на беларускай і нямецкай мовах тут
👍9
АпублІкаваны дзевяты нумар часопіса „Zbiór Wiadomości do Antropologii Muzealnej” (ZWAM). Што нам найперш цікава - тут адмысловы блок прысвечаны беларускім музеям, з артыкуламі такіх вядомых знаўцаў як Вольга Лабачэўская, Зміцер Моніч, Ала Сташкевіч і інш. Увесь нумар адразу даступны ў pdf.
👍61
У люблінскім Інстытуце Сярэдняй Еўропы выдадзены новы зборнік артыкулаў "Constructing Memory: Central and Eastern Europe in the New Geopolitical Reality" (рэдактар - Ганна Бажэнава). У зборніку і два тэксты пра змены ў палітыцы памяці Беларусі пасля 2020 года, аўтары - Аляксей Ластоўскі і Аляксей Братачкін. Зборнік можна бясплатна спампаваць вось тут.
👍10
Нацыянальны гістарычны архіў паведамляе пра выяўленую дату нараджэння славутага мастака Валенція Вільгельма Мельхіёравіча Ваньковіча ў метрычных кнігах Бярэзінскага касцёла.
Запіс аб нараджэнні - 12 мая 1800 г. і хрышчэнні - 14 мая 1800 г. (НГАБ. Ф.937. Воп.4. Спр.63. Арк.3адв.-4). Раней наконт даты нараджэння мастака было шмат блытаніны.
Выявіў: вядучы архівіст аддзела старажытных актаў Ягор Байголаў.
🥰6👍5