De facto. Беларуская навука
501 subscribers
611 photos
1 video
2 files
425 links
Канал пра беларускую навуку - даследаванні, навіны супольнасці і ўсё блізкае да гэтага тэмы.

Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.
Download Telegram
📢📢📢 Deadline in 2 weeks!
2nd Posocomes conference (Tallinn University, 20-23 September 2023) “Post-Socialist Memory Cultures in Transition”


This is an in-person conference. We will be able to accommodate only a limited number of online panels.
• Paper proposals should include abstracts (no longer than 250 words) and information about the presenter(s) (affiliation and short biography).
• Panel and roundtable proposals should include an abstract (no longer than 250 words) and a complete list of max 4 participants, as well as their affiliations, short biographies, and the titles of their papers.
Please mention 1) if you would like to be part of one of the two streams; 2) if you need to present online.

Please send your proposals by 1 February 2023 to the following e-mail address: posocomesconference@tlu.ee. The notifications of acceptance will be sent on 15 March 2023.

Падрабязней
У Магілёве затрымалі прафесара, доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова

Папярэдне, гэта здарылася яшчэ 12 студзеня — вучонага затрымалі прама на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе.

Юрый Бубноў — загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій.

У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст».
Почему беларусы выбирают Литву для эмиграции?

Эксперт литовского Центра исследований Восточной Европы Живиле Дамбраускайте рассказала о нескольких причинах, по которым, согласно опросу, беларусы выбирают Литву в качестве страны для эмиграции:

🔺Понятный порядок получения визы и ВНЖ.

"Основная причина, по которой беларусы выбрали Литву – успешная политика правительства. Правительство Литвы после событий 2020 года предоставило возможность въезда многим людям. Чтобы они избежали заключения", - пояснила эксперт.

🔺"А другая причина - больше эмоциональная. Люди чувствуют связь с Литвой, знают Литву, они здесь бывали, у них есть здесь знакомые, связи. Поэтому Литва - одно из таких направлений, которое люди выбирают как добровольно, так и вынуждено", - пояснила Живиле Дамбраускайте.

По словам эксперта центра, согласно исследованию, 80% беларусов из тех, кто приехал в Литву, бежали от политического преследования в Беларуси.

Источник: delfi.lt

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы тут пастаянна скардзімся на міжнародную ізаляцыю беларускай навукі, а вось ёсць і прыемныя выключэнні - у егіптолага Максіма Купрэева ў выдавецтве Brill у прэстыжнай серыі Harvard Egiptological Studies гэтымі днямі выйшла манаграфія “Deixis in Egyptian”. З чым і віншуем аўтара!
Доктор Игорь Карпов стал ученым 2022 года Академии наук.

Президиум Национальной академии наук (НАН) Беларуси присвоил звание "Ученый года Национальной академии наук Беларуси – 2022" заведующему кафедрой инфекционных болезней Беларусского государственного медицинского университета, доктору медицинских наук Игорю Карпову. Об этом сообщает пресс-служба НАН.

Игорь Карпов – известный ученый в области вирусных и бактериальных инфекций, их диагностики и этиотропной терапии.

Организаторы премии отметили научные исследования доктора "в области клинической медицины, разработку и внедрение инновационных методов диагностики и лечения инфекционных заболеваний, достижения в подготовке научных кадров высшей квалификации".

📈Tg | Inst | Fb | Рассылка
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Інстытут ВКЛ, Коўна (Літва)
Фундацыя “Памежжа”, Сейны (Польшча)
„Шляхі да аганізму: тэарэтычныя і практычныя погляды на спадчыну спрэчных зямель”
Міжнародная навуковая канферэнцыя ў гібрыдным фармаце
28-30 верасня 2023 года, Коўна-Сейны

Запрашаем падаваць заяўкі да 31 студзеня 2023 года.
Дадатковая інфармацыя
Стыпендыйная праграма ў Францыі для навукоўцаў з краін, дзе існуюць абмежаванні для акадэмічнай свабоды
Дэдлайн для падачы заявак – 17 сакавіка 2023 года.

The FMSH supports the intellectual community in countries marked by various obstacles to academic freedom. The Themis mobility program is dedicated to researchers whose fields and research are hindered.
The Fondation Maison des sciences de l'homme offers mobility grants for stays in France of 1 to 3 months to researchers of all nationalities facing obstacles to academic freedom in their countries.
This mobility grant is intended for research work in France: fieldwork, library and archive work.
Financial details
An monthly allowance of €1,800 is awarded to fellows to cover travel and living expenses. In addition, the FMSH provides assistance in obtaining a visa to France as well as logistical support (assistance in finding housing and access to libraries).
Eligibility Criteria
Context: working in difficult conditions and being hindered in their research. Impediments to academic freedom may be of various kinds.
Status and degree: applicants must be attached to a private or public higher education research institution / research institute and hold a research doctorate.
Candidates must be under 65 years of age at the time of their stay.
Discipline: candidates must be engaged in research in the humanities and social sciences.

Падрабязней
Forwarded from Школа компетенций
Беларуская дыяспара: партрэт, сувязі і перспектывы

Як выглядае беларуская дыяспара сёння? У якіх ініцыятывах удзельнічаюць беларусы замежжа? Як магчыма выкарыстоўваць патэнцыял і рэсурсы дыяспары?

Народнае апытанне і Цэнтр новых ідэй запрашаюць на прэзентацыю даследавання пра беларускую дыяспару ў чацвер 19 студзеня ў 19:00 па Менску.

Спікеры:

▪️ Генадзь Коршунаў, старшы даследчык ЦНІ, аўтар даследавання
▪️ Максім Кудревіч, сацыёлаг, суаўтар даследавання
▪️Запрошаны спікер: незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў.

Мерапрыемства пройдзе ў ZOOM
👉 Зарэгiстравацца
У Варшаве загінуў 32-гадовы хімік Аляксей Кляцкоў

Знаёмыя пакуль не могуць раскрыць дэталі.
Пра смерць навукоўца раней паведаміў калега па працы ў Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Бесараб.


Аляксей — выпускнік хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Ён скончыў Інстытут падрыхтоўкі кадраў Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў у акадэмічным Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі, у якім таксама адвучыўся.
Спецыялізаваўся на арганічнай хіміі, сінтэзе біялагічна актыўных гетэрацыклічных злучэнняў. У 2016 годзе быў лаўрэатам прэзідэнцкай стыпендыі для аспірантаў, а ў 2017 годзе стаў кандыдатам хімічных навук.
Аляксей Кляцкоў быў аўтарам мноства публікацыяў у навуковых выданнях. Яго калегі кажуць, што неўзабаве па абароне кандыдацкай дысертацыі ён з'ехаў у Расію, дзе працаваў ва ўніверсітэце сяброўства народаў імя Патрыса Лумумбы.
Аляксей Кляцкоў перажываў за тое, што адбывалася на радзіме ў 2020 годзе. У адным з пастоў у фэйсбуку ён напісаў:
«Лічыце мяне беларусам» — гэта выказванне прызнання ўсім, хто падтрымлівае краіну ў важны адцінак яе гісторыі».
Што стала прычынай пераезду Аляксея Кляцкова ў Еўропу, дакладна невядома. У 2022 годзе ён ужо працаваў у Варшаўскім універсітэце.
Сяргей Бесараб піша, што апошнім часам Аляксей актыўна займаўся «нобелеўсканоснай» клік-хіміяй, і ў яго было шмат планаў.
«Незаменная страта для Беларусі і беларускай хімічнай навукі. Колькі ён мог бы яшчэ ўсяго зрабіць, адкрыць і вынайсці», — адзначае ён.

Паводле НН
Зборнік «Вызваленыя і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускіх архіваў» з'явіўся ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў 17 студзеня па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Мінска.

Дажыліся да таго, што і зборнікі дакументаў у нас прызнаюцца экстрэмісцкімі.
Крыху займальнай статыстыкі. За мінулы год у Беларусі было абаронена 193 дысертацыі па сацыяльна-гуманітарных навуках. Здавалася б, вяртанне да нармальных тэмпаў пасля крызісных 2020 і 2021 года, калі абаранялася каля 150 дысертацый. Але некалькі цікавых назіранняў: 34 дысертацыі (кожная шостая) - абаронены кітайцамі! У некаторых дысцыплінах засілле кітайцаў проста крытычнае: з 18 дысертацый па мастацтвазнаўству - 12 абаронены кітайцамі, з 4 дысертацый па культуралогіі - 3 кітайскія. Пры гэтым некаторыя дысцыпліны знаходзяцца ў крытычным стане, па псіхалогіі за 2022 год абароненая толькі адна дысертацыя (!). Рэзка ўпала колькасць абарон па гісторыі, за 2022 год - толькі 12 дысертацый, раней стабільна абаранялася штогод больш за 30 дысертацый. Ёсць астраўкі стабільнасці, фізрукі канвеерам становяцца кандыдатамі педагагічных навук, а эканамічны ўніверсітэт - так жа ўпэўнена штампуе дактароў і кандыдатаў эканамічных навук.

Але самае балючае пытанне - моўнае. Толькі 20 дысертацый было абаронена на беларускай мове, і гэта ў сацыяльна-гуманітарнай сферы, што ўжо казаць пра тэхнічныя навукі... Так, русіфікацыя беларускай навукі ідзе імклівымі тэмпамі. Ліквідуем усе складанасці для кітайцаў.
24 студзеня ў Вільні, у Палацы Вялікіх князёў, адбудзецца важная дыскусія, прысвечаная 160-й гадавіне Паўстання 1863-64 гг., якое ў беларускай традыцыі атрымала назву Паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Беларускі бок у дыскусіі рэпрэзэнтуе прафесар Алесь Смалянчук. Анлайн не плануецца, але звычайна пазней выкладваюць запіс.
Стыпендыі ў Фінляндыі
The Aleksanteri Institute welcomes applications for its visiting fellowships for the academic year 2023-2024. The Aleksanteri Institute is the Finnish Centre for Russian, Eurasian and Eastern European studies, affiliated with the Faculty of Arts at the University of Helsinki.

The Aleksanteri Institute Visiting Fellowship
• Is intended for scholars who carry out research in a field relevant to the Aleksanteri Institute’s multidisciplinary research profile on Russia, Central and Eastern Europe, and Eurasia, and whose place of residence is outside Finland. Applicants can be at any career stage but must hold a PhD degree. The degree must be granted by 12 February 2023.
• Carries a monthly grant of 3400 € to cover the expenses related to the stay in Helsinki (e.g., accommodation, travel, insurance, visa).
• Is intended for a period of two consecutive months between 1 August 2023 and 30 June 2024.
• Submissions must be made by 12 February 2023 (by 23:59 UTC +2:00).

Падрабязней
У Празе выйшла новая кніжка, пад рэдакцыяй Міраслава Янкавяка і Кірыла Касцяна, калектыўная манаграфія пра беларуска-латвійскія сувязі, у якой змешчаныя артыкулы 25 даследчыкаў з Чэхіі, Польшчы, Беларусі і Латвіі. Тэксты прадстаўлены храналагічна (ад сярэднявечча па сучаснасць) і тэматычна (1. Археалогія і гісторыя, 2. Этналогія, фальклор, вусная гісторыя, 3. Грамадская дзейнасць, гісторыя эдукацыі, філасофія, 4. Навука, культура і мастацтва, літаратура, турыстыка).

M. Jankowiak, K. Kascian (eds.), In the Shadow of Others. Belarusian-Latvian Relations from the Past to Nowadays, Praha 2022: Slovanský ústav AV CR, 592pp., ISBN 978-80-86420-84-4.
Call for Proposals – 55th ASEEES Annual Convention, Celebrating the 75th Anniversary of ASEEES
October 19-20, 2023, Virtual Convention
November 30 - December 3, 2023, Philadelphia Marriott Downtown
Convention Theme: Decolonization

We are now accepting proposal submissions for the 2023 ASEEES Annual Convention with the deadline of March 15. We plan to host an in-person convention in Philadelphia in November following a smaller virtual convention in October.

The Proposal Submission is now open: www.aseees.org/convention/cfp
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны 20-ты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках змешчаны 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, крыніцазнаўчыя і гістарыяграфічныя працы, а таксама рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Гэты і папярэднія выпускі зборніка можна набыць у навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 379 76 90) альбо ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52). Увага! У «Акадэмкнізе» зборнік з'явіцца ў сярэдзіне наступнага тыдня.
Спампаваць змест зборніка і рэзюмэ артыкулаў
Доктар гістарычных навук, прафесар кафедры міжнародных адносін БДУ Уладзімір Снапкоўскі апублікаваў новую манаграфію пра ўключэнне дзвюх рэспублік СССР (БССР і УССР) у склад дзяржаў-заснавальніц ААН:

Союзные республики и советская дипломатия: из истории борьбы СССР за первоначальное членство УССР и БССР в ООН (1943 – 1945 гг.) / В.Е.Снапковский; Белорусский государственный университет. – Минск : Право и экономика, 2022. – 366 с. – (Серия «Гуманитарные науки»)

Спампаваць яе можна ў электроннай бібліятэцы БДУ.
Leaders of Change Foundation
announces an open competition for candidates from
Armenia, Azerbaijan, Belarus, Georgia, Kazakhstan, Kyrgyzstan,
Moldova, Tajikistan, Ukraine, and Uzbekistan
for
THE LANE KIRKLAND SCHOLARSHIPS in Poland
for the 2023–2024 academic year
The L. Kirkland Scholarship Program has been supporting the individual development of young, ambitious and active citizens from Eastern Europe, South Caucasus, and Central Asia for 23 years. Since 2000, over 1000 alumni have taken part in the Program. This group of alumni includes members of government, parliamentarians, managers from large multinational corporations, managers in local government bodies, and
well-known social activists. The author and founder of the Program is the Polish-American Freedom Foundation. The Program is also financially supported by the Polish National Agency for Academic Exchange (NAWA).
The Program offers two semesters of study in one of four Polish academic centers (Warsaw, Cracow, Wrocław, Lublin) and at least two weeks of professional internship in state, private, or non-governmental organizations.
The program also offers an extensive training and workshop program.
The program is addressed to young leaders and experts who hold university degrees and are interested in the development of democracy, economy, and civil society in their own countries and in the region.
FIELDS:
Economics and Management
Administration / Management in business, NGOs, culture, education and healthcarePublic Administration (Central and Local Government Administration)
Law
Social Sciences (Social Psychology, Sociology)
Political Science, Journalism, and International Relations
Environment and Climate Protection
Security and Cybersecurity
Crisis management
Development Policy and Humanitarian Aid
Areas related to the future reconstruction of Ukraine, e.g., urban planning, civil engineering, forensic science, etc.
Application deadline is March 1, 2023
Detailed rules concerning participation in the Kirkland Program can be found in the Rules and Regulations of the Program.
24 студзеня ў варшаўскім Палацу пад бляхай (філіял Каралеўскага замка) адчыняецца выстава “Любоў і абавязак”, прысвечаная 160-годдзю Паўстання 1863-64 гадоў. Што цікава, выстава ладзіцца ў супрацы з Нацыянальным музеем Літвы, і там абяцаюць паказаць археалагічныя знаходкі з калектыўнага пахавання паўстанцаў на Замкавай гары. Нагадваем, што Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і іншых паўстанцаў урачыста перапахавалі на могілках Роса, але гэта ўнікальная магчымасць убачыць іх асабістыя рэчы і памяткі.
Абвестка ад гісторыка Алеся Белага: Запрашаем усіх зацікаўленых на прэзентацыю нашай супольнай кнігі "Смакі Старой Вільні”!
25 лютага на Віленскім кніжным кірмашы. Гісторыкі харчавання Антанас Астраўскас, Рымвідас Лаўжыкас і я, а таксама уладальнік і шэф-кухар рэстарана Ertlio Namas Томас Рымідыс 2 гады працавалі разам над гэтай кнігай. Яна распавядае пра гісторыю найбольш знакавых віленскіх страў і напояў, пра іх ролю ў жыцці многіх пакаленняў і некалькіх народаў, якія здаўна насялялі сталіцу Літвы і яе ваколіцы. Гэта наш падарунак да 700-годдзя вялікага горада, якое адзначаецца сёлета.
Канешне, гэта кніга не толькі пра кухню, але і пра гісторыю культуры Вільні (i ўсёй Літвы), праз прызму кулінарыі. Ад 3 літоўцаў і аднаго літвіна 🙂 Або інакш кажучы, ад 4 літоўцаў з 2 рознымі роднымі мовамі.
5 лютага (нядзеля) у Нацыянальным мастацкім музеі а 14-й гадзіне адбудзецца лекцыя “Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры”.

Гэта будзе першая гутарка з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку – этнафіласофію.

Вобразы, ідэі, сюжэты, сімвалы, персанажы, сакральныя тэксты, падзеі і аб’екты, унутраныя сэнсы і асацыяцыі – складнікі традыцыйнай карціны свету, якія паўставалі часам у глыбокай старажытнасці, кшталтаваліся ад эпохі да эпохі, сталіся моваю культуры народа, асноваю яго культурных кодаў, тых няўлоўных сімвалаў і паняццяў, валоданне якімі яднае ўсіх носьбітаў культуры.

Беларуская этнафіласофія працуе з традыцыйным светамысленнем беларусаў, адлюстраваным у шматлікіх фальклорных запісах, даследуе шматузроўневыя сістэмы сувязей розных элементаў народнай культуры.

Лекцыю чытае Ірына Дубянецкая – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі.

Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. Наведванне лекцыі па ўваходным білеце ў галоўны корпус музея.