De facto. Беларуская навука
1.44K subscribers
1.16K photos
1 video
3 files
723 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Наколькі вялікая наша калектыўная траўма і што рабіць з гэтым досведам?

У 2020 беларускае грамадства перажыло адзін з найбольшых траўматычных досведаў апошніх дзесяцігоддзяў. Гэты досвед доўжыцца і сёння, у тым ліку ў фармаце рэтраўматызацыі. Якія маштабы траўматызацыі беларускага грамадства? Якім чынам беларусы пражываюць і (не) спраўляюцца з траўматычным досведам, і што мы можам зрабіць для таго, каб гэтае пражыванне стала больш эфектыўным?

Запрашаем журналістаў і грамадзянскую супольнасць на прэзентацыю даследавання па калектыўнай траўме і экспертную дыскусію, якая адбудзецца 16 снежная з 13:00 па 16:00 у Варшаве па адрасе Prosta 20 (WeWork). Для ўдзелу неабходна рэгістрацыя.

👉 Падрабязнасці праграмы
👉 Рэгістрацыя
👍2
Приглашаем Вас на онлайн-диалог “Как война влияет на нас, историков? Перспективы исследователей из Беларуси, России и Германии",
который состоится 16 декабря, 17:00-19:30 по Берлину//19:00-21:30 по Минску

10 месяцев полномасштабной войны России против Украины кардинально изменили историческую науку и поставили перед профессиональным сообществом множество болезненных вопросов. Историки в Германии, России и Беларуси должны по-новому посмотреть на вопросы, связанные с деколонизацией и империализмом, коллективной ответственности и инструментализацией истории. Исследователи в Беларуси и России сталкиваются с этими радикальными переменами в условиях жёсткой цензуры и репрессий за антивоенные акции.
Как меняется работа историков_инь во время войны в наших странах?  Какие дебаты возникают в сообществах исследователей_ниц и просветителей_ниц? И главное — каким образом они должны и могут повлиять на общественное мнение и политику в своих странах, чтобы внести свой вклад в прекращение войны?
Спикеры:
Алексей Браточкин – исследователь публичной истории из Беларуси, Фернуниверситет Хагена;
Элла Россман – гендерная историкиня из России, университетский колледж Лондона;
Сара Грандке – историкиня из Германии, научная сотрудница мемориального комплекса бывшего концлагеря Нойенгамме.
Организаторы: Digital History Network

Для участия регистрироваться здесь.
👍1
Змест новага нумара (снежань 2022) “Беларускага гістарычнага агляда”.
👍8
Forwarded from Банк Ідэй
⚡️В каком состоянии находится система государственной службы и какие необходимы реформы? На платформе «Банк идей» вышло новое исследование!

Эксперты SYMPA/BIPART проанализировали текущее состояние беларусской системы госслужбы и показали, что у нее есть как сильные стороны, так и недостатки. Также для исследования был проведен анализ 15 интервью бывших госслужащих.

Какие реформы необходимы для госслужбы по мнению экспертов? Если коротко — деполитизация, работа с кадрами, преодоление коррупции и материальное стимулирование. Что ещё предлагают авторы и сможет ли это решить все проблемы?

Читайте в полной версии на нашем сайте

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍2
Forwarded from Банк Ідэй
❗️Уже сегодня состоится презентация двух проектов реформ госсектора от BEROC и CASE

Алесь Алехнович и Павел Данейко расскажут о двух видениях реформы госпредприятий.

Прокомментируют предложения политолог Татьяна Чулицкая, представитель Рабочего Руха Юрий Рововой, социолог Геннадий Коршунов и консультант Даниэль Крутцинна.

Для участия необходимо зарегистрироваться

Также будет доступна онлайн-трансляция на ютуб-канале «Пресс-клуба».

Банк идей | Реформы для Беларуси
👍4
Учора ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі адбылася чарговая прарасійская імпрэза, дзе зноў галоўны партнёр - фонд "Гістарычная памяць" на чале з Аляксандрам Дзюкавым. На гэты раз - канферэнцыя пад назвай "Савецкі досвед: погляд з ХХІ стагоддзя", адразу фрэйміраваная як аднаўленне пазітыўнай памяці пра СССР, з абавязковым удзелам ідэолагаў-прапагандыстаў (Марзалюк, Гігін, Дзермант, Пятроўскі). Пагартаць праграму і атрымаць задавальненне можна тут.
👍2🤬2
Выйшла ў свет калектыўная манаграфія "Когда зарождается нации на востоке Европы?", вынік доўгатрывалага праекта, які каардынаваў Нямецкі гістарычны інстытут у Маскве. Мабыць, гэта апошні праект, дзе гісторыкі з Беларусі, Украіны і Расіі працавалі разам.
👍10
❗️Акадэміка-біёлага Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю пачнуць судзіць у канцы снежня

Паводле: В.

З канца кастрычніка ў Мінску адбываліся масавыя затрыманні ў Нацыянальнай акадэміі навук. 71-гадовага члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара біялагічных навук Алега Давыдзенку і яго жонку Наталлю Акцябрскую затрымалі раніцай 2 лістапада.

У залежнасці ад ролі кожнага, іх вінавацяць па двух крымінальных артыкулах: ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Іх справу будуць разглядаць 29 снежня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Працэс будзе весці суддзя Алена Жуковіч.

Давыдзенка — аўтар 300 навуковых працаў, у тым ліку 5 манаграфіяў, 1 падручніка, вывеў 19 гатункаў раслін. Ён дасьледаваў геном карэннага насельніцтва Беларусі.

💌Падтрымайце Алега і Наталлю грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алег Георгіевіч Давыдзенка, Наталля Іосіфаўна Акцябрская)
💻Напісаць анлайн
😢7👍2
Напярэдадні Калядаў, 22 снежня, у 10 гадзін у ЦНБ Якуба Коласа Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ладзіць святочны навукова-практычны семінар “Калядныя цуды: легенды і казкі”. Госці імпрэзы будуць мець унікальную магчымасць не толькі даведацца пра традыцыі Калядаў, Ражства з навуковых дакладаў вядучых беларускіх спецыялістаў, але і пабачыць сапраўдную батлейку, паслухаць выдатнага аўтэнтычнага выканаўцу А. Галкоўскага, самім узяць удзел у майстар-класе па вырабу каляднага саламянага павука. У межах мерапрыемства Музычная капэла Цэнтра прапануе Інтэрактыўную лекцыю-канцэрт “На Раство Хрыстова Анел прыляцеў”. У слухачоў будзе магчымасць не толькі атрымаць цікавую інфармацыю, паслухаць музыку, але і самім далучыцца да выканання калядных спеваў. Урачыста-святочную атмасферу падтрымае выстава "Святло Віфліемскай зоркі” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры.
❤‍🔥4👍3
Конкурс на атрыманне даследчыцкіх стыпендый для вучоных гуманітарных навук, якія займаюцца звязанымі з Беларуссю тэмамі і хацелі б правесці даследчыцкую стажыроўку ў 2023 г. у Германіі.

Стыпендыя разлічана на 1 месяц.
Cума стыпендыі складае:
·       1.200 € для аспірантаў і навукоўцаў з Беларусі;
·       1.525 € для аспірантаў і навукоўцаў з Германіі;
·       2.000 € для postDocs з абедзьвюх краін.

У заяўку ўключаюцца наступныя дакументы:
·       абгрунтаванне тэмы з аглядам стану даследаванасці праблемы, а таксама з указаннем папярэдніх работ аўтара заяўкі па тэме, выкарыстаных методык і крыніц (max. 3 старонкі);
·       працоўны план стажыроўкі;
·       рэзюмэ / CV;
·       спіс публікацый;
·       рэкамендацыя ад навуковага кіраўніка/навуковай кіраўніцы або іншай асобы з акадэмічнай прасторы.
 
Заяўкі прымаюцца на англійскай мове ў выглядзе аднаго PDF-файла да 05.02.2023 г. па электроннай пошце belarus.forum@dgo-online.org
Пры наяўнасці пытанняў звяртайцеся да каардынатаркі Алесі Белановіч-Петц: belanovich-petz@dgo-online.org
 
Тут вы знойдзеце падрабязную інфармацыю.

 
👍6