Працягваецца рэстаўрацыя карціны XVIII ст. з Кобрынскага раёна
Карціна «Уваход Госпада ў Іерусалім» (палатно, алей, XVIII ст., 190 х 325 см) паступіла з вёскі Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Праца па рэстаўрацыі працягваецца з канца 2024 г.: праводзіцца таніроўка ў месцах страт акварэльнымі фарбамі (на здымку – копіі карціны).
Пры паступленні карціна была часткова адрэстаўраваная, аднак страта фарбавага слоя складала 1/3 ад агульнай плошчы палатна. У такім выглядзе карціна не мела экспазіцыйнага выгляду.
З-за значных памераў даставіць карціну ў майстэрню не было магчымым, таму было вырашана зняць палатно з падрамніку і перанесці яго асобна. Палатно змешчана на рэстаўрацыйны стол па ўсёй плошчы. Больш дэтальна пра магчымае паходжанне карціны Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пакуль не паведамляе.

❤32👍11🔥3👏2🥰1🙏1👌1🤝1
Выйшаў зборнік «Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух»
Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася ў верасні 2024 г. у Мінску.
Аўтары сярод іншага асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага
народа і даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду. У зборніку ад выдавецтва «Беларуская навука» 287 старонак.
Дадамо, што некалькі тыдняў таму на імпрэзе, прысвечанай 100-годдзю выдавецтва «Беларуская навука», агучылі вынікі працы за 2025 год: было выдадзена 155 кніг накладам 36 тысяч экзэмпляраў. Статыстыка за папярэднія гады не прыводзілася.

👍21🤔7🔥5❤3👏1
Навошта вядомая драпежная птушка лятае з Белавежскай пушчы ў гарады
Пра гэта пішуць Ülo Väli і Paweł Mirski з Беластоцкага ўніверсітэта ў Scientific Reports, апіcваючы стратэгіі палявання самага буйнога віду ястрабаў – ястраба-цецяроўніка. Даследнікі выкарысталі GPS-тэлеметрыю для адсочвання перамяшчэння 13 самцоў, якія гняздуюцца ў самым вялікім захаваным старажытным лесе ўмеранай нізіны ў Еўропе — Белавежскай пушчы.
Былі выяўлены розныя стратэгіі пошуку ежы: ад пераважна ляснога палявання – да вылетаў у вёскі і гарады. Пры гэтым даследнікі адзначаюць: дзіўна, што некалькі асобін, якія гняздуюцца глыбока ў лесе, рэгулярна праляталі да 20 км, каб паляваць на шызых галубоў у гарадах.
Пры гэтым вяхір (лясны голуб) прысутнічаў рацыёне ўсіх ястрабаў-цецяроўнікаў. Зроблена выснова, што замест адной аптымальнай стратэгіі пошуку ежы ў гэтых драпежных птушак існуе некалькі. Нагадаем, самцы ястрабаў-цецяроўнікаў звычайна важаць 630 - 1100 г, самкі – 860 - 1600 г.

🕊19👍13👏1🙈1
Чаму пайшлі рознымі шляхамі ВКЛ і Маскоўскае княства
Сцяпан Цемушаў у апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя» піша: пасля мангольскага нашэсця 1237 - 1241 гг. шляхі развіцця асобных рэгіёнаў Старажытнай Русі значна разышліся. Найбуйнейшымі дзяржавамі сталі ВКЛ і Маскоўскае вялікае княства (з канца XV ст. — Расія).
Залатая Арда перадала сваёй заваяванай правінцыі дэспатычны характар вярхоўнай улады. Заканадаўчыя функцыі Думы не атрымалі развіцця, не ўзнікла і буйных магнацкіх вотчын. У ВКЛ жа ў межах адной дзяржавы жылі розныя народы, існавалі дзве царквы і некалькі веравызнанняў: вялікім князям літоўскім трэба было быць больш гнуткімі ў сваёй унутранай палітыцы. Рада ВКЛ была даволі незалежная, вялікае значэнне мелі пасады ў мясцовым кіраванні.
ВКЛ было пад моцным уплывам заходнееўрапейскай каталіцкай цывілізацыі, шмат запазычала з Каралеўскага Польскага. Элементаў запазычання з Маскоўскага вялікага княства не было. На ілюстрацыі – карціна А. Васняцова «Маскоўскі засценак» пра ахвяр апрычніны.

👍39💯17🤡3❤2
У якіх рэгіёнах Літвы яшчэ можна пачуць беларускую мову
Міраслаў Янковяк у Acta Albaruthenica піша: у 2008 - 2025 г.г. ён сабраў каля 130 гадзін запісаў з розных рэгіёнаў Літвы. Зроблены наступныя высновы.
Аранскі (Варэнскі) раён: беларускія дыялекты існавалі ў дзесятку вёсак ля мяжы, у некаторых старэйшае пакаленне яшчэ размаўляе па-беларуску. Тэрыторыя ля Салечнікаў (Шальчынінкай): «простая мова» ў заняпадзе. Дзевянішскі «паўвостраў»: пасля 1945 г. – прыток славянскага насельніцтва, дыялект можна сустрэць у многіх вёсках.
Тэрыторыя ад Салечнікаў да Тургеляў, а таксама Віленскі раён (на ўсход і паўднёвы ўсход ад Вільнюса): тэрыторыі, дзе найбольш распаўсюджаная беларуская мова. Свянцянскі і Ігналінскі раёны: дыялект у заняпадзе.
Даследаванні апошніх гадоў паказваюць: беларускі дыялект саступае месца спачатку польскай, а потым рускай і літоўскай мовам. Прычыны – нізкі прэстыж беларускіх дыялектаў, адсутнасць беларускага адукацыі, адсутнасць інстытуцыйнай падтрымкі, адсутнасць прытоку людзей з Беларусі.

❤26😭21👍7🤔5💔3🔥2😢2🤷♂1
З'явілася ўнікальная старонка з аўдыёзапісамі беларускіх казак
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі апублікаваў унікальную старонку з архіўнымі запісамі казак. У раздзеле пададзены запісы, зробленыя супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору з канца 1960-х да 2000-х гадоў.
Аўдыязапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе адзначаны дадзеныя пра апавядальніка, збіральніка, месца фіксацыі (з картай), захоўвання запісу і магчымай публікацыі (прыклад).
Казкі размеркаваны па жанравых групах: казкі пра жывёл, кумулятыўныя казкі, чарадзейныя казкі, легендарныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі, небыліцы. Кіраўнік праекта — Таццяна Валодзіна.

❤🔥44❤19👍12🥰4🔥2👏2🙏2
З'явілася кніга «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015 – 2025»
У кнізе Настассі Панкратавай «(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі» пад адной вокладкай сабраныя аналітычныя артыкулы і інтэрв'ю, якія дапамагаюць аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі.
Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.
У электронным выглядзе кнігу можна спампаваць на некалькіх пляцоўках, у тым ліку Apple Books, Google Play Books, Google Books.

🔥19👍13❤4👎1👏1🙏1
Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст.
Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша пра рэкруцкую чаргу сярод дзяржаўных сялян Віцебскай губерні ў 1831 - 1861 гг. У першую чаргу на ваенную службу сельскія абшчыны аддавалі асацыяльных асоб (п'яніц, валацуг і г.д.) і «добраахвотнікаў» – заможныя сямействы маглі замяніць рэкрута шляхам найму іншага чалавека. Затым рэкрутаў паводле чаргі бралі з сямей з найбольшай колькасцю працоўных рук (не бралі з сем'яў з адным працоўным).
Пазбягалі ваеннай службы шляхамі ўцёкаў (адлучкі маглі працягвацца гадамі), фіктыўных раздзелаў сямействаў і нанясеннем сабе калецтваў: як правіла, сяляне адсякалі сабе пальцы рук, каб не маглі валодаць агнястрэльнай зброяй.
З-за карупцыі рэкрутаў паступова сталі набіраць пры дапамозе жэрабя. Многія сяляне гэта ўспрынялі негатыўна: па новай сістэме вёўся ўлік не сем'яў, а маладых людзей. Гэта значыць пры няўдалым жэрабі з адной сям'і за пэўны час маглі забраць адразу некалькі чалавек.

👍16🤔10💔9❤2🤷♂1👎1🤡1🍓1
Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася
Аналіз ДНК паказаў, што знойдзеная ў Самэрсэце на паўднёвым захадзе Англіі сківіца прыналежала адной з самых ранніх вядомых прыручаных сабак, і што людзі ў Брытаніі жылі ў цесным кантакце з імі 15 тысяч гадоў таму – за тысячы гадоў да таго, як у нашых хатах з'явіліся коткі ці былі прыручаны сельскагаспадарчыя жывёлы.
Гэта адкрыццё ссоўвае час эвалюцыі першых сабак ад іх продкаў-ваўкоў прыкладна на 5 тысяч гадоў таму, паведамляе BBC. Па словах доктара навук Уільяма Марша з Музея натуральнай гісторыі, яно таксама паказвае, што сяброўства паміж самымі першымі сабакамі і людзьмі каменнага веку існавала практычна з самага пачатку.
Першыя сабакі былі нашчадкамі шэрых ваўкоў, якія жылі паблізу чалавечых паселішчаў у канцы ледніковага перыяду, сілкуючыся рэшткамі ежы. З часам людзі пачалі выкарыстоўваць іх для палявання і аховы. На здымку – сабака, пахаваны побач з гаспадаром на поўдні Швецыі каля 7 000–5 000 гадоў таму.

❤18👍11🔥5🤯1
Якімі былі ўзаемаадносіны продкаў літоўцаў і беларусаў у ХІІ - ХІІІ стст.?
Пабачыў свет чарговы Rocznik Centrum Studiów Białoruskich (11/2025), які выдаецца Цэнтрам беларускіх даследаванняў пры Варшаўскім універсітэце. Сярод іншага ў штогодніку артыкул Аляксандра Краўцэвіча, у якім адзначаецца: з XIX ст. актуальнай застаецца канфрантацыйная версія адносін паміж продкамі беларусаў і літоўцаў падчас узнікнення ВКЛ – з экспансіяй літоўцаў, якія рознымі спосабамі падпарадкавалі беларускія землі.
Аднак пры гэтым адсутнічаюць выразныя сведчанні ў пісьмовых крыніцах пра напады летапісных літоўцаў на які-небудзь рэгіён у Беларусі. «Маўчанне крыніц» трапляе ва ўнісон з высновамі археолагаў і мовазнаўцаў пра агульны мірны характар балта-славянскіх кантактаў і наяўнасць шырокай кантактнай зоны з мяшаным насельніцтвам.
Краўцэвіч адзначае: гэта падаецца дастатковай падставай для адмовы ад ідэі балта-славянскай канфрантацыі, а яе існаванне ў гістарыяграфіі тлумачыцца моцным уплывам на гісторыкаў ідэалагічных чыннікаў.

👍23🤔15❤6👏1
Забыты этнограф Аляксандр Шлюбскі: асаблівасці яго лёсу
У зборніку «“Новым імкненням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў» Сцяпан Захаркевіч піша пра лёс Аляксандра Ануфрэевіча Шлюбскага (1897 - 1942 гг.). Пладавітаму даследніку (за дзесяцігоддзе пакінуў больш за 20 навуковых артыкулаў, а таксама зборнік фальклорных матэрыялаў Віцебшчыны) працяглы час перашкаджаў уласны характар (імпульсіўны і схільны да эмацыйных рашэнняў), палітычныя погляды і нацыянальная свядомасць.
Росквіт навуковай дзейнасці Шлюбскага прыйшоўся на 1927 - 1929 гг. Аднак у 1930 г. ён быў арыштаваны і высланы з Беларусі на пяць гадоў. Назад Шлюбскі ўжо не вярнуўся і ў 1935 г. быў ізноў арыштаваны. У 1941 г. быў мабілізаваны ў войска і ў 1942 г. загінуў у баях.
Навуковыя артыкулы Шлюбскага вылучаліся беларускацэнтрычнасцю, імкненнем выйсці за межы расійскага і польскага дыскурсаў. Можна толькі шкадаваць, што рэпрэсіі 1920 - 1930-х гадоў перапынілі працу этнографа, а яго імя надоўга аказалася забытым.

❤26👍12😢6💔6🕊2
Выйшла кніга «Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў»
Багата ілюстраванае выданне расказвае пра 12 жамчужын беларускай абарончай архітэктуры: ад шырока вядомых рэстаўрыраваных Нясвіжскага і Мірскага замкаў да руін Быхаўскага і Смальянскага. Расказваецца пра Навагрудскі, Крэўскі, Гальшанскі і Любчанскі замкі, Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў, Шчучынскі палац Друцкіх-Любецкіх, Навагрудскую Барысаглебскую царкву, Заслаўскі кафедральны сабор.
Акрамя цікавых звестак пра гісторыю іх узнікнення, асаблівасці знешняга выгляду і найбольш папулярныя легенды, у кнізе ад выдавецтва «Беларусь» даецца інфармацыя, як зручней дабірацца да прыведзеных архітэктурных аб'ектаў і якія яшчэ славутасці знаходзяцца побач.
Кніга з вялікай колькасцю здымкаў зроблена на беларускай, рускай, англійскай і кітайскай мовах.

👍30🔥18❤4👏2
Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены?
30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў піша: «Асноўны тэкст чытаецца ўпэўнена: «[Сеи?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639»…
Ушаковічы-Кароўчынскія – род панцырных баяр, які фіксуюць крыніцы 16-17 ст. Пад 1630 г. маецца цікавы дакумент – ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага «бояромъ Коровчаномъ» аб размежаванні іх земляў з землямі лемніцкіх сялян... Продак Ушаковічаў Іван Ушак атрымаў тут зямлю ад віцебскага ваяводы (1555 - 1564) Стэфана Збаражскага. У Івана Ушака былі сыны Васька, Ігнат, Іван, Андрэй і Юрка, якія і валодалі навакольнымі землямі. У Ігната Ушаковіча быў сын Гарасім. Гарасіма Ігнатавіча таксама можна сустрэць у дакументах Віцебскага земскага суда з 1618 па канец 1630-х гг.
У канцы 1630-х гэты заслужаны чалавек памёр і ягоныя сыны Антон і Зміцер паставілі па ім гэты цудоўны каменны помнік, які захаваўся да нашага часу».

🔥38❤15👍9👏1😱1🙏1🕊1
Магчымасці – для навукоўцаў і чытачоў
BelRead прапануе прыняць удзел у апытанні і прапанаваць твор для перакладу на беларускую мову: «Мы перакладзём той твор, які прапануюць найчасцей».
У Польшчы для грамадзян Беларусі адкрыты новы набор на стыпендыяльную праграму, на якую могуць падацца і маладыя навукоўцы (вышэйшая адукацыя, узрост да 35 гадоў). Працягласць праграмы не можа перавышаць 1 год. Дэдлайн – 15 мая. Усе падрабязнасці тут.
Цэнтр міграцыйных даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта шукае навукоўца для аналізу беларускіх і ўкраінскіх дыяспар у Польшчы. Кантракт на 24 месяцы, дэдлайн – 23 красавіка. Усе падрабязнасці тут.

👍16❤1👏1
Гэта быў самы вялікі айсберг у свеце. Цяпер ён дажывае апошнія тыдні
A23a — айсберг у Антарктыцы, які лічыўся самым вялікім у свеце. У 1986 годзе ад ледавіка Фільхнера адкалоўся айсберг плошчай каля 4000 км² і сеў на мель у моры Уэдэла. У сярэдзіне 2023 года айсберг ізноў пачаў рух да Паўднёвага акіяна.
Айсберг, які ў чатыры разы большы за Берлін, за апошні год заплыў у цёплыя воды, падтаў, пакрыўся расколінамі і велічна разваліўся на часткі. Цёплы акіян працягвае падточваць тое, што засталося ад A23a. Смерць блізкая. Яму засталося не больш за некалькі тыдняў, паведамляе BBC.
Усе айсбергі ў рэшце рэшт растаюць. Але за разбурэннем A23a навукоўцы сачылі асабліва ўважліва, імкнучыся зразумець, што яго лёс кажа аб тым, як Антарктыка рэагуе на змену клімату. У гісторыі Зямлі напэўна бывалі айсбергі, якія жылі больш доўга, але ў наш час A23a лічыцца доўгажыхаром-рэкардсменам – ва ўсякім разе, сярод тых айсбергаў, за якімі сачылі навукоўцы.

😭23🐳16💔10❤3😱3🤷♂1🤔1🤬1
Пра становішча беларускай меншасці ў Латвіі ў 1940 і 1941 г.г.
Юрый Грыбоўскі ў апошнім нумары Studia Białorutenistyczne піша: пасля ўвядзення ў Латвіі ў 1934 г. аўтарытарнага кіравання беларуская культурна-асветная аўтаномія ў Латгаліі была ліквідавана. У 1940 і 1941 г.г. прадстаўнікі беларускага аб'яднання накіравалі два мемарандумы – савецкім і нямецкім органам улады наконт вяртання аўтаноміі.
Аднаўленне беларускай аўтаноміі не адпавядала інтарэсам савецкіх уладаў: у Латгаліі ў 1940 г. яны адкрылі рускамоўныя школы – з беларускай мовай як дадатковым прадметам.
У дэкрэце ад 27 ліпеня 1942 г. камісара рэйха на ўсходзе адносна нацыянальнай палітыкі ў Эстоніі, Латвіі і Літве гаворыцца, што «беларусы з краін Балтыі будуць пераселены ва ўласную Беларусь». Разам з тым, для кантроля за акупаванымі тэрыторыямі немцы былі гатовыя пайсці на пэўныя саступкі мясцовым беларусам, ствараючы процівагу латышам. З 1941 па 1945 год у Генеральнай акрузе Латвіі існавала 35 беларускіх народных школ і тры сярэднія школы.

👍14🤔9✍5😢2
Выйшла кніга пра Чашніцкі край
Зборнік навуковых артыкулаў «Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна» ўключае матэрыялы, якія прайшлі апрабацыю на навукова-практычнай канферэнцыі, што адбылася ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці летась.
Сярод іншага ў выданні даследаванні пра абставіны бітвы на рацэ Уле 1564 г. паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, погляды Васіля Цяпінскага, уладальнікаў Чашнікаў у XVII ст., іўдзейскія малітоўныя будынкі, сядзібы Чашніцкага раёна, зямельныя спрэчкі Чашніцкага касцёла з мясцовымі жыхарамі ў XIX ст., працу папяровай фабрыкі «Скіна», будаўніцтва Лукомльскай ГРЭС.
У зборніку ад выдавецтва «Беларуская навука» 511 старонак. Раней у серыі «Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі» выйшлі зборнікі «Крэва і акруга», «Чачэрск і Чачэрскі раён», «Бешанковіцкі край» і інш.

👍20🔥11👏3😱1🤡1🍓1
Якім бачылі нацыянальны стыль ў архітэктуры БССР 1920-х
Ілля Вярбіла ў апошнім мінулагоднім нумары часопіса «Навука і інавацыі» піша: у сяр. 1920-х намаганнямі супрацоўнікаў Інбелкульту і архітэктараў быў пабудаваны невялікі шэраг будынкаў, у якіх выкарыстоўваўся беларускі стыль. Існавалі два варыянты яго трактоўкі: гістарычны (з замкавымі матывамі) і этнаграфічны (з арнаментамі).
Найбольш маштабнае будаўніцтва ў першым напрамку было рэалізавана на чыгунцы. Планы прадугледжвалі збудаванне трох ключавых вакзалаў у беларускім стылі: галоўнага ў Мінску (на месцы былога Брэсцкага) і на памежных станцыях Негарэлае і Бігосава. Два апошнія былі рэалізаваны. На здымку – вакзал у Бігосава (Верхнядзвінскі раён), пабудаваны ў 1926 - 1927 гг.
З пачатку 1930-х працы па стварэнні беларускага стылю ў архітэктуры былі згорнуты. Асобныя спробы рэалізацыі захаваліся ў этнаграфічным падыходзе – з выкарыстаннем народнага геаметрычнага арнаменту ў аздабленні асобных збудаванняў, спалучэннем яго з савецкай неакласікай.

👍29❤13🔥2💯1🍓1
Ці даказала місія «Артэміда-2», што высадка на Месяц зноў магчымая?
З моманту запуску 1 красавіка місія НАСА «Артэміда-2» справілася з усімі выпрабаваннямі, піша BBC. У тым ліку, пабіты рэкорд дальнасці палёту. Калі вяртанне на Зямлю пройдзе паспяхова, то вынікі місіі будуць абнадзейваючымі. Ракета спрацавала. Касмічны апарат спрацаваў. Экіпаж прадэманстраваў прафесіяналізм у кіраванні сістэмамі.
Але галоўнае пытанне застаецца адкрытым: ці стане цяпер высадка на Месяц да 2028 года, як таго жадаюць НАСА і Трамп, сапраўды дасягальнай мэтай? Высадка менавіта да 2028 г. па-ранейшаму выглядае малаверагоднай, піша BBC. Сімяон Барбер з Open Univertsity, лічыць, што да гэтага засталося хутчэй 3 - 4 гады, і з гэтым меркаваннем цяжка не пагадзіцца.
Аднак бездакорнае выкананне місіі «Артэміда-2» ссунула гэтую верагоднасць у правільным кірунку. Пытанне ўжо не ў тым, ці можа карабель «Арыён» лётаць. Пытанне ў тым, ці змогуць паспяваць за ім пасадачныя модулі, графік работ і воля кіраўніцтва ЗША.

👍23👾11❤4👏1🙏1
Пра захоп Кіева войскам ВКЛ у 1651 г.
Пра гэта піша Андрэй Гурбік у навуковым зборніку «Украіна ў геапрасторы сярэднявечнай і ранняй мадэрнай эпохі цывілізацый» (2025 г.) Значнымі эпізодамі паўстання Багдана Хмяльніцкага сталі падзеі 1651 г., калі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла здзейсніла паход ва Украіну.
Пасля перамогі ў бітве пад Лоевам у ліпені войска ВКЛ захапіла дрэнна абаронены Кіеў (на ілюстрацыі – уезд Радзівіла праз Залатыя вароты, малюнак Абрахама ван Вестэрфельда). Але прасунуцца на поўдзень казацкай Украіны не змагло і праз месяц адступіла.
Хмяльніцкі не мог вызваліць украінскія землі, а Рэч Паспалітая – разграміць казакоў, таму ў верасні быў падпісаны цяжкі для ўкраінскага боку Белацаркоўскі мір. Тэрыторыя Украінскай дзяржавы змяншалася да памераў Кіеўскага ваяводства, а колькасць казакоў скарачалася з 40 тысяч да 20. Але атрымалася дамагчыся захавання Украінскай дзяржавы, а гетманаўская стаўка з аптымізмам будавала грандыёзныя планы супраціву Рэчы Паспалітай, піша Гурбік.

👍14👀8🤔4❤3🤷♂2🤯1
Не пятніца, а пяток. Якімі былі назвы дзён тыдня на пачатку XX ст.
Віктар Корбут у апошнім нумары часопіса Acta Albaruthenica супаставіў варыянты, якія існавалі ў дыялектах і на старонках «Нашай Нівы», адзінай у свеце беларускамоўнай газеты. Асаблівая ўвага надаецца першаму году яе выдання – з лістапада 1906 г.
У параўнанні з сучаснай беларускай мовай, бадай, найбольш выдзяляюцца назвы аўторка і пятніцы. Назва II дня тыдня ўжывалася без прыстаўнога «а» – уторак. Назва V дня тыдня ў 1907 г. фігуруе ў форме «пяток», якая ўжо ў 1908 г. саступіла месца «пятніцы». Першыя варыянты можна звязаць з польскім моўным уплывам (wtorek, piątek).
Увогуле можна зрабіць выснову, што ў дыялектах беларускай мовы назвы дзён тыдня не былі звязаны з рэаліямі штодзённага жыцця яе носьбітаў. Бадай, не варта шукаць іх вытокаў на ўласнабеларускай глебе, піша Корбут. Аднак розныя варыянты на беларускай глебе ўзніклі ў выніку як адаптацыі стараславянскіх, старажытнарускіх, польскіх форм, так і ў выніку працэсаў унутры гаворак.

👍24❤11😁4✍3💊2💋1