De facto. Беларуская навука
1.49K subscribers
1.19K photos
1 video
3 files
710 links
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.

Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.
Download Telegram
Этнонім «ліцвіны» на заходняй Горадзеншчыне амаль канчаткова забыты

Мацвей Ян Квяткоўскі піша ў апошнім нумары Acta Albaruthenica піша: у мінулым этнонім «беларусы» зусім не сустракаўся на Горадзеншчыне. Што ж паказалі сучасныя даследаванні Сакольшчыны – тэрыторыі заходняй Горадзеншчыны, а цяпер адміністрацыйнай адзінкі Польшчы (Сакольскі павет Падляскага ваяводства)?

Стары этнонім «ліцвіны/літоўцы» на Сакольшчыне амаль канчаткова забыты (хоць і цяпер сустракаюцца людзі, якія пра яго памятаюць), піша аўтар. Гэтаму спрыялі гістарычныя падзеі, асіміляцыйныя працэсы ў Польшчы і адсутнасць паспяховай нацыянальнай палітыкі на Беларусі.

Калі этнонім «беларусы» застаецца тут збольшага абмежаваным да праваслаўных, дык этнонім «палякі» не азначае ўжо толькі каталікоў, а пашыраецца і на шматлікіх праваслаўных. Праваслаўнае насельніцтва заўважна адрозніваецца ад этнічна польскай большасці, дзякуючы чаму лепей захоўвае сваю адметнасць і часцей перадае беларускую гаворку маладзейшым пакаленням.
💔35🤔9👍31
З'явілася карта з сотнямі кляштараў на тэрыторыі Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай

Цэнтр даследаванняў гістарычнай геаграфіі Касцёла ў Польшчы пры Люблінскім каталіцкім універсітэце апублікаваў маштабную базу даных, прысвечаную манаскім дамам у Рэчы Паспалітай станам на 1772 год.

Даследчыкі сабралі і нанеслі на карту 1327 аб'ектаў, сярод якіх сотні кляштараў розных ордэнаў, што знаходзіліся і на тэрыторыі сучаснай Беларусі, звярнуў увагу ArchiDucatus: Вільня|Vilna.

Карыстальнікам даступная не толькі інтэрактыўная карта, але і магчымасць бясплатна спампаваць увесь масіў інфармацыі ў прафесійных фарматах, а таксама ў звычайных табліцах. База ўключае падрабязныя метаданыя па кожным аб'екце: прыналежнасць да ордэна, дыяцэзіі, правінцыі.
🔥33👍128👏2🙏1👨‍💻1
Працягваецца рэстаўрацыя карціны XVIII ст. з Кобрынскага раёна

Карціна «Уваход Госпада ў Іерусалім» (палатно, алей, XVIII ст., 190 х 325 см) паступіла з вёскі Чаравачыцы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Праца па рэстаўрацыі працягваецца з канца 2024 г.: праводзіцца таніроўка ў месцах страт акварэльнымі фарбамі (на здымку – копіі карціны).

Пры паступленні карціна была часткова адрэстаўраваная, аднак страта фарбавага слоя складала 1/3 ад агульнай плошчы палатна. У такім выглядзе карціна не мела экспазіцыйнага выгляду.

З-за значных памераў даставіць карціну ў майстэрню не было магчымым, таму было вырашана зняць палатно з падрамніку і перанесці яго асобна. Палатно змешчана на рэстаўрацыйны стол па ўсёй плошчы. Больш дэтальна пра магчымае паходжанне карціны Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры пакуль не паведамляе.
31👍10🔥3👏2🥰1🙏1👌1🤝1
Выйшаў зборнік «Заходняя Беларусь (1921-1939): гісторыя, культура, літаратурны рух»

Зборнік артыкулаў падрыхтаваны па выніках Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Заходняя Беларусь (1921–1939) – гісторыя, культура, літаратурны рух – і сучасныя праблемы развіцця», якая адбылася ў верасні 2024 г. у Мінску.

Аўтары сярод іншага асэнсоўваюць падзеі восені 1939 г. у гістарычным лёсе беларускага
народа і даследуюць традыцыі кансалідацыі грамадскіх сіл у барацьбе за аб’яднанне Беларусі міжваеннага перыяду. У зборніку ад выдавецтва «Беларуская навука» 287 старонак.

Дадамо, што некалькі тыдняў таму на імпрэзе, прысвечанай 100-годдзю выдавецтва «Беларуская навука», агучылі вынікі працы за 2025 год: было выдадзена 155 кніг накладам 36 тысяч экзэмпляраў. Статыстыка за папярэднія гады не прыводзілася.
👍20🤔7🔥53👏1
Навошта вядомая драпежная птушка лятае з Белавежскай пушчы ў гарады

Пра гэта пішуць Ülo Väli і Paweł Mirski з Беластоцкага ўніверсітэта ў Scientific Reports, апіcваючы стратэгіі палявання самага буйнога віду ястрабаў – ястраба-цецяроўніка. Даследнікі выкарысталі GPS-тэлеметрыю для адсочвання перамяшчэння 13 самцоў, якія гняздуюцца ў самым вялікім захаваным старажытным лесе ўмеранай нізіны ў Еўропе — Белавежскай пушчы.

Былі выяўлены розныя стратэгіі пошуку ежы: ад пераважна ляснога палявання – да вылетаў у вёскі і гарады. Пры гэтым даследнікі адзначаюць: дзіўна, што некалькі асобін, якія гняздуюцца глыбока ў лесе, рэгулярна праляталі да 20 км, каб паляваць на шызых галубоў у гарадах.

Пры гэтым вяхір (лясны голуб) прысутнічаў рацыёне ўсіх ястрабаў-цецяроўнікаў. Зроблена выснова, што замест адной аптымальнай стратэгіі пошуку ежы ў гэтых драпежных птушак існуе некалькі. Нагадаем, самцы ястрабаў-цецяроўнікаў звычайна важаць 630 - 1100 г, самкі – 860 - 1600 г.
🕊18👍13👏1🙈1
Чаму пайшлі рознымі шляхамі ВКЛ і Маскоўскае княства

Сцяпан Цемушаў у апошнім нумары часопіса «БДУ. Гісторыя» піша: пасля мангольскага нашэсця 1237 - 1241 гг. шляхі развіцця асобных рэгіёнаў Старажытнай Русі значна разышліся. Найбуйнейшымі дзяржавамі сталі ВКЛ і Маскоўскае вялікае княства (з канца XV ​​ст. — Расія).

Залатая Арда перадала сваёй заваяванай правінцыі дэспатычны характар ​​вярхоўнай улады. Заканадаўчыя функцыі Думы не атрымалі развіцця, не ўзнікла і буйных магнацкіх вотчын. У ВКЛ жа ў межах адной дзяржавы жылі розныя народы, існавалі дзве царквы і некалькі веравызнанняў: вялікім князям літоўскім трэба было быць больш гнуткімі ў сваёй унутранай палітыцы. Рада ВКЛ была даволі незалежная, вялікае значэнне мелі пасады ў мясцовым кіраванні.

ВКЛ было пад моцным уплывам заходнееўрапейскай каталіцкай цывілізацыі, шмат запазычала з Каралеўскага Польскага. Элементаў запазычання з Маскоўскага вялікага княства не было. На ілюстрацыі – карціна А. Васняцова «Маскоўскі засценак» пра ахвяр апрычніны.
👍38💯17🤡32
У якіх рэгіёнах Літвы яшчэ можна пачуць беларускую мову

Міраслаў Янковяк у Acta Albaruthenica піша: у 2008 - 2025 г.г. ён сабраў каля 130 гадзін запісаў з розных рэгіёнаў Літвы. Зроблены наступныя высновы.

Аранскі (Варэнскі) раён: беларускія дыялекты існавалі ў дзесятку вёсак ля мяжы, у некаторых старэйшае пакаленне яшчэ размаўляе па-беларуску. Тэрыторыя ля Салечнікаў (Шальчынінкай): «простая мова» ў заняпадзе. Дзевянішскі «паўвостраў»: пасля 1945 г. – прыток славянскага насельніцтва, дыялект можна сустрэць у многіх вёсках.

Тэрыторыя ад Салечнікаў да Тургеляў, а таксама Віленскі раён (на ўсход і паўднёвы ўсход ад Вільнюса): тэрыторыі, дзе найбольш распаўсюджаная беларуская мова. Свянцянскі і Ігналінскі раёны: дыялект у заняпадзе.

Даследаванні апошніх гадоў паказваюць: беларускі дыялект саступае месца спачатку польскай, а потым рускай і літоўскай мовам. Прычыны – нізкі прэстыж беларускіх дыялектаў, адсутнасць беларускага адукацыі, адсутнасць інстытуцыйнай падтрымкі, адсутнасць прытоку людзей з Беларусі.
26😭20👍7🤔5💔3🔥2🤷‍♂1😢1
З'явілася ўнікальная старонка з аўдыёзапісамі беларускіх казак

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі апублікаваў унікальную старонку з архіўнымі запісамі казак. У раздзеле пададзены запісы, зробленыя супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору з канца 1960-х да 2000-х гадоў.

Аўдыязапісы падаюцца разам з расшыфроўкай і пашпартам, дзе адзначаны дадзеныя пра апавядальніка, збіральніка, месца фіксацыі (з картай), захоўвання запісу і магчымай публікацыі (прыклад).

Казкі размеркаваны па жанравых групах: казкі пра жывёл, кумулятыўныя казкі, чарадзейныя казкі, легендарныя казкі, сацыяльна-бытавыя казкі, небыліцы. Кіраўнік праекта — Таццяна Валодзіна.
❤‍🔥4116👍10🥰4🔥2👏2🙏2
З'явілася кніга «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015 – 2025»

У кнізе Настассі Панкратавай «(Не) выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі» пад адной вокладкай сабраныя аналітычныя артыкулы і інтэрв'ю, якія дапамагаюць аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мастацтва Беларусі.

Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.

У электронным выглядзе кнігу можна спампаваць на некалькіх пляцоўках, у тым ліку Apple Books, Google Play Books, Google Books.
🔥18👍123👎1👏1🙏1
Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст.

Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша пра рэкруцкую чаргу сярод дзяржаўных сялян Віцебскай губерні ў 1831 - 1861 гг. У першую чаргу на ваенную службу сельскія абшчыны аддавалі асацыяльных асоб (п'яніц, валацуг і г.д.) і «добраахвотнікаў» – заможныя сямействы маглі замяніць рэкрута шляхам найму іншага чалавека. Затым рэкрутаў паводле чаргі бралі з сямей з найбольшай колькасцю працоўных рук (не бралі з сем'яў з адным працоўным).

Пазбягалі ваеннай службы шляхамі ўцёкаў (адлучкі маглі працягвацца гадамі), фіктыўных раздзелаў сямействаў і нанясеннем сабе калецтваў: як правіла, сяляне адсякалі сабе пальцы рук, каб не маглі валодаць агнястрэльнай зброяй.

З-за карупцыі рэкрутаў паступова сталі набіраць пры дапамозе жэрабя. Многія сяляне гэта ўспрынялі негатыўна: па новай сістэме вёўся ўлік не сем'яў, а маладых людзей. Гэта значыць пры няўдалым жэрабі з адной сям'і за пэўны час маглі забраць адразу некалькі чалавек.
👍15🤔8💔52🤷‍♂1👎1🤡1🍓1
Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася

Аналіз ДНК паказаў, што знойдзеная ў Самэрсэце на паўднёвым захадзе Англіі сківіца прыналежала адной з самых ранніх вядомых прыручаных сабак, і што людзі ў Брытаніі жылі ў цесным кантакце з імі 15 тысяч гадоў таму – за тысячы гадоў да таго, як у нашых хатах з'явіліся коткі ці былі прыручаны сельскагаспадарчыя жывёлы.

Гэта адкрыццё ссоўвае час эвалюцыі першых сабак ад іх продкаў-ваўкоў прыкладна на 5 тысяч гадоў таму, паведамляе BBC. Па словах доктара навук Уільяма Марша з Музея натуральнай гісторыі, яно таксама паказвае, што сяброўства паміж самымі першымі сабакамі і людзьмі каменнага веку існавала практычна з самага пачатку.

Першыя сабакі былі нашчадкамі шэрых ваўкоў, якія жылі паблізу чалавечых паселішчаў у канцы ледніковага перыяду, сілкуючыся рэшткамі ежы. З часам людзі пачалі выкарыстоўваць іх для палявання і аховы. На здымку – сабака, пахаваны побач з гаспадаром на поўдні Швецыі каля 7 000–5 000 гадоў таму.
13👍9🔥3🤯1