Белыя мядзведзі на Шпіцбергене сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, нягледзячы на знікненне лёду
Насуперак чаканням навукоўцаў і нягледзячы на тое, што плошча ледзянога покрыва ў Арктыцы стабільна скарачаецца з-за змены клімату, белыя мядзведзі на нарвежскім архіпелагу Шпіцберген сталі таўсцейшымі і здаравейшымі, чым былі ў пачатку 1990-х гадоў. Пра гэта паведамляе BBC.
У перыяд з 1992 па 2019 год навукоўцы ўзважылі і вымералі 770 дарослых мядзведзяў на Шпіцбергене (на здымку) і выявілі, што яны сталі значна таўсцейшымі. Як мяркуецца, мядзведзі прыстасаваліся да новых умоў, пачаўшы больш паляваць на сухапутных жывёл, напрыклад, аленяў, а таксама на маржоў. Асноўнай крыніцай тлустай ежы застаюцца цюлені.
Праўда, стан арганізма – толькі частка карціны. Іншае нядаўняе даследаванне паказала, што павелічэнне колькасці дзён без лёду скараціла працэнт выжывальнасці сярод медзведзянят, мядзведзяў-падлеткаў і старых самак.

❤11☃11😱6😭6🐳3🤔2
Пра смерць вялікага князя Канстанціна Паўлавіча ў Віцебску падчас эпідэміі халеры
Пра гэта піша Iwona Janicka у новым XIII томе навуковага выдання «Życie prywatne Polaków w XIX wieku». Брат расійскага імператара Аляксандра I быў намеснікам Царства Польскага. Пасля пачатку Лістападаўскага паўстання вялікі князь Канстанцін Паўлавіч з жонкай вымушаныя былі пакінуць Варшаву і накіраваліся ў Віцебск, дзе з 5 чэрвеня 1831 года лютавала эпідэмія халеры.
Вялікі князь прабыў у горадзе ўсяго дванаццаць дзён (з 15 чэрвеня), і менавіта тут, хутчэй за ўсё, заразіўся хваробай. Яго раптоўная смерць выклікала чуткі пра нібыта атручэнне графам Аляксеем Фёдаравічам Арловым і нават сумневы ў тым, ці сапраўды ён памёр.
З вялікім князем развітваліся двойчы — у чэрвені ў Віцебску, а потым у жніўні ў Пецярбургу. У Віцебску ў пахавальнай працэсіі ўдзельнічалі прадстаўнікі княжацкага двара, вайскоўцы, духавенства розных канфесій (забаранілі толькі габрэям), а таксама прадстаўнікі гарадскіх улад, школ і іншых устаноў.

👍23👏9🤔5🤷♂3👌1
Выйшла кніга пра беларускія народныя каляндарныя песні
«Ой, пушчу стралу па ўсяму сялу: беларускія народныя каляндарныя песні з пераказам на рускую і англійскую мовы» – гэта зборнік яркіх узораў каляндарна-абрадавай паэзіі, якая адлюстроўвае светапогляд беларусаў і вылучаецца глыбокім гуманізмам і мастацкай дасканаласцю.
Аўдыядадатак будзе падарункам для аматараў народных спеваў. Тэксты ілюстраваныя здымкамі і адметным відам беларускага народнага мастацтва – выцінанкамі, створанымі Наталляй Бярнадскай і Вольгай Налівайка. У выданні 231 старонка. Укладальнік – Сяргей Лісіца, прадмова – Таццяны Валодзінай.

❤35👍17🔥4🙏2👏1
Колькасць белых буслоў у Беларусі вырасла на 12%
У НПЦ па біярэсурсах падвялі вынікі нацыянальнага ўліку белага бусла, які праводзіўся ў 2024 - 2025 гг. у рамках VIII Міжнароднага ўліку. Колькасць птушак вырасла за апошнія дзесяць гадоў на 12% і склала 25,5-26 тыс. гняздуючых пар, паведамляе газета «Навука». У Беларусі жыве каля 8% сусветнай папуляцыі.
Улік вялі двума метадамі: шырокамаштабным анкетаваннем і ўлікам на кантрольных пляцоўках. На 27 участках (8% тэрыторыі краіны) назіральнікі абышлі кожную вёску. Найбольшая шчыльнасць гнездавання зафіксавана на паўднёвым захадзе краіны ў пойме Прыпяці. Абсалютным лідарам стала вёска Малешаў у Жыткавіцкім раёне, дзе ўлічана 61 жылое гняздо. У аграгарадку Дзівін Кобрынскага раёна знайшлі 40 гнёздаў, у вёсцы Лядзец Столінскага раёна – 38. У Камянецкім і Мінскім раёнах сустрэліся рэдкія кодлы з 6 птушанят.
Буслы працягваюць «перасяленне» на слупы ліній электраперадачы (63% птушак): гэта спрыяе росту колькасці, але разам з тым вядзе да гібелі ад электратраўм.

❤🔥36👍15🎉6🍾4❤1
Як у БССР прымалі дзяцей з галадаючых губерняў Расіі
Пра гэта піша Ілля Цяльпук у зборніку «Пічэтаўскія чытанні - 2025». У верасні 1922 г. у Мінску налічвалася 28 дзіцячых дамоў. Нягледзячы на вельмі абмежаваныя рэсурсы (востры дэфіцыт адзення, абутку), у 1922 г. БССР прыняла 2 257 дзяцей з галадаючых губерняў Расіі (Паволжа), што павялічыла агульную колькасць дзяцей у дзіцячых дамах да 5 843.
Гэта яшчэ больш пагоршыла сітуацыю з забеспячэннем. У Нацыянальным архіве РБ захоўваюцца дакументы, якія сведчаць пра маштабную дапамогу з боку Амерыканскай адміністрацыі дапамогі (АРА) і Амерыканскага таварыства квакераў.
Яны перадалі дзіцячым дамам БССР тысячы адзінак забеспячэння, пайкоў, медыкаментаў. Напрыклад, у кастрычніку 1922-га дзіцячым дамам Мінска ад APA перадалі 898 коўдраў, 168 прасцінаў, 224 ручнікоў, 2075 фунтаў мыла, 74 кг какавы, 270 кг цукру, 1 595 кг мукі, 1 300 літраў малака. Да 1938 г. у БССР ужо было каля 100 дзіцячых дамоў розных тыпаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне істотна палепшылася.

❤21👍11👀8
Пра асаблівасці мытні ВКЛ у другой палове XVIII ст.
Юрый Гардзееў апублікаваў у часопісе Miscellanea Historico-Iuridica (том 24) водгук на манаграфію Ірыны Кітуркі «Дзяржаўная мытная служба ВКЛ у другой палове XVIII ст. (1764-1795 гады)», якая выйшла ў Гродна ў 2023-м.
Сярод іншага ў кнізе расказваецца, што ў 1767 г. у буйнейшых гарадах, напрыклад, у Магілёве, Гродне і Мінску, было ліквідавана некалькі ўнутраных мытняў. Прыводзіцца інцыдэнт у Жлобіне ў студзені 1765 г., які дэманструе негатыўнае стаўленне землеўладальнікаў да ўведзенай агульнай мытнай пошліны. Паводле высноў, пасля рэформы, паміж 1766 і 1773 мытныя даходы склалі 30% даходаў казны.
Разам з шматлікімі станоўчымі бакамі манаграфіі Гардзееў адзначыў і некаторыя недахопы. Для лепшага разумення рэформаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага варта акрэсліць гістарычны кантэкст: Рэч Паспалітая вылучалася дэцэнтралізацыяй і нізкай эфектыўнасцю падатковай сістэмы, тады як у Еўропе развіваліся моцныя дзяржавы з фіксаванымі падаткамі для ўтрымыння войскаў.

❤22👍15🔥3🎉1
Як выглядае беларуская навука вачыма Белстата
Белстат апублікаваў агляд, прымеркаваны да нядаўняга Дня беларускай навукі. У ім прыводзяцца дадзеныя за 2024 год. Параўнаем іх з дадзенымі за 2023-ты.
Белстат налічыў у некалькіх сотнях арганізацый 17,7 тыс даследчыкаў (у 2023-м было 17,2 тыс.). У структурах Акадэміі навук іх 4,7 тыс. (было 4,8 тыс.). Для параўнання: пасля распаду СССР колькасць даследчыкаў у Беларусі знізілася з 59,4 тысяч у 1990 годзе да 19,3 тыс. у 2012-м і 16,9 тыс. у 2016-м.
Партрэт сярэднестатыстычнага даследчыка такі: мужчына (61,1%) старэйшы за 30 гадоў (78,3%), які выконвае даследаванні ў галіне тэхнічных навук (62,3%). Сітуацыя ў параўнанні з 2023-м практычна не змянілася. У гуманітарных навуках занята толькі 3,8% ад усіх даследчыкаў (было 3,6%).
Не змянілася і колькасць аспірантаў – 4,4 тысячы чалавек. Колькасць дактарантаў у 2024-м у параўнанні з мінулым годам знізілася з 640 да 594.

🤔16👍4😢4🤡3😁2🤷♂1🤮1🥴1💋1
Караліна Кавальская – муза Адамa Міцкевіча, якая засталася ў ценю Марылі Верашчакі
Пра гісторыю іх кахання піша Вячаслаў Швед у апошнім нумары Studia Białorutenistyczne. Пасля Віленскага ўніверсітэта Адам Міцкевіч у 1819-м выехаў у Коўна, каб адпрацаваць урадавую стыпендыю. Маладому настаўніку, які адарваўся ад сяброў-філаматаў, сустрэлася прыгожая замужняя жанчына, маці 4-х дзяцей Караліна Кавальская — ёй было 24-26 гадоў. Яе старэйшы сын вучыўся ў Міцкевіча.
Кавальская стала апякункай, а пазней і каханкай паэта, слава якога пашыралася. Караліна была музай Міцкевіча, дзякуючы якой былі напісаны вершы, балады і паэмы, дзе яна згадваецца. Муж Караліны, Юзаф Кавальскі, адносіўся да Міцкевіча тактычна.
Караліна, а не Марыля Верашчака была да апошняй хвіліны побач з Міцкевічам падчас арышту, пасля яго і пры адпраўцы ў расійскую ссылку. Яна не думала пра славу, гонар, памяць – проста кахала і рабіла ўсё, каб любімы чалавек быў шчаслівы. І ён ім быў, адзначалі ў сваіх лістах сябры-філаматы.

❤32💘8👏4🕊4
Пра лёс цыганоў на беларускіх землях
Пра гэта піша Людміла Мікалаева ў зборніку «Этнос и общество» па выніках канферэнцыі ў Кубанскім універсітэце РФ. Цыганы з'явіліся на беларускіх землях у сяр. XV ст., перасяліўшыся з Польшчы і Германіі. У ВКЛ яны мелі права свабодна падарожнічаць, займацца рамёствамі і разводзіць коней. З XVII ст. у Рэчы Паспалітай спрабавалі прывучыць цыганоў да аселага жыцця і кантраляваць іх: з'явіліся «цыганскія каралі» з неабмежаванай уладай.
У 1927 г. у Міхалова Віцебскай вобласці быў створаны першы ў СССР цыганскі калгас. Аднак цыганскія гаспадаркі аказаліся недаўгавечнымі. У гады вайны шмат цыганоў было знішчана. У 1950-я большасць цыганоў прымусілі да аселага ладу жыцця.
Колькасць цыганоў у Беларусі зніжаецца: у 1999 г. іх было 9 927 чалавек, у 2019-м – 6 848 (або 0,07% ад усяго насельніцтва). Усё часцей яны выкарыстоўваюць саманазву «беларуска рома». Да каталікоў і праваслаўных з сярэдзіны 90-х гг. дадаліся мусульмане – прадстаўнікі сярэднеазіяцкіх цыганоў.

🔥11❤9👍6🤔3🤷♂2🤡2🎉1
«Атлас млекакормячых Беларусі» — першае комплекснае выданне пра 82 віды
Кніга, падрыхтаваная калектывам аўтараў з НПЦ па біярэсурсах, — першае комплекснае выданне, якое сістэматызуе сучасныя дадзеныя пра распаўсюд 82 відаў млекакормячых, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі. Кожны від прадстаўлены індывідуальным нарысам з актуальнай інфармацыяй аб колькасці і з картай арэала.
Картаграмы і графікі, якія змяшчаюцца ў Атласе, візуалізуюць дынаміку змяненняў у размеркаванні відаў, выяўляючы трэнды, звязаныя з антрапагенным уздзеяннем, кліматам і захаваннем асяроддзя пасялення.
Паведамляецца, што 165-старонкавы Атлас будзе незаменным даведнікам для біёлагаў – даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены ў вывучэнні і захаванні тэрыяфаўны Беларусі.

👍22🐳11🔥6❤5🥰1🤔1
Без піва яны не маглі. Пра ролю алкаголю ў жыцці манастыроў
Раіса Зянюк піша ў Studia Białorutenistyczne пра каталіцкія манаскія супольнасці на беларуска-літоўскіх землях у канцы XVIII - XIX стст. Ужываўся як лёгкі алкаголь (піва, мёд, віно), так і моцны (гарэлка, ром, арак). Вылучаюцца наступныя ролі алкаголю: традыцыйная, святочная, статусная (добрыя віды захоўваліся ў настаяцеля).
Кансалідуючая: калі ў 1819-м у Гродне кляштарам забаранілі варыць піва без платы падатку, яны склалі калектыўны зварот. Дэзінтэгруючая (звязана з алкагалізмам): у 1833 г. у Слоніме ксёндз манастыра канонікаў Кучэўскі пабіў двараніна Выганоўскага. Харчовая: піва было складовай часткай страў (піўных супоў). Эканамічная: пры кляштарах працавалі бровары. Абцяжарваючая: у кляштары з-за алкагалізму ссылаліся манахі і святары.
Колькасць спажывання піва з-за яго каларыйнасці павялічвалася ў пасты — на фоне больш сціплага харчавання. Камісія пры наведванні кляштара ў Крэтынзе адзначыла: «Ужыванне піва здаецца для іх неабходнасцю».

😁19🍾12👍10🤣4🥰3❤2
На якіх умовах беларусы працавалі ў Францыі, Канадзе і Аргентыне ў 1920-я
Вольга Коваль у леташнім нумары часопіса БДТУ піша: у 1920-я большасць беларускіх эканамічных эмігрантаў мела польскае грамадзянства. Вёскі ў Другой Рэчы Паспалітай былі перанаселены, з-за беспрацоўя ўлады лёгка выдавалі замежныя пашпарты. Большасць беларусаў ехала ў тры краіны.
У Францыі працавалі па кантракце. Але мігрантаў не пускалі ў прамысловасць са значна вышэйшымі заробкамі. Працэс натуралізацыі (атрымання грамадзянства) быў складаным. З-за невысокага статусу (не хапала, у тым ліку, валодання мовай) беларусы думалі пра вяртанне з грашыма на Бацькаўшчыну.
Калі прыпынілася масавая эміграцыя з Польшчы ў ЗША (з-за ўвядзення квот), пашырыўся адток у Канаду. Патрабавалася наяўнасць першапачатковага капіталу (яго памеры мяняліся). Беларусы ў Канадзе звычайна працавалі на пабудове чыгункі ці ў сельскай гаспадарцы. У Аргенціну беларусы накіроўваліся з марай аб уласным надзеле зямлі. Натуралізавацца можна было ўжо праз два гады.

👍31🤔11💯4❤3😢2💔1
Што азначаюць народныя выразы «вароты каўбасамі завязваць», «прайсці Крым і Рым», «што ў касцелі то ў пасцелі»?
Выйшла кніга доктара філалагічных навук з Гродзенскага ўніверсітэта Міколы Даніловіча «Дайце клею, бо самлею, або Загадкі беларускай фразеалогіі». З яе можна даведацца, што азначаюць народныя выразы вароты каўбасамі завязваць, прайсці Крым і Рым, што ў касцелі то ў пасцелі, усе козы ў золаце, багатыя ноч разбяруць, жалезнага бобу пад’есці.
У выданні таксама адказы на пытанні: якімі з’явамі рэчаіснасці і гістарычнымі падзеямі матывуюцца выразы, якімі спосабамі ўтвораны, у якіх мясцінах Беларусі ўжываюцца. Кніга адрасуецца шырокаму колу чытачоў — усім, хто цікавіцца беларускай фразеалогіяй і любіць трапныя народныя выслоўі.

❤36🔥14👍11👏4😁1🤔1
Татары ў Беларусі: як змянялася супольнасць
Пра гэта піша Людміла Мікалаева ў зборніку «Этнос и общество». У XIV ст. татараў запрашалі ў ВКЛ з Залатой Арды для барацьбы з Тэўтонскім ордэнам. У 1395 г. Вітаўт прыняў хана Тахтамыша — пры паходзе пад Азоў у 1397 г. яны захапілі шмат палонных. Так татары з'явіліся каля Вільні, у Лідскім, Ашмянскім, Навагрудскім, Брэсцкім паветах. Пасля Клецкай бітвы 1506 г. палонных татараў пасялілі ў Мінску.
Большасць татараў дзялілася на тых, хто служыў (былі прыраўнаваны да шляхты), і на беззямельных нашчадкаў ваеннапалонных (займаліся рамёствамі). З к. XVII ст. татары страцілі родную мову і карысталіся беларускай. Але захавалі рэлігію – іслам суніцкага тыпу. Падчас Другой сусветнай «многія беларускія татары загінулі, пасля вайны былі дэпартаваныя».
Сёння татары складаюцца з 4-х супольнасцей: мясцовых беларуска-літоўскіх татар і трох груп усходніх: пасля вайны ў БССР перасяліліся волга-ўральскія, крымскія і сібірскія татары. На 2019-ты ўсіх было 8445 чал.

❤24👍14🤔2🤷♂1
Дзве магчымасці для даследнікаў (у тым ліку падтрымка навуковых мерапрыемстваў)
Scholars for Belarus by akno e.V. запрашае падаваць заяўкі на фінансавую падтрымку правядзення канферэнцый, семінараў, круглых сталоў, панэльных дыскусій, воркшопаў і іншых публічных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх навукоўцаў. Усе мерапрыемствы павінны быць праведзены да 31 кастрычніка 2026 года. Дэдлайн падачы заявак — 1 сакавіка. Усе падрабязнасці тут.
Нямецкі Institute for Advanced Study in the Humanities (KWI) прымае заяўкі на даследніцкія стыпендыі для прадстаўнікоў гуманітарных, культурных і сацыяльных навук. Яны разлічаны на паўгады (1 кастрычніка 2026 - 31 сакавіка 2027). Дэдлайн падачы заявак – 28 лютага. Падрабязнасці тут.

👍13👏1🤔1🎉1🙏1
Выйшаў дапоўнены Арфаэпiчны слоўнiк беларускай мовы
Першае выданне слоўніка пабачыла свет у 2017 годзе і ўключала больш за 117 тысяч слоў. У 2025-м выйшла найбольш поўнае акадэмiчнае выданне слоўнiка, дзе фіксуюцца правілы лiтаратурнага вымаўлення актуальнай лексiкi беларускай мовы — у тым лiку новых запазычанняў.
Слоўнiк дае чытачу неабходныя звесткi пра вымаўленне праз перадачу поўнай транскрыпцыi слоў, што бытуюць у сучаснай беларускай лiтаратурнай мове. У новым выданні ад выдавецтва «Беларуская навука» – 782 старонкі. Нагадаем, што сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

👍29❤14🔥5👏1🙏1