Беларусы Грузии / BY in Georgia
2.19K subscribers
1.72K photos
80 videos
3 files
1.38K links
Канал створаны як інфацэнтр для Беларусаў, якія пераязджаюць ці ўжо пераехалі ў Грузію.


Па пытаннях рэклямы пісаць @CarloSerhio

Зваротная сувязь @CarloSerhio
Download Telegram
Беларускія традыцыйныя танцы ў Тбілісі

📆 Дата: 10 жніўня (серада)
Час: 19.00 - 21.00
📍 Месца: малая заля Caliente Dance Academy

Адзін занятак (2 гадзіны) - 10 GEL.
Пробны занятак бясплатны.

Бярыце з сабой бутэльку вады, запасную майку і добры настрой

Telegram
Аўтобусны праезд 24.08 (толькі гэтая дата) у адзін бок Гомель-Тбілісі ўсяго за 100 дол/чал з транзітным начлегам, Гомель-Батумі за 120 дол/чал з двума транзітнымі начлегамі, адзін у РФ і адзін у Тбілісі. Сняданкі ёсць. +375445995122 (таксама viber). Пасажыраў з Менска сустрэнем на чыгунцы і суправадзім на пасадку.
Forwarded from Tbilisi life
Лидер движения" Droa" Элене Хоштария опубликовала заявление относительно годовщины двух лет со дня, когда были сфальсифицированы президентские выборы в Беларуси:
"Жестокому режиму Лукашенко при решительной поддержке Путина и российского правительства удалось сохранить власть и подавить протесты. Несмотря на это, беларуский народ продолжает сопротивляться авторитарному режиму. Это показали партизанские атаки на железную дорогу во время Киевского наступления, которые значительно повредили снабжение русской армии и стали одной из причин ухода России с Северной Украины.
Беларусы, как и грузины, воюют против оккупантов в Украине.

Вовлечение лукашенковской Беларуси в войну против Украины показывает, насколько опасной может быть постсоветская автократия для региона и всего мира. С другой стороны, участие белорусов и грузин в войне в Украине еще раз подчеркивает важность тесного сотрудничества наших народов и единого гражданского фронта против общего врага — Кремля и его самодержавных сателлитов.

Партия Droa сотрудничает и будет сотрудничать с Офисом законной представительницы белорусского народа Светланы Тихановской и белорусскими диссидентами в Грузии.

Мы верим, что народное сопротивление навсегда останется в коллективной памяти нации и что Беларусь в конечном итоге станет свободной, как Грузия и Украина."
pic by Elene Khoshtaria
Международному комитету по расследованию пыток в Беларуси нужна ваша помощь!

❗️Мы проводим расследование пыток, происходивших с 9 по 13 августа 2020 года в РУВД города Минска. Чтобы сделать точное расследование, мы хотим собрать как можно больше доказательств. А это не возможно без людей, которые согласятся поделиться своими историями.

‼️Поэтому если вы, ваши друзья или знакомые: 
▪️ подверглись пытками или жестокому обращению 
▪️ отсидели сутки
▪️ были свидетелями зверств, происходивших в РУВД

Свяжитесь с нами!

Возможно, именно ваша история — кусочек недостающей информации.

Документирование в Комитете безопасно и анонимно. Все данные хранятся в зашифрованном виде в защищенном облачном хранилище, а сервера находятся за пределами Беларуси.

➡️Чтобы с нами связаться — оставьте контакты в гугл-форме.
➡️Остались вопросы? Смело задавайте их в чат Комитета.

Для примера — аналогичное расследование по Фрунзенскому РУВД:
▪️ наш пост
▪️ СМИ
▪️ полная версия

Пожалуйста, помогите распространить этот пост 🖤
Вчера мы писали про Руслана Костевича – солдата, который бежал из Беларуси, чтобы не участвовать в войне в Украине.

Сейчас Руслан в Грузии и ему нужна помощь. Парень хочет собрать 2000 евро (точнее уже 1400) на еду и жилье в Тбилиси, ноутбук и репетиторов по английскому и польскому, а также на билет до Варшавы. Вы можете ему помочь — прямо сейчас открыт сбор на BYSOL.
Інтэлектуальная гульня "Клёк"

І навошта нам, скажыце на міласьць, усялякія "Что, где, когда?" і "Мозгобойни", калі цяпер ёсьць інтэлектуальная гульня "Клёк" – у якую можна гуляць па-беларуску!

Зубадрабільная, цікавая, інклюзіўная – усё гэта тут. У гэты панядзелак за сталамі ўтульнага бара "Кашыні" зноў сыдуцца ў глуздавым паядынку ўсе, хто жадае весела й карысна збавіць час.

Прыходзьце, далучайцеся да любой каманды і – наперад! Вас чакаюць цікавыя пытаньні па гісторыі й культуры Беларусі і ня толькі: у другім блёку гульні – заданьні на лёгіку і нестандартнае мысьленьне. Падрабязьней аб правілах – тут.

Не хвалюйцеся, калі вы не эрудыт! Мы стварылі "Клёк", каб аб'яднаць беларусаў, даць вам магчымасьць пазнаёміцца і чароўна правесьці разам час. Чакаем вас!

Месца: Koshini
Час: 19.00
Рэгістрацыя ў апытанцы
Войди в IT! Компания a1qa проводит набор на курсы обучения в сфере тестирования с последующим трудоустройством.

Грузинский филиал международной компании проводит бесплатные специализированные курсы по тестированию программного обеспечения (ПО):

«Основы тестирования ПО» (Software testing basics) и «Автоматизация тестирования ПО» (Test Automation) https://a1qa.ge


Длительность обучения - 2.5 месяца. Мы ожидаем, что вы сможете тратить на учёбу от 30 часов в неделю. После успешного прохождения курсов мы предлагаем официальное трудоустройство со стартовой заработной платой 500$.

Возможен формат удаленной работы, либо в офисах компании в Тбилиси или Батуми.


Важно: знание английского не ниже Intermediate.


Набор проводим через предварительный отбор (отклик через резюме, успешное прохождение собеседования). Если вы заинтересованы, откликайтесь на наши вакансии и присылайте свои резюме: https://a1qa.ge.
Добры вечар, сябры!

Некаторыя з вас ужо маглі бачыць заклік прыняць удзел у пікеце каля офіса партыі "Лело для Грузіі", якую ладзяць як адказ на петыцыю, запушчаную партыяй наконт увядзення візавага рэжыму для грамадзян Беларусі і Расеi. Актывістамі-арганізатарамі пікету быў напісаны добры ліст-зварот, у якім разгорнута пазначана пазіцыя беларусаў у дачыненні да расейскай агрэсіі і цалкам погляд на вайну ва Украіне.

У дадзеным тэксце я выступаю як адзін чалавек, які звяртаецца да ўсіх неабыякавых беларусаў i канкрэтна беларусаў Грузіі.
Я, як актывіст, бачу ў гэтым пікеце магчымую пагрозу для беларускай супольнасці ў Грузіі, якая можа негатыўна адбіцца на ўсіх беларусах, хто жыве тут або плануе быць у Грузіі. Гэта можа выклікаць хвалю негатыву сярод грузінскага насельніцтва.

Па першае, я хачу папярэдзіць усіх беларусаў Грузіі: грузінскае палітычнае поле - вельмі тонкі лёд, на які ў прынцыпе лепш не ўставаць.
Па-другое, не прымайце ўдзел ў сумнеўных актыўнасцях, наступствы якіх могуць адбіцца на ўсёй грамадзянскай супольнасці Беларусаў у Грузіі.
Па-трэцяе, я заклікаю арганізатараў пікету пачаць з пісьмовага звароту да партыі і стварэння для пачатку дыялогу без вулічнай актыўнасці. Калі не будзе ніякай рэакцыі і падтрымкі прапановы дыялогу, тады ўжо рабіць наступны крок.
Апошняе і самае важнае - паляпшайце, калі ласка, сваю грамадзянскую свядомасць, не дазваляйце вузкім групам людзей выступаць ад усёй супольнасці без адкрытага і больш-менш аб'ектыўнага абмеркавання. Падобны падыход і рыторыка нам вядомыя яшчэ з Беларусі. Справы і лёс супольнасці - гэта агульнае пытанне, якое кранаецца кожнага беларуса.
Як вы лічыце, ці трэба беларусам рабіць акцыю палітычнага характару ў дачыненні партыі "Лело для Грузіі", ці спрабаваць выкарыстоўваць іншыя метады дзеля сітуацыі, якая склалася вакол петыцыі.
(Адказнасць за наступствы пікету несці некаму)
Anonymous Poll
11%
Падтрымліваю публічную акцыю — пікет з лістом зваротам
69%
Падтрымліваю паслядоўнасць — спачатку прапанова дыялогу, ліст-зварот, калі не, тады першы варыянт
9%
- Не цікаўлюся палітыкай
11%
- іншы варыянт (у каментарыях)
Грузінская мова ч.8

Гамарджоба, мегобрэбо! Добры дзень, сябры 🤗
Сёння падзялюся з вамі, як з дапамогай пары простых слоў, распавесьці пра сябе па-грузінску і бліснуць свежымі ведамі ў новым асяроддзі.
Такім чынам, нам спатрэбіцца ўніверсальная фраза:
ჩემი ....... არის [чемі ....... аріс]
"Чемі" - мая/маё
"Аріс" - ёсць
Замест кропак падстаўляем тое, што мы жадаем распавесці аб сабе. Напрыклад:
"Сахелі" - імя
"Гварі" - прозвішча
"Пропесія" - прафесія
"Хобі" - хобі
(тут замест "х" варта паставіць ангел. "h")
У нас атрымліваецца:
"Чемі сахелі аріс Вірджынія" - маё імя Вірджынія
"Чемі гварі арыс Сталярэнка" - маё прозвішча Сталярэнка
"Чемі пропесія аріс рэпетіторі" - мая прафесія репецьв пппр
"Чемі hобі арыс мусіка" - маё хобі музыка.

Бо большасць сучасных прафесій і захапленняў - гэта запазычаныя словы, нам будзе даволі проста выкарыстоўваць іх і ў грузінскай гаворцы.

За дапамогу з матэрыялам, дзякуй рэпетытару @virginia_geo Звяртайцеся да яе, калі жадаеце вывучыць грузінскую мову.

#грузінскаямова
Дарагія сябры і калегі!

Мы сумесна з нашымі міжнароднымі партнёрамі падрыхтавалі апытанне, на падставе якога будзем імкнуцца вырашаць тыя праблемы, якія непакояць рэлакантаў.

Велізарная просьба да ўсіх: адкажыце, калі ласка, на нашыя пытанні, каб у нас былі падставы для вырашэння тых праблем, якія выявяцца ў выніку анкетавання.(адказы калі ласка пішыце на расейскай)

Усім дзякуй і добрых выходных 💛
Шаноўнае спадарства!

Запрашаем вас на сяброўскую сустрэчу з цудоўнай Ганнай Хітрык.
Шчыра і кранальна, аб добрых успамінах і сённяшнім дні пад гітару Сяргея Рудзені заспяваем новыя і старыя песні, пражывем музыку разам!

Ганна Хітрык - акторка нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, фронтвумэн гуртоў "Дзецідзяцей" і "Sounduk".
З 2017 жыве ў Ізраілі, дзе заснавала свой маленькі тэатр і дае канцэрты у складзе Ань Хітрык band, а ў суботу, 20 жніўня, прадставіць свой адзіны канцэрт у Тбілісі.

Чакаем вас!
🔸20 жніўня ў 20.00
🔸Auditoria 22-26 Simon Janashia St, Tbilisi
🔸Уваход ➡️ 20 лар. Дзецям да 12 год уваход вольны
Вольныя беларускі і беларусы Тбілісі!

Мы ніколі не забудзем і не даруем злачынстваў рэжыму.
І мы ніколі не забудзем пачуцце еднасці, гонару, любові да Беларусі і беларусаў.
Той самай любові, якая не душыць і ўтрымлівае гвалтам, а той, якая натхняе на змаганне за лепшую долю, лепшы Свет.

Запрашаем сёння, а 17:30 прыяднацца да акцыі “Жанчыны ў белым”, якая пройдзе каля Гімназіі № 1

Прыходзьце ў белым, з кветкамі, сцягамі і плакатамі!

Але ж, галоўнае, не колер вашага строю. А быць разам!
І не губляць жадання рабіць нешта на карысць Беларусі!

Упрыгожым Тбілісі смелымі і годнымі беларускамі і беларусамі!

Жыве Беларусь
Маніжа ўпершыню выступіць у Тбілісі!

Пасля некалькіх адмененых выступаў у Расіі і «Неадмяняльнага канцэрта» у анлайне, Маніжа едзе ў «Неадмяняльны тур». У рамках туру 14 верасня Маніжа выступіць у клубе Elektrowerk з адзіным канцэртам у Грузіі. «Неадменны тур» - мара аб свеце, у якім ёсць месца роўнасці розных магчымасцяў, аб непадобнасці, але агульнасці культур.
Частка выручаных сродкаў будзе накіравана ў фонд падтрымкі і абароны людзей у цяжкіх жыццёвых абставінах і бежанцаў SILSILA, які Маніжа заснавала разам са сваёй мамай Наджыбай.

🗓 Серада, 14 верасня
📍Elektrowerk
🎫Квіткі (ад 50 лары) па спасылцы
Forwarded from МОВА ПОБАЧ
ПАДТРЫМАЙЦЕ БЕЛАРУСКУЮ МОВУ НА БЧ!

🚂 Прайдзіце анкетаванне!
⬇️⬇️⬇️
https://www.rw.by/single-day-passenger/the-survey-for-the-passenger/

🔸 каб квіткі былі па-беларуску
🔸 каб інфармацыя для пасажыраў была па-беларуску

❤️ Падзяліцеся гэтым з сябрамі!

ВАЖНА! За мяжой старонка адчыняцца толькі праз беларускі VPN
Войди в IT! Компания a1qa проводит набор на курсы обучения в сфере тестирования с последующим трудоустройством.

Грузинский филиал международной компании проводит бесплатные специализированные курсы по тестированию программного обеспечения (ПО):

«Основы тестирования ПО» (Software testing basics) и «Автоматизация тестирования ПО» (Test Automation) https://a1qa.ge


Длительность обучения - 2.5 месяца. Мы ожидаем, что вы сможете тратить на учёбу от 30 часов в неделю. После успешного прохождения курсов мы предлагаем официальное трудоустройство со стартовой заработной платой 500$.

Возможен формат удаленной работы, либо в офисах компании в Тбилиси или Батуми.


Важно: знание английского не ниже Intermediate.


Набор проводим через предварительный отбор (отклик через резюме, успешное прохождение собеседования). Если вы заинтересованы, откликайтесь на наши вакансии и присылайте свои резюме: https://a1qa.ge.
Аўторак - вечар настолак🎲❤️🎲
Збіраемся на новы лад з новымі гульнямі!

На гэтым тыдні ладзім вечарыну
ў прывабнай кавярні з вялікай гульнятэкай⚡️
Тут і гульняў цэлы стос, і ежа/напоі, цэнтр горада і прыемненька🥤
Новым удзельнікам патлумачым правілы, а эксперты знойдуць адпаведнае кола👌
Кошт 10 Лары, час не абмежаваны.

🔸Калі: 16.08
🔹Час: 19:00
🔸Дзе: Tsibacha board-game club
E. Ninoshvili st. 8

Рэгістрацыя ў апытанцы
Да сустрэчы на настолках!
Батумі

Запрашаем на
беларускамоўны нэтворкінг у гэты чацьвер (18 жніўня)!

Мы збіраемся у пэўны час ў адным месцы, каб арганізавана перазнаёміцца у тры раунды. У кожны з іх вы размаўляеце у малой групе з 2-3 новымі людзьмі. Каб было пра што пагаварыць, даюцца тры цікавыя пытанні і трэба па чарзе па іх выказацца. Адзін з вас будзе сачыць за часам. Паралельна вы пішыце адзін аднаму ананімныя цыдулкі, якія пакідаеце у паштовую скрынку на сваім стале. У канцы сустрэчы скрынкі ўскрываюцца і вы атрымоўваеце сваю пошту.

📓Дэталі:

🕓 Калі: у гэты чацьвер 18 жніўня з 20:00 да 22:00

🏨 Дзе : LinX Coworking Batumi па адрасе Ахмеда Мелашвілі 16 - у тым жа будынку, дзе "Чача Тайм", уваход з чорнай рашоткай" (на карце).

👥 Хто : Удзельнікі 18+, якія шукаюць новых сацыяльных сувязяў, а таксама калісьці дзесьці вучылі беларускую мову і жадаюць яе практыкаваць.

💵 Кошт: арэнда каворкінга 5 лары з чалавека, а таксама данат ад 0 да 20 лары ў паштовую скрынку. Ён пойдзе на канцылярыю і арганізацыйныя патрэбы.

💌 Фідбэк: Пасля кожнай сустрэчы трэба будзе даваць фідбэк арганізатарам праз ананімную анкету.

Расклад мерапрыемства і ☝️Што вас чакае тут.

⚠️Рэгістрацыія - у чаце клуба праз ➡️ апытанку ⬅️
Тбілісі

Вітаю! Запрашаю на чарговую сустрэчу клуба беларускамоўнага нэтворкінгу ў Тбілісі

Што вас чакае:
🗣 Камунікацыя на розныя тэмы ў вузкім коле суразмоўцаў.
⌛️Некалькі ратацый суразмоўцаў: праз пэўны час малыя групы фармуюцца наноў. Так вы не засумуеце і пазнаёміцеся з большай колькасцю людзей.
❤️Зваротная сувязь ад вашых суразмоўцаў пра тое, як яны успрынялі вас і вашыя словы.

Калі:
у гэтую сераду 17 жніўня 19:00

Рэгістрацыя ў апытанцы
Першая Беларуская анлайн-школа ва Украіне аб'яўляе новы набор на навучальный год 2022/23.
Наша ўнікальная школа прапануе адукацыю па двух накірунках, і ўжо два гады нашы настаўнікі паспяхова выкладаюць асноўны украінскі вектар прадметаў і беларускія прадметы школьнай праграмы: беларускую мову і літаратуру, гісторыю Беларусі, культуру і мастацтва Беларусі, урокі Дабрыні з Маляванычам (з акцерам Аляксандрам Ждановічам), рускую мову і літаратуру. У нашай школе дзеці атрымліваюць атэстацыю дзяржаўнага ўзору Украіны, захоўваюць і асэнсоўваюць сваю беларускасць. Школа паспяхова адпрацавала два гады і выдала 13 атэстатаў дзяржаўнага ўзору Украіны.
Запіс у Першую беларускую анлайн-школу ва Украіне з 10 жніўня.Колькасць месцаў абмежавана.
Падрабязней на byschool.com.ua
https://m.facebook.com/groups/3494056403991280/
https://instagram.com/byschool2020?igshid=YmMyMTA2M2Y=
Telegram: @anastasiyanaka
Viber: +375296254018