By_Help
919 subscribers
78 photos
4 videos
251 links
Зь 2017 года дапамагаем ахвярам рэпрэсій. Аплочваем палітычныя штрафы, пазовы, адвакатаў палітзьняволеным, рэабілітацыю былым палітвязьням

Сувязь: t.me/eolonir
Download Telegram
❗️ INeedHelpBY пераключаецца на дапамогу за межамі Беларусі і пачынае супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі»

На пачатку года сілавікі прызналі ініцыятыву INeedHelpBY экстрэмістамі. Стваральнікі ініцыятывы ўзважылі ўсе рызыкі і прынялі рашэнне не спыняць працу. Аднак увялі сур'ёзныя змены ў механізмы дапамогі. Так, INeedHelpBY прыпыніла працу ў Беларусі і сканцэнтравала сваю ўвагу на дапамозе людзям, якія пакінулі краіну з-за палітычных прычын. Гэта ініцыятыва абвясціла ў сацыяльных сетках.

«Сотні людзей у Беларусі былі затрыманы ў сувязі з атрыманнем харчавання. Таму было прынята яшчэ адно важнае рашэнне – накіраваць дапамогу за межы краіны, тым, хто выехаў з-за пераследу, перш за ўсё звязанага са «справай INeedHelpBY», – напісана ў заяве.

Таксама INeedHelpBY абвясціла пра сваю супрацу са «Службай хуткай гуманітарнай дапамогі», у склад якой уваходзяць BYSOL, ByHelp, «Краіна для Жыцця», Dissidentby. Служба ўжо перанакіроўвае INeedHelpBy мэтавыя заяўкі ад сямей палітычных зняволеных, якія пакінулі краіну.

У новым фармаце працы падтрымка сямей палітычных зняволеных прадугледжана на 6 тыдняў. Для атрымання харчавання можна звярнуцца ў адну з арганізацый «Службы скорай гуманітарнай дапамогі» або наўпрост у INeedHelpBy.

Калі вы жывяце за мяжой Беларусі і хочаце падтрымаць INeedHelpBY, гэта можна зрабіць наступнымі спосабамі:

🔺Набыццё кошыка харчавання для сямʼі на сайце INeedHelpBy (як і раней, вы атрымаеце справаздачу пра тое, калі і каму была прадстаўлена дапамога вашым кошыкам).

🔺Падпіска на любую суму і/або любы кошык харчавання (хутка, лёгка, зручна).

🔺Набыццё футболак на сайце INeedHelpBy (усе выгады ад продажу пойдуць на патрэбы праекту).

Без падтрымкі не застанемся!
🫶🏻 Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Міжнародны дзень аховы дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Ён закліканы нагадаць аб неабходнасці стварэння ўмоў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства для кожнага дзіцяці.

Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей беларускіх палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца такія семʼі з дзецьмі. У многіх з іх хапае сродкаў толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбнасці.

Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізавана сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога». У яго ўваходзяць Фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія ByHelp, ініцыятыва Dissidentby, а таксама Association of Belarusian Business Abroad.

Акцыя ўяўляе сабой грашовы збор, закліканы дапамагчы дзецям беларускіх палітвязняў. Разам мы можам аказаць матэрыяльную, але, галоўнае, маральную падтрымку гэтым семʼям. Даць дзецям адчуць, што яны не засталіся сам-насам са сваімі праблемамі і нягодамі.

Хто можа стаць удзельнікам акцыі:

✔️ семʼі палітвязняў, у якіх адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні (у тым ліку на «хіміі» з накіраваннем або без)
✔️ былыя палітвязні, пад апекай якіх ёсць непаўналетнія дзеці

Сабраныя сродкі пойдуць на:

🔺 экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
🔺 адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
🔺 спартовыя секцыі:
басейн, тэніс, футбол;
🔺 рыштунак для гульняў:
мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы.

На кожнае дзіця да 16 гадоў уключна будзе выплачана дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі прымаюцца да 19 траўня.

❗️Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

Калі вы хвалюецеся за вашую бяспеку, то можаце звярнуцца ў любую з арганізацый «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» праз Telegram.

Мы абавязкова звяжамся з вамі і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.
Спадарства, нагадваем правільныя кантакты нашых праграм:

1. Па ўсім, апроч рэабілітацыі (штрафы, адвакаты, выплаты па траўме): bit.ly/byhelpme

2. Праграма рэабілітацыі былых палітычных: bit.ly/recoveryby

Простыя кантакты тг:
@michas_help: па рэабілітацыях для палітычных
@alisa_help: дапамога для дзяцей палітычных
@eolonir: кантакт кіраўніка праграмы, верыфікацыя валянтэраў, агульныя пытаньні
@byhelp_info: інфалінія для агульных пытаньняў

УВАГА! BY_Help НЕ ПРАЦУЕ з пасярэднікамі і нікога не ўпаўнаважваў выступаць як пасярэдніка. Пры кожным звароце мы вымагаем вэрыфікацыі канцавога атрымальніка дапамогі
Forwarded from Ліхтар
Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
✍️  Сяргей Варончык

Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што «Еўрабачанне» — гэта заўсёды толькі камерцыя і папса. У красавіку 1974-га ў Партугаліі конкурсная песня стала адным з сігналаў для паўстання. Зрэшты, галоўная роля ўсё ж належыць іншай мелодыі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Forwarded from STRYZHAK
Навіны з Нарвегіі сёння радуюць.

Спадзяемся што ініцыятыва Офіса Святланы Ціханоўскай і нарвежскага ўрада па стварэнні адмысловага фонда падтрымкі мабілізуе і іншыя краіны-удзельніцы. Справа дапамогі беларускім палітвязням - агульная справа ўсяго цывілізаванага міжнароднага грамадства і рэсурсаў на гэтыя мэты патрэбна шмат.

Нашая Служба гуманітарнай дапамогі, што аб'ядноўвае высілкі асноўных арганізацый дапамогі палітвязням (BYSOL, BY_help, СДЖ, Dissidentby), далучыцца да міжнароднай праграмы дапамогі.
Forwarded from STRYZHAK
🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы:
👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/
⚡️Дабрачынны канцэрт ў падтрымку Шэлтара для палітвязняў

ПРАЕКТ
BY_HELP

🌟 🎶Скарыстайцеся выдатным шанцам дадаць трошкі святла ў жыццё іншых ды атрымаць асалоду ад чароўнай жывой музыкі пад адкрытым небам.

* Дранікі і напоі за данаты.
* Вядомыя музычныя выканаўцы.
* Беларускія ўсім вядомыя песні.
* Забавы.
* Размовы па душам.

🗓 25 мая

🏞 Skowroni Park

🕑 14:00-22:00
Акрамя незабыўнай музычнай імпрэзы вас таксама чакае цудоўны кірмаш, дзе кожная пакупка стане звяном у ланцугу дапамогі палітвязням, напаўняючы іх дні надзеяй, дзякуючы вашай падтрымцы! 🤝

Уваход абсалютна бясплатны, але вашая шчодрасць вітаецца! Прыходзьце і дапамагайце рабіць супольную справу агульнымі намаганнямі! Разам мы - сіла! 🌟🎶

🗓 25 траўня 2024
⌚️ 14:00
📍Wrocław, Skowroni Park

Беларускі Моладзевы Хаб 🔥
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Наша Ніва
Па ўсім свеце плануюць правесці Глабальную эстафету салідарнасці з Беларуссю. Што гэта будзе?

Кіраўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская падчас Кангрэсу па палітзняволеных у Празе зрабіла анонс першага глабальнага збору сродкаў для грамадзянскай супольнасці Беларусі, які будзе ладзіцца па ўсёй планеце сярод замежнікаў. Карэспандэнт @NashaNiva даведаўся падрабязнасці.

https://nashaniva.com/343534

Без VPN — па
гэтай спасылцы.
❗️ Абнаўленне інфармацыі пра Сяргея Ерамеева

Басманны суд Масквы працягнуў тэрмін арышту беларуса Сяргея Ерамеева да 30 ліпеня.

Яго арыштавалі 7 снежня мінулага года і абвінавацілі ў выбухах цягнікоў на БАМе. Кажучы юрыдычнай мовай – у здзяйсненні двух асабліва цяжкіх злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.205 КК РФ «Тэрарыстычны акт».

Сяргею Ерамееву пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 12 да 20 гадоў.

Згодна з тлумачэннем, якое Сяргей Ерамееў даў на судовым слуханні ў Омску пасля затрымання, ён хацеў паралізаваць рух вайсковых грузаў на чыгунцы.

«Я напісаў у тлумачэнні, што праз БАМ зараз вязуць боепрыпасы... Галоўная мэта была – перашкодзіць руху», – заявіў ён тады.

У першыя месяцы пасля арышту да Сяргея Ерамеева не пускалі незалежнага адваката. Аднак зараз блакада прарваная, і беларус можа сустракацца з нанятым адвакатам і выбудоўваць лінію абароны.

Сяргей Ерамееў – 52-гадовы жыхар Наваполацка, не жанаты. Ёсць двое малалетніх дзяцей. У 2020 годзе браў удзел у страйку на «Нафтане», пасля чаго яго звольнілі з прадпрыемства.

Калі ласка, падтрымайце Сяргея Віктаравіча Ерамеева ў турме. Ён вельмі спадзяецца на нашую салідарнасць!

Пісаць лісты можна на адрас:
✉️ 111020, г. Масква, вул. Лефортаўскі Вал, д. 5, СІЗА № 2.
Службе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне

Cлужбе «Хуткай гуманітарнай дапамогі» вядомыя 10 прозвішчаў (+1 непацверджанае) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.

Нашая арганізацыя прытрымліваецца рэжыму цішыні і не агучвае іх з меркаванняў бяспекі.

Зрэшты, адное прозвішча ўжо назвалі родныя вызваленага вязня. Гэта старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.
Forwarded from STRYZHAK
Службе хуткай гуманітарнай дапамогі вядомыя 15 прозвішчаў (+1 непацверджаны) палітычных зняволеных, што трапілі пад вызваленне.

Дадатковыя лічбы, якімі можна бяспечна падзяліцца:

Тэрміны якія заставалася прасядзець тым, пра вызваленне каго вядома:

5 чалавек - у межах месяца;
3 чалавека - у межах года;
5 чалавек - у межах 1.5-2 год;
1 чалавек - у межах 2-3 год;
1 чалавек - больш за 6 год.

Сярод тых, хто быў датэрмінова вызвалены за апошнія два дні, вядома пра цяжкі стан здароўя толькі ў Рыгора Кастусёва.

РЭЗЮМІРУЮ:

1) траціна палітвязняў пра вызваленне якіх вядома, выйшлі б на волю цягам месяца (зразумела што памятаем пра магчымасць "бонуснага" гадзічнага тэрміна па КК 411).

2) Абсалютная большасць вызваленых не з'яўляюцца людзьмі сталага ўзросту з цяжкімі захворваннямі.

3) Інфармацыя пра тое што на волю выпускаюць найбольш хворых і старых не адпавядае рэчаіснасці і з'яўляецца часткай дзяржаўнай прапаганды.
❗️ Меней за 1 працэнт – праваабаронцы падлічылі колькасць палітвязняў, якіх рэжым адпусціў на волю праз памілаванне, амністыю ды іншыя абставіны
@dissidentby

На мінулым тыдні ў Беларусі на волю датэрмінова выйшлі як мінімум 18 палітычных зняволеных. Да таго ж раней маскоўскі і лукашэнкаўскія рэжымы ў межах абмену з Украінай адправілі дадому пяць грамадзянаў гэтай краіны.

Аднак гэта проста кропля ў моры ў параўнанні з агульнай колькасцю асуджаных у Беларусі паводле палітычных артыкулаў. Лік ідзе на тысячы, тады як на волю датэрмінова выходзяць адзінкі.

Так, у 2021 годзе па памілаванні выйшлі 14 палітвязняў. У 2022 годзе яшчэ 12 асобаў пакінулі турмы па памілаванні, тры па амністыі, а яшчэ адна – грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ, пасля дыпламатычных высілкаў сваёй краіны.

Летась памілаванне закранула дваіх – Рамана Пратасевіча і Сафію Сапегу. Яшчэ 6 палітвязняў апынуліся на волі па амністыі, прычым некаторыя потым ізноў патрапілі пад пераслед.

Агулам, паводле ацэнак праваабаронцаў, колькасць палітычных вязняў, якіх рэжым з 2020 года выпусціў на волю праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны складае 0,9% ад агульнай колькасці асуджаных з палітычных прычынаў.

Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцы справаздачацца не менш як пра 254 палітвязня, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы.

Сярод іх 16 чалавек з інваліднасцю, 92 у цяжкім стане здароўя, 63 асобы, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з ментальным разладам.

Агулам у турмах Беларусі цяпер утрымліваюць як найменей 1500 палітвязняў і палітвязынак.

Праваабаронцы радыя за кожнага з тых, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы.

Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязняў – вось нашая мэта.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❗️Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі – пашырэнне крытэрыяў допуску

Сябры, мы радыя абвесціць пра пашырэнне крытэрыяў для удзела ў лагеры для дзяцей беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, ён пройдзе ў Румыніі з 31 жніўня па 8 верасня. Цяпер на паездку могуць прэтэндаваць таксама дзеці палітычных актывістаў ва ўзросце 10-14 гадоў, з ўмовай, што іх бацькі маюць трох і больш дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/adpachinak-dlia-dziacej-palitviazniau-u-rumynii

Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Дэдлайн падачы заявак - 25 жніўня.
‼️ Пачалі выходзіць людзі па памілаванні

Службе Хуткай Гуманітарнай Дапамогі стала вядома, што на волю пачалі выходзіць людзі па памілаванні. На сёння вядомыя імёны як мінімум шасці чалавек, сярод іх ёсць людзі з сур'ёзнымі захворваннямі.

Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам інфармацыю пра вызваленне па бяспечных для вас каналах у тэлеграм:

🔺 @viasnainfo - ПЦ «Вясна»

🔺 @dissidentby_bot - ініцыятыва Dissidentby
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
На сёняшні момант на праўладных відэа можна ўбачыць пяць вызваленых жанчын: Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава, Ала Зуева і Вольга Стаброўская.

Агулам вядома 9 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння.
Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра такія выпадкі.
Forwarded from STRYZHAK
Па стане на раніцу 21.08 вядомыя 12 прозвішчаў вызваленых палітвязняў.
Гэта 10 жанчын і 2 мужчын.
Агучаныя прозвішчы:
1. Луцкіна Ксенія
2. Новікава Вольга
3. Зуева Ала
4. Стаброўская Вольга
5. Бераснеў Васіль
6. Санкоўская Ірына
Forwarded from STRYZHAK
На вечар 21.08 маем 18 прозвішчаў вызваленых палітзняволеных (адно прозвішча ўдакладняецца).
13 жанчын і 5 мужчын.

Поўны спіс агучаных прозвішчаў;

1. Луцкіна Ксенія
2. Новікава Вольга
3. Зуева Ала
4. Стаброўская Вольга
5. Бераснеў Васіль
6. Санкоўская Ірына
7. Кацярына Леў
8. Наталля Пятровіч
9. Тамара Каравай
10. Святлана Палуэктава.

Крыніца: Служба хуткай гуманітарнай дапамогі
Forwarded from dissidentby
#dissidentby

Хуткая Гуманітарная Дапамога выступае з заявай па тэме вызвалення беларускіх палітычных зняволеных.

Сёння мы бачым, як пытанне нашых палітвязняў голасна гучыць у межах тых ці іншых абмеркаванняў палітыкаў і праваабаронцаў. Мы аб’ядноўваемся з мэтай супрацьстаяць лукашэнкаўскай прапагандзе праз абарону правоў чалавека і аказанне дапамогі ўсім пацярпелым ад рэжыму.

📝 Заяўленне цалкам: https://has-belarus.org/news/zayava-pa-teme-vyzvalennya-belaruskih-palitychnyh-znyavolenyh
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM