Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
208 subscribers
471 photos
44 videos
301 links
Download Telegram
Заява да гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.

Сёньня спаўняецца 4 гады з дня прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі, дня, які назаўжды будзе зьвязаны з адмовай рэжыму ад дэмакратыі і жорсткімі рэпрэсіямі. Сфальсіфікаваныя вынікі выбараў выклікалі шырокія пратэсты, якія сутыкнуліся з шакавальным гвалтам і сыстэматычнымі рэпрэсіямі беларускага народа.
Дзясяткі тысяч беларусаў былі арыштаваныя і падвергнутыя катаваньням. Сотні тысяч былі вымушаныя зьехаць з краіны з-за палітычнага перасьледу.
Рэпрэсіям падвергліся і незалежныя СМІ, якія рэжым забараніў на тэрыторыі Беларусі, прызнаўшы "экстрэмісцкімі".
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі, захапіўшы ўладу праз сфальсіфікаваныя выбары 2020 года, пасля распаліў міграцыйны крызіс на ўсходняй мяжы Эўрасаюза. Гэтыя дзеяньні, разам з аказаньнем падтрымкі і стварэньнем магчымасьці ўварваньня Расеі ва Украіну, дэманструюць абуральную непавагу рэжыму да міжнароднага права і яго жаданьне дэстабілізаваць рэгіён.
З набліжэньнем прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2025 года становіцца відавочным, што правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі не магчыма. Рэжым працягвае трымаць уладу жалезнай хваткай, і няма ніякіх прыкмет значных зрухаў, якія б дазволілі правесьці легітымны выбарчы працэс. Міжнародная супольнасьць павінна заставацца пільнай і працягваць настойваць на сапраўдных дэмакратычных зьменах у Беларусі.
Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы (АБА) заклікае ўрад ЗША і нашых міжнародных саюзьнікаў захаваць і ўзмацніць санкцыі супраць асобаў, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць дапамагчы ў вызваленьні 1482 беларускіх палітвязьняў і забясьпечыць прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у сьмерці 23х чалавек, якія загінулі ад міліцэйскага гвалта і нечалавечых умоў зьняволеньня. Акрамя таго, мы выступаем за ўзмацненьне падтрымкі беларускіх грамадзянскіх арганізацый, якія нястомна працуюць у надзвычай цяжкіх умовах для прасоўваньня правоў чалавека і дэмакратыі.
Таксама мы настойліва раім амэрыканцам беларускага паходжаньня пазьбягаць паездак у Беларусь. Рэпрэсіі рэжыму, якія працягваюцца, прывялі да пазбаўленьня волі людзей на падставе мінулых заяваў у сацыяльных сетках або меркаванай апазіцыі да ўрада. Наведваньне Беларусі ў гэты час стварае значныя рызыкі для асабістай бяспекі і свабоды.
AБA выказвае непахісную салідарнасьць з народам Беларусі ў яго пастаяннай барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека. Мы будзем працягваць адстойваць іх справу і павышаць дасведчанасьць аб жахлівай сытуацыі ў Беларусі.
Наша барацьба за свабоду не забытая. Мы разам з беларусамі будзем працягваць працаваць дзеля будучыні, дзе Беларусь будзе свабоднай, дэмакратычнай і справядлівай.

Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
Сябры, далучайцеся да імпрэз у розных гарадах ЗША, прысьвечаных 4й гадавіне пачатку масавых пратэстаў і рэпрэсій у Беларусі.

🗓️9 жніўня

📍Бостан
6 pm EDT
Davis center of Russian and Eurasian Studies at Harvard University
https://fb.me/e/8ztEhv4HG
Арганізатары: Belarusians of Boston and New England

🗓️10 жніўня

🔻Вашынгтон, Акруга Калюмбія
11 am EDT
Washington National Mall
https://www.facebook.com/share/2Mc5his5E58GLYgi/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Belarusians in Washington DC and Metro Area

📍Чыкага
1 pm CDT
435 N Michigan Ave
https://fb.me/e/ao11DiYBC
Арганізатары: Belarusians in Chicago

📍Шарлат, Паўночная Караліна
15.30 pm EDT
Squirrel Lake Park
https://www.facebook.com/share/LUXKydBpkN5iZbYE/?mibextid=9VsGKo
Арганізатары: Беларусы Шарлат і Каралін

🔻Шарлат, Паўночная Караліна,
8 pm EDT
Romare Bearden Park
https://fb.me/e/1IXwAzn34
Арганізатары: Беларускія сцежкі Каралін

🗓️11 жніўня

📍Нью-Ёрк,
1 pm EDT
Sheep Meadow Central Park
https://www.facebook.com/events/1649387125846418
Арганізатары: Беларусы ЗША.Разам лягчэй

📍Сан Дыега
12 pm PST
9483 Camino Ruiz
https://www.facebook.com/groups/752701284815206/?ref=share&mibextid=NSMWBT
Арганізатары: Беларусы Сан Дыега

📍Сан Францыска,
1 pm PDT
Huddart Park
https://fb.me/e/5n1s8cSU8
Арганізатары: Free Belarus SF

🗓️ 18 жніўня
📍Філядэльфія
3.30 pm EDT
Love Park
https://facebook.com/events/s/international-day-of-solidarit/392478877204094/
Арганізатары: Belarus Freedom - Philadelphia
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ужо зусім хутка адбудзецца маштабная 35-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, не прапусціце гэтую гістарычную падзею!

31 жніўня-2 верасня пляцоўка З'езду аб'яднае беларусаў Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцаў, прафесіяналаў, экспертаў, прадстаўнікоў дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкаў, навукоўцаў і творцаў. Запрашаем да ўдзелу!

⭐️Упершыню афіцыйным інфармацыйным партнёрам мерапрыемства стане "Белсат", а пры падтрымцы АВВА адбудзецца бізнес-панэль з'езду.

У праграме:
▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Падрабязная праграма і рэгістрацыя.

Арганізатары і партнёры #Canada2024: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
‼️Анонс падзей беларускай дыяспары ЗША другая палова жніўня-пачатак верасьня‼️

📢Творчыя сустрэчы з Сяргеем Башлыкевічам - Leibonik:

📍AUG 17 Seattle
https://www.facebook.com/share/1GA3R56oWCpTvnsA/?mibextid=9VsGKo

📍AUG 18 San Jose
https://www.facebook.com/events/1081346773411641/

📍AUG 23 Austin
https://www.facebook.com/share/myShWRonDZ765eqU/?mibextid=9VsGKo

📍AUG 24 Chicago
https://www.facebook.com/share/GCasWngxDRVrBAVS/?mibextid=9VsGKo

📍AUG 25 Minneapolis
https://www.eventbrite.com/e/belarusian-babka-fest-2024-tickets-973857182047

📍AUG 31 Philadelphia
TBD

📍SEPT 1 Boston
https://www.facebook.com/share/aMje1bDNZLoBVFxj/?mibextid=9VsGKo

📢 Выступы беларуска-амэрыканскага гурта 5051. Панк-рок вечарына.

📍AUG 22 New York
https://www.facebook.com/share/gkm9PaUSsKJWeTxX/?mibextid=9VsGKo

📍AUG 25 Philadelphia
https://www.facebook.com/share/B1d9fwJm3zjQ2RtZ/?mibextid=9VsGKo

📢 AUG 31 - SEPT 2 - 35 Зьезд Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Канадзе
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSer1rg6GTtQg5VEK99c_G4GoIdGnde94NTh8BVz1ADd3UitAw/viewform
Верасень - час ня толькі капаць бульбу але й чытаць, як нехта вырошчвае бульбу🥔...на Марсе! 🔥

📢 Сябры, мы радыя вам паведаміць, што ўжо зусім хутка, у верасьні, "Марсіянін" Эндзі Ўіра выйдзе па-беларуску адразу ў трох фарматах: папяровым, электронным і аўдыё!

Пераклад і выданьне гэтага бэстсэлера сусьветнай фантастыкі сталі магчымымі дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы (АБА), выдавецтва Gutenberg і праекта Audiobooks.by

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках, каб даведацца дату рэлізу, і як набыць кнігу ў любым зручным для вас фармаце 🙌🏼
🎉Фонду салідарнасці BYSOL сёння 4 гады!

Вы робіце вельмі важную і такую патрэбную працу для беларусаў і беларусак штодзённа. Дзякуй вам вялікі, віншуем вашу нястомную і неверагодную каманду і застаемся разам! 🙏

У якасці партнэраў гэтага збору заклікаем вас, сябры, падтрымаць збор на дзяцей палітвязняў і тым самым павіншаваць фонд BYSOL/Belarus solidarity foundation з Народзiнамi!
Усе дадатковыя сабраныя грошы пойдуць на калядныя падарункi для дзетак палiтвязней!

Спасыка на збор: https://bysol.org/be/bs/school2024/

HAPPY BIRTHDAY, DEAR BYSOL! 🎁❤️
❗️ Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі

Служба “Хуткай гуманітарнай дапамогі” разам з "Асацыяцыяй Беларусаў у Амерыцы" і пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай ладзіць у Румыніі адпачынак для дзяцей палітвязняў.

Прапанову ініцыяваў румынскі бок па выніках сустрэчы са Святланай Ціханоўскай, дзе яна прасіла аб падтрымцы сем'яў зняволеных з дзецьмі.

Адпачыць у лагеры могуць дзеці палітвязняў, альбо былых палітязняў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў. Для гэтага неабходна запоўніць анкету па спасылцы.

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Важныя ўмовы — легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Лагер пройдзе ў перыяд з 31 жніўня па 8 верасня.

Гэта выдатная магчымасць акунуцца ў іншую атмасферу, адпачыць, наладзіць стасункі з дзецьмі іншых краін, абмяняцца культурным досведам, атрымаць станоўчыя эмоцыі напярэдадні новага навучальнага года.

Спяшайцеся падаць заяўку на адпачынак. Колькасць месцаў абмежаваная. Будуць сфармаваныя 2 групы па 10 дзяцей (беларускія ўцекачы ў Польшчы і Літве).

Дэдлайн падачы заявак - 20 жніўня.

Агульныя кантакты для СМІ і партнёраў:
info@has-belarus.org
Forwarded from Volya Broughman
Сябры, далучайцеся да онлайн сустрэчы кніжнага клюба ЗША ў Zoom
🗓 30 жніўня
9 pm Нью Ёрк / 6 pm Сан Францыска

📖Будзем абмяркоўваць "Свінні" Аляксандра Чарнухі

📚Заказаць папяровую кнігу ў ЗША можна на сайце кнігарні "ЛІтарка"
🎧Ці паслухаць ў адыёфармаце на Audiobooks.by

📍Глядзіце запіс сустрэчы беларусаў ЗША з Аляксандрам Чарнухам на YouTube канале АБА
🇺🇸 #Leibonik in #USA 🇺🇸
Дэталі шукайце па спасылках ці ў мясцовых беларускіх суполках👇

🎡 August 17: Seattle
Event Link
🌊 August 18: San Jose
Event Link
🎸 August 23: Austin
Event Link
🌆 August 24: Chicago
Event Link
🛶 August 25: Minneapolis
Event Link
🔔 August 31: Philadelphia
TBD
🍀 September 1: Boston
Event Link
Запрашаем вас паглядзець выпуск "Літаратура і кАВА" з Уладзіславам Гарбацкім
https://youtu.be/GyutZamw35c?feature=shared
📍Уладзіслаў Гарбацкі - беларускі пісьменьнік, перакладнік, пілітоляг і адзін з рэдактараў выдавецтва "Скарына".
Адзін зь першых у Беларусі дасьледнікаў і публіцыстаў на тэмы, зьвязаныя з жыцьцём і гісторыяй ЛГБТК-супольнасьці. Адмысловец у галіне гендэрных і ЛГБТК+ дасьледваньняў, гендэрнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фэмінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.
📍 Сайт Уладзіслава Гарбацкага https://harbacki.eu/
📍Набыць кнігі Уладзіслава Гарбацкага ў ЗША вы можаце на сайце кнігарні "Літарка"
🔻Mercks Graz https://litarka.com/Mercks-Graz-p567946596
🔻Песьні тралейбусных рагуляў https://litarka.com/Pesni-traleybusnykh-ragulyau-p567946593
🔻Пераклад на беларускую мову "Бэйруцкіх апавяданьняў" Агатангела Крымскага
https://litarka.com/Beyrutskiya-apavyadanni-p567946591

📍Таксама паслухаць на Audiobooks.by
https://audiobooks.by/person/uladzislau-garbatski
📍 "Мальцы выходзяць з-пад кантролю" https://audiobooks.by/books/malcy-vychodziac-z-pad-kantrolu

📍Калі вам бясьпечна, падтрымайце праект "Літаратура і кАВА". Усе ахвяраваньні пойдуць на падзяку пісьменьнікам за сустрэчы.
https://www.paypal.com/donate/?campaign_id=9YQUWC7262G5J
📢 Сябры, у нас ёсьць цудоўная навіна для тых, хто зьбіраецца на сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі, якая адбудзецца ў Таронта 31 жніўня-2 верасьня

‼️На сустрэчы будзе прысутнічаць рэдактар выдавецтва "Скарына" Ігар Іваноў, які зрабіў падарунак удзельнікам саміта.
📚Амаль усе кнігі выдавецтва “Скарына” можна набыць з 10% зьніжкай з кодам TORONTO да 30 жніўня.
Абярыце Pickup у дастаўцы.
Кнігі іншых выдавецтваў можна таксама дадаць у заказ - спадар Ігар таксама іх прывязе ў Таронта.
📍Заказаць кнігі можна па спасылцы https://skarynapress.com/

📍Падрабязнасьці пра сустрэчу беларусаў Паўночнай Амэрыкі https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSer1rg6GTtQg5VEK99c_G4GoIdGnde94NTh8BVz1ADd3UitAw/viewform
❗️Адпачынак для дзяцей палітвязняў у Румыніі – пашырэнне крытэрыяў допуску

Сябры, мы радыя абвесціць пра пашырэнне крытэрыяў для удзела ў лагеры для дзяцей беларускіх палітвязняў.

Нагадаем, ён пройдзе ў Румыніі з 31 жніўня па 8 верасня. Цяпер на паездку могуць прэтэндаваць таксама дзеці палітычных актывістаў ва ўзросце 10-14 гадоў, з ўмовай, што іх бацькі маюць трох і больш дзяцей.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы:

👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/adpachinak-dlia-dziacej-palitviazniau-u-rumynii

Звяртаем увагу, што дзеці мусяць мець легальны статус на тэрыторыі Еўрапейскага Звязу (Літва альбо Польшча) і дзейныя праязныя дакументы.

Для паездкі ў лагер неабходна запоўніць анкету:

👉🏻 https://forms.gle/t2Ndr1vKez4dBbxM8

Прыярытэт маюць тыя заяўнікі, якія раней не бралі ўдзел у іншых праграмах адпачынку пад эгідай Службы “Хуткай гуманітарнай дапамогі”.

Дэдлайн падачы заявак - 25 жніўня.
Прапануем вам паглядзець, як праходзілі імпрэзы да Дня Годнасьці, у арганізацыі якіх прымалі ўдзел сябры АБА, ў гарадах ЗША : Сан Францыска, Сан Дыега, Нью-Ёрку, Вашынгтоне і Філядэльфіі