Aсацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы
208 subscribers
471 photos
44 videos
301 links
Download Telegram
📢 Глядзіце відэа-інтэрвію з беларусамі ЗША на нашым ютуб-канале.

Пакуль рубрыка "З намі цікАВА" на паўзе. Але новыя выпускі рыхтуюцца і восеньню будуць ізноўку выходзіць.

Таму раім паглядзець выпускі, якія ўжо выйшлі
https://youtube.com/playlist?list=PLer1IOcHxEYFQ9Dj-jaDT-P9DaXv7rGdK&feature=shared

Ютуб-канал АБА прызнаны экстрэмісцкім матэрыялам
Forwarded from Volya Broughman
📢 Кніжны клюб ЗША запрашае на онлайн вечарыну чытаньня вершаў.
Калі: 10 ліпеня 9 pm EST/ 6 pm PST
Дзе: Zoom
https://us02web.zoom.us/j/83916551564?pwd=gPvxwbi1N7e6GwK3Fb7wh3FNOlbsTf.1
7 ліпеня беларусы адзначалі 142ю гадавіну са Дня Нараджэньня Янкі Купалы, а 9 ліпеня яшчэ аднаму выбітнаму беларускаму паэту Уладзімеру Някляеву споўнілася 78 гадоў.
Запрашаем усіх жадаючых сабрацца ў зум і ў сяброўскай атмасферы пад гарбатку пачытаць вершы гэтых геніяльных паэтаў ці любыя вашыя ўлюбёныя беларускія вершы.
Forwarded from Літарка
Сёньня, 11 ліпеня, свой 36 дзень народзінаў адзначае беларускі журналіст, блогер і пісьменнік Аляксандр Чарнуха. Вы можаце ведаць яго па юцюб канале "Міністэрства Сепультуры" з самымі свежымі аглядамі міравой і беларускай музыкі.
https://youtube.com/@minsepultury?si=0gEQYFlWu0RVD3Uo

Павіншаваць Аляксандра з днём народзінаў і падтрымаць "Міністэрства Сепультуры" можна па спасылцы
https://buymeacoffee.com/charnukha , а таксама праз замову рамана Аляксандра Чарнухі "Свінні" https://litarka.com/Svinni-p679696720

Сатырычны бэстсэлер «Свінні» — гэта гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Раман прачыталі ў больш чым 30 краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце.

Таксама прапануем вам паглядзець запіс сустрэчы беларусаў Амэрыкі з Аляксандрам Чарнухам на YouTube канале АБА
https://youtu.be/4iFV83mgaMU?si=J1LR85PMgoi0hGuz
⚡️Далучайцеся да маштабнай сустрэчы беларусаў у Канадзе: 35 З'езд Беларусаў Паўночнай Амерыкі 31 жніўня-2 верасня чакае!

У гэтым годзе пры падтрымцы АВВА ўпершыню на з'ездзе адбудзецца бізнес-панэль! Не прапусціце магчымасць набыць новыя кантакты, распавесці пра свой бізнес, далучыцца да развіцця беларускай сусветнай бізнес-дыяспары.

У праграме:

▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльныя дыскусіі аб супрацы дыяспары, незалежных медыяў і бізнес-супольнасці "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.

⭐️Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы (незалежна ад памеру бізнесу і сферы дзейнасці), прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — чакаем вас!

#Canada2024

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15 ліпеня 1901 г у в. Агароднікі (Віцебская вобласьць) нарадзіўся беларускі паэт, празаік, перакладнік, мовазнаўца Уладзімер Дубоўка.

Цікавыя факты з яго біяграфіі:

🔻Увёў у беларускую мову такія словы як: дабрабыт, водар, апантаны, талака, дойлід, зьнічка, мілагучны і іншыя.

🔻Зьяўляўся адным з заснавальнікаў першага беларускага элітарнага літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

🔻Назваў сына Альгердам. У савецкі час гэта была вельмі рэдкая зьява , каб беларускі дзеяч назваў сына у гонар літоўскага князя.

🔻Адкрыта крытыкаваў палітыку Масквы і Сталіна

🔻У 1930 быў арыштаваны ГПУ, але адмовіўся сьведчыць супраць таварышаў

🔻Правёў у лагерах 27 гадоў

🔻Пасля вызваленьня займаўся ў асноўным перакладчыцкай дзейнасьцю. Вядомы, як перакладчык твораў Шэкспіра на беларускую мову.

🔻Больш фактаў з жыцьця Уладзімера Дубоўкі можна пачытаць у артыкулах на сайце Будзьма беларусамі 👇
https://budzma.org/news/uladzimer-dubo-ka.html

І Радыё Свабода 👇
https://www.svaboda.org/a/30728547.html
15 ліпеня 1410 адбылася адна з самых важных бітв у гісторыі Беларусі - Грунвальдская бітва.

Грунвальдская бітва была вырашаючай у вайне паміж ВКЛ і Польшчай з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам - з другога (Вялікая вайна 1409-1411)

Аб'яднанае войска Ягайлы і Вітаўта разбіла крыжакоў каля вёскі Грунвальд на поўначы Польшчы.

Дзякуючы гэтай перамозе была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. Эканоміка ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Беларусы дасюль шануюць памяць аб слаўнай перамозе над крыжакамі. Таксама існуе шмат твораў прысьвечаных Грунвальдскай бітве.

Адзін з самых вядомых - карціна польскага мастака Яна Матэйкі "Грунвальдская бітва" (на малюнку) , напісаная ў 1878 г.
З карцінай зьвязана адна цікавая гісторыя. Падчас 2й сусьветнай вайны і нямецкай бамбардыроўкі Варшавы карціну схавалі. І сам Геббельс паабяцаў 2 млн марак таму, хто знойдзе і зьнішчыць карціну, прысьвечаную перамозе над нямецкім ордэнам.
Карціну так і не знайшлі, і зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальным музэі Варшавы

Яшчэ адзін твор, прысьвечаны Грунвальдскай бітве - гэта кніга беларускага пісьменьніка Кастуся Тарасава "Пагоня на Грунвальд"
https://knihi.com/Kastus_Tarasau/Pahonia_na_Hrunvald.html

І канешне ж не можам не ўзгадаць песьню гурта Стары Ольса, якая так і называецца "Грунвальдская бітва"
https://youtu.be/a96MeIuuWGE?si=Rui8luJaEIekosk6

Таксама раім, хто цікавіцца менавіта ваеннай гісторыяй, ютуб канал беларускага гісторыка Віталя Чырвінскага, у якога ёсьць шмат відэа, прысьвечаных гэтай падзее.
https://youtube.com/@vital_chyrvinski
Віншуем каманду праекта Audiobooks.by 🎉
Дзякуем вам за вашу плённую працу і зычым росту і посьпеху праекту.

Мы неймаверна ганарымся, што заснавальнік праекта Мікіта Белаглазаў зьяўляецца сябрам АБА.

Прапануем паглядзець інтэрвію з Мікітай на YouTube канале АБА, дзе ён распавёў інсайды пра заснаваньне праекта, сваю матывацыю і пляны на будучыню.
https://youtu.be/-WuF5rv0BEs?si=OJi0LcbkdSccdqe2
📆 Тыдзень паняволеных народаў (Captive Nations Week)

📌Тыдзень паняволеных народаў – гэта штогадовы комплекс масавых мерапрыемстваў, першапачаткова накіраваны на прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да праблемы «паняволеных народаў, якія знаходзяцца пад кантролем камуністычных рэжымаў», а цяпер посткамуністычнымі ды кожнымі іншымі тыраніямі й дыктатурамі.
📄Згодна з законам, прынятым у 1959 годзе, прэзыдэнт ЗША ўпаўнаважаны абвяшчаць Тыдзень паняволеных народаў штогод – да таго часу, пакуль усе яны не здабудуць свабоду і незалежнасьць.
👉У гэтым годзе трэці тыдзень ліпеня аб’яўлены Тыднем паняволеных народаў.

📌Марш Паняволеных Народаў
Марш Паняволеных Народаў распачынае мерапрыемствы Тыдню Паняволеных Народаў, каб прыцягваць увагу амэрыканскага грамадзтва да становішча народаў, што сталі паняволеныя камуністычнымі, посткамуністычнымі ды іншымі тыраніямі і дыктатурамі. У гэтым маршы традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне ПАГОНЯ і беларускай грамады Амэрыкі, якія апошнім часам складаюць большасьць удзельнікаў.

📌Чаму Тыдзень Паняволеных Народаў важны?

1️⃣падкрэсьлівае цяжкасьці прыгнечаных народаў
2️⃣паказвае неабходнасьць дзеяньняў
3️⃣прасоўвае глябальнае адзінства

❗️11 ліпеня адбыўся Саміт Паняволеных Нацый 2024, дзе давала эксклюзіўнае інтэрвію Сьвятлана Ціханоўская па тэме дыктатуры ў Беларусі 👉 🔗 https://victimsofcommunism.org/event/captive-nations-summit-2024/
📢 Сябры, запрашаем на онлайн сустрэчу ў Zoom з Уладзіславам Гарбацкім

🗓 21 ліпеня
20.00 па Менску
1 pm па Нью-Ёрку
10 am па Сан Францыска.

📍Уладзіслаў Гарбацкі - беларускі пісьменьнік, перакладнік, пілітоляг і адзін з рэдактараў выдавецтва "Скарына".
Адзін зь першых у Беларусі дасьледнікаў і публіцыстаў на тэмы, зьвязаныя з жыцьцём і гісторыяй ЛГБТК-супольнасьці. Адмысловец у галіне гендэрных і ЛГБТК+ дасьледваньняў, гендэрнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фэмінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.

📍Набыць кнігі Уладзіслава Гарбацкага ў ЗША вы можаце ў онлайн кнігарні "Літарка"
🔻Mercks Graz
🔻Песьні тралейбусных рагуляў
🔻Пераклад на беларускую мову "Бэйруцкіх апавяданьняў " Агатангела Крымскага

📍Таксама паслухаць на Audiobooks.by

📍Калі вам бясьпечна, ПАДТРЫМАЙЦЕ праект "Літаратура і кАВА". Усе ахвяраваньні пойдуць на падзяку пісьменьнікам за сустрэчы.

Стаўце "пайду" ці "цікава" ў Facebook event
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️За права чытаць «Гары Потэра» па-беларуску пачалі збіраць подпісы

Нядаўна стала вядома, што праваўладальнікі серыі кніг Джаўэн Роўлінг забаранілі выдаваць іх па-беларуску. Прычынаю стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Аднак беларускія фанаты «Гары Потэра» не губляюць надзеі☝🏻

Падпісаць петыцыю можна тут ⬅️
Сябры, сустрэча з Уладзіславам Гарбацкім у Zoom ужо сёньня 🔥
20.00 Менск
1 pm Нью-Ёрк
10 am Сан Францыска
Далучайцеся 🙌🏼
https://us02web.zoom.us/j/87320758510?pwd=XhB0eI8G8JvpENjmQuMyDlsm4lfhPd.1

Facebook event https://www.facebook.com/share/FhJFFQf3ea6kPWdt/?mibextid=9VsGKo
🥁Беларуская Амэрыка вяртаецца ў эфір!

Што яднае ўладальніцу бардэлю, прафсаюзнага Боса і матэматыка? 🤔

🗓27 лiпеня

 Менск - 21:00
Нью-Ёрк/Таронта - 1 pm
Сан Францыска - 10 am
Facebook Event

Наталля Гардзiенка адкрые тамнiцу ўжо заўтра на стрыме, каб не прапусцiць - падпіска на канал АБА і націснеце званочак 🛎, толькi каму бяспечна

👉
https://youtube.com/live/gSIEIOcHA7c

🇺🇸🇨🇦Надзея Нортан распавядзе пра навiны беларускай дыяспары ЗША i Канады лета/восень 2024.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇨🇦Sponsor the 35th Belarusian Summit! 🇺🇸

Promote your business and connect with the Belarusian community at this premier gathering of the Belarusian diaspora. Join us this year as we welcome prominent figures from Canada, the United States and Europe.

Sponsorship Opportunities:
🥇 GOLD SPONSOR - $2000 CAD
-Recognition as a Gold Sponsor at the event (including acknowledgment).
-Your logo featured on the organizers' websites and in the event program.
-Inclusion of your logo in pre- and post-event promotions.
-Opportunity to distribute corporate promotional materials at the event.
-50% admission fee discount for up to 4 representatives or guests.
-Feature story about your organization on our website and social media.

🥈 SILVER SPONSOR - $1000 CAD
-Recognition as a Silver Sponsor at the event (including acknowledgment).
-Logo on the organizers' websites and in the event program.
-Inclusion of your logo in pre-event promotions.
-50% admission fee discount for 2 representatives or guests.
-Brief profile of your organization in the post-event newsletter.

🥉 BRONZE SPONSOR - $750 CAD
-Recognition as a Bronze Sponsor at the event.
-Logo on the organizers' websites and in the event program.
-Inclusion of your logo in pre-event promotions.
-50% admission fee discount for 1 representative or guest.

We also welcome volunteers, service providers, and suppliers. Share your ideas to enhance the event by contacting us at bca@belarusians.ca.
🔗 Learn more and get involved
PayPal donation link
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Дачакаліся! Праект «Народная аўдыякніга» прэзентуе аўдыяверсію анталогіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».

Навінка ад audiobooks.by, Крысціны Дробыш і выдавецтва «Скарына»: больш за 20 валанцёраў, больш за 9 месяцаў працы і дзясяткі гадзін запісу, правак і мантажу. І вось нарэшце можам напісаць: шукайце твор на нашым сайце і YouTube (а ў хуткім часе — і на іншых пляцоўках)!

Папяровая версія кнігі - па спасылцы
🫶 Дапаможам сем'ям палітзняволеных: падтымайце збор на падрыхтоўку дзетак да садка і школы.

Многія семʼі палітвязняў адчуваюць фінансавыя цяжкасці: адзін або абодва бацькі знаходзяцца ў зняволенні і не могуць забяспечваць сваіх родных на волі. Некаторыя семʼі палітвязняў па іх вызваленні выехалі за мяжу і там маюць цяжкасці з адаптацыяй. Наша супольная дапамога палегчыць фінансавы цяжар для гэтых семʼяў.

▫️Ацыя праходзіць для дзяцей школьнага і дашкольнага ўзросту, ад 2 да 17 гадоў уключна. На кожнага дзіцёнка прадугледжваецца выплата ў памеры 100 еўра.

⭐️Ужо сабрана €12 000 з €20 000! Далучайцеся да падтрымкі, у салідарнасці нашая моц!

👉 Заданаціць.

Ахвяруйце сродкі толькі ў тым выпадку, калі вы знаходзіцеся па-за межамі Беларусі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
✔️Наладзіць новыя сувязі, зразумець, куды мы ідзем разам і як мы можам лепш працаваць — далучайцеся да 35-й Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі!

Беларусы Канады, ЗША і Еўропы, бізнесоўцы, прафесіяналы, эксперты, прадстаўнікі дыяспаральных арганізацый і фондаў, даследчыкі, навукоўцы і творцы — запрашаем вас да ўдзелу ў гэтай гістарычнай падзеі!

У праграме:

▫️Панэль "Хай-тэк і сучасныя тэхналогіі".
▫️Панэльная дыскусія "Узаемадзеянне беларускага бізнесу, медыяў і дыяспаральных арганізацый".
▫️Прыемныя сюрпрызы ад вядомых бізнесоўцаў і блогераў.
▫️Выступы вядомых беларускіх навукоўцаў і даследчыкаў.
▫️Вялікі канцэрт канадыйскіх і амерыканскіх музыкаў.
▫️Прэзентацыі аб выбітных беларусах з дыяспараў ЗША і Канады.
▫️Экскурсіі, нэтворкінг і інш.

🔣 Падрабязная праграма з'езду.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы.
31 жніўня-2 верасня, сустракаемся ў Таронта (Канада)!

Размаўляем, разумеемся, яднаемся на #Canada2024 і працуем разам дзеля лепшай будучыні Беларусі!

Арганізатары і партнёры: Згуртаванне Беларусаў Канады, Беларуска Амерыканскае Заадзіночанне, Асацыяцыя Беларусаў у Амэрыцы, ABBA, GVA Lighting, Парафія Св.Кірылы Тураўскага.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM