Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10K subscribers
20.4K photos
456 videos
68 files
18.2K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
Зняволенаму Рыгору Кастусёву патрэбная тэрміновая аперацыя

Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, які ад 12 красавіка знаходзіцца пад вартай у СІЗА, пачалі лячыць, аднак яму неабходна тэрміновая аперацыя.

«З 14 кастрычніка мне пачалі хоць нейкае лячэнне. Па два ўколы колюць кожны дзень, куча таблетак, — піша ў лісце Кастусёў. — Кажуць, што сітуацыю можа выправіць толькі аперацыя. Пры гэтым тэрміновая».

14 кастрычніка Рыгору Кастусёву яшчэ раз зрабілі УГД, якое паказала пагаршэнне сытуацыі. Раней у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

Паводле слоў Кастусёва, асноўныя следчыя дзеянні «завершаны каля трох месяцаў таму». Ён паведаміў таксама, што 27 кастрычніка на ягоную маёмасць наклалі арышт: на кватэру ў Шклове, на гараж і дом у вёсцы.

Рыгор Кастусёў разам з Аляксандрам Фядутам і юрыстам з ЗША Юрыем Зянковічам стаў фігурантам крымінальнай справы аб «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

💌 Падтрымаць:
Галоўпаштамт, а/с 8, Мінск 220050
Кастусёву Рыгору Андрэевічу

Крыніца: naviny.online
❗️ Праваабаронцам "Вясны" вядома, што ў Мінску быў затрыманы

▪️Міхаіл Зубкоў

А ў Слоніме затрыманыя:

▪️3 лістапада - Дзяніс Жукоўскі
▪️5 лістапада - Іван Крывушын. Відавочцы паведамляюць, што затрыманне Івана было вельмі жорсткім і яго павезлі ў бок лесу. Дзе зараз знаходіцца мужчына - невядома.

👉 Хроніка палітычнага пераследу (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mKUUcu

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
‼️15 лістапада ў Мінгарсудзе пачнецца суд над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар

Вольгу будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай будзе разглядаць суддзя Анастасія Папко.

Жанчыну затрымалі 18 сакавіка, калі яна везла 10-гадовую дачку ў музычную школу. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і суправадзілі дадому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар. На волю яна так і не выйшла. У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

🌿Прачытаць гісторыю Вольгі Залатар можна па спасылцы.

💌Падтрымайце Вольгу лістамі і паштоўкамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 30 студзеня 2022 года

Ён быў затрыманы 30 сакавіка ў весцы Жылічы і абвінавачаны ў "наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму" за намаляваны партрэт беларускага антысавецкага партызана пасляваенных часоў.

💌 Падтымаць мастака:
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А
Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну
Спартоваму блогеру і футбалісту "Крумкачоў", палітвязню Аляксандру Івуліну ў чарговы раз працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай на адзін месяц

Івулін знаходзіцца ў няволі з 3 чэрвеня і абвінавачваецца ў арганізацыі ці актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак.

💌 Напісаць ліст Івуліну:
СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Аляксандру Мікалаевічу Івуліну
❗️Да трох гадоў "хіміі" за ўдзел у пратэстах асудзілі палітзняволенага праграміста

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 5 лістапада паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэкса да трох гадоў "хіміі" асудзілі 23-гадовага палітзняволенага праграміста Мікіту Зіміна. Яго абвінавацілі ў блакаванні праезду транспарту ў Мінску 10 жніўня. Пасля двух з паловай месяцаў пад вартай ён выйшаў на волю. Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня.

Як стала вядома на судзе, сілавікі прыехалі затрымліваць Максіма Несцяровіча, але ягоны сябар Зімін, які быў з ім, сказаў, што ён таксама ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах, таму яго таксама затрымалі. З 17 жніўня Мікіта быў пад вартай.

На судзе ў якасці доказаў віны абвінавачанага паказвалі "пакаяльныя" відэа Зіміна і яго сябра, запісаныя з імі адразу пасля затрымання ў ГУБАЗіКу.

Падрабязнасці (з Беларусі - праз VPN)
👉 bit.ly/3BL35tD
⚡️Палітзняволеную Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву арыштавалі ў (!) дзявяты раз на 15 сутак

Сёння асудзіла Анастасію па ч. 2 арт. 19.11 КаАП суддзя Ленінскага раёна Анастасія Ачалава.
⚡️Палітзняволенага Сяргея Крупеніча таксама арыштавалі на чарговыя 15 сутак

Анастасія павінна была выйсці яшчэ ўчора, але за дзве гадзіны да вызвалення дзяўчыну перавялі з ЦІПа ў ІЧУ і склалі новы пратакол. Сяргей сёння таксама не выйшаў на волю.

На сям'ю ў чарговы раз участковыя Ленінскага РУУСа склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП за перасылы адзін адному ў прыватных паведамленнях навінаў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Суддзі неаднаразова адмаўлялі адвакатам, каб аб'яднаць пратаколы за розныя рэпосты ў адзін, таму за кожную навіну з «экстрэмісцкіх» каналаў, знойдзеную ў тэлефоны Анастасіі, сям'ю судзяць асобна адразу пасля заканчэння мінулага арышту.

На судзе над Анастасіяй адвакат прасіла прызнаць абавязковым ва ўдзеле ўчастковага Зянкевіча і агледзець тэлефон Анастасіі, бо непасрэдна ён аглядаў тэлефон падчас затрымання і не склаў пратакол на ўсе рэпосты, што пацягнула паступальнае з'яўленне новых пратаколаў і павелічэнне тэрміну.
У 30-дзённы тэрмін тэлефон павінен быць накіраваны для рэалізацыі ў даход дзяржавы. Аднак Зянкевіч утрымлівае тэлефон і складае новы пратакол, што з'яўляецца парушэннем. У кожным з пратаколаў напісана, што тэлефон агледжаны ва ўключаным стане, што немагчыма, улічваючы што тэлефон знаходзіцца ўжо больш за 100 дзён пад арыштам і батарэя не можа быць актыўнай так доўга. Але суддзя Ачалава не задаваліла хадайніцтвы адваката.

Анастасія правядзе агулам за кратамі 126 сутак, а яе муж
127.

У якіх умовах утрымлівалася Анастасія, можна пачытаць ТУТ.
⚡️Эйчара кампаніі Godel асудзілі на 15 сутак за (!) падпіску на «экстрэмісцкі» тэлеграм-канал

Супрацоўніцу HR дэпартамента Godel Technologies Вольгу Казадой затрымалі раніцай 4 лістапада супрацоўнікі САХРа і ГУБАЗіКа. У яе правялі два ператрусы: па месцы жыхарства і месцы рэгістрацыі. Пасля гэтага яе даставілі ў ГУБАЗіК, потым — РУУС і на ноч да суда — у ІЧУ на Акрэсціна.

Сёння яе справу разглядалі ў судзе Фрунзенскага раёна. На Вольгу склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Згодна з ім, яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-канала «Баста», які прызнаны эсктрэмісцкім». На судзе жанчына прызнала віну часткова, бо яна «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

🤡На судзе дапыталі сведку-міліцыянта з Фрунзенскага РУУС. Ён распавёў, што Вольга была дастаўленая ў РУУС «бо былі падазрэнні, што яна ўдзельнічала ўнесанкцыянаваных масавых мерапрыемствах». Паводле яго словаў, у РУУС супрацоўнікі агледзелі яе тэлефон і ўбачылі, што яна была падпісаная на больш чым на дзесяць тэлеграм-каналаў, якія прызнаны эсктрэмісцкімі. Пасля гэтага на яе склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП.

Аднак Вольга звярнула ўвагу, што тэлефон у яе забралі яшчэ ў ГУБАЗіКу, таму супрацоўнікі РУУС не маглі аглядзець яго. Тэлефона не было і ў вопісу арышту, таму сведка ніяк не мог азнаёміцца з тэлефонам, бо ён быў выняты раней.

Жанчына распавяла, што ў ГУБАЗіКу з ёй хацелі зняць «пакаяльнае відэа», але яна адмовілася, бо не магла гаварыць праз свой стан.

‼️Адвакатка Вольгі на працэсе адзначыла:
«Падпіска на канал не прыраўноўваецца да захоўвання, а падпіска распаўсюдам быць не можа. За падпіску можна караць, калі мэта распаўсюда будзе даказаная. А ў дадзеным выпадку мэта абазначаная захоўванне ў асабістых мэтах».

⚖️Але, нягледзячы на шматлікія памылкі і несастыкоўкі ў справе, суддзя Фрунзенскага раёна Юлія Блізнюк арыштавала Вольгу Казадой на 15 сутак.
❗️ Памочніца Леаніда Судаленкі і валанцёрка "Вясны" Таццяна Ласіца, асуджаная 3 лістапада да 2,5 гадоў калоніі, сур'ёзна захварэла падчас свайго знаходжання ў СІЗА. На закрытым двухмесячным судовым працэсе Таццяна адчувала моцныя болі, аднак суддзя Сяргей Салоўскі не звярнуў на гэта належнай увагі. Пра гэта "Вясне" паведаміла Марыя Тарасенка.

➡️ bit.ly/3GUWOPR (з Беларусі - праз VPN)

#FreeViasna
⚖️Суды за абразы міліцыянтаў і Лукашэнкі не спыняюцца. Якія тэрміны атрымалі беларусы па дыфамацыі за мінулы тыдзень

Па дадзеных праваабаронцаў, самымі распаўсюджанымі крымінальнымі інструментамі рэпрэсій сёння з’яўляецца пераслед па дыфамацыйных артыкулах: абраза прадстаўнікоў улады, суддзяў, міліцыянтаў, прэзідэнта (арт. 368, 369, 391 КК).

🔹Два з паловай гады «хатняй хіміі» жыхару Баранавічаў за «клас» у «Аднакласніках»;

🔹Жыхарку Заслаўя за абразу прэзідэнта судзілі закрытым судом;

🔹Паўтара года «хатняй хіміі» бацьку траіх дзяцей з Маладзечна;

🔹Двум мужчынам з Рэчыцы прысудзілі абмежаванне волі за абразу даішніка Вольніча;

🔹Паўтара года «хіміі» за абразу гарадзенскага міліцыянта, які ўпаў перад затрыманнем Ціханоўскага.

«Вясна» распавядае, каго і за што за гэты тыдзень асудзілі ў Беларусі па гэтых артыкулах 👉 bit.ly/3CRzsIy
У АБСЕ запусцілі Венскі механізм у дачыненні да Беларусі

35 дзяржаваў-сябраў АБСЕ ініцыявалі запуск Венскага механізму ў сувязі з сур'ёзнымі парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі. Адпаведны ліст быў накіраваны Андрэю Дапкюнасу, пастаяннаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЕ.

«Пасля публікацыі справаздачы ў межах Маскоўскага механізму амаль год таму сітуацыя ў Беларусі пагоршылася. Нашы дэлегацыі неаднаразова заклікалі беларускія ўлады выканаць рэкамендацыі справаздачы. Мы таксама заклікалі беларускія ўлады прыняць прапановы дзейснага старшынства, былога і дзейснага старшыняў, аб спрыянні сапраўднаму нацыянальнаму дыялогу паміж беларускімі ўладамі і прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці»

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3BRT4uT
Два з паловай гады «хіміі» за абразу супрацоўнікаў міліцыі прысудзілі жыхару Віцебска

Чарговую справу аб абразе ў сацсетцы «Аднакласнікі» супрацоўніка ДАІ з Ганцавічаў Ігара Вольніча разгледзеў 5 лістапада суд Першамайскага раёну Віцебска. Гэтым разам па справе паводле арт. 369 КК («абраза прадстаўніка ўлады») праходзіў 41-гадовы цясляр аднаго з менскіх будтрэстаў Аляксандр Сафонаў.

Паводле абвінавачвання, мужчына напісаў каментар пад фота старшага лейтэнанта ДАІ Ігара Вольніча, ужыўшы словы «г…он», «м…зи», «т…ри».

Таксама Сафонаў пакінуў абразлівы каментар у дачыненні да супрацоўніка Першамайскага РАУС Бабруйску капітана міліцыі Андрэя Комара — у ім ён выкарыстаў словы «ж...па», «очередной мус...нок», «пид...к».

Мужчына віну прызнаў і запэўніў, што неўзабаве напіша лісты абодвум пацярпелым і папросіць прабачэння.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3qhXqtb
Расійскія акадэмікі выступілі ў абарону палітзняволенага беларускага студэнта Арцёма Баярскага

47 чальцоў Расійскай акадэміі навук падпісаліся пад адкрытым лістом з нагоды пераследу беларускага студэнта Арцёма Баярскага. Ліст адрасаваны генпракурору Беларусі Андрэю Шведу і старшыні Мінскага гарадскога суда Тацяне Тупік:

«З сакавіка 2021 года Арцём Баярскі знаходзіцца ў СІЗА. Яму не перадаюць падручнікі, не дастаўляюць лісты, не аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу. Асаблівую трывогу выклікаюць паведамленні аб тым, што ў зняволенні Арцём падвяргаўся збіццю.

Маладыя навукоўцы — будучыня навукі і будучыня дзяржавы.

Мы просім суд вызваліць Арцёма Баярскага з-пад варты».

20-гадовы Арцём Баярскі быў студэнтам хімічнага факультэта БДУ. Хлопцу прад'явілі абвінавачванні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Яму пагражае да 7 гадоў калоніі.

💌 Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Арцёму Юр'евічу Баярскаму
Паручыцеляў праваабаронцаў Граблеўскага і Драздоўскага прымусілі плаціць

5 лістапада суддзя суда Партызанскага раёна горада Мінска Міхаіл Макарэвіч правёў пасяджэнне над чатырма паручыцелямі праваабаронцаў Сяргея Драздоўскага і Алега Граблеўскага.

Рашэннем суда накладзены грашовыя спагнанні: у дачыненні да двух паручыцелей Сяргея Драздоўскага — па 100 базавых велічынь (2 900 беларускіх рублёў), а ў дачыненні да двух паручыцелей Алега Граблеўскага — 200 базавых велічынь (5 800 беларускіх рублёў) і 250 базавых велічынь (7 250 беларускіх рублёў).

Сяргей Драздоўскі — дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, а Алег Граблеўскі — юрыст Офіса. Абодвух затрымалі трэцяга лютага 2021 года. Алега змясцілі ў СІЗА-1, а Сяргея — пад хатні арышт. Праваабарончая супольнасць прызнала іх палітычнымі зняволенымі.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3wjwcDa
Яшчэ аднаго мінчука асудзілі на тры гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсце 9 жніўня

У судзе Цэнтральнага раёна вынеслі прысуд Вадзіму Вінаградаву, якога абвінавачвалі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі ў ноч з 9 на 10 жніўня.

Паводле абвінавачвання, Вадзім «гучна выкрыкваў лозунгі, здзяйсняў воплескі рукамі, станавіўся ў счэпку, неаднаразова адмовіўся выканаць патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў руху грамадскага транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў».

Вінаградаў прызнаў сваю віну цалкам. Да таго, як даведаўся аб распачынанні крымінальнай справы, прыйшоў з яўкай з павіннай у ГУБАЗ, бо даведаўся пра затрыманне сябра, з якім былі разам на фота.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3GW7VIp
🎈 Створым аўдыёальбом дзіцячых вершаў палітвязня Андрэя Скурко разам!

➡️ Тут можна пачытаць некаторыя вершы і далучыцца да кампаніі

Сапраўдны шэдэўр беларускай дзіцячай літаратуры нарадзіўся на нашых вачах у турме. Тут збіраюць грошы на стварэнне з яго аўдыёкнігі, а таксама на дапамогу паўтарагадоваму сыну аўтара. 43-гадовы Андрэй Скурко ад ліпеня за кратамі. Са сваім паўтарагадовым сынам Тамашом ён камунікуе толькі малюнкамі і вершамі. І гэтая вялікая любоў вылілася ў вялікія творы.

З дапамогай каманды @bybaybus і народных артыстаў Беларусі вершы Андрэя Скурко займеюць гукавое суправаджэнне — стануць самастойнымі творамі для слухання. Таксама іх аздобяць малюнкі. А рэшта грошай пойдзе Андрэеваму сыну.

➡️ https://getdonate.org/en/campaign/362
🌿Праграміст з душой друіда: гісторыя палітвязня Алега Гармазінскага

Палітзняволены тэхнік-праграміст з Сеніцы Алег Гармазінскі быў узяты пад варту ў зале суда тры тыдні назад — суддзя Аляксей Карпачоў пазбавіў яго волі на два гады. Паводле версіі абвінавачвання, мужчына размясціў у тэлеграм-канале некалькі негатыўных паведамленняў «зняважлівага характару» на адрас Лукашэнкі.

Жонка палітвязня распавяла «Вясне», чаму сябры завуць яго друідам, у чым палягае ментальная сувязь паміж Алегам і дачкой, і як за тры тыдні яго захапіла чытанне.

«На судзе ў мяне ўвесь час перахапляла дыханне і білася сэрца. Але ўсё ж надзея памірае апошняй — для нас яна памерла 14 кастрычніка».

🗣Аповед жонкі (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3BS7qeK

💌Падтрымаць Алега:
- Турма №4. 212011, Магілёў, Крупскай, 99А, Гармазінскі Алег Віктаравіч
💳Дапамагчы сям'і:
5127 2292 3653 8767 | 07/23
HARMAZINSKAYA ALENA

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info
❗️Палітзняволенаму расейцу Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне. Падтрымайце яго ў СІЗА!

У лістападзе 21-гадоваму грамадзяніну Расіі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў). Цяпер яму пагражае да 12 гадоў зняволення. Ягору патрэбная падтрымка!

«Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зламаюць!», кажа Ягор.

📌Нагадаем, Ягор Дуднікаў утрымліваецца пад вартай з 5 траўня. Крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса супраць яго распачалі праз тое, што ён агучваў відэаролікі і аўдыёпаведамленні ў тэлеграм-канале "ОГСБ". Ягор праз ліст з СІЗА распавёў пра катаванні і збіццё, якія ўжываліся да яго пасля затрымання. 

💌Падтрымайце палітвязня лістамі, паштоўкамі, пасылкамі па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
😔Сёння былая настаўніца беларускай мовы сустракае сваё 68-годдзе ў турме

Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак затрымалі сёлета 29 верасня ў межах крымінальнай «справы Зельцэра». За каментары ў сацсетках ёй выставілі абвінавачванне паводле артыкулаў 369 і 130 КК. Цяпер ёй пагражае да 12 гадоў зняволення.

7 лістапада Эме Антонаўне спаўняецца 68 гадоў, але свой Дзень народзінаў жанчына правядзе за кратамі, а не ў коле сяброў.

«Яе заўсёды на апошніх званках вучні проста задорвалі кветкамі ў знак падзякі за веды, якія яна давала ім. Вельмі дасведчаная, эрудзіраваная спецыялістка».

🗣Гісторыя палітзняволенай пенсіянеркі з Мёраў (з Беларусі — праз VPN) 👉 bit.ly/3mDFE1a

💌Былыя калегі Эмы заклікаюць усіх неабыякавых павіншаваць яе з Днём народзінаў з дапамогай паштовак, лістоў, тэлеграм і пасылак:
- Следчая турма №8. 222163, Жодзіна, Савецкая, 22А, Эма Антонаўна Сцепулёнак

🔹Распавесці гісторыю журналістам «Вясны» — @spring96info