Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
451 videos
66 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Палітзняволенага Мікалая Дзядка паставілі на прафулік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва»

Адміністрацыя магілёўскай турмы №4 працягвае ціснуць на палітзняволенага актывіста анархісцкага руху і блогера Мікалая Дзядка. 16 снежня яго паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да суіцыду і членашкодніцтва». Пра гэта паведамляецца ў сацсетках актывіста: 

«На наступны дзень пасля спаткання з бацькам мяне паставілі на прафілактычны ўлік як "схільнага да суіцыду і членашкодніцтва" — за тое, што 6 гадоў таму я парэзаў рукі і жывот у ШІЗА ў Горках. Падумалася, што раней наша пакаленне збірала фішкі, маркі і налепкі, а цяпер - прафулікі. Засталося яшчэ сем (усяго 10 катэгорый) — і будзе поўны камплект. Толькі для гэтага трэба будзе пачаць збіраць абшчак і гуляць у азартныя гульні».

💌Падтрымаць палітвязня: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Дзядку Мікалаю Аляксандравічу
‼️Сёння ў ЦІПе на Акрэсціна для арыштантаў прымаюць цёплыя рэчы і лекі. Пра гэта паведамляюць сваякі затрыманых у чатах па ўзаемадапамозе.

📌Нагадаем, апошнія месяцы адміністрацыя Акрэсціна адмаўлялася прынімаць перадачы арыштаваным па «палітычных» артыкулах.
🎉Павіншуйце праваабаронцу "Вясны" Марфу Рабкову з Днём народзінаў!

6 студзеня каардынатарцы Валанцёрскай службы "Вясны" Марфе Рабковай споўніцца 27 гадоў. Гэта другі Дзень народзінаў, які праавабароца будзе сустракаць за кратамі.

Вядома, што дзяўчына ўжо скончыла азнаямленне з матэрыяламі крымінальнай справу, і верагодна ў студзене над ёй распачнецца суд.

✌️Заклікаем павіншаваць Марфу Рабкову з Днём народзінаў!

💌Дасылаць лісты і паштоўкі, а таксама пасылкі і бандэролькі можна па адрасе:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2
Марыі Аляксандраўне Рабковай
Палітвязень Павел Вінаградаў напісаў тэкст на выпадак свайго затрымання

«Главное моё переживание в казематах — это не сам факт того, что я в казематах, а "как там мои без папки?". Потому что раньше папка был источником доходов и всяческим помощником, а теперь папка — источник расходов и всяческий источник геморроя.

Для Светланы немного напряжно отвечать на вопрос "чем помочь?" и просить, а мне, вот, менее напряжно. Рассказываю чем помочь и прошу:

1) "Мои любимые приветы — это сало и конфеты". То есть деньги. Долго подбирал слова, чтобы как-то объяснить ситуацию, но объясню, пожалуй, без подбора. Мы — не нищие, в классическом понимании этого слова. Никто не будет голодать, замерзать, стоять на паперти и всё такое. Для Березино мы вполне норм. Поэтому, если вы собрались отрывать ваши кровные от себя с мясом, то, пожалуйста, не надо. Просто мне не приятна сама мысль о том, какие финансовые затруднения может вызвать весь этот горький катаклизм. А ещё я хочу ходить по камере с мыслью: "Глянь! Ты меня сюда посадил, а они меня поддерживают.", и улыбаться, улыбаться, улыбаться.

2) Напишите мне письмо. Расскажите мне про своего кота, как вам второй сезон Ведьмака, или что там у вас с вашим взрывным метеоризмом. А потом кайфаните от того, что вам пришёл ответ. (Ну, или не пришёл. Мы ж в Беларуси.)

Лана. Я выйду. Сколько бы там мне не наболтали. Конфеты вы знаете куда нести. А вот адрес моей нынешней квартиры, так сказать (но он будет меняться) .
223311 Минская область, Березино, ул. Победы 22. ИВС»
Ініцыятыва «Вулічная медыцына», якая аказвала медычную дапамогу бяздомным, спыняе сваю дзейнасць

Пра гэта паведамляецца ў Instagram ініцыятывы.

«Мы прынялі такое рашэнне, таму што нам усё больш складана ў бягучых умовах рабіць тое, што звычайна робяць НКА і дабрачынныя ініцыятывы:

- Легальна весці дзейнасць;
- Распавядаць аб сваёй місіі і каштоўнасцях;
- Дзяліцца гісторыямі валанцёраў і пацыентаў;
- Прыцягваць сродкі і донараў.

а таксама гарантаваць бяспеку нашых валанцёраў.
⠀⠀⠀
Не развітваемся і спадзяемся, што аднойчы адновім сваю працу».

У мінулым годзе актывісты «Вулічнай медыцыны» патрапілі на «суткі» — іх затрымалі разам з актывістамі ініцыятывы «Ежа замест бомбаў», якія бясплатна раздаюць ежу людзям, што жывуць у нястачы. Тады двум актывісткам прысудзілі па 15 сутак арышту.
🌿Затрымалі за мінулую грамадска-палітычную актыўнасць. Гісторыя палітзняволенага сябра АГП

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Сяргеенку затрымалі сёлета пасля ператрусу ў сябе дома. Фармальная прычына — здымак з маршаў на ўласнай старонцы ў фэйсбуку і падпіска на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы. 9 студзеня Мікалаю споўніцца 39 гадоў, але сустрэць свята ў коле сям'і і сяброў ён не зможа — супраць яго распачалі крымінальную справу паводле «народнага» артыкула 342 КК.

Аляксандр Сяргеенка распавёў гісторыю свайго палітзняволенага брата.

«Дзесьці ў 2006-2007 годзе Мікалая пасадзілі на суткі на Акрэсціна. Прыйдучы перадаваць перадачу, сваякі пацікавіліся: "За што?" Ахоўнік дастаў тэчку са справай, а ў матэрыялах напісана: "Стаяў з расцяжкай з надпісам "За краіну, За народ, За цябе!" Мінула пятнаццаць гадоў, гісторыя паўтараецца, на жаль, у больш перакручанай форме...»

🗣Аповед брата 👉 bit.ly/3z9SB7B

💌Падтрымаць палітвязня:
- СІЗА-1. 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Мікалай Уладзіміравіч Сяргеенка
Пракурор запрасіла для гамельчукоў па тры гады калоніі. Прысуд абвесцяць 3 студзеня

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбылося апошняе ў гэтым годзе судовае пасяджэнне па крымінальнай справе палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавачваюць ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Справу ўзбудзілі па падзеях 20 верасня, калі ў Гомелі праходзіла акцыя пратэсту. Удзельнікі акцыі, ратуючыся ад амапаўцаў, перабеглі праз праезную частку вуліцы Савецкай. Следства кваліфікавала гэта як «блакаванне дарогі».

Падчас судовых спрэчак пракурор Алейнікава для Мачалава і Грышчанкі па тры гады пазбаўлення волі ў калонііі агульнага рэжыму.

Падрабязнасці (з Беларусі — праз VPN) 👉
bit.ly/32NPBBr
Учора была затрыманая Дар'я Ціханава

Відэа з яе ўдзелам з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну затрымалі паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса.

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне і атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉 @ViasnaSOS, @SosViasna
🌿Леанід Судаленка: «Як кажуць “дажывем да панядзелка”, а там зажывем, будзе ўсім шчасце»

Лістамі ад палітзняволенага праваабаронцы Леаніда Судаленкі падзяліўся яго калега праваабаронца Васіль Палякоў. У іх Судаленка распавядае пра сваё здароўе, акалічнасці крымінальнай справы, разважае над магчымымі вынікамі разгляду яго апеляцыйнай скаргі.

«Я ў парадку, ад хвароб адышоў, зноўку хаджу на прагулкі. Жыву апеляцыяй, хаця, гледзячы на апошнія выракі, думаю, што і мой «бязмежны» акт правасуддзя зацвердзяць.

Значыць, напрыканцы студзеня паеду ў лагер. Куды не ведаю, але гэта і не важна. Усё, што важна, ад мяне не залежыць, як і ад усіх нас. Пакуль, як кажуць «дажывем да панядзелка» (да рэферэндуму). А там зажывем, будзе ўсім шчасце»
.

Пра што яшчэ распавёў праваабаронца 👉 bit.ly/3Jpuwyp

💌Падтрымаць вясноўцаў:
- СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2
(Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
- СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)
Праваабаронцам сталі вядомыя імёны супрацоўніц МТБ-банка, якія былі затрыманыя ўчора ГУБАЗіК па крымінальнай справе

Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Іна і Валерыя Глінскія затрыманыя за «зліў» дадзеных міліцыянтаў.
Інфармацыйную прадукцыю тэлеграм-канала @viasna96 суд Чыгуначнага раёна Гомеля прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялымі

Такое рашэнне прыняў суддзя Ілля Свірыдаў
Юрыст «Вясны» Павел Сапелка пракаментаваў «Нашай Ніве» прызнанне інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-канала @viasna96 экстрэмісцкімі матэрыялымі:

«Дакладна мы даведаемся, якія нашы сродкі камунікацыі з аўдыторыяй прызнаныя экстрэмісцкімі, калі будуць унесеныя змены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але, спадзяюся, прызнанне нашай прадукцыі экстрэмісцкай не нашкодзіць валанцёрам і нашай працы. Бо валанцёры не займаюцца вырабам інфармацыйнай прадукцыі. Ну і будзем мяняць фармат назірання. Насамрэч, гэта ўжо мяняецца.

Зразумела, што гэтая гісторыя з боку дзяржавы была заўсёды: закрывалі раты адвакатам, закрывалі раты СМІ. Я памятаю часы, калі я сам працаваў адвакатам: суд не так хвалявала, што ты скажаш на працэсе, колькі хвалявала тое, што ты скажаш пасля працэсу ў СМІ. Пасля яны пайшлі яшчэ далей, пачалі думаць, што будзе сказана на працэсе, бо прыйдуць журналісты і рэтранслююць гэта.

Але дзейнасць мы не спынім, «Вясна» будзе вечна. Пакуль няма прадпасылак для закрыцця. За апошні час мы не страцілі ніводнага накірунку дзейнасці, нават негледзячы на тое, што частка з’ехала, частка засталася. Яшчэ калі пачаўся кавід, мы пачалі праяўляць гнуткасць, пачынаць працаваць па-новаму».
🎤Прапануем узгадаць пра «Вясну» і што з ёй адбывалася за мінулы год — з падкастам «Вясна прыйдзе»

Марфа Рабкова ўжо 15-ы месяц знаходзіцца за кратамі. Пра тое, чым Марфа займалася ў «Вясне», можна пачуць у выпуску падкаста: #16. Голос Марфы
• У красавіку Таццяна Гацура-Яворская правяла тыдзень у адной камеры з Марфай — і расказала пра гэта ў выпуску падкаста: #20. Як там Марфа?
• Акрамя Марфы, за кратамі застаюцца яшчэ 6 прадстаўнікоў «Вясны». Сярод іх — праваабаронца з Гомеля Леанід Судаленка. 3 лістапада яго асудзілі на 3 гады калоніі. Леанід — адкават дармаедаў, бацька чатырох сыноў і стваральнік маласольных агуркоў: #23. Хто такі Леанід Судаленка?
• «Вясноўцы» за год перажылі дзве масавыя атакі з боку сілавікоў: 14 ліпеня і 16 лютага. У той дзень сілавікі прыйшлі і ў дамы «вясноўцаў». Менавіта родным праваабаронцаў і прысвечаны выпуск: 18. «Чорны» аўторак 16 лютага: вобшукі ў «вясноўцаў» вачамі іх сваякоў

💎А з усімі выпускамі падкаста «Вясна прыйдзе» можна пазнаёміцца тут
❗️Мікалай Брэдзелеў, Анатоль Шалковіч і Таццяна Батура прызнаныя палітычнымі зняволенымі

📍Мікалай Брэдзелеў — кіраўнік упраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1, быў затрыманы 10 снежня і асуджаны да адміністрацыйнага арышту. Працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары, на сённяшні дзень звестак пра ягоны працэсуальны статус няма.

📍Анатоль Шалковіч стаў папулярным з-за сваёй заявы ў відэароліку, распаўсюджаным МУС, у якім казаў пра любоў да белага і чырвонага колераў, быў затрыманы 11 лістапада, неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам;

📍Таццяна Батура была затрыманая 15 лістапада ў Мінгарсудзе, калі хацела трапіць на першы судовы працэс па справе палітзняволенай Вольгі Залатар. Таццяна пацярпела ад жорсткага абыходжання і была тройчы паслядоўна асуджаная да адміністрацыйнага арышту.

Чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/32M0vbc

Спіс усіх палітвязняў Беларусі і іх гісторыі 👉 bit.ly/306kkW9
⚡️Палітзняволеная Таццяна Батура зноў перазатрымана. Яе не вызвалілі пасля 45 сутак арышту

Пасля 45 сутак арышту на волю не выйшла Таццяна Батура, якую затрымалі 15 лістапада перад судом над палітзняволенай Вольгай Залатар. Блізкія чакалі яе дзве гадзіны, але яе так і не вызвалілі. Пасля неаднаразовых звяртанняў маці да супрацоўнікаў Акрэсціна яны адказалі, што Таццяну ўжо нібыта вызвалілі. Але апошнім часам такое «вызваленне» азначае, што па выхадзе яе сустрэлі супрацоўнікі Фрунзенскага РУУСа і адвезлі на «прафілактычную гутарку».

У Фрунзенскім РУУСе блізкія даведаліся, што на Таццяну складзены ўжо чацвёрты запар пратакол, але па якому артыкулу — невядома. Меркавана, заўтра над дзяўчынай адбудзецца суд.

🔻Нагадаем, на першым судзе Таццяна заявіла пра збіццё ў Фрунзенскім РУУСе — яе ўдарылі галавой аб шафу, у бальніцы ёй дыягнаставалі ўдар галавы. Каля месяцу Батуру ўтрымлівалі ў карцары, таму яна трымала галадоўку 5 дзён. Сёння Таццяна была прызнана праваабаронцамі палітзняволенай.
📍Палітзняволеная Вольга Класкоўская зноў у брэсцкім СІЗА. Віншуйце яе са святамі па новым адрасе

У сярэдзіне снежня палітзняволеную Вольгу Класкоўскую накіравалі ў Навінкі для псіхіятрычнай экспертызы, дзе яна была амаль два тыдні. Але Новы год Вольга сустрэне ўжо ў СІЗА-7 у Брэсце.

📌Нагадаем, Вольгу асудзілі да 2 гадоў калоніі па ч.1 арт. 342 КК за перакрыццё руху транспарту ў мінскай Серабранцы. Пазней на яе завялі новую крымінальную справу паводле арт. 369 КК за каментар у сацыяльных сетках, у якім Вольга нібыта абразіла міліцыянта з Брэста. Гэты каментар быў размешчаны яшчэ да яе арышту. За ўвесь час у няволі Класкоўскую неаднаразова змяшчалі ў карцар і ў памяшканне камернага тыпу. А ў СІЗА яе паставілі адразу на два прафілактычных улікі: як «схільную да эстрэмісцкай і іншай дэкструктыўнай дзейнаці» і «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў».

💌Падтрымайце Вольгу: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Вольга Аляксандраўна Класкоўская
Інфармацыйная прадукцыя telegram-канала «Партизаны 97%» прызнаная экстрэмісцкімі матэрыяламі
❗️Ніну Багінскую затрымалі і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў ейны юбілей

Напярэдадні Ніна Багінская адзначала 75 гадоў — у гэты дзень яна выйшла на вуліцы Мінску з плакатам «Свабоду палітвязням».

«Яны выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў Навінкі. У Навінках я не першы раз, далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек. Я села на 18-ы аўтобус і прыехала дахаты», – распавяла Ніна Багінская.

Таксама міліцыянты склалі на Ніну Багінскую пратакол. Спадарыня Ніна патлумачыла гэтак званым сілавікам, што напярэдадні быў таксама юбілей палітвязня Паўла Севярынца, які, як і мноства людзей, сядзіць за кратамі, а таму неабходна патрабаваць іхнага вызвалення.

Крыніца: Б**сат
Жыхару Брэста прысудзілі 1,5 года «хіміі» за ролікі ў TikTok

27 снежня ў Маскоўскім судзе Брэста абвясцілі прысуд палитвязню Яўгену Паку, якога абвінавачвалі ў размяшчэнні ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok трох відэаролікаў, у якіх ён «публічна абразіў Аляксандра Лукашэнку».

Суддзя Марыя Аліферук прызнала мужчыну вінаватым па ч.1 арт.368 КК РБ і прызначыла пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў «хіміі». Таксама яна пастанавіла канфіскаваць у даход дзяржавы тэлефон Яўгена як сродак учынення злачынства. Пасля абвяшчэння прысуду палітвязня вызвалілі з-пад варты.

Крыніца: @viasna_brest
‼️Праваабаронцу Алеся Капуцкага зноў арыштавалі на 15 сутак. Новы год ён сустрэне за кратамі

Нагадаем, Алеся затрымалі 17 снежня ў Маладзечна. На яго склалі пратакол па ч.2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), а потым арыштавалі на 15 сутак. Алесь мусіў выйсці на волю 1 студзеня, але на яго склалі новы пратакол. 31 снежня над праваабаронцам адбыўся суд. Яго пакаралі чарговым 15-сутачным арыштам.
🎄«Няхай надыходзячы год стане годам здзяйснення нашай агульнай мары». Што палітвязні жадаюць беларусам на Новы год

Калядныя святы для тысячы беларусаў перасталі быць сямейнай традыцыяй, а абмежаваліся кратамі ці мурамі «хімі». Таму важна стварыць ім святочны настрой хаця б праз ліставанне і бандэролькі. Некаторыя з палітвязняў ужо атрымалі вашыя віншавальныя лісты і паштоўкі, і нават даслалі на іх адказы.

🔹Блогер Сяргей Ціханоўскі верыць у перамены да лепшага;
🔹Экс-настаўнік Андрэй Пятроўскі жадае, каб надыходзячы год стаў «годам здзяйснення нашай агульнай мары»;
🔹Каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны» Марфа Рабкова напісала верш з пажаданнямі;
🔹Блогер Павел Спірын упэўнены, што надыйдуць лепшыя часы ў нашай краіне.

«Вясна» распавядае, што палітвязні ў лістах жадаюць з няволі беларусам 👉 bit.ly/32worQ8

📨 Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якіх можна павіншаваць са святамі 👉 bit.ly/3sSr3iL