Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
450 videos
65 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
❗️Нагадваем кантакты «Вясны» на выпадак затрыманняў

Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў нам на тэлеграм-бот @viasna_bot ці на @ViasnaSOS, @SOSViasna

❗️Чат дапамогі сваякам затрыманых ад валанцёраў «Вясны»: @help_people_belarus

👉Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах

👉Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

🔹Звярнуцца па дапамогу па юрыдычных пытаннях, а таксама абскардзіць пастанову суда:
Telegram: @zvarot96 | Email: zvarot@spring96.org

🔹Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА:
Telegram: @ViasnaDOC | Email: viasnadoc@spring96.org

🔹Распавесці сваю гісторыю журналістам «Вясны»:
Telegram: @spring96info | Email: viasna@spring96.org
‼️Палітвязень Аляксандр Бажкоў адбыў пакаранне і ўчора выйшаў на волю. Таксама сёння павінна выйсці на волю палітзняволеная Ларыса Танкашкур

Учора, 29 верасня, пасля трохмесячнага арышту вызвалілі жыхара Воршы Аляксандра Бажкова. Яго абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна ў стане алкагольнага ап'янення нанёс надпісы на будынкі калоніі ў Воршы. У якасці "сродкаў злачынства" ён выкарыстаў "пэндзаль нявызначанага ўзору, пальчаткі , а таксама фарбу чырвонага колеру". Яго дзеянні нанеслі шкоду ў 77 рублёў 50 капеек. У сакавіку суд прызначыў Бажкову тры месяцы арышту.

Таксама сёння сканчваецца тэрмін адбыцця пакарання ў паштальёнкі Ларысы Танкашкур — сёння яна павінна выйсці з СІЗА. Пакаранне Ларыса адбывала за тое, што перадала адміністратару тэлеграм-чату “Лебяжий 97%” асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже". 22 студзеня суд пакараў жанчыну трыма месяцамі арышту.
Праваабаронцам стала вядома, што па "справе Рабочага руху" затрыманая Наталля Белабехава.

Яе змясцілі ў гомельскае СІЗА-3.

Хроніка пераследу за 30 верасня 👉 bit.ly/3ijn3F9

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Forwarded from Вясна | Брэст
❗️Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк ў трэці раз змешчана ШІЗА

Пра гэта паведямляе ў фейсбуку яе муж Андрэй. Паводле яго, на жанчыну ўжо было складзена тры рапарты нібыта пра парушэнне дысцыпліны ў папраўчай калоніі №4. А тры дні таму складзен яшчэ адзін — "за рукі ў кішэнях".

Нагадаем, што Паліну асудзілі да 2 гадоў калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу, пацярпелымі ад жанчыны суд прызнаў ажно 7 міліцыянтаў.
⚡️Барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 2900 рублёў за БЧБ-сцяг на акне

Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча. Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч.

Пратакол на Анатоля склалі па артыкулу 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Яго абвінавацілі ў тым, што ён размясціў БЧБ-сцяг на балконе сваёй кватэры. Кудласевіч распавёў, што супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго раніцай 29 верасня, а сцяг у кватэры вісеў яшчэ з 2020 года. Суддзя Скуратовіч зрабіла некалькі заўваг Анатолю, каб ён «гаварыў па сутнасці», бо тое, што «народ падманулі» не мае дачынення да справы. Вынікам суда стаў штраф у памеры 2900 рублёў (100 базавых велічыняў).

Анатоль Кудласевіч мае інваліднасць другой групы: у яго выдаленае адно лёгкае. Таксама ў мужчыны праблемы з ціскам. Негледзячы на гэта, пісьменніка ноч да суда ўтрымлівалі на Акрэсціна.
«Муж шапнуў: «Гэта КДБ». Як затрымліваюць беларусаў за каментары

Аляксею Сянько — 36-гадовы рабочы са Слоніма. Увечары 29 верасня па яго прыйшлі з Камітэта дзяржбяспекі, пасля ў кватэры прайшоў ператрус.

«Я пазваніла мужу, ён спачатку не браў, пасля кажа: не магу размаўляць. Мы пайшлі дадому, падыходзім, а там тыя трое Аляксея ўжо выводзяць. Ён паспеў мне шапнуць: гэта КДБ, — расказала яго жонка @nashaniva. — Муж сказаў, мяркуе па яго прыйшлі за каментары.

Вобшук адбыўся каля 11 вечара. Тады паказалі пасведчанні — сапраўды КДБ. Супрацоўнікі сказалі, што заведзеныя дзве справы: адна па артыкулу 369, абраза прадстаўніка ўлады, другую не памятаю. Але, як я зразумела, справы завялі не на Аляксея, а агулам.

Лёша актывіст, любіць каментары пісаць. Але я бачыла, што ён пісаў у мясцовай суполцы — там няма ніякіх абразаў».

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Мінчука асудзілі да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле трох артыкулаў

30 верасня ў судзе Ленінскага раёна Мінска вынеслі прысуд 40-гадоваму Андрэю Навіцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле адразу трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса — арт.368, арт.295 і арт.342 і прысудзілі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў трох восеньскіх акцыях мінулага году, абразе Лукашэнкі ў YouTube і незаконным захоўванні пораху.

Калі Навіцкага запыталі, чаму, нягледзячы на тое, што яго прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, ён не спыніў хадзіць на несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, ён адказаў: «Праз тое, што свядома адмаўляюць у правядзенні шэсцяў, права на якія ў грамадзян ёсць па Канстытуцыі!»

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3F3iCI5
Палітвязню Кірылу Чарткову прысудзілі тры гады «хіміі»

Вынесены прысуд па крымінальнай справе палітвязня Кірыла Чартков, якога вінавацілі ў арганізацыі або актыўным ўдзеле у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ) — «11 жніўня 2020 далучыўся да неўстаноўленых асоб, выкрыкваў лозунгі і гучна пляскаў далонямі, каля дому №37 на вуліцы Кальварыйскай перагарадзіў рух транспарту».

Суддзя Юлія Шут прысудзіла Кірылу абмежаваннем волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады. Таксама яна пастанавіла разгледзець у межах грамадзянскай судавытворчасці матэрыяльны пазоў прадпрыемства «Мінсктранс» у памеры 21 тысяча 667 рублёў.

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3mfJJqM
На трое сутак затрымалі гомельскага актывіста Іллю Міронава

Пра гэта ў сябе на старонцы ў Facebook паведаміла яго маці Валянціна.

«Больш нічога не вядома. Можа хто быў сведкам затрымання — адгукніцеся»

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
❗️Палітвязень Мікіта Емяльянаў распавёў сваякам па тэлефоне, што ў ШІЗА яго ўтрымлівалі 42 дні

Больш за месяц ад палітзняволенага Мікіты Емяльянава не было ніякіх звестак: ні тэлефанаванняў, ні лістоў да блізкіх і сяброў. У сярэдзіне верасня да палітвязня трапіў адвакат і даведаўся, што Мікіту больш за месяц утрымлівалі ў ШІЗА. Пасля 37 сутак хлопец павінен быў выйсці з ізалятара 17 верасня.

Сёння Емельянаў патэлефанаваў родным з турмы і паведаміў, што адбыў у ШІЗА 42 дні, а выйшаў толькі 22 верасня. Вядома, што адміністрацыя турмы склала на палітвязня шэсць рапартаў за парушэнне правілаў унутранага распарадку

За гэты час Мікіце прыйшло 40 лістоў, на якія ён ўжо напісаў адказы. Акрамя гэтага, ён падцвердзіў, што яго пазбавілі кароткатэрміновага спаткання з роднымі, якое на строгім турэмным рэжыме прадугледжанае раз на год. Не вядома, ці дамогся Емяльянаў адзіночнага ўтрымання.

💌Падтрымайце палітвязня паштоўкамі і лістамі салідарнасці: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А
❗️ У Беларусі +12 новых палітвязняў.

Гэта Ігар Адаменкаў, Вадзім Ермаловіч, Андрэй Ізотаў, Яўген Кіслейка, Вадзім Ермашук, Ігар Пятран, Мікалай Слёз, Мікіта Прысталенка, Віталь Жук, Сяргей Банькоў, Вячаслаў Савічаў і Дзяніс Сяргееў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3D15Bx2

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
⚡️Барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча аштрафавалі на 2900 рублёў за БЧБ-сцяг на акне Сёння ў судзе Фрунзенскага раёна разглядзелі справу барда і пісьменніка Анатоля Кудласевіча. Судовы працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч. Пратакол на Анатоля склалі па…
«ГУБАЗ казаў: вы зомбі бчбшныя, хочаце крыві». Анатоль Кудласевіч распавёў як грамілі яго кватэру:

📍«Грукаюць у дзверы: адкрывайце, міліцыя! Я адкрыў, крычаць: «На падлогу!», залятаюць у экіпіроўцы, у бронекамізэльках чатыры чалавекі з ГУБАЗіКа. Я лёг на падлогу, пачалі свяціць у вочы, рукі за спіну і накінулі кайданкі. Каву павысыпалі, муку, крупу, цукар, кніжкі з паліц паскідвалі, нават не праглядалі іх. Проста рылі ўсё, зрывалі, ламалі».
📍«Гітару разбілі: убачылі на ёй бела-чырвона-белы матузок і з крыкам «Гэта бчбшная гітара!» — бах! бах! яе». Я нават сказаў: ты што робіш, гітара старэйшая за цябе, сумлення ў вас няма! То мяне адзін раз нават ударылі далонню».
📍«Сцяжок на лоджыі ў мяне ляжаў, яны запхалі мне яго за каўнер і фатаграфуюць мяне. Знайшлі сіні дынамаўскі шалік, на ім таксама Пагоня, дык яго мне на шыю накінулі і таксама фатаграфавалі».
📍«Пасля мяне павезлі ў будынак ГУБАЗіК на Рэвалюцыйнай. Пагаварылі там са мною, пераконвалі: вы, бэчэбэшнікі, зомбі ўсе, хочаце рэвалюцыі, крыві, вайны… А я свае аргументы ім».

Крыніца: @nashaniva
❗️Па дадзеных на 18:00 «Вясне» вядомыя прозвішчы 44 затрыманых 29-30 верасня ў Беларусі.

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ
— СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек.

Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня 👉
bit.ly/3CRk12G

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
У Глыбокім міліцыянты расследуюць справу леташніх надпісаў на сценах

З гэтай нагоды сёння яны прыйшлі з ператрусам да жыхара Глыбокага Руслана Рагоўскага. Сілавікоў цікавілі рэчы, з дапамогай якіх былі зробленыя надпісы на сценах дамоў на вуліцы Паўночнай і на будынку глыбоцкага ліцэя.

Вобшук праводзіў кіраўнік крымінальнага вышуку Глыбоцкага РАУС маёр Васіль Арлоў з двума маладымі супрацоўнікамі.

Крыніца: Б**сат
❗️Палітвязня Івана Вярбіцкага, асуджанага да 8 гадоў і 1 месяца калоніі, збіраюцца пераводзіць на строгі рэжым

56-гадовы Іван Вярбіцкі — мастак з Гальшанаў, мае дзве вышэйшыя адукацыі. Палітвязня абвінавацілі адразу па некалькіх сур’ёзных артыкулах: падбухторванне да акта тэрарызму, незаконныя набыццё, захоўванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, а таксама знішчэнне афіцыйных дакументаў. 15 сакавіка Івана Вярбіцкага асудзілі да 8 гадоў і 1 месяца калоніі ўзмоцненага рэжыму.

🔺Вядома, што ў папраўчай калоніі на зняволенага гальшанца аказваўся ціск: два месяцы Івана ўтрымлівалі ў ШІЗА і ПКТ, з якога яго павінны былі выпусціць 5 кастрычніка. Сёння стала вядома, што палітвязня этапавалі ў магілёўскую турму №4, бо збіраюцца змяніць рэжым з узмоцненага на строгі праз шматлікія «парушэнні».

💌Іван у адказ на лісты салідарнасці дасылае свае малюнкі. Падтрымаць яго: Турма №4, 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А,
Вярбіцкаму Івану Францавічу
❗️Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы прыняла тэрміновую рэзалюцыю аб стварэнні «пастаяннага органа па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі».

58 галасоў за, 15 — супраць
, піша @viacorka
❗️Па дадзеных на 20:15 «Вясне» вядомыя прозвішчы 51 затрыманага 29-30 верасня ў Беларусі.

Большасць затрыманняў звязаная з каментаваннем у сацсетках пастоў пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ
— СМІ паведамлялі, што ў межах арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці) Крымінальнага кодэкса супрацоўнікі КДБ затрымалі каля 50 чалавек.

Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня 👉
bit.ly/3CRk12G

🔹Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉 @viasna_bot

🔹Паведаміць пра затрыманне, а таксама атрымаць бясплатнае юрыдычнае кансультаванне 👉
@ViasnaSOS, @SosViasna
Тelegram-канал і YouTube-канал «Усы Лукашенко» прызнаныя экстрэмісцкімі.

Такое рашэнне 20 верасня прыняў суд Маскоўскага раёна горада Мінска.
❗️У Наваполацку слесара «Паліміра» арыштавалі на 30 сутак за пікетаванне

Слесара «Паліміра» і члена стачкі «Нафтана» Дзмітрыя Саюнава затрымалі ўвечары 28 верасня. Дома ў яго правялі ператрус і затрымалі. На яго склалі пратакол па ч. 3 арт. 24.23 КаАП за «несанкцыянаванае пікетаванне», але сутнасць абвінавачванняў пакуль невядомая.

⚖️Учора ў судзе Наваполацка Дзмітрыю прызначылі 30 сутак арышту.
Быў затрыманы яшчэ адзін афіцэр, які летась асудзіў міліцэйскі гвалт

29 верасня ў Століне быў затрыманы Аляксандр Велясніцкі — папярэдне, па справе каментароў у сацсетках пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Паведамляецца, што па месцы пражывання мужчыны правялі ператрус, а яго самога перавезлі ў Мінск.

У жніўні мінулага года Аляксандр — былы афіцэр-памежнік — адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу»:

— Я прыняў гэтую ўзнагароду з гонарам. Больш чым 15 гадоў сапраўды годнай службы ў памежных войсках і органах памежнай службы давалі падставу лічыць, што я маю права насіць гэтую ўзнагароду на сваім парадным кіцелі. Так было да ўчорашняга дня. Учора я даведаўся, што гэтым жа медалём у тэрміновым парадку ўзнагароджваюць тых, хто ўдзельнічае ў выкраданнях, збіваннях і катаваннях мірных людзей, жанчын і мужчын, непаўналетніх і падлеткаў, старых.

Хроніка палітычнага пераследу 30 верасня 👉 bit.ly/3CRk12G