Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
10.2K subscribers
20.1K photos
449 videos
65 files
18K links
Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96
Download Telegram
🌲Прадстаўнікі экалагічнай супольнасці постсавецкіх краін выступілі ў падтрымку беларускіх калегаў

Прадстаўнікі экасупольнасці Расіі і постсавецкіх краін выступілі з сумеснай заявай, у якой асудзілі ліквідацыю беларускіх НДА, у ліку якіх экалагічная некамерцыйная арганізацыя «Экадом» і некамерцыйная няўрадавая ўстанова «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

«Гэтыя арганізацыі ўносілі вельмі важны ўнёсак у захаванне нашага агульнага асяроддзя пражывання і ва ўстойлівае развіццё нашых краін. Многія гады гэтыя экспертныя экалагічныя арганізацыі аказвалі падтрымку вялікай колькасці розных суб'ектаў у Беларусі, у тым ліку органам дзяржаўнай улады, установам адукацыі, бізнесу, рэлігійным арганізацыям і грамадскасці.

Мы падтрымліваем калег з Беларусі і падкрэсліваем бясспрэчную важнасць іх работы не толькі на нацыянальным, але і на міжнародным узроўнях. Лічым недапушчальным ліквідацыю экалагічных арганізацый Беларусі і зніжэнне патэнцыялу экспертнай экасупольнасці, што непазбежна прывядзе да значнай экалагічнай шкоды для прыроды і грамадства».
Цяпер афіцыйна: улады ліквідавалі Беларускі ПЭН-цэнтр

Арганізацыя займалася развіццём беларускай культуры, абаронай свабоды слова, правоў пісьменнікаў, журналістаў і іншых літаратараў.
Forwarded from Вясна | Брэст
2 года колонии за оскорбления: сегодня оглашен приговор брестскому политзаключенному Зародею

В кобринском суде сегодня завершился суд над политзаключенным Виталием Зародеем. Гособвинение представлял Александр Шиковецкий, процесс вел судья Вадим Зданович.

Среди "униженных и оскорбленных" оказались несколько брестских судей и Александр Лукашенко. Сам факт "публичных" (с точки зрения обвинения) оскорблений происходил так: Виталий Зародей подавал в канцелярии судов исковые заявления, где допускал "негативную оценку" (с точки зрения экспертиз) в отношении судей и Лукашенко А.Г. Данных исков было несколько, их Виталий относил в брестский Дом правосудия 28 сентября 2020, 15 и 30 октября 2020, 7 и 17 декабря 2020, 14 января и 9 марта 2021.

Таким образом потерпевшими по делу стали судьи: Алексей Корогода, Петр Бобровский, Татьяна Прокопчук, Анастасия Бразинская, Андрей Грушко, Елена Ковальчук и Елена Карпова (никто из них на судебном процессе не присутствовал).

❗️Сами оскорбления на суде озвучены не были, эту часть заседания сделали закрытой.

Зародей, находящийся под стражей с 29 марта, свою вину не признал.

🤨 Из странного: прокурор в ходе судебных прений почему-то указал как отягчающее вину обстоятельство то, что Зародей якобы имеет непогашенную судимость. Однако политзаключенного судили впервые. И, похоже, за уже совершенное преступление прокурор Шиковецкий попросил признать... один из эпизодов "оскорбления", по которому как раз Зародея судили. Вот как это выглядело, процитируем гособвинителя:

«В качестве отягчающего ответственность обстоятельства в действиях обвиняемого предлагаю признать совершение преступления лицом, ранее совершившим какое-либо преступление, если не истекли сроки давности и не снята, не погашена судимость за предшествующее преступление. В данном случае, после первого поданного заявления, поданного 28 сентября 2020 года, в дальнейшем последовали ряд заявлений и жалоб, каждое из которых образует отдельный состав преступления. Поэтому полагаю, данное отягчающее обстоятельство в действиях обвиняемого усматривается».

Другая странность состояла в том, что прокурор просил максимальные наказания как по статье "Оскорбление Президента", так и по статье "Оскорбление судьи" (2 года лишения свободы и 3 года ограничения свободы соответственно). Возможно, именно для этого прокурор нашел у Зародея судимость, которой не было (см. абзац выше).

Важно: на момент совершения деяния, отмечала в прениях адвокатка, действовала иная редакция Уголовного Кодекса, по которой 2 года лишения свободы было максимальным наказанием по ст. 368 "Оскорбление Президента Республики Беларусь". Сегодня по такой статье наказание может быть вплоть до 4 лет лишения свободы, однако принимать во внимание нужно именно действовавшую на тот момент версию УК.

Итог: судья Зданович признал Зародея виновным, и назначил наказание в виде 1 года 6 месяцев лишения свободы по ч.1 ст.368 УК и 2 года ограничения свободы без направления в ИУОТ по ст.391 УК . Путем частичного сложения наказаний политзаключенный Виталий Зародей приговорен к 2 годам колонии общего режима.

На фото: гособвинитель Александр Шиковецкий (второй слева) в кругу коллег.
Суд Першамайскага раёна г. Мінска 9 жніўня 2021 года вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Аляксандра Емельяновіча, якога вінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК у актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак за падзеі 1 лістапада 2020 года.

Мужчына сваю віну не прызнаў, але суддзя Анастасія Кулік палічыла яе даказанай і прызначыла Аляксандру тры гады "хіміі".

Падрабязнасці 👉
bit.ly/3lPI7po
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Жабінцы сёння затрымалі сына забітага Генадзя Шутава Пакуль што ён затрыманы на 72 гадзіны, прычына – невядомая. Агулам сёння ў Жабінцы затрымалі 15 чалавек, 2 пазней адпусцілі Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце…
Дзмітрый Шутаў — сын загінулага 11 жніўня мінулага года Генадзя Шутава — выйшаў на волю пасля 3 сутак арышту

Нагадаем, 24-гадовага хлопца затрымалі 7 жніўня. Перад гэтым у хаце, дзе Дзмітрый жыве з мамай, прайшоў ператрус, піша @vybory_smotri
⚡️Пракурор запрасіў для Аляксея Кудзіна 3,5 года калоніі

Сёння ў судзе Маладзечанскага раёна праходзяць спрэчкі бакоў па справе спартоўца Аляксея Кудзіна. Пракурор просіць пазбавіць яго волі на 3 гады і 6 месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Нагадаем, Аляксея вінавацяць паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

🔹Ударыў, але ненаўмысна. У Маладзечне пачалі судзіць адзінаборца Аляксея Кудзіна
Роўна год таму ў Мінску быў забіты Аляксандр Тарайкоўскі.

Ён стаў першым, хто загінуў падчас пратэстаў, якія ўспыхнулі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Перад гадавінай гэтай даты ўдава Тарайкоўскага Алена Герман дала інтэрв'ю Deutsche Welle

📍«Я шукала яго два дні, была на Пушкінскай, бачыла, як працуе следчая група. Калі нехта са знаёмых сказаў, што загінулы па апісанні падобны на Сашу, я ўсё роўна нават думкі не дапускала, што гэта ён, таму што Саша ніколі ў жыцці не ўзяў бы ў рукі зброю»;

📍Праверка па справе аб гібелі Аляксандра ўсё яшчэ ідзе.

«Што яны правяраюць, незразумела. З матэрыяламі праверкі ніхто не азнаёмлены, дасылаюць адпіскі. У апошнім лісце адказалі, што калі яшчэ раз будуць нейкія запыты з майго боку, то кантактаваць са мной проста перастануць»;

📍«Не пры гэтай уладзе, але калі-небудзь вінаваты ў гібелі Сашы будзе пакараны. Відавочна, цяпер гэтага проста не дадуць зрабіць».
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў.

Гэта Іван Ківа, Артур Рыбін, Аляксей Баяровіч, Аляксандр Шчарбацюк, Андрэй Асаула, Таццяна Звярко і Дзяніс Іваноў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VEFWd1

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
❗️Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Мінску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю ў мінакоў.

Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт» за Чырвоным касцёлам, затым перавялі ў сіні аўтобус МАЗ. Далейшае месцазнаходжанне журналістаў невядомае.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Калі вам вядомы прозвішчы журналістаў ці іншыя падрабязнасці, калі ласка пішыце на
@spring96info ці ў тэлеграм-бот @viasna_bot
Прыватная друкарня адмовілася друкаваць «Новы час»

Ліст пра тое, што «ў сувязі са змяненнем вытворчага цыклу і ўзнікшымі з-за гэтага вытворчымі складанасцямі» друкарня пасля 12 жніўня больш не зможа аказваць паслугі @novychas атрымаў яшчэ 27 ліпеня.

«З таго моманту рэдакцыя спрабавала вырашыць пытанне, каб не спыняць выхад папяровай газеты. Аднак беспаспяхова. На жаль, на наступным тыдні нашы чытачы больш не ўбачаць любімую газету ў паштовай скрыні, прынамсі, не пры гэтай уладзе, відаць.

Але гэта не значыць, што «Новы Час» спыняе свае існаванне. Мы застаёмся ў інтэрнэце. І нам яшчэ больш патрэбна ваша падтрымка. Чытайце наш сайт novychas.by, падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот у тэлеграм».
❗️За дзіцячы малюнак на акне мінчука арыштавалі на 12 сутак

У судзе Фрунзенскага раёна 10 жніўня разглядзелі справу 41-гадовага Дзмітрыя Бубенкі. Яго затрымалі ўвечары 9 жніўня дома за "несанкцыянаванае пікетаванне шляхам размяшчэння белага аркуша паперы на акне".

Дзмітрый растлумачыў суддзі Наталлі Бугук, што на вокнах вісяць дзіцячыя малюнкі, якія павесілі амаль чатыры гады таму. Па яго словах, яны абараняюць расаду жонкі ад сонца. Суддзю цікавіла, чаму ён не атрымаў на гэта дазвол ад уладаў. Сведка на судзе даў тыя ж паказанні, які былі напісаныя ў рапарце.

У выніку, суддзя Бугук палічыла Бубенку вінаватым па арт. 24.23 КаАП і арыштавала яго на 12 сутак.

📸На фота малюнак, за які Дзмітрыя пакаралі арыштам.
❗️Стала вядома пра затрыманне хлопца каля «мемарыяла Тарайкоўскага» ў Мінску

Папярэдне, ён хацеў ускласці кветкі на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага каля станцыі метро Пушкінская.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
❗️У Магілёве затрымалі пенсіянера за БЧБ-сцяг у кватэры

Каля 17:30 у раёне Зялёнага Луга ў Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі дома пенсіянера Клікава Івана Андрэевіча. Нагодай стаў вялікі бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на сцяне балкона, піша @MAYDAYhr

У якім зараз статусе пенсіянер — невядома, яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і павезлі. Вядома, што ў яго ёсць праблемы са здароўем пасля аперацыі на страўніку.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️У Беларусі +7 новых палітвязняў. Гэта Іван Ківа, Артур Рыбін, Аляксей Баяровіч, Аляксандр Шчарбацюк, Андрэй Асаула, Таццяна Звярко і Дзяніс Іваноў. Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/2VEFWd1…
❗️Яшчэ +10 чалавек былі прызнаныя сёння палітвязнямі

Гэта Уладзімір Кобрынец, Ілля Верамей, Яўген Рубашка, Аляксандр Бялоў, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Марчанка, Антон Шніп і Аляксей Якубук.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі 👉 bit.ly/3Az9sQL

Спіс усіх палітвязняў Беларусі 👉 bit.ly/306kkW9
👨‍⚖️Суткі і штрафы для прэвентыўна затрыманых напярэдадні 9 жніўня

Перад гадавінай з моманту выбараў прэзідэнта і ўсплёску пратэстаў супрацоўнікі міліцыі прэвентыўна затрымлівалі тых, хто раней быў асуджаны па «народным» артыкуле за ўдзел у масавых мерапрыемствах. На працягу 9 і 10 жніўня суды Мінска ды іншых рэгіёнаў разглядалі адміністрацыйныя справы і каралі затрыманых штрафамі і арыштамі.

❗️Агулам прысуджана ўжо больш за 200 сутак арышту і амаль 9 000 рублёў штрафаў.

Вынікі судовых пасяджэнняў 👉
bit.ly/3AuqQpM

👀Усё самае цікавае з адміністрацыйных працэсаў на нашым канале «Вясна Назірае»
Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
❗️Праваабаронцам паведамілі, што ўчора ў Мінску на плошчы Незалежнасці прыкладна каля 16:20 двое супрацоўнікаў у цывільным затрымалі аператара і журналістку аўстрыйскага тэлебачання, якія бралі інтэрв'ю ў мінакоў. Спачатку іх адвялі ў шэры «Форд транзіт»…
Аўстрыя пацвердзіла затрыманне сваіх грамадзян учора ў Мінску

Аўстрыя выказала Беларусі пратэст у сувязі з затрыманнем журналістаў тэлерадыёкампаніі ORF ў Мінску, паведаміў прадстаўнік Міністэрства замежных спраў у Вене

«Міністэрства замежных спраў Аўстрыі пацвярджае, што аўстрыйская журналістка і яе аператар учора на кароткі час былі затрыманыя беларускай міліцыяй, якой былі вызначаныя асобы журналістаў. Аўстрыя неадкладна выказала пратэст супраць гэтага дзеяння беларускіх уладаў. Затрыманне цалкам непрымальна для Аўстрыі. Мы чакаем, што журналісты змогуць бесперашкодна выконваць сваю працу, а свабода СМІ будзе цалкам выкананая»

Адзначым, што сёння мінская міліцыя абвяргала інфармацыю пра затрыманне аўстрыйскіх журналістаў. «Ніякіх журналістаў учора ў Мінску не затрымлівалі», — казала афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
У пераходзе каля станцыі метро Пушкінская сёння ўвечары быў затрыманы Кастусь Цаўлоўскі.

Ён хацеў ускласці кветкі на мемарыял Тарайкоўскому, паклаў ружу на выхадзе з метро і пайшоў па лесвіцы уніз. Да яго падбеглі супрацоўнікі ў цывільным і затрымалі.

Хроніка палітычнага пераследу 9-10 жніўня 👉 bit.ly/3fN0WFy

Аператыўна паведаміць пра затрыманне ці вобшук можна ў нашым тэлеграм-боце 👉
@viasna_bot
⚡️Аляксею Кудзіну прысудзілі 2,5 года калоніі

Гэта на год меньш, чым прасіў пракурор.

Нагадаем, Аляксея вінавацілі паводле ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак, спалучаны з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення).

Падрабязнасці 👉 bit.ly/3izcdLw
⚡️Супрацоўніка «Нафтана» арыштавалі за БЧБ-налепку на бамперы машыны

36-гадовага спурацоўніка «Нафтана» Сяргея Хвасцянку затрымалі 9 жніўня ў Мінску каля ўніверсама «Цэнтральны» на пр. Незалежнасці. У Сяргея зламалася машына, таму ён спыніўся на дарозе. Пабачыўшы гэта, да яго пад’ехалі супрацоўнікі ДАІ і прапанавалі дапамогу. Але на бамперы супрацоўнікі заўважылі бел-чырвона-белую налепку, якая, па словах Сяргея, залеплівала дзірку на бамперы каля пяці гадоў. Таму замест дапамогі мужчыну адвезлі ў Цэнтральны РУУС, дзе склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП.

Справу Хвасцянкі 10 жніўня разглядзеў суддзя Цэнтральнага раёна Дзмітрый Карсюк.

Сведка-міліцыянт «Аляксандраў» распавёў, што затрымліваў Сяргея разам з супацоўнікамі АМАПу. Міліцыянт сцвярджаў, што Хвасцянок адразу заявіў, што такім чынам выказвае сваі палітычныя погляды, але сам мужчына гэта адмаўляе.

⚖️Вынікам суда стаў 15-сутачны арышт.
⚡️Палітзняволеную валанцёрку Кіру Баярэнка адпусцілі на волю з «Валадаркі» да суда

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», Кіры змянілі меру стрымання з заключэння пад вартай. Да суда яе адпусцілі пад паручальніцтва родных. Пад вартай валанцёрка правяла паўгады.

Нагадаем, валанцёрку з Мінску Кіру Баярэнка затрымалі 10 лютага гэтага года і змясцілі пад варту. Ёй выставілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу — арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак. Паўгода яе атрымлівалі ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.
📸Фотафакт. Жонка і дзеці палітзняволенага праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча 9 жніўня ў Батумі на акцыі, прысвечанай гадавіне пачатку пратэстаў.

💌За кратамі знаходзяцца сем праваабаронцаў «Вясны». Пішыце нашым калегам і каляжанкам лісты салідарнасці:
СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2 (Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк)
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А (Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца)

💻 Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3jwJMLn