Тутэйшы Шляхціч
1.3K subscribers
1.83K photos
105 videos
7 files
603 links
Пашыраю беларушчыну
Download Telegram
А як у вас называлі «мялу»?

#родныясловы
🚂 З’ездзіў у Тарнаў і Жэшаў, ды знайшоў цікавыя адсылкі да нашай гісторыі

У Жэшаве на гарадской плошчы стаіць помнік Тадэвушу Касцюшку. Прыемна пабачыць такі помнік!

У Тарнаве на могілках я знайшоў помнік паўстанцам 1863 года. Вядома, што канкрэтна тут прысвечана польскім паўстанцам на тэрыторыі Малапольскага ваяводства. Але тым не менш, прысутнічае герб з выявай Пагоні. Хто ведае, мо і нашых паўстанцаў магло занесці сюды?

Ну і герб Пагоня на будынку адміністрацыі тарнаўскай гміны. Так, гэта менавіта Пагоня. Бо гэты герб устанавілі у 2002 г. і ён мае адсылку да радавога гербу князёў Сангушкаў, вядомы як Літоўская Пагоня, а таксама да гербу Тарнова(месяц, на якім стаіць вершнік - гэта элемент шляхецкага гербу Ляліва).
Супольнасці бел_піскель патрэбна вашая дапамога

Дзецюкі з бел_піксель займаюцца пабудовай мапы Беларусі на мапе свету. Гэта можна пабачыць тут

Але рэч у тым, што на мапе прысутнічае адначасова шмат гульцоў з розных краін свету. І гульцы, што будуюць межы Расеі напалі на мапу Беларусі(цяпер яе трэба адбудоўваць нанава). Калі вам цікавы такі гульнявы працэс, то далучайцеся

Тэлеграм супольнасці: https://t.me/bel_pix
🚂 Завітаў у Празе да нашага выбітнага земляка - Францішка Скарыны

Цудоўны помнік! На падыходзе можна пабачыць шыльду на беларускай і чэскай мовах, дзе напісана, што акурат у гэтым месцы працаваў у 1535-1539 гг. каралеўскім батанікам Францішак Скарына.

У якасці сымбалічных элементаў на помніку можна пабачыць першую друкаваную кнігу на нашых землях - Біблію Скарыны(яна акурат была выдадзеная ў Празе) і дзяржаўны беларускі герб Пагоня ўзору 1991 года.

Знайсці гэты помнік можна па адрасе Jelení 196/15, 118 00 Praha 1-Hradčany.

Калі будзеце ў Празе, то абавязкова завітайце да Францыска Скарыны!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Беларуская мова нам ня родная, а родная расейская», «беларусы за апошнія 200-300 год ніколі не размаўлялі па-беларуску» - такія заяўленні зрабіў у тыктоку Loonaman12, спасылаючыся на мясцовыя словы, якія ён агучыў(у відэа я дадаў іх). Я вырашыў даць свой аргументаваны адказ на гэтае трызненне.

p.s. у відэа ўзгадваю сайт «Камунікат», але дадаў «Беларускую палічку». То я пераблытаў, бо падумаў пра першае, а на відэа дадаў другое. Але абодва сайта раю да выкарыстання.
Як вітаюцца на Вялікдзень у нас і ў іншых краінах?
🔥 Наколькі лексічна беларуская, украінская і польская мова з'яўляюцца падобнымі?

Я зрабіў падборку словаў, якія ўсе гэтыя мовы маюць.

📌 Ці рабіць працяг? Магу паспрабаваць зрабіць падборку са старабеларускай мовай.