Telegram Info Беларусь
178 subscribers
99 photos
27 videos
244 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
Download Telegram
Аплата Telegram Premium праз Google Play і App Store

З GitHub-рэпазітара Telegram Desktop стала вядома, што аплата Telegram Premium магчыма праз Google Play і AppStore.

Таксама, мяркуючы па зменах у радках кліентаў Telegram, рыхтуецца магчымасць афармлення падпісак праз ботаў. Хутчэй за ўсё, гэтая функцыянальнасць рыхтуецца для спецыяльнага бота, праз якога можна будзе купляць Premium. Ці будзе гэтая функцыя даступная простым распрацоўшчыкам, пакуль невядома.

#premium #абнаўленне
Як будзе выглядаць Telegram Premium

Сталі даступныя відэа з дэманстрацыяй эксклюзіўных функцый Telegram Premium да яго афіцыйнага анонсу.

Загрузка файлаў да 4 ГБ і больш высокая хуткасць загрузкі
Канвертаванне галасавых паведамленняў у тэкст
Адсутнасць рэкламы
Значок у профілю
Аніміраваныя аватары

Убачыць гэтыя функцыі ў дзеянні і даведацца падрабязнасці можна ў артыкуле.

Telegram Premium пакуль што нельга набыць.

#premium
Telegram Premium можа быць даступны не ва ўсіх рэгіёнах

Рэдакцыя Telegram Info знайшла ў API-схеме Telegram флаг, які дазваляе камандзе месэнджара адключаць магчымасць пакупкі Premium для асобных карыстальнікаў.

Паведамленне ў Beta-версіі Telegram Desktop паказвае на тое, што гэтая магчымасць, хутчэй за ўсё, будзе выкарыстоўвацца для адключэння Premium у некаторых рэгіёнах. Магчыма, вызначэнне рэгіёна будзе працаваць, як і раней, па краіне прывязанага нумара тэлефона.

#premium