Telegram Info Беларусь
165 subscribers
99 photos
27 videos
244 links
Беларускае люстэрка @tginfo

Усё пра бэта-версіі: @betainfobe

Усё пра TON: @infoton

Ананімная зваротная сувязь: @infowritebot
Чат для абмеркавання: @tginfochaten
Download Telegram
Павел Дураў распавёў аб будучыні Telegram і дэцэнтралізацыі

У сваім англамоўным Telegram-канале Павел Дураў распавёў пра блокчэйн-індустрыю, дэцэнтралізацыю і будучыню Telegram.

Прывядзем кароткія тэзы:
• Павел лічыць, што блокчэйн-індустрыя ў асноўным аказалася засяроджанай у руках тых, хто «пачаў злоўжываць сваёй уладай». (гаворка ішла аб нядаўнім банкруцтве біржы FTX, заўв.рэд.)
• Карыстальнікі крыптавалюты павінны перайсці на trustless транзакцыі і аўтаномныя кашалькі, якія не належаць ні на адзін трэці бок.
• Запатрабавалася ўсяго 5 тыдняў і 5 чалавек (уключаючы самога Паўла Дурова) для рэалізацыі дэцэнтралізаванай платформы Fragment, якая заснавана на TON.
• Менш чым за месяц было прададзена юзэрнэймаў на агульную суму 50 мільёнаў даляраў, а на гэтым тыдні Fragment выйдзе за рамкі куплі і продажу імёнаў карыстальнікаў (меркавана, гаворка ідзе пра ананімныя нумары).
• Наступны крок Telegram – стварэнне набору дэцэнтралізаваных інструментаў, уключаючы некастадыяльны кашалёк і дэцэнтралізаваныя біржы, каб мільёны людзей маглі бяспечна гандляваць і захоўваць крыптавалюты. Такім чынам, будуць выпраўленыя памылкі, выкліканыя празмернай цэнтралізацыяй, якая падвяла сотні тысяч карыстальнікаў крыптавалют.

#TON
Продаж віртуальных нумароў на платформе «Fragment», і шматлікае іншае

У зыходным кодзе платформы аўкцыёнаў «Fragment» былі заўважаныя нумары у продажы.

Што вядома:
• Сервер сам выдасць гэты нумар.
• Асобная старонка для атрымання кода аўтарызацыі.
• Убудаваны крыптакашалёк.

Ці будзе атрыманне кодаў рэалізавана на тэхналогіях блокчейна, ці Telegram будзе напрамую ўзаемадзейнічаць з Fragment, пакуль невядома.

#TON #аўкцыён
Рэгістрацыя ў Telegram без фізічнай SIM-карты

Цяпер акаўнт у Telegram можна зарэгістраваць без фізічнай SIM-карты, скарыстаўшыся ананімнымі нумарамі на базе блокчэйну. Набыць такія нумары можна на платформе Fragment, рандомны каштуе 9 TON.

Атрыманы выпадковым чынам нумар можна таксама выставіць на аўкцыёне, як і юзэрнеймы.

#TON