ЯДНАЙСЯ
457 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot
Download Telegram
Добрыя навiны

🔊Украінскія байцы працягваюць весці наступальныя дзеянні ўздоўж усёй лініі фронту.

🔊Ва Украіне пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам «За мужнасць» беларускiх добраахвотнікаў Данііла Ляшука i Эдуарда Лобава.

🔊Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: далучылася да апошняга пакета ЕС.

🔊 12 жніўня, з нагоды трэцяй гадавіны пратэстаў, беларускi свету нагадалi, з чаго пачынаўся жаночы пратэст — гэта “ланцугі салідарнасці”: тут, тут, тут i тут.

🔊13 знакамітых заходніх дзеячаў мастацтва звярнуліся з адкрытым лістом да лукашэнкі.

🔊Аповесць Евы Вежнавец «‎Па што ідзеш, воўча?»‎ — у шорт-лісце нямецкай літаратурнай прэміі.

🔊У беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова выйшла новая кніга — збор выбранай лірыкі.

🔊У Варшаве публіку пазнаёмілі са спеўнікам бяседных песень, які нядаўна выдаў праект Tradycyja.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
Сёння Дзень Незалежнасці Украіны. Беларуская дыяспара арганізавала ў розных гарадах сьвету флэшмоб салідарнасцi ў яе змаганні за свабоду. Далучайцеся!

▪️Падтрымлiваем беларускiх ваяроў
Падтрымайце 24-гадзінны стрым беларуса з марафону ў Нью-Йорку, якi адбываецца сёння. Мэта — дабрачынны збор сродкаў беларускім ваярам палку Каліноўскага.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Праз тыдзень у школу! Падарыце дзецям, якія засталіся без апоры бацькоў, надзею і падтрымку. Любы ўзнос дапаможа завяршыць збор да навучальнага года.

▪️Бяспекі асаблівая ўвага
Збіраецеся перасякаць мяжу з Беларуссю? Ачысціце тэлефон! Інструкцыя — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Як размаўляць па-беларуску прыгожа і сакавіта. Лавіце падказкі — тут!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украінскія беспілотнікі паспяхова атакавалі 126-ю брыгаду Чарнаморскага флота РФ у Крыме.

🔊25 жніўня 1991 года Беларусь афіцыйна аб'явіла сябе незалежнай дзяржавай! Беларусы памятаюць аб гэтым: тут, тут, тут i тут.

🔊Байцам Палка Каліноўскага ўручылі ўзнагароды ад Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны.

🔊У Бучы адкрылася выстава пра беларускіх добраахвотнікаў.

🔊Яшчэ 8 краін далучыліся да санкцый ЕС супраць рэжыму лукашэнкі.

🔊Салiдарнасць у дзеяннi. Беларусы ўзялi ўдзел у акцыях да Дня незалежнасці Украіны: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊 Супольнымі высілкамі беларусы сабралі дапамогу для падрыхтоўкі да школы для 236 дзяцей палітзняволеных.

🔊Палітвязня Андрэя Пачобута ўзнагародзілі польскім медалём у гонар героя Супраціву.

🔊Працы Алеся Пушкіна выставiлi на міжнароднай выставе ў Варшаве.

🔊У мінулую суботу беларуская дыяспара Латвіі ўпершыню ўзяла ўдзел у штогадовым Дні Рыгі.

🔊 У паўфінале на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы Крысціна Ціманоўская, на жаль, не трапіла ў фінал, але паказала сапраўды сімвалічны вынік — 23.34 секунды.

🔊Беларускі рэпер Макс Корж выпусціў новы антываенны трэк.

🔊Volski едзе ў тур па Польшчы з прэзентацыяй новага праекта EMIHRANTY.

🔊Кніга беларускай паэткі Юлі Цімафеевай трапіла ў шорт-ліст амерыканскай паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката.

🔊 Першы нефармальны з’езд беларускіх фільммэйкераў прайшоў у Варшаве.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Дапамагаем дапамагаць
Падтрымайце «Майстэрню паштовак салідарнасці» — ініцыятыву, якая дазваляе дасылаць пажаданні зняволеным з любой кропкі свету. BYSOL чакае валанцёраў — тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Нястомна працягваем даваць карысныя ссылки, каб iм там было хоць крыху лягчэй: тут i тут. Былыя палітвязні чакаюць дапамогі тут, тут, тут і тут.

▪️Робiм добрыя справы
Дапамажыце тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій, вайны і вымушана пакінуў краіну. Вось толькі невялікая частка беларусаў, у лёсе якіх вы можаце паўдзельнічаць: тут, тут і тут.

▪️Шукаем свае каранi
Прайдзiце Тэст "Хто вашы продкі?" i даведаецеся пра сваё паходжанне.

❤️Адраджаем нашу мову
Летні зборнік вершаў Андрэя Скурко — для ўсіх без выключэння: дарослых вяртае ў дзяцінства, а малянатам дапамагае вывучаць мову.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊За тры месяцы лета ВСУ ўдалося вызваліць ад акупантаў каля 250 кв.км. ўкраінскай зямлі. Контрнаступленне ВСУ набірае абароты.

🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму лукашэнкі.

🔊Нобелеўскі фонд адмовіўся запрашаць на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі амбасадара рэжыму ў Беларусі.

🔊Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, выступiла на Нобелеўскай канферэнцыі міру-2023, якая адбылася 31 жніўня ў Осла.

🔊У Берліне адкрыецца выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму.

🔊Дакументальны фільм беларускіх рэжысёраў вылучаны на прэмію Еўрапейскай кінаакадэміі.

🔊Опера «Дзікае паляванне караля Стаха» Беларускага свабоднага тэатру трапіла ў шорт-ліст The Guardian.

🔊Незалежныя Купалаўцы паставілі раман Альгерда Бахарэвіча «Плошча Перамогі».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Паскараем перамогу
Полк Калiноўскага абвясцiў аб наборы ў механiзаванае падраздзяленне. Усiм, хто мае порах у парахаўніцах, падрабязнасцi тут.

🔹 Фінансуем "экстрэмізм"
Далучайцеся 9 верасня да беларуска-польска-украінскага марша і канцэрта. Сьвята — дабрачыннае ў дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне.

🔹 Заховываем культурную спадчыну
З 4 па 10 верасня — Тыдзень беларускай культуры (у Вільні). 16 і 17 верасня — першы кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі (у Варшаве). Удзельнiчайце, клічце сяброў!

🔹Школьнікам і студэнтам
Як зрабiць так, каб новы навучальны год прайшоў на хвалі пазітыву, быў цікавым і натхняльным? Карысныя парады тут i тут.

🔹Адпачываем усёй сям'ёй
Вечар. Клапотны дзень скончаны. А чаму б і не пайграць? "Патлумач" —вясёлая настольная гульня. Дзе набыць? Тут.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Увага добраахвотнікам-сапёрам
Падтрымайце збор на 1-ыя этапы дзейнасці ў місіях па гуманітарным размініраванні: закуп неабходнага абсталявання і экіпіроўкі, навучанне добраахвотнікаў.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Даведаліся самі — раскажыце iншым. Зьявілася новая ініцыятыва для дапамогi палітвязням вярнуцца да нармальнага жыцця пасля выхаду з месцаў зняволення.

▪️Дзень беларускай вайсковай славы
Адзначце сьвяточны дзень 8 верасьня праверкай ведаў пра падзеi 1514 года. ТЭСТ пра перамогу над маскоўскім войскам каля Воршы тут.

▪️Клапоцімся аб бяспецы
Вельмі карысныя матэрыялы і дайджэсты па бяспецы ад КіберПартызан вы знойдзеце тут. Абавязкова дзяліцеся з іншымі.

❤️Адраджаем нашу мову
Падтрымайце беларускіх айцішнікаў, якiя просяць Discord зрабіць лакалізацыю на беларускай мове.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украіна працягвае контрнаступленне і не будзе спыняць яго з надыходам халадоў: тут, тут, тут, тут і тут.

🔊Рада БНР узнагародзіла 14 беларусаў, якія ваююць за Украіну.

🔊У дзень Ваеннай Разведкі Украіны ваяры Палка Каліноўскага атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды з рук прэзідэнта Украіны.

🔊 8-га верасня беларусы адзначылi i працягваюць адзначаць адно з самых вялікіх і ганаровых святаў — Дзень Беларускай Вайсковай Славы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Літва абавязваецца не абмяжоўваць выдачу замежных праязных дакументаў беларусам без пашпартоў, нягледзячы на ​​ўказ аб спыненні выдачы пашпартоў у дыпламатычных прадстаўніцтвах.

🔊У Магілёве ўстанавілі сяміметровы "экстрэмісцкі" герб горада з "Пагоняй".

🔊Cенсацыя ў Полацку: археолагі знайшлі скарб старажытных візантыйскіх манет.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Пiкап добраахвотнікам
Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз фiнансуем пакупку, дастаўку і ТО машыны. Далучайцеся і распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Нягледзячы на тое, что пяцёра «вясноўцаў» на сёння за кратамі, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу. Падтрымайце гэтых мужных людзей!

▪️Ратуем помнік
Пад пагрозай знiкнення 300-гадовы каменны касцёл Святой Веранікі і бернардынскі кляштар у вёсцы Селішча. Памятайце, маленькiх данатаў не бывае!

▪️Вывучаем сапраўдную гісторыю
Тут — спіс крыніц, у якіх сабрана ўся патрэбная інфармацыя аб гісторыі нашай краіны: каналы, суполкі, кнігі, падкасты, — увогуле, любы зручны для вас фармат.

❤️Адраджаем нашу мову
Як добра вы ведаеце творчасць аднаго з галоўных беларускіх песняроў — Янкі Купалы? Тэст тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягвае контрнаступленне, наносячы тэхнічны ўрон ворагу: тут, тут, тут.

🔊Еўрапарламент прызнаў Лукашэнку датычным да вайны супраць Украіны нароўні з Пуціным і заклікаў МУС выдаць ордэр на яго арышт.

🔊У Еўрапейскім Парламенце прайшла Канферэнцыя Каліноўскага.

🔊 Святлана Ціханоўская і прэзідэнтка Еўрапарламента Раберта Метсола дамовіліся аб супрацы паміж Еўрапарламентам і дэмакратычнай Беларуссю.

🔊Люблінскае ваяводства Польшчы разам з Паўлам Латушка перадали дапамогу добраахвотніцкім атрадам палка імя Кастуся Каліноўскага (каля 15,5 тыс. еўра).

🔊Суд Еўрапейскага саюза не задаволіў іскі кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова да Савета ЕС з патрабаваннем зняць з іх санкцыі.

🔊У Еўрапейскім парламенце ў Страсбургу працуе выстава "Беларускі мартыралог" з партрэтамi беларускіх палітвязняў, намаляваных мастачкай Ксішай Анёлавай.

🔊У варшаўскім Цэнтры сучаснага мастацтва выставілі няскончанае палатно Алеся Пушкіна.

🔊Убачыла свет дзіцячая кніга Андрэя Скурко «Хто жыве ў гаражы?».

🔊Анджэй Пачобут, беларускі журналіст Gazeta Wyborcza, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні, узнагароджаны медалём 75-годдзя місіі Яна Карскага.

🔊 У гэты час у Варшаве праходзiць Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі.

🔊У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры.

🔊«Цынкавых хлопчыкаў» Алексіевіч цяпер можна паслухаць па-беларуску.

🔊Архіўныя слоўнікі беларускай мовы ўпершыню выйшлі кнігай.

🔊Нарвежскае выдавецтва выпусціць 4 беларускія раманы.

🔊Беларуская прэм’ера году! Гатычная рок-опера King Stakh’s Wild Hunt у пастаноўцы Беларускага Свабоднага тэатра на аснове караткевічаўскай класікі скарае Лондан.

🔊Новы канцэртны сезон у Белдзяржфілармоніі адкрыецца сусветнай прэм’ерай беларускага твора - «100 секунд» кампазітара Галіны Гарэлавай.

🔊У Лондане знойдзеная магіла вядомага беларускага мастака Міхася Саўкі-Міхальскага.

🔊Беларускі вольны спартовец, трэнер па каратэ Віталь Рак адкрыў у Варшаве свой клуб "Волат".

🔊Беларусы Ізраіля нядаўна наведалі матч каманды "Алос" і нагадалi, пад якім сцягам павінна выступаць сапраўдная зборная Беларусі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
І зноў нагадваем пра Партызанскі Тэлеграм. Расказвайце пра яго знаёмым украінцам. Гэта выратуе многія жыцці!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Розныя людзі, розныя лёсы, а крык аб дапамозе адзін — тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Для актыўных беларусаў і беларусак
Пачынаецца набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак. Спяшайцеся, калi цікавіцеся вывучэннем сацыяльных, палітычных і эканамічных працэсаў.

▪️Клапоцімся аб здароўі
Цяжэй за ўсё, калі хварэюць дзеці. Дарагія матулі і татачкі, вашай увазе новы YouTube-канал аб дзіцячым здароўі. Беражыце сваіх малых і будзьце здаровыя самі!

❤️Адраджаем нашу мову
Тут карысныя парады ад часопіса «Сойка», каб перастаць баяцца і нарэшце пачаць размаўляць па-беларуску.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украінская армія пачала штурм Новапракопкі. ВСУ паглыбілі прарыў у Запарожскай вобласці.

🔊У музей «Вільна Білорусь з Україною в серці», які будзе знаходзіцца ў горадзе-героі Буча, ужо перададзены дзве карціны.

🔊У г. Ізмаїл Адэскае вобласьці могуць з'явівца вуліцы ў гонар беларускіх Герояў.

🔊Дэмакратычную Беларусь на слуханнях Рады па правах чалавека ААН падтрымалі больш за 20 краінаў Заходняй Еўропы.

🔊Нацыянальны сцяг Беларусі ганарліва лунаў на Свяце Сцяга ў французскім Ліёне.

🔊19 верасня на мяжы з Рэспублікай Беларусь Полк імя Кастуся Каліноўскага правёў акцыю, якая прысвечана Дню Нацыянальнага сцяга.

🔊Амбасадар рэжыму ў Беларусі не запрошаны на ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру ў Осла.

🔊 Стоп Прапаганда не дрэмле. Дзякуючы дапамозе актыўных беларусаў менш чым за 2 месяцы адышлі або часткова адышлі ў свет іншы 91 рэсурс ябатэк, якія вераць прапагандзе.

🔊Зьявілася сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб наданні 150 асобам статусу "былых палітвязняў".

🔊Андрэй Пачобут, журналіст і адзін з лідараў польскай меншасці ў Беларусі атрымаў узнагароду «За свабоду слова».

🔊Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўганараваны «Залатымі лаўрамі».

🔊Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini.

🔊Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга беларуса Клаўдзія Дуж-Душэўскага прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА.

🔊«Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра.

🔊У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

🔊 Новая кніга вершаў Андрэя Хадановіча выйшла ў серыі «Паэты планеты».

🔊Беларуская царква ў бельгійскім Антвэрпэне святочна адзначыла сваё 20 годдзе.

🔊Штучны інтэлект засьпяваў па-беларуску.

🔊У Беларусі зноў можна было назіраць Паўночнае ззянне.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Разам да перамогі
"Пратэст заглухне, калі дыктатар здохне!" Калі вы таксама так лічыце, далучайцеся да актывістаў: тут, тут, тут і тут. Але партызаньце з розумам!

🔹Развіваем стрэсаўстойлівасць
Дарагія беларусы! Калі адольвае засмучэнне, прапануем 5 кніг, якія могуць дапамагчы не апускаць рукі. Гэта ў тэорыі. А тут – 3 практычныя спосабы.

🔹Што рабіць з пашпартам
Шукайце інфармацыю аб магчымасцях атрымання «пашпарта замежніка» у розных краінах» тут i тут.

🔹Падтрымка на важныя праекты
Стыпендыяльная праграма для беларускіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў ад Free Belarus Center. Дэдлайн падачы заявак — 1 кастрычніка. Падрабязней тут.

🔹Жывем экалагічна
Радзееце за захаванне прыроды? Пачніце з малога. Вось 3 простых экапрывычкі на кожны дзень. Пачынайце з сябе, прывучайце дзяцей.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Папаўняем Чорную карту
Беларусы павінны ведаць аб бізнэсах памагатых рэжыму! Заўважылі ў магазінах тавары з Z і V сімволікай, лозунгамі адабрэння вайны? Дашліце інфармацыю.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Паўдзельнічайце ў дабрачынным зборы для сем'яў палітзняволеных беларускіх спартоўцаў i прадстаўнікоў спорту. Дапамогi чакаюць таксама тут, тут, тут i тут.

▪️ Ахоўваем агульны дом
Далучайся да аднадумцаў у новы чат ад Зялёнага тэлефона. Тут i праблемай можаш падзяліцца, i вырашыць яе разам, і цікавосткі па тэме экалогіі абмеркаваць.

▪️Вандруем на канапе
Пазнайце мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі. Поспехаў i асалоды ад падарожжа!

❤️Адраджаем нашу мову
Сканчаецца першы школьны месяц. Ці ўсё ў школьным жыцьці мае беларускія назвы? Ці ёсьць беларускі вучнёўскі жаргон? Цiкава? Прайдзіце тэст са сваімі дзецьмі. Тэст тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць прасоўванне на Мелітопальскім напрамку і замацоўваюцца на занятых рубяжах, наносячы расейскім акупантам істотныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Беларускія байцы 1-й асобнай дэсантна-штурмавой роты атрымалі медалі за баявыя заслугі БНР.

🔊Right Livelihood і «Вясна» заклікалі ААН стварыць для Беларусі незалежны механізм расследавання парушэнняў правоў чалавека.

🔊Кубінец Рабэрта Вальдэс Касануэву, які 30 гадоў пражыў у Беларусі і падтрымаў пратэсты, выйграў суд і застаецца ў Еўропе.

🔊Алесь Бяляцкі ўганараваны першай Прэміяй заслужаных выпускнікоў Цэнтру Маршала.

🔊У рамках міжнароднага фестывалю літаратуры і свабоды выказвання “Kapittel”, адбылася прэм’ера музычнага твора нарвежскай кампазітаркі Кары Беатэ Тандберг для фартэпіяна, камернага аркестра і апавядальніка, паводле кнігі беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”.

🔊У Варшаве з’явіўся мурал з Анджэем Пачобутам.

🔊Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням».

🔊22—24 верасня ў Гданьску прайшоў штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі.

🔊У беларускім выдавецтве выйшлі файныя паштоўкі са Скарынам.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Выстава LAZARET беларускай мастачкі Цемры будзе паказана ў Чэхіі🌑

У гэты чацвер, 5 кастрычніка, а 19:00 у галерэі BESEDER у Празе па адрасе Lihovarská 12 адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы LAZARET беларускай мастачкі Цемры.


Цемра — мастачка, чый жыццёвы і творчы шлях быў закрануты масавымі пратэстамі і рэпрэсіямі ў Беларусі. У 2021 годзе Цемра была вымушаная пакінуць радзіму праз пагрозу палітычнага пераследу з боку ўладаў. Спачатку яна пераехала ў Кіеў, а затым, з пачаткам вайны ва Украіне, Цемра эмігравала ў Варшаву.

У сценах LAZARETа будзе паказана калекцыя карцін і арт-аб'ектаў, створаных за апошнія тры гады ў трох краінах: Беларусі, Украіне і Польшчы. Ад масіўнага жалобнага вэлюму 6х6 метраў з малюнкам дроту, да карцін, якія спалучаюць скульптуру і жывапіс. Некаторыя з прац, паказаных на выставе, эвакуяваныя з Кіева ў пачатку вайны.

Галерэя BESEDER, Lihovarská, 12.
Да 9 лістапада ўключна.
Уваход – вольны🖤

Даведацца больш
▪️Маем зносіны бяспечна
Універсальны набор правілаў бяспечных зносін у месэнджарах ад КіберПартызан тут. Вывучайце і дзяліцеся з іншымі!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Працягваецца падтрымка палітвязняў у рамках марафону салідарнасці "Нам не ўсё адно!". Як атрымаць дапамогу тут і тут.

▪️Новыя магчымасці для беларусаў
Маладым — новая адукацыйная праграма "Online-Camp Digital Leaders". Культурным дзеячам — прыём заявак на падтрыманне творчых праектаў ArtPower Belarus.

▪️Пазначаем спадчыну
Добрая навiна! З’явілася мапа гістарычнай спадчыны беларусаў у замежжы. Паглядзiце беларускія гістарычныя мясціны ў розных краінах свету і дадайце вядомыя вам.

❤️Адраджаем нашу мову
Чытайце разам з дзецьмi. Зборнік вершыкаў Андрэя Скурко «Мур-Мяў» тут. Падтрымайце iніцыятыву «Мова Дзеткам», каб зладзіць бясплатныя курсы мовы для дзяцей у Вільні.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць нанасіць расейскім акупантам істотныя страты ў жывой сіле і тэхніцы: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Выйшла новая кніга сябра беларускага ПЭНа Андрэя Хадановіча - «На беразе Волі»

🔊«Дай Дарогу!» выпусціў кліп «Я вярнуся дадому», паглядзець можна тут.

🔊Я/МЫ ПАЛІНА - флэшмоб беларускай дыяспары ў розных гарадах свету, каб паказаць салідарнасць беларусаў з палітзняволеннай Палінай Шарэнда-Панасюк.

🔊Беларуска Лілія Яноўская разгарнула БЧБ-сцяг на вышыні 8167 метраў над узроўнем мора ў Непале.

🔊Мікіта Найдзёнаў эвакуяваны. Дзякуючы службе эвакуацыі BYSOL яшчэ адным беларусам меньш у лапах лукашыстаў.

🔊Беларус з Лас-Анджелеса трапіў у вулічнае шоу мясцовай музычнай блогеркі і заспяваў песню на беларускай мове.

🔊Фільм «Радзіма» беларускіх рэжысёраў атрымаў узнагароду на кінафестывалі ў Гдыні.

🔊Адвакатцы Юліі Юргілевіч была ўручана Міжнародная прэмія Людовіка Тэр'е ў галіне правоў чалавека

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Фестываль PRADMOVA едзе ў Вільнюс: шмат нон-фікшна, філасофіі і паэзіі

14-15 кастрычніка на пляцоўцы “Павільёнас” адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта два дні насычанай праграмы, у якой кожны і кожная знойдзе цікавае для сябе.

У рамах вільнюскай Прадмовы можна наведаць сустрэчы з пісьменніцай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай, пісьменнікам Сяргеем Календам, з паэтам і празаікам Алегам Мінкіным.

Паэзіі ў Вільнюсе таксама будзе шмат: гэта і прэзентацыя кнігі “Побач” Насты Кудасавай, і сустрэча з заснавальнікам паэтычнай серыі выдавецтва “hochroth Minsk” Дзмітрыем Строцавым, і ажно дзве Ночы паэзіі з удзелам Сямёна Ханіна, Ігара Коцюха, Кятлін Калдмаа, Дзмітрыя Строцава, Андрэя Бастунца, Сабіны Брыло, Паўла Горбача, Марыі Мартысевіч, Дар'і Роскач, Ганны Шакель.

Поўная праграма на сайце PRADMOVA💜

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны, на некаторыя івэнты спатрэбіцца абавязковая рэгістрацыя на сайце
ОЕЕС запускае новы адукацыйны анлайн-курс «Мае сэнс»⚡️

Гэта курс пра тое, як уладкаваны грамадскія арганізацыі і ініцыятывы: як ацэньваць патрэбы мэтавых груп, распрацоўваць праекты, прасоўваць дзейнасць і паслугі, арганізоўваць працу каманды і працэсы.

Праграма складаецца з кароткіх навучальных відэаролікаў, варкшопаў, тэкстаў і заданняў.

Навучанне пройдзе з 19 кастрычніка па 20 лістапада.

💎 Рэгіструйся на курс да 16 кастрычніка.

Источник: OEEC: анонсы и статьи.