ЯДНАЙСЯ
453 subscribers
746 photos
104 videos
2 files
1.32K links
Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot
Download Telegram
НЕ — вайне!
Рэспект усім, хто ўнутры захопленай бандытамі Беларусі дае сігналы Украіне і ўсяму свету. А галоўнае, акупантам. Няхай зямля гарыць у іх пад нагамі! Далучайцеся! Актуальныя ўлёткі тут!

🔹Гадзіна Х прыйдзе
Важныя кантакты ў выпадку рэалізацыі плана па вызваленні Беларусі ад дыктатуры і расійскай акупацыі тут і тут.

🔹Днi беларускай культуры
Па традыцыі святкуем у ліпені, у гэтым годзе са слоганам "Расказаць Беларусь". Запрашаем беларусаў з усіх куткоў свету дадаваць імпрэзы да агульнай мапы.

🔹 За мяжу і з-за мяжы
Эміграцыя. Як пабудаваць жыццё ў новай краіне, справіцца з сумам па дому, знайсці сябе на чужыне. Парады псіхолага тут. Як вярнуцца дадому і не патрапіць у лапы рэжыму — тут.

🔹Бяспечнае лета
Лiчыце, што правесці ночку-дзве пад зорным небам каля вогнішча — тое, што трэба, каб захаваць добры настрой і зарадзіцца энергіяй? Дык збірайцеся хутчэй! Тут спіс рэчаў, каб ваш адпачынак «па-за цывілізацыяй» быў камфортным.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Шукаем валацёраў
Калі не самі, то раскажыце знаёмым. Што рабіць: шукаць інфармацыю і дапамагаць з запаўненнем Чорнай карты. Таксама патрэбны OSINT спецыялісты. Падрабязнее тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Паглядзіце каментар актывіста "Чаму важна падтрымліваць палітвязняў лістамі і акцыямі салідарнасці" і за працу! І як заўсёды адрасы для дапамогі — тут, тут, тут, тут.

▪️Маску на сябе
Вырашайце свае надзённыя псіхалагічныя праблемы i дапамажыце тым, хто побач. Падкаст "Маску на сябе" — гэта размова з эксперткамі: пра пачуцце віны, пра крызісы пры растанні з радзімай.

▪️Культурны след Скарыны
Натхняйцеся вандроўкай па еўрапейскiм культурным шляху Францішка Скарыны ў новай кнізе Аляксандра Калбаскі. Што пачытаць i што паглядзець пра нашага першадрукара — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Далучайцеся да багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Выйшаў у свет спеўнік «Бяседныя песні» (застольныя, гасцявыя, кірмашовыя). Прыйдзе час i заспяваем разам!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊 ВСУ маюць тэхналагічную перавагу і прасоўваюцца на ўсходзе і поўдні: тут, тут і тут.

🔊Пад санкцыі Украіны патрапілі 6 кампаній звязаных з рэжымам у Беларусі.

🔊АБСЕ прызнала, што Беларусь знаходзіцца пад "мяккай акупацыяй" Расіі.

🔊Дзяржсакратар ЗША Блінкен у звароце да беларусаў падкрэсліў, што ЗША на працягу 30 гадоў выступаюць за дэмакратычную, незалежную і суверэнную Беларусь і застаюцца непахіснымі ў гэтай падтрымцы.

🔊У польскім горадзе Торунь пры падтрымцы маладзёвай рады і прэзідэнта горада прайшоў Марш Вольнай Беларусі.

🔊 У Гданьску ля Еўрапейскага цэнтра салідарнасці адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Беларусі.

🔊 КіберПартызаны ўзламалi сайт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

🔊Сёння, 7 ліпеня 2023 года, адзначаецца сто сорак першая гадавіна з дня нараджэння выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы. Да Дня народзінаў паэта: песні беларускіх музыкаў на вершы Янкі Купалы — тут.

🔊 У ноч з 6 на 7 ліпеня беларусы адзначылi Купалле — адно з самых старажытных і вядомых народных святаў ў беларускай культуры.

🔊У Магілёве з'явілася «лесвіца-вышыванка».

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Дэманструем салідарнасць
Беларусы Літвы! 11-12 ліпеня, ў дні саміту НАТА ў Вільні, вывешвайце нацыянальныя сцягі на вокнах — прыцягнiце ўвагу сусветных лідэраў да рэпрэсій у нашай краiне. Далучайцеся 14 ліпеня да Вечара салідарнасці з вясноўцамi.

🔹Псіхалагічная дапамога
Тут — бясцэнныя парады аб тым, якую дапамогу сабе і блізкаму можна аказаць у першыя часы пасля сутыкнення з жорсткім абыходжаннем, псіхалагічным і фізічным гвалтам, катаваннямі.

🔹Робiм беларускае кіно
Паспейце да 16 лiпеня падаць заяўку на ўдзел у першым у гісторыі нефармальным з'ездзе незалежных беларускіх кінематаграфістаў i стварайце гісторыю нашага кіно.

🔹 Жывем экалагічна
Вучыцеся на чужых памылках! 9 памылак пры раздзельным зборы смецця. А тут можна паглядзець, як экалагічна паводзіць сябе ў хаце: кухні, ванным пакоі, калідоры, гасціннай.

🔹 Шукаем Шагала
Вось некалькі музеяў, дзе можна ўбачыць арыгіналы славутага мастака. Не забывайце нагадваць замежнікам, што Шагал — наш!

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Алесю Пушкіну прысвячаецца
Падключайцеся да трансляцыi-развітання: дакументальныя фільмы пра Алеся Пушкіна, яго архіўныя відэазапісы, выступы беларускіх музыкантаў, прысвечаныя мастаку. Дзяліцеся з сябрамі.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Падтрымлівайце тых, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце лісты і тэлеграмы, пасылкі з прыемнымі дробязямі, рабіце грашовыя пераводы. Просяць аб падтрымцы: тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Для актывістаў і грамадзянскіх ініцыятыў
Тут — падрабязная інфармацыя аб праграме грантавай падтрымкі для праектаў, накіраваных на дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусi.

▪️Здымаем фільм па правах чалавека
Паспейце запоўніць анкету, каб паудзельнічаць у КінаТрэнінгу і стаць рэжысёрам уласнага фільма актуальнай тэматыкі.

❤️Адраджаем нашу мову
Заклікаем усіх беларусаў у эміграцыі падпісаць петыцыю ў падтрымку захавання абавязковага беларускамоўнага навучання ў гімназіях Гайнаўкі і Бельска.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔊 ВСУ працягваюць рух да перамогі: тут, тут і тут.

🔊Беларусы Літвы вывешвалi нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах у Вільні падчас саміту NATO, каб нагадаць свету пра сваю прагу да свабоды, сваю прыналежнасць да еўрапейскіх народаў і нашае права быць пачутымі: тут i тут.

🔊Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі падчас саміту НАТА ў Вільні: «Ордэр на арышт Лукашэнкі будзе магутным сігналам беларускаму народу».

🔊Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам i прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА.

🔊Пратэстанцкі пастар Тарас Целькоўскі адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.

🔊 Салідарнасць без межаў. Беларусы за суткі сабралі грошы на лекаванне і рэабілітацыю актывісту Сяргею Пантусу з Бярозаўкі.
Сабрана ўжо амаль 30 000€ на аперацыю Віталю Тысеву.

🔊У розных гарадах Еўропы беларусы ўшаноўваюць памяць Алеся Пушкіна: выходзяць з яго партрэтамі, запальваюць свечкі і прыносяць кветкі да стыхійных мемарыялаў.

🔊 У Кіеве вольны спартовец Віталь Гуркоў правёў свой майстар-клас па тайскім боксе на дабрачыннай аснове, 50% сродкаў будуць накіраваны на падтрымку ЗСУ.

🔊Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ўстанавіла асабісты рэкорд на турніры ў Варшаве.

🔊 У Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі.

🔊Мурал "Слава Украіне, Жыве Беларусь" з'явіўся на Італьянскім бульвары ў Адэсе.

🔊Важная для беларускае мовы падзея: электронны голас загаварыў па-беларуску.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Падтрымліваем нашых ваяроў
Дапамажыце данатамі набыць ваярам полка Каліноўскага якасную амуніцыю і рыштунак, каб захаваць жыццё і  здароў'е дабраахвотнікаў.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Што адбывецца пасля вызвалення? Як паводзіцца з палітзняволенымі і чаго рабіць не варта? Як сапраўды дапамагаць і не згубіць сябе? — у новым эпізодзе падкаста "Маску на сябе". Тут, тут, тут i тут — як i каму дапамагчы.

▪️Робім добрыя справы
Падтрымаць курсы беларускай мовы для дзяцей і хостэл "Жыве Беларусь" — тут, падлеткавы клуб развіцця і культуры — тут. Акцыя "Збяром дзяцей палітвязняў у школу" — тут. Дапамагчы беларускім культурніцкім дзеячам — тут.

▪️Натхняемся добрай кнiгай
Кніга (пра) Алеся Бяляцкага даступная для замовы ў краінах Еўропы. Чытайце, разважайце пра сэнс свабоды і справядлівасці, заховывайце веру ў вольную Беларусь. Як набыць — тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Заўсёднікам сацыяльных сетак — Слоўнічак беларускага сеткавага абарыгена. Карыстайцеся на здароўе!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць развіваць атакі на трох напрамках фронту.

🔊Дэпутаты Еўрапарламента заклікалi Міжнародны крымінальны суд у Гаазе разгледзець магчымасць выдачы ордэра на арышт лукашэнкі.

🔊Відэазварот камандзіра палка Каліноўскага прагучаў на канферэнцыі ў Еўрапарламенце: тут i тут.

🔊Аўстралія ўвяла санкцыі супраць вайсковага рэжыму лукашэнкі.

🔊Новая Зеландыя ўводзіць санкцыі супраць кампаній звязаных з рэжымам лукашэнкі.

🔊 Праваабарончы цэнтр «Вясна» — лаўрэат прэміі ААН у галіне правоў чалавека 2023 года.

🔊16 сябраў парламента Люксембурга сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі.

🔊Замежныя творцы малююць палітвязняў Беларусі. «Іх барацьба можа крануць любога, іх годнасць і мужнасць – урок для кожнага з нас».

🔊Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву — гэта больш за 45 000€.

🔊Чэхія выдзеліла ўрадавыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

🔊На Падляшшы каля Беластока беларусы сабралiся разам на фестывалi Tutaka.

🔊На сусветна вядомы Burning Man упершыню паедуць дзве беларускія мастачкі.

🔊Суботняя беларуская афлайн-школа для дзяцей рознага ўзросту адкрылася ў Познані.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Новая Беларусь 2023
Паспейце сёння зарэгістравацца на канферэнцыю пад такой назвай, каб разам абмеркаваць бачанне Беларусі нашай мары і тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю: тут i тут.

🔹Міжнародная ахова: што i як
Памятайце: наяўнасць легальнай падставы для знаходжання ў краіне ЕС ніяк не змяншае небяспеку быць затрыманым. Што рабіць актывістам, каб пазбегнуць пераследу за мяжой — тут.

🔹Запрашаем у кіназалу
II Летні агляд фільмаў «Пад супольным небам». У вас ёсць рэальная магчымасць не толькi паглядзець фільмы апошніх гадоў з Украіны, Беларусі, Грузіі i Iндыi, але і паразмаўляць з гасцямі i экспертамі.

🔹 Жывем экалагічна
Як арганізаваць раздзельны збор смецця ў сваім двары — тут. А калі душа спявае, далучайцеся да сучаснага мастацтва звязанага з экатэмамі: тут i тут.

🔹Адпачываем актыўна
25 ліпеня даведайцеся, як ужо цяпер можна пагуляць па цікавых мясцінах Мінска, Вільні і Заслаўя з добрым аўдыёгідам. 29 ліпеня — Беларускі Пікнік у Кракаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Список наших инструкций для безопасности в соцсетях. Часть 2. Часть 1 по ссылке

Инструкция как проверить свои Одноклассники и удалить компрометирующие материалы

📍
https://t.me/kpd_by/188
📍https://t.me/kpd_by/196

Инструкция как проверить свою страницу во Вконтакте

📍
https://t.me/kpd_by/206
📍https://t.me/kpd_by/212

Инструкция как настроить свой Вайбер аккаунт.

📍https://t.me/kpd_by/220
📍https://t.me/kpd_by/229

Инструкция как следить за новостями в чрезвычайной ситуации и не потерять рассудок

📍
https://t.me/kpd_by/238
📍https://t.me/kpd_by/239

Инструкция по использованию приватных вкладок браузера

📍
https://t.me/kpd_by/240

Инструкция по работе c VPN и зачем он нужен.

📍https://t.me/kpd_by/252

Наш канал:  @kpd_by
Добавляйте в свой чат новостной бот КПД: @kpd_voice_bot

Если вам была полезна эта или другая наша инструкция, можете поддержать наш проект тут

У нас есть Антифейк бот, для подключения его к вашему открытому чату, свяжитесь с нами @kpd_by_bot
▪️"Нам не ўсё адно"
Далучайцеся 29 ліпеня да анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі, каб сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў. Распавядайце пра яго сваім блізкім. Гледачы марафону з Беларусі, клапаціцеся пра бяспеку.

▪️Памятаем пра палітвязняў
За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Карысныя спасылкі па падтрымцы — тут. А тут, тут, тут i тут — канкрэтныя адрасы для дапамогi.

▪️Пагроза бяспецы
Хто яшчэ не паспеў паглядзець дакументальны фільм, апублікаваны на тэлеканале DELFI.lt і ацаніць узровень сваёй бяспекі — фільм тут. Што рабіць, калі вы знайшлі сябе: тут і тут.

▪️На карысць адукацыі
Калі вам ад 18 да 35 год, вы жывяце за мяжой і гатовы ўнесці свой уклад у паляпшэнне ў існуючыя адукацыйныя магчымасці для беларускіх маладзёнаў, прайдзіце, калі ласка, апытанне. Дзякуй!

❤️Адраджаем нашу мову
Запрашаем на новы літаратурны партал bellit.info. У адпаведных раздзелах усё пра беларускую літаратуру!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊ВСУ вызвалілі больш за 16 кв.км тэрыторыі за тыдзень.

🔊27 лiпеня беларусы адзначылi гадавіну падпісання Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі: тут, тут, тут i тут.

🔊ЕС робіць больш жорсткімі санкцыі супраць Беларусі.

🔊Подзьвіг беларускага ваяра, сябра грамадскага аб’яднання "Пагоня", заснавальніка першай асобнай дэсантна-штурмавой беларускай роты ў Складзе 79 АДШБ ЗСУ, адзначаны радай БНР ганаровым медалём за баявыя заслугі і асабістаю адвагу.

🔊Першыя экспанаты прысвечаныя беларускім Героям, якія аддалі свае жыцці ва Украіне, размешчаны ў музеі ў горадзе Буча.

🔊 Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага, героя Беларусі, які загінуў у Бахмуце.

🔊Сёння, 29 ліпеня з 10 раніцы да 10 вечара, праходзіць 12-гадзінны марафон "Нам не ўсё роўна!". Галоўная мэта — сабраць грошы і дапамагчы палітвязням і іх сем'ям. Беларусы ўжо сабралі больш за 100 000 еўра: тут i тут.

🔊У падтрымку Максіма Знака беларусы запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп.

🔊Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве адсвяткаваў свой першы дзень народзінаў.

🔊Ва Украіне выпусцілі маркі, прысвечаныя пратэстам у Беларусі і 100-годдзю БНР.

🔊Легендарны беларускі рок-музыка Лявон Вольскі атрымаў Мэдаль да стагодзьдзя БНР за заслугі перад беларускай культурай і адраджэньнем.

🔊Паэзію Рыгора Барадуліна пераклалі на кітайскую мову.

🔊
Створана ўласная арганізацыя ў Польшчы — FREE SPOrT, каб аб'ядноўваць людзей праз спорт і займацца пытаннем допуску да спаборніцтваў беларускіх атлетаў, якія выступлі супраць рэжыму.

🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 100 метраў.

🔊Пасля серыі петыцый дзяржструктуры пачалі аднаўляць доступ да сваіх сайтаў з-за мяжы.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Распавядаем гісторыю рэпрэсій
Да 30 лістапада ААН збірае інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Бачнасць праблемы зніжаецца, але рэпрэсіi ў Беларусі не скончыліся ў 2020. Калi вам ёсць, што сказаць — не маўчыце!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Псіхалагічная дапамога. Агляд артыкулаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца пацярпелыя ад рэпрэсіяў беларусы і іх блізкія — тут. Вашай канкрэтнай дапамогi чакаюць тут, тут i тут.

▪️Развіваем веды і навыкі беларусаў
Далучайцеся да каманды Нацыі лідэраў — ўнясіце свой уклад у асвету беларусаў. І не забывайцеся пра маленькіх суайчыннікаў. Як выхаваць дзіця не толькі задровым, але і разумным — тут.

▪️Запрашаем на фестываль
Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA чакае вас! А таксама прыемны падарунак ад каманды фестываля — спіс беларускіх незалежных выдавецтваў. З iм дзе і як купіць літаратуру на беларускай ужо не пытанне!

❤️Адраджаем нашу мову
Дзе глядзець мульты па-беларуску? Тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачнецца ў 12:00. Далучайцеся, каб быць разам!

Сёння, 6 жніўня, ў 12:00 па Мінску пачынаецца Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», на якую кожны з вас можна далучыцца анлайн. Святлана Ціханоўская выступіць з вітальным словам і адкрые Канферэнцыю. Уся праграма мерапрыемства апублікаваная па спасылцы.

Пішыце свае пытанні ў каментарах, мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзяліцеся спасылкай на трансляцыю ў сацсетках, каб больш людзей ведала і магло далучыцца.

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
Добрыя навiны

🔊ЕС пашырыў санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.

🔊Падарваны адзін з самых магутных нафтавых катэраў Расіі "SIG", які транспартаваў паліва для расійскіх войскаў.

🔊 Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў.

🔊 4 жніўня ўжо ў дванаццаты раз адзначаны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.

🔊У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал «Няскораных беларусаў».

🔊У Берліне прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў, ахвяраў царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў. На гэты раз гэта Ларыса Геніюш — выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння, дзень народзін якой выпадае на дзень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.

🔊Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускі Беластока сабраліся разам, каб нагадаць сусветнай супольнасці, што нішто не забыта.

🔊€574 356 сабралі на марафоне салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё роўна!". У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце.

🔊У Вільні прэзентавалі кнігу Алега Груздзіловіча «Мае турэмныя муры».

🔊 Былая дырэктарка Іўеўскага музея Рэгіна Лавор збегла з хіміі, цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку.

🔊Беларускіх суддзяў, якія выносяць палітычныя прысуды, будзе чакаць асобны трыбунал.

🔊Завяршыліся Дні беларускай культуры-2023. Слоган акцыі "Расказаць Беларусь” гучаў на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету.

🔊Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця беларускамоўнай школы.

🔊Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел.

🔊Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў.

🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
НЕ — ВАЙНЕ!
Памятайце: кожны з нас можа спыніць вайну ва Украіне! Натхняйцеся актывістамі! Улёткі для антываеннай агітацыі: тут, тут i тут.

🔹Ладзім Дзень салідарнасці
9 жніўня мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне! Зробім наш голас яшчэ гучнейшым па ўсім свеце. Беларусы замежжа i беларусы ў краіне, далучайцеся!

🔹Выкрываем прапаганду
Жадаеце разабрацца, як працуе прапаганда? Чытайце і гледзіце. Жадаеце данесці праўду людзям? Што і як казаць — тут.

🔹 Ратуемся ад спёки
Спецыяльна для вас — падборка рэцэптаў летніх страў, каб перажыць спёку і адчуваць лёгкасць. Смачна есцi!

🔹Спяшаемся пакуль лета
Добрае надвор'е — выдатная вандроўка! А колькі маршрутаў — вочы разбягаюцца: тут, тут, тут і тут.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Праяўляем салідарнасць
Распаўсюджвайце сярод знаёмых украінцаў інфармацыю аб Партызанскім Тэлеграм. Гэта выратуе многія жыцці!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Працягваем збіраць дзяцей у школу. Мастак — мастаку: дабрачынны збор для сям'і Алеся Пушкіна. «Горад палітзняволеных» — беларускі мерч у дапамогу сваякам вязняў.

▪️9 жніўня: балючы і святочны
Давайце разам успомнім, як гэта было. 13 фільмаў, здольных патлумачыць феномен 2020 года, тут.

▪️Яшчэ раз пра кібербяспеку
Як актыўным беларусам выжыць ва ўмовах рэжыму? Спецы-кіберпартызаны даюць парады тут. Памятка, як карыстацца тэлеграмам крыху бяспечней, тут.

❤️Адраджаем нашу мову
Жадаеце каб вашы дзеці атрымлівалі веды ў школе на роднай мове? Тут — спіс школ Беларусi, дзе вучаць па-беларуску.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
Добрыя навiны

🔊Украіна перахапіла і захоўвае ініцыятыву ў вайне.

🔊Санкцыі супраць рэжыма ў Беларусі пашыраюцца: тут, тут і тут.

🔊 9 жніўня для беларусаў з усяго свету стаў Днём Годнасці: тут, тут, тут, тут, тут, тут i тут.

🔊Сусветныя лідэры заяўляюць аб падтрымцы барацьбы беларусаў за свабоду: тут, тут і тут.

🔊Вітольд Ашурак пасмяротна ўзнагароджаны медалём «Гонар і годнасць».

🔊Беларусы памятаюць аб тых, хто захоплены ў палон нелегітымным рэжымам: тут, тут, тут і тут.

🔊Кіраўніца беларускай праваабарончай арганізацыі «Наш дом» абраная Міністрам Мiру.

🔊Салідарнасць беларусаў ва ўздзеянні: у бэрлінскай клініцы «Шарытэ» правялі апэрацыю беларусу Віталю Тысеву.

🔊 Беларуская футбольная каманда "Пагоня Варшава" дэбютавала i перамагла на матчы Кубка Польшчы па футболе.

🔊Крысціна Ціманоўская афіцыйна заяўлена на Чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы на 100, 200 і 4х100 метраў.

🔊Беларусы запусцілі новы брэнд адзення Rabi Pilna — са словамі Кастуся Каліноўскага.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
🔹Усiм, хто «прыліп» да канапы
5 прычынаў «прыліпання» і як іх пераадолець — тут. Чытайце далей i пакрыху адлiпайце!

🔹 Натхняемся беларускай музыкай
З гэтых трэкаў пачнецца ваша захапленне беларускiм фолкам. Для разнастайнасці зазірніце сюды.

🔹Аматарам настольных гульняў
«Я ніколі не» — «тэрапеўтычная» настолка, якую зразумеюць толькі беларусы. Падрабязней пра гульню і дзе набыць — тут.

🔹Разгуляемся з чатырохлапымі
Засядзеліся дома? Бярыце пушыстыка і на ўсе чатыры бакі. А каб суседзі не касіліся, вось вам мапа месцаў і пляцовак для выгулу гадаванцаў у Мінску.

🔹Беларусам замежжа
Некалькi беларускіх івэнтаў, куды завітаць бліжэйшым часам — тут. А яшчэ вас чакае беларускі трэнер па каратэ Віталь Рак у сваiм клубе "Волат" у Варшаве.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot
▪️Вакансіі для актывістаў
Тут — КіберПартызаны набіраюць у каманду валанцёраў. А тут — BYSOL шукае новых калег. Далучайцеся!

▪️Памятаем пра палітвязняў
Скарыстайце каштоўную падборку ад Вясны і на шмат якія пытанні знойдуцца адказы. Псіхалагічная дапамога: тут, тут, тут, тут i тут.

▪️Падтрымлiваем беларускi тэатр
Падпішыце петыцыю! Магчыма, ваш голас стане вырашальным i ў беларускага тэатра з’явіцца свой будынак у Варшаве.

▪️Спадарожнiчаем на канапе
Даведайцеся больш пра гісторыю роднага краю. Рызыку абудзяць тэсты: пазнайце будынак па фрагменце цi мясціны па браме.

❤️Адраджаем нашу мову
Сабраліся вандраваць? Лепшы спадарожнік — родная мова. А вось i слоўнічак для вандроўнікаў падспеў.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot