Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ
657 subscribers
1.35K photos
138 videos
40 files
460 links
Бот для сувязі: @rupar_bdmu_bot

Чат БДМУ «Светя Другим»: https://t.me/svetyadrugim

Інстаграм: https://www.instagram.com/ruparbdmu/

YouTube/Лекторый: Рупар БДМУ

Пошта: ruparbdmu@gmail.com
Download Telegram
Мы працягваем распавядаць пра #студэнцтва_за_кратамі.

Сёння нагадваем гісторыю 22-гадовага Уладзіслава Марціновіча - былога студэнта 4 курса БДМУ. Уладзіслаў заўмаўся навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце, быў лаўрэатам розных конкурсаў. Хлопца затрымалі 19 лістапада 2020 года. Нагодай для арышту стала быццам бы адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты". Амаль год Уладзь правёў у СІЗА-1 ("Валадарка"). 15 лістапада 2021 года яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Зараз палітвязень знаходзіцца ў ПК-15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Падтрымаць яго можна паштоўкай ці лістом па гэтым адрасе. Тым больш, што 23 траўня хлопец адзначае дзень народзінаў, мы пррпануем дасылаць лісты загадзя. 

Разам падтрымаем палітвязня!