Радыё Свабода — Беларусь
19.4K subscribers
47.1K photos
7.41K videos
2 files
36.5K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паляк, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст

Польскі судзьдзя Томаш Шмыт зьбег у Беларусь і выступіў з заявамі ў падтрымку беларускіх уладаў. Што стаіць за гэтай гісторыяй? Пра гэта разважае журналіст тэлеканалу Белсат Міхал Кацэвіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/W2JqOJJ3j_w
Пасьля ўказу Лукашэнкі колькасьць аграсядзібаў у Беларусі зьменшылася ў 2,4 раза

Па выніках 2023 году ў Беларусі было зарэгістравана 1290 аграсядзібаў — у 2,4 раза менш, чым годам раней (3043), паведаміла прадстаўніца Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч. Пры гэтым сума падаткаў, выплачаных аграсядзібамі ў 2023 годзе, вырасла на 19,3%:

https://smarturl.click/71apX
Паплечнікі Навальнага апублікавалі відэа інтэр’ераў «палаца Пуціна» напярэдадні ягонай інаўгурацыі на 5-ы тэрмін

Паплечнікі Навальнага сьцьвярджаюць, што палац пад Геленджыком быў пабудаваны асабіста для Пуціна.

На новае відэа адтуль, у прыватнасьці, трапілі аквадыскатэка, басэйн, вулічная алея з псэўдаантычнымі статуямі, джакузі, масажная заля, шматлікія карціны на ваенна-патрыятычную тэматыку, дарагая мэбля і люстры. Замест пакоя для гульняў і казіно зьявілася капліца, дзе разьмешчаны незвычайны трыптых з іконамі Багародзіцы, Ісуса і сьвятога Ўладзіміра. Там таксама разьмешчаны трон:

https://smarturl.click/Zywwq
Галоўнае за 6 траўня

🚗 У Беларусі заробку хапае на 931,9 літра бэнзіну, у Казахстане — на 1410. Чаму цэны такія і што на іх уплывае

👫 70 удзельнікаў, 11 млн асабістых профіляў, 15% бачнасьці. Расказваем гісторыю беларускіх «Кібэрпартызанаў»

📚 Улады прызналі «экстрэмісцкімі» выбраныя творы Вацлава Ластоўскага і Алеся Петрашкевіча

🇵🇱 Польскі судзьдзя ў Менску папрасіў абароны ў беларускіх уладаў. Кіраўнік МЗС Польшчы: «Я ў шоку»

Савет Рэспублікі прагаласаваў за прыпыненьне ўдзелу Беларусі ў Дамове аб звычайных узбраеньнях у Эўропе

👫 Менскія ўлады патрабуюць ідэалягічнай асновы для выпускных сцэнароў у школах

🙍🏻‍♂️ Судзьдзя Шмыт, які зьбег у Беларусь, меў доступ да сакрэтнай інфармацыі, — польскі журналіст
Расея прыгразіла Вялікай Брытаніі ўдарамі па яе аб’ектах за межамі Ўкраіны

МЗС Расеі выклікала пасла Вялікай Брытаніі Найджэла Кейсі і выказала яму пратэст з прычыны заяваў кіраўніка брытанскага МЗС Дэвіда Кэмэрана, што Ўкраіна можа прымяняць брытанскую зброю для ўдараў па тэрыторыі РФ.

«Адказам на ўкраінскія ўдары з прымяненьнем брытанскай зброі па тэрыторыі Расеі могуць стаць любыя вайсковыя аб’екты і тэхніка Вялікай Брытаніі на тэрыторыі Ўкраіны і за яе межамі», — зазначылі ў МЗС:

https://smarturl.click/VDnaj
Беларускія гісторыкі за мяжой стварылі «Інстытут публічнай гісторыі» і запусьцілі тэлеграм-канал

Галоўныя мэты інстытуту — падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў, стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалягічных установак, захаваньне памяці пра трагічныя пэрыяды гісторыі Беларусі, фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, папулярызацыя нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

У тэлеграм-канале інстытуту будуць публікаваць камэнтары гісторыкаў і экспэртаў «па актуальных падзеях у сфэры палітыкі памяці і гістарычнай палітыкі ў Беларусі», а таксама апавядаць пра цікавыя імпрэзы і анансаваць найбольш важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй:

https://smarturl.click/w9QaA
Ужо сёньня: гадавіна зьнікненьня Юрыя Захаранкі, 230-годзьдзе Паланэцкага ўнівэрсалу Касьцюшкі

1794 — Тадэвуш Касьцюшка выдаў Паланэцкі ўнівэрсал, якім абвяшчалася апека ўраду над сялянамі, сяляне аб’яўляліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгоннае права, але безь зямлі. Пайсьці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных падаткаў, а таксама апавясьціўшы камісію ўпраўленьня аб тым, куды ён перасяляецца. Устанаўліваліся пэўныя ільготы ў адбываньні паншчыны.

7 траўня 1999 году быў выкрадзены і, імаверна, забіты былы міністар унутраных спраў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка. Яму было 47 гадоў.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2DE8
Хакеры ўзламалі базу дадзеных Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі

Як піша ВВС, хакеры атрымалі доступ да сыстэмы, у якой захоўваюцца зарплатныя ведамасьці і нумары банкаўскіх рахункаў вайскоўцаў. У невялікай колькасьці выпадкаў гаворка можа ісьці і пра хатнія адрасы.

https://smarturl.click/0e0W5
У Менску судзяць Натальлю Крук, якая пасьля затрыманьня адмовілася гаварыць з Азаронкам

7 траўня ў Менскім гарадзкім судзе пачынаецца працэс над мянчанкай Натальляй Крук, якую затрымалі пасьля вяртаньня з-за мяжы. Натальлі пагражае да 10 гадоў зьняволеньня.

Што яшчэ вядома пра справу?

https://smarturl.click/3kvx8
Шольц: у ЭЗ дамовіліся выкарыстоўваць 90% даходаў ад замарожаных актываў Расеі на вайсковыя патрэбы Ўкраіны

Каля 70% усіх расейскіх актываў, сканцэнтраваных на Захадзе, захоўваюцца ў цэнтральным дэпазытарыі каштоўных папер Euroclear у Бэльгіі. Размова ідзе аб каштоўных паперах і грашовых сродках расейскага Цэнтрабанку на суму, эквівалентную 190 мільярдам эўра.

https://smarturl.click/ppEq7
У Менску за ўдзел у пратэстах судзяць лекара Бадамшына

З 2020 году лекара затрымлівалі сама меней пяць разоў, агулам ён адбыў пад арыштам больш за 60 дзён. Пасьля адміністрацыйнага арышту ў красавіку 2021 году Руслана Бадамшына звольнілі з Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру нэўралёгіі і нэўрахірургіі, дзе ён працаваў лекарам функцыянальнай дыягностыкі.

https://smarturl.click/Q1Zwq
Мытня Ўкраіны перадала войску сканфіскаваныя беларускія трактары для будаўніцтва фартыфікацый

Кіеўская мытня перадала Ўзброеным сілам Украіны чатыры трактары беларускай вытворчасьці, якія сканфіскавалі ў прадпрымальнікаў пры спробе незаконнага ўвозу тэхнікі на ўкраінскую тэрыторыю.

https://smarturl.click/G6wZw
Як у Польшчы адрэагавалі на ўцёкі ў Беларусь судзьдзі Шмыта, які меў доступ да дзяржаўных сакрэтаў

Польскія спэцслужбы разьбіраюцца, якой уразьлівай інфармацыяй зь беларускімі спэцслужбамі можа падзяліцца зьбеглы судзьдзя. Што вядома на гэты момант?

https://smarturl.click/ba3z7
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Урал, сьмерць і мара вярнуцца дадому. Што стала з іншаземцамі, якія папрасілі прытулку ў Лукашэнкі

Польскі дэзэртыр, прыхільнік «русского мира», амэрыканскі гандляр торбамі прасілі раней прытулку ў Лукашэнкі, як і польскі судзьдзя Томаш Шмыт. Расказваем, як скончыліся іхныя гісторыі.

https://smarturl.click/AdDO4
«Рукамі мы рабіць нічога ня будзем». Хто і як падлічыць галасы на выбарах у Каардынацыйную раду

Конкурс большы за тры чалавекі на месца, галасы будзе лічыць праграма, а арганізатары абяцаюць не захоўваць асабістых зьвестак карыстальнікаў. Тлумачым, як пройдуць выбары ў Каардынацыйную раду.

https://smarturl.click/8Eme8
Эўразьвяз рыхтуе больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэньне

Як адзначаецца ў праекце рашэньня, які ў сваім распараджэньні мае Свабода, забарона дадаткова пашыраецца на пастаўкі ў Беларусь тавараў падвойнага прызначэньня і тэхналёгій з абавязковым уключэньнем у кантракты з трэцімі краінамі ўмовы аб немагчымасьці рээкспарту тавараў у Беларусь.

https://smarturl.click/JDRy7
Дачка Юрыя Захаранкі, які зьнік 25 гадоў таму, спадзяецца на справядлівы суд пасьля зьмены ўлады ў Беларусі

Свабода пагутарыла з дачкой экс-міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Аленай, якая больш за 20 гадоў жыве ў Нямеччыне. Яе бацька, былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, прапаў 25 гадоў таму, і справа аб ягоным зьнікненьні ў Беларусі не расьсьледаваная.

https://smarturl.click/W3j5W
Гісторыя польскага судзьдзі Шмыта як падарунак лукашэнкаўскай прапагандзе

Палітычны аналітык і мэдыяэкспэрт Паўлюк Быкоўскі разважае, як сытуацыя з Шмытам можа паўплываць на адносіны Варшавы і Менску, адзначае, што інцыдэнт са Шмытам выявіў пэўныя праблемы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі Польшчы, і прадказвае, як беларуская прапаганда будзе выкарыстоўваць гэтую гісторыю.

https://smarturl.click/yqlmv
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Як даводзяць да сьмерці палітвязьняў

Свабода запускае шосты эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка — пра восьмы круг пекла, куды сьвядома кідаюць палітвязьняў: ШЫЗА, перавод у памяшканьне камэрнага тыпу, катаваньні за кратамі, сьвядомае неаказаньне мэдычнай дапамогі, сьмерці палітвязьняў.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=1nvChuM1bKo
Пра падкаст + папярэднія часткі: https://smarturl.click/gpxoR