Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
23.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
🤍❤️🤍 З Днём Волі!

Беларусы свету адзначаюць сёння 104-я ўгодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Усіх нас яднае ідэя незалежнай і вольнай дзяржавы💪

У час выпрабаванняў, якія выпалі на наш народ, Беларускае Радыё Рацыя зычыць усім беларусам мужнасці і стойкасці, годнасці і моцы. Жыве Беларусь!

📷: Радыё Рацыя

#ДзеньВолі #BNR #БНР #Беларусь #незалежнасць #25Сакавіка
Адзін са старэйшых беларускіх палітыкаў Вячаслаў Сіўчык прачытаў у Беларускім доме ў Варшаве другую лекцыю на тэму "Няскораная Беларусь: вяртанне ў Еўропу. Незалежнасць".

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Вячаслаў_Сіўчык #Беларускі_дом #Беларусь #незалежнасць
‼️ Памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

‼️ Станіславу Шушкевічу было 87 гадоў. Адышоў ноччу, 4 траўня.

#Станіслаў_Шушкевіч #Мінск #незалежнасць_Беларусі #памёр_Шушкевіч #каронавірус

Больш на сайце Радыё Рацыя.
🇵🇱“Юзэф Пілсудскі адыграў важную ролю ў нашый гісторыя, калі казаць пра здабыццё незалежнасці, - сказаў Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі. - Беларусі, як адной з краін-суседак Польшчы, варта прыслухацца да запаветаў Пілсудскага і зрабіць свой выбар паміж еўрапейскай супольнасцю і «расейскім светам».

У 87-ю гадавіну смерці маршалка Юзэфа Пілсудскага прадстаўнікі ўлад Беластока ўсклалі кветкі да яго помніка на Рынку Касцюшкі.

Больш на Радыё Рацыя

#Юзаф_Пілсудскі #Беласток #Беларусь #незалежнасць
📌 Адбылася адмысловая анлайн-дыскусія.

📌 Што стала галоўнымі дасягненнямі Станіслава Шушкевіча, а чаго ў яго не атрымалася?

📌 Паводле спікераў, асоба Станіслава Шушкевіча патрабуе навуковага даследавання і ўнясення ў пантэон палітычных дзеячоў Беларусі.

#Станіслаў_Шушкевіч #Віскулі #незалежнасць #Віталь_Цыганкоў #Юры_Дракахруст #Анатоль_Лябедзька

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Ліза Ахроменка: Без прэтэнзіі на некралог

📌 Першы Прэзідэнт незалежнай Украіны Леанід Краўчук – асоба неадназначная.

📌 Як любы палітык, Леанід Макаравіч меў свае плюсы і мінусы. Але за развал турмы народаў у Белавежскай Пушчы ён варты павагі. І яго любоў да Украіны не падлягае сумневу. Сваё месца ў найноўшай гісторыі ён ужо заняў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Украіна #Леанід_Краўчук #развал_СССР #Белавежскае_пагадненне #незалежнасць
⁉️Што можа стаць дзейсным сродкам папулярызацыі беларускай мовы ў Беларусі?

Пытанні моўнай палітыкі абмеркавалі ў Віртуальнай кавярні ЗНО Беларускага Калегіюму падчас публічнай лекцыі «Беларусізацыя на маршы. Комплексы і радасці моўнай палітыкай беларусаў».

Больш на Радыё Рацыя #беларуская_мова #беларусізацыя #незалежнасць #Беларускі_калегіюм
‼️Дзяржаўная прапаганда ўсё больш намагаецца дэманізаваць беларусаў-дабраахвотнікаў⚪️🔴⚪️, што ваююць ва Украіне🇺🇦.

Беларусаў спрабуюць пераканаць у тым, што “каліноўцы” масава гінуць ва Украіне ды трапляюць у палон.

❗️Тых, хто збіраецца паехаць дабраахвотнікам, аператыўна выяўляюць і прыцягваюць да крымінальнай адказнасці.

Больш на Радыё Рацыя

📷 facebook.com/belwarriors

#вайна #беларускія_дабраахвотнікі #полк_Каліноўскага #Украіна #Беларусь #незалежнасць
🇺🇦Украіна бароніць незалежнасць усіх краін, якія былі ў мінулым у Савецкім Саюзе, яны сёння пад пагрозай з боку Расеі. Украіна сёння змагаецца з гэтай пагрозай. Трэба ўсё гэта падтрымліваць, і Батумі не мог гэтага не зрабіць”.

Кажа грузінскі🇬🇪 палітык Мамука Хазарадзе.

🇬🇪У Батумі прайшла акцыя да Дня незалежнасці Украіны.🇺🇦

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Батумі #акцыя #вайна #Расея #незалежнасць