Беларускае Радыё Рацыя
1.2K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
23.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
Анджэй Дуда сустрэўся са Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам.

Бакі абмеркавалі, якую сумесную палітыку Еўразвяз, ЗША і беларусы бачаць у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і якім чынам рэжым можа быць ізаляваны міжнароднай супольнасцю. #Poland #Pavel_Latushka #Беларусь #Святлана_Ціханоўская #Польшча

📷 t.me/tsikhanouskaya

Чытай больш
‼️Святлана Ціханоўская: "Мы павінны быць гатовыя да таго, што рэжым Беларусі абрынецца ў кожны момант".

У нашым эфіры паразмаўляі з Ціханоўскай пра тое, чаму яна асабіста не паехала па запрашэнні батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеў🇺🇦, да чаго мусяць прывесці Беларусь санкцыі і мажлівыя сцэнары вырашэння палітычнага крызісу.

Чытай большмы

📷 Радыё Рацыя #Святлана_Ціханоўская #санкцыі #вайна #Украіна #дапамога
🔻 Як праходзіла святкаванне Дня Волі ў Беластоку?
🔻 Што ўдзельнікі свята пачулі ад лідараў беларускай апазіцыі - між іншымі Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі?

🎤 Усё гэта, і шмат больш, можна пачуць ў рэпартажы Вольгі Сямашкі „Прысяга Волі”.
#Дзень_Волі #Беласток #беларусы_Беластоку #Святлана_Ціханоўская #Павел_Латушка

📷 Радыё Рацыя

📻 Паслухаць рэпартаж можна тут.
‼️⚡️ Кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення Павел Латушка даў інтэрв’ю польскаму выданню Interia.
‼️⚡️ Пачалося стварэнне беларускага ўраду ў выгнанні.

#Павел_Латушка #Народнае_Антыкрызіснае_Упраўленне #Святлана_Ціханоўская #беларускі_урад_у_выгнанні #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
‼️ Як вызваліць Беларусь ад захопнікаў і аслабіць рэжым Лукашэнкі?

‼️ На гэтае і іншыя пытанні будуць шукаць адказ удзельнікі міжнароднага Форуму Каліноўскага, які пачынае сваю працу сёння, 20 красавіка, у Вільні.

‼️ У Форуме бярэ ўдзел і лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

#Вільня #вайна_ва_Украіне #Святлана_Ціханоўская #Форум_Каліноўскага

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Святлана Ціханоўская завяршыла візіт у Нарвегію

📌 Сустрэлася з прадстаўнікамі ўраду краіны, кіраўніцтвам Нарвэскай канфедэрацыі прафсаюзаў, прадстаўнікамі НДА, якія займаюцца Беларуссю.

📌 Перадала ўраду Нарвэгіі просьбы ад беларускай дыяспары, фондаў медыцынскай салідарнасці і Беларускай рады культуры аб дапамозе ўцекачам з Беларусі, падтрымцы культурных праектаў і беларускіх медыкаў, якія працуюць ва Украіне.

📌 Нарвежскія ўніверсітэты прымуць студэнтаў з Беларусі, а таксама акажуць фінансавую дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу. У гэтым семестры стыпендыі атрымалі 50 студэнтаў.

#Нарвегія #Святлана_Ціханоўская #салідарнасць #дапамога #стыпендыі_для_беларускіх_студэнтаў #беларускія_ўцекачы

📷 Фота: AP / Scanpix
‼️Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расею чакае параза.

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот з нагоды Дня Перамогі 9 траўня.

«Я звяртаюся да вас, беларусы, і прашу: калі сярод вашых родных і знаёмых ёсць вайскоўцы і міліцыя - пагаварыце з імі. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, але ім нельга гэтага дазволіць", - сказала Ціханоўская.

📷 скрыншот з відэа

#вайна #беларусы #Святлана_Ціханоўская #Украіна #перамога
‼️ Чарговы скандал вакол Святланы Ціханоўскай

📌 Выклікала хайп некаторых украінскіх СМІ вырваная з кантэксту яе фраза ў інтэрв'ю журналісту пра тое, што дзякуючы дзеянням мужных беларусаў шмат у чым спыніўся наступ РФ на Кіеў, - піша Мікола Бянько.

📌 Крытыку Ціханоўскай падхапілі і некалькі беларускіх блогераў і палітыкаў.

Больш на сайце Радыё Рацыя.

#Святлана_Ціханоўская #вайна_ва_Украіне #беларусы_на_вайне #крытыка_Ціханоўскай #абарона_Кіева
📌 Святлана Ціханоўская пачынае рабочы візіт у Іспанію, паведамілі ў прэс-службе палітыка.

📌 У планах сустрэчы з прэм'ер-міністрам краіны, кіраўніком МЗС, парламентарыямі і экспертнымі цэнтрамі.

📌 У Мадрыдзе Святлана Ціханоўская раскажа аб сітуацыі з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі, аб неабходнасці аказання дапамогі грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама пра ролю Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

#Святлана_Ціханоўская #вайна #Украіна #Беларусь
#Іспанія #Мадрыд
📌‼️ У групу "За дэмакратычную Беларусь" Сейма Латвіі, які складаецца са 100 дэпутатаў, увайшла пятая частка парламентарыяў. Пра гэта паведаміла спікер Сейма Інара Мурніеце, якая сустрэлася ў Рызе са Святланай Ціханоўскай.

📌 «Устойлівасць народа Беларусі ва ўмовах дыктатуры і ціску заслугоўвае самай вялікай павагі і захаплення. Латвія працягне падтрымліваць Беларусь у барацьбе за права жыць у свабоднай краіне, карыстацца дэмакратыяй і правамі чалавека», - заявіла спікер.

📌 «Латвійскі парламент уважліва сочыць за развіццём падзеяў у Беларусі, асуджаючы парушэнні правоў чалавека і выступаючы за падтрымку дэмакратычнай апазіцыі.

📌 Спікер нагадала, што са жніўня 2020 года Латвія актыўна падтрымлівае грамадзянскую супольнасць у Беларусі і запэўніла, што будзе працягваць гэта рабіць.

Фота: saeima.lv

#Інара_Мурніеце #Святлана_Ціханоўская #За_дэмакратычную_Беларусь #Рыга
📌 Ганна Красуліна: Польшча - у ліку галоўных нашых саюзнікаў.

📌 Нагода для гутаркі з прэс-сакратаркай лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай Ганнай Красулінай — чарговы візіт Святланы Ціханоўскай у Варшаву.

#Святлана_Ціханоўская #Ганна_Красуліна #візіт_Ціханоўскай_у_Варшаву #Польшча #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Падчас афіцыйнага візіту ў Варшаву Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускімі актывістамі.

📌 На мерапрыемства былі запрошаныя выпускнікі праграм Free Belarus Center, рэзідэнты каворкінгу арганізацыі, а таксама рэцыпіенты да праграмы гуманітарнай дапамогі як ва Украіне, так і ў Польшчы.

📌 Удзельнікі сустрэчы не толькі распавялі пра свае ініцыятывы, але і задалі палітыку вострыя пытанні. Закранулі яны і беларуска-ўкраінскія адносіны.

#Святлана_Ціханоўская #Варшава #візіт_Ціханоўскай_у_Варшаву #вайна_ва_Украіне

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Размова з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам.

📌 Завершылася сустрэча лідаркі дэмакратычнай Беларусі Святланы Ціханоўскай і кіраўніка Народнага антыкрізіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. З намі на сувязі Павел Латушка.

#Павел_Латушка #Святлана_Ціханоўская #Анджэй_Дуда #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.