Беларускае Радыё Рацыя
1.2K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
23.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 За апошнія суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала незаконна прайсці група з 27 чалавек.

📌 Сярод іх былі грамадзяне Малі і Кубы. Была таксама спроба сілавога перасячэння мяжы.

📌 Па дадзеных памежнай службы Польшчы, беларускія сілавікі прывезлі на службовых машынах каля 20 чалавек да мяжы. Разам яны кідалі камяні ў польскія патрулі.

📌 За 6 траўня незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі спрабавалі 76 чалавек.

#нелегальная_міграцыя #памежная_служба_Польшчы #сілавое_перасячэнне_мяжы #польскія_пагранічнікі

Фота: Artur Reszko/PAP
📌 Больш за пяць тысяч разоў іншаземцы спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з Беларусі ў бягучым годзе, у тым ліку на пачатку траўня зафіксавалі ўжо 617 такіх спробаў – паведамляе straz_graniczna.

📌 За мінулыя суткі, 17 траўня, незаконна трапіць у Польшчу спрабавалі 23 іншаземцы. Сярод іх – грамадзяне Маўрыкіі, Малі і Бангладэш. Самая вялікая група – 11 чалавек – спрабавала незаконна пранікнуць у краіну ў раёне Чарэмхі.

#нелегальная_міграцыя #Польшча #straz_graniczna #памежная_служба #польскія_памежнікі
📌 Польшча скасуе надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю пасля завяршэння будаўніцтва сцяны.
📌 Макрон, Шольц і Драгі едуць у Кіеў.
📌 Уцекачы з Украіны: якія іх перспектывы ў Еўропе?
📌 Вялікабрытанія: прыпыненая дэпартацыя ў Руанду.
📌 Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

#вайна_ва_Украіне #нелегальная_міграцыя #Макрон #Шольц #Фінляндыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Рэзерват зуброў, “Дуб Ягайлы” або прыродна-лясны музей у Белавежы.

📌 Гэтыя ды іншыя турыстычныя адметнасці Падляшша з 1 ліпеня зноў адкрытыя для наведвання турыстамі.

📌 Урад Польшчы скасаваў забарону на наведванне 183-х памежных мясцовасцяў, якая абавязвала на працягу апошніх дзесяці месяцаў з увагі на міграцыйны крызіс.

#Белавежа #турызм #Дуб_Ягайлы #нелегальная_міграцыя #Белавежская_пушча

Больш на сайце Радыё Рацыя.