Беларускае Радыё Рацыя
1.2K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌 Беларусы Варшавы адмысловай акцыяй выказалі пратэст супраць новай папраўкі да закону аб смяротным пакаранні.

📌‼️ Новая папраўка дазваляе прымяняць пакаранне смерцю за «замах на ўчыненне тэрарыстычнага акту».

📌‼️ А тэрарыстам у Беларусі ўлада можа зрабіць любога грамадзяніна, - кажуць удзельнікі акцыі.

#беларусы_Варшавы #акцыі_пратэсту #Варшава #беларуская_дыяспара_у_Польшчы #салідарнасць

📷 Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
⚪️🔴⚪️Беларусы і 🇺🇦ўкраінцы Варшавы пратэставалі ля амбасады Венгрыі

🔻Удзельнікі акцыі асудзілі Венгрыю за тое, што яна застаецца спажыўцом расейскай нафты.

"Украінцы і беларусы, апранутыя ў белае, трымалі ў руках шклянкі з чырвонай вадкасцю, якая сімвалізавала кроў", - расказаў удзельнік акцыі - беларускі грамадскі актывіст Руслан Гусейнаў.

🔻У акцыі прыняло ўдзел некалі дзясяткаў чалавек.

Нагадаем, на саміце ЕЗ у Бруселі 24 траўня прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан адмовіўся абмяркоўваць эмбарга на нафту з Расеі.
#беларусы_Варшавы #Украіны #вайна #нафта #Венгрыя #пратэст
📌‼️ "Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы" - сустрэча з Яўгенам Вапам

📌 14 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на сустрэчу з Яўгенам Вапам - кіраўніком Беларускага cаюза ў Польшчы, галоўны рэдактарам штотыднёвіка беларускае меншасці ў Польшчы «Нівы», дырэктарам Беларускага Радыё Рацыі.

📌 Арганізатар мерапрыемства: Беларускі Дом у Варшаве
ulica Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, Polska. Пачатак: 18.00.

📌 Яўген Вапа распавядзе пра жыццё беларускай нацыянальнай меншасці на Падляшшы, пра тое, як у іх атрымліваецца захоўваць беларускую мову з пакалення ў пакалення і як яны падтрымліваюць дэмакратычныя змены ўнутры Беларусі.

#Яўген_Вапа #беларусы_Падляшша #Беларускі_Дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы #беларуская_дыяспара_ў_Польшчы
📌 Працягваецца цыкл лекцый па найноўшай гісторыі Беларусі ў Беларускім Доме ў Варшаве. Пра падзеі з 2015 - па 2020 год распавядаў прадстаўнік Руху Салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, сведка тых падзей. Гэтай часткай беларускай гісторыяй цікавяцца людзі рознага ўзросту, - кажа выступоўца:

📌 - Для мяне гэта важная тэма. І аказалася, што гэтая тэма важная не толькі для мяне, але і для тых беларусаў, якія апынуліся ў Варшаве. Бо гэта быў перыяд, які я назваў "штучная еўрадліга". Таму што глыбока перакананы ў тым, што такі бандыцкі рэжым, якім ёсць рэжым Александра Лукашэнкі, ён проста не ўпісваецца ў нормы зона кожнай краіны, якая хоча мець штосьці агульнае з цывілізацыяй і правам.

📌‼️ Вячаслаў Сіўчык выказаў удзячнасць прысутным і арганізатарам мерапрыемства. Пасля выступу ён застаўся, каб адказаць на пытанні слухачоў.

#Вячаслаў_Сіўчык #беларуская_гісторыя #Варшава #беларусы_Варшавы

Беларускае Радыё Рацыя
📌 У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася сустрэча са старшынёй Саюза беларусаў у Польшчы, рэдактарам штотыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва», галоўным рэдактарам Беларускага Радыё Рацыя Яўгенам Вапам.

#Яўген_Вапа #беларусы_Варшавы #беларусы_Беласточчыны #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларускі_рух


📷 Беларускае Радыё Рацыя

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌📖 15 чэрвеня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на лекцыю гісторыка ды пісьменніка Уладзімера Арлова «Беларусь — аванпост еўрапейскай цывілізацыі». Пачатак 18.00.

#Уладзімер_Арлоў #Варшава #лекцыі_па_гісторыі #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 📖 У Беларускім Доме Варшавы вядомы беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімер Арлоў прачытаў чарговую сваю гістарычную лекцыю. 📌 Тэма лекцыі: «Беларусь – аванпост еўрапейскай цывілізацыі».

#Уладзімір_Арлоў #Варшава #лекцыі_па_гісторыі_Беларусі #Беларускі_Дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Летнік па журналістыцы для падлеткаў з Беларусі будзе арганізаваны ў Варшаве. 📌 Майстар-класы ад вядомых карэспандэнтаў, медыйныя лабараторыі, экскурсіі на тэлебачанне… навучэнцаў чакае шмат цікавага. 📌 Старт праекту чакаецца 30 чэрвеня.

#журналістыка #беларусы_Варшавы #летнікі #навучанне_для_падлеткаў #Варшава

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Дзіцячыя спектаклі па казках беларускіх літаратараў Юлі Букштановіч і Сяргея Вітушкі былі пастаўлены ў Беларускім доме ў Варшаве.

📌 Выканаўцы роляў – дзеці, якія воляй лёсу эмігравалі з бацькамі пасля 2020 год у Польшчу. Рэжысёр-пастаноўшчык – Ася Смаляк.

#Ася_Смаляк #Беларускі_дом_у_Варшаве #беларусы_Варшавы #Сяргей_Вітушка #Юля_Букштановіч

Больш на сайце Радыё Рацыя.
📌 Чарговай акцыяй беларусы Варшавы выказалі салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.

📌 Акцыя праходзіла каля помніку Каперніку.

📌 Гучалі выступы ў падтрымку палітвязняў з асуджэннем тэрору ў адносінах да людзей.

#рэпрэсіі_у_Беларусі #Варшава #салідарнасць #беларусы_Варшавы #палітвязні

Больш на сайце Радыё Рацыя.