Беларускае Радыё Рацыя
1.21K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
24K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌‼️ Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіча.

📌‼️ У судзе Савецкага раёна Менска 10 чэрвеня працягваўся суд над палітзняволенай Наталляй Васілевіч, якую абвінавачваюць ў абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

📌 Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк.

📌 Наталля Васілевіч была затрыманая 15 снежня 2021 года. Да суда ўтрымлівалася ў следчай турме ў Жодзіна.

📌 Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Васілевіч абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

📌 Чакаецца, што прысуд будзе вынесены ў аўторак, 14 чэрвеня.

#Наталля_Васілевіч #палітвязні #пераслед_актывістаў #рэпрэсіі #турма_ў_Жодзіне

spring96.org