Беларускае Радыё Рацыя
1.2K subscribers
30.2K photos
98 videos
10 files
23.9K links
Лепшыя рэпартажы ды падкасты. Слухай сваё!
Download Telegram
📌Агляд прэсы: базіс і надбудовы

🔻Беларусь застаецца пагрозай.

🔻Абстрэл Адэсы: якія перспектывы пагаднення па збожжавых?

🔻Орбан крытыкуе стратэгію ЕЗ супраць Расеі.

🔻Датэрміновыя выбары ў Італіі – дрэнны знак для Макрона.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя

#Беларусь #Адэса #вайна #Орбан #Макрон
📌Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў ЗША працягваюць займацца выключна ўкраінскай тэмай

📌Гэта акцыі, канцэрты, гуманітарная дапамога – распавёў беларус Аляксандр Чайкоўскі:

– Цяпер у нас толькі адна актуальная тэма – гэта вайна ва Украіне. 🇺🇦Таму зараз усе сілы накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Гуманітарная дапамога, дабрачынныя канцэрты, і так даўжэй.

📌Аляксандр Чайкоўскі звярнуў увагу, што ўкраінская тэма, як і беларуская, з часам пачынае станавіцца не такой цікавай для амерыканскага грамадства,🇺🇸 паколькі канфлікт месяцамі і гадамі застаецца нявырашаным. Таму кожны раз трэба шукаць шляхі, як да гэтага павысіць інтарэс.

#Украіна #Беларусь #ЗША #Чайкоўскі #дыяспара
⁉️Друкарка ўсё сцерпіць?

Каб атрымаць якасную паперу📃, патрэбна зварыць цэлюлозу з драўніны, а каб яе зварыць, патрэбныя адпаведныя хімікаты. А ўсе вытворчасці, якія вараць гэтую цэлюлозу ў Беларусі і Расеі, выкарыстоўвалі амерыканскія, аўстрыйскія, фінскія ды шведскія кампаненты. Зараз жа пастаўкі гэтых хімікатаў прыпыненыя.

📄Больш пра праблемы з белай офіснай паперай у Беларусі чытайце ў блогу Уладзіміра Хільмановіча.

#папера #Беларусь #Расея #цэлюлоза #хімікаты
‼️ Агляд прэсы: не даць выкарыстаць

📌Санкцыі Расеі і Беларусі ўдарылі па дзяржпадрадчыкам.

📌Еўрапейская газавая зіма – усё па плане Пуціна?

📌Падрыхтоўка да агульнаеўрапейскага эканамічнага крызісу.

📌У Вялікабрытаніі ідзе палітычны двубой паміж Сунакам і Трас.

Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы на сайце Радыё Рацыя.

#Расея #Беларусь #Вялікабрытанія #Германія #газ
⁉️ У якім выпадку беларускія вайскоўцы трапяць пад трыбунал?

🇺🇦 Ва Украіне распачалася праца над стварэннем гібрыднага трыбунала для расейскіх вайсковых злачынцаў - “Трыбунал для Пуціна”. 🇷🇺 Зараз у ім больш за 14 тысяч эпізодаў.

‼️ Пры якіх умовах у спісы трыбунала могуць патрапіць беларускія ваенныя распавяла выканаўчы дырэктар Цэнтра Грамадзянскіх Свабод Аляксандра Раманцава.

📷 Радыё Рацыя і адкрытых крыніц

Больш на сайце Радыё Рацыя

#вайна #Расея #Беларусь #вайскоўцы #трыбунал
📌 З-за паездкі грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання ВНЖ у яго не адбяруць

📌Паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.🇵🇱

📷 poland1.top

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Польшча #Беларусь #ВНЖ #беларусы #МУС
⁉️ Расейская прапаганда на старонках раённых выданняў

📌 Кожны нумар рэгіянальнай газеты абавязкова суправаджаецца прарасейскімі публікацыямі і каментарамі розных пракрамлёўскіх экспертаў па палітыцы, эканоміцы і вайне.

📌 Але па назіраннях блогера з Пінска, актывіста Мікалая Клімовіча, гэта не мае вялікага ўплыву на грамадства.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#прапаганда #Расея #Беларусь #вайна #Клімовіч
🔸19 нелегалаў спрабавалі праз раку дабрацца з Беларусі ў Польшчу

Паведамілі ў Памежнай службе Польшчы. Сярод іх былі грамадзяне Непала і Індыі.

Падзеі адбываліся каля Белавежы, Мельніка, Дубіч Царкоўных і Пласкай.

Як паведамляе Памежная служба, замежнікі перасякалі мяжу, у тым ліку, праз балоты рэк Правая Лясная і Ваўкушанка.

🔸 Учора і сёння раніцай на мяжы з Літвой таксама былі затрыманыя нелегалы і іх памагатыя. Сёлета польскія памежнікі затрымалі ўжо 320 мігрантаў і 54 памагатых.

📷 twitter.com/Straz_Graniczna

#Беларусь #Польшча #нелегалы #мігранты #мяжа
🍺 Пра піваварэнне і традыцыі спажывання піва ў ВКЛ гаварылі ў Беластоку🍺

🔸 Беларусь дагэтуль у пошуках свайго алкагольнага брэнду. І кожны такі факт, гістарычны дакумент у пэўнай ступені з“яўляецца дапаможным, каб сапраўды гэты брэнд выявіць і вызначыць. Таму што алкаголь усё ж такі аб’ядноўвае людзей, гэта элемент сацыялізацыі, вельмі важны, элемент культуры”.

Кажа гісторык, даследчык дадзенай тэмы Ягор Сурскі.

Больш на сайце Радыё Рацыя

#Беласток #піва #Сурскі #Беларусь #ВКЛ
‼️У Вільні пачаўся другі дзень канферэнцыі „Новая Беларусь

Больш на сайце Радыё Рацыя

#канферэнцыя #Вільня #Беларусь #Ціханоўская #Латушка #беларусы