Наша Ніва
28.2K subscribers
57.3K photos
8.98K videos
2 files
42.7K links
Падзяліцца інфармацыяй: @nn_editor

Заданаціць нам можна тут: patreon.com/nashaniva

Глядзіце кожны дзень ВІДЭАнавіны тут: youtube.com/@NashaNivaNews
Download Telegram
Дэманстранты ад Палаца спорту скіраваліся ў бок Нямігі, Багдановіча.
Минск. Около "Короны", что на Кальварийской люди заблокировали дорогу.
Менавіта каля Палаца спорту, вакол Стэлы, каля гасцініцы Юбілейная сёння адбыліся шматлікія, сістэматычныя затрыманні. Толькі на вачах у карэспандэнтаў Нашай Нівы затрымалі да 60 чалавек, відаць агульная колькасць затрыманых тут нашмат большая. Затрыманні былі нічым не матываваныя. Людзей затрымлівалі прэвентыўна. Проста за тое, што яны стаяць на тратуарах, скандавалі "Жыве Беларусь!", апладзіравалі. Ніякай агрэсіі з боку дэманстрантаў не было, толькі ў адным эпізодзе мужчыны адказалі на нематываваную жорсткасць затрымання.
Група дэманстрантаў з бел-чырвона-белым сцягам стаіць каля ўніверсама Рыга (Куйбышава-Бяды-Сурганава) і вітае аўтамабілістаў.
Амапаўцы разагналі шматлікую групу дэманстрантаў на Грушаўцы. Але людзі сабраліся ў іншым месцы.
У Серабранцы (раён Мінска) рухаецца калона дэманстрантаў.
А цяпер каля 2000 дэманстрантаў сабраліся каля Галерэі на праспекце Пераможцаў. Яны скандуюць лозунгі супраць фальсіфікацыі выбараў.
На Кальварыйскай каля Кароны дэманстранты расцягнулі плакат "Не насіллю! Мы разам!"
Людзі суцэльным патокам рухаюцца па Прытыцкага па тратуарах у бок цэнтра.
ПА ДЭМАНСТРАНТАХ НА КАЛЬВАРЫЙСКАЙ АДКРЫЛІ АГОНЬ. Гэта было абсалютна нематывавана, людзі проста стаялі, часам скандавалі лозунгі, махалі машынам. На гэтым месцы прысутнічалі журналісты, у тым ліку журналісты Нашай Нівы. Адна з куль трапіла ў нагу журналісткі Нашай Нівы Наталлі Лубнеўскай.
У НАГУ ПАРАНЕНАЯ ЖУРНАЛІСТКА НАШАЙ НІВЫ НАТАЛЛЯ ЛУБНЕЎСКАЯ. ЯЕ ЗАБРАЛА ХУТКАЯ ДАПАМОГА
АГОНЬ ВЁЎСЯ З БОКУ МОСТА-НА КАЛЬВАРЫЙСКАЙ, АГОНЬ ВЯЛІ ЛЮДЗІ Ў ФОРМЕ КОЛЕРУ ХАКІ
Наша Ніва pinned «ПА ДЭМАНСТРАНТАХ НА КАЛЬВАРЫЙСКАЙ АДКРЫЛІ АГОНЬ. Гэта было абсалютна нематывавана, людзі проста стаялі, часам скандавалі лозунгі, махалі машынам. На гэтым месцы прысутнічалі журналісты, у тым ліку журналісты Нашай Нівы. Адна з куль трапіла ў нагу журналісткі…»
На дэманстрантаў каля Галерэі напаў АМАП, вельмі жорстка. Людзі бягуць у двары і да Палаца спорту.
Дэманстранты ў раёне метро Пушкінская перакрылі вуліцу, рушылі ў бок цэнтра. Дэманстранты пазбягаюць сутыкненняў з АМАПам, адыходзяць пры яго набліжэнні.
Уздоўж праспекта Пушкіна на тратуарах сотні чалавек стаяць са сцягамі, скандуюць.
Вакол Кароны на Кальварыйскай распылілі слезацечны газ, людзі разыходзяцца.
Разгонам каля Стэлы кіруе Дзмітрый Паўлючэнка — той самы.
Як толькі АМАП адышоў, дэманстранты зноў сабраліся каля Галерэі. Тут каля тысячы чалавек.
Тысячы людзей занялі скрыжаванне праспекта Пушкіна і Прытыцкага ў Мінску. Машыны ўсталі. Людзі павыходзілі з машын, размахваюць нацыянальнымі сцягамі. Скандуюць адно слова: "Ухадзі!"